• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект Арсень Ліс

    Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

    Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
    Арсень Ліс

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 188с.
    Мінск 1998
    88.28 МБ
       На працягу адвечнага інтэнсіўнага бытавання ў якасці своеасаблівага рэгулятара жыцця этнасу, абсалюта яго духоўнасці абрадавая творчасць беларусаў дасягнула надзвычай высокага ўзроўню развіцця ўсіх сваіх родаважанравых форм. Структура беларускага народнага календара ўключае дваццаць пяць функцыянальна і эстэтычна самастойных груп, песенных разнавіднасцей.
       Самыя значныя ў гнасеалагічным і эстэтычным планах культурныя здабыткі земляробчага календара звязаны з астранамічнымі хранонімамі, якія прыпадаюць на пікі рытмаў прыроднакасмічнай сферы, а таксама на час вялікіх палявых работ — сяўбы і ўборкі хлеба. У каляндарнажанравай намінацыі гэта песні каляднашчадроўскія, валачобныя, купальскія, жніўныя і восеньскія.
       Менавіта ў каляндарнаабрадавых песнях, прадстаўленнях, ігрышчах, абрадахкарагодах, генетычна і семантычна ўзалежненых ад перыядычна паўтараемых на працягу года абрадавых абходаў, рытуалізаваных дзей, увасоблены вялізны сацыякультурны вопыт этнасу, яго быційная філасофія, знайшла выраз самабытная паэтычная практыка.
       У чатырох цыклах паэзіі беларускага земляробчага календара сродкамі міфалагічнай і рэалістычнай паэтыкі адлюстраваны сутнасныя з’явы жыцця этнасу, паслядоўна сцвярджаецца глыбока гуманістычны погляд на чалавека.
       У кантэксце ідэалагічнай сістэмы абрадавага фальклору ў каляндарнаабрадавай творчасці памастацку рэалізуецца ідэя маральнага імператыва. Мастацкае мадэліраванне вобраза чалавека ў ёй грунтуецца на народным ідэале.
       У песнях гадавога круга ў арганічнай паэтычнавобразнай форме, па законах эстэтыкі, увасоблены такія вы
    
    186
    
    значальныя рысы народнага характару, як працавітасць, сумленнасць, годнасць, непрыняцце сацыяльнага прыгнёту і сямейнай дэспатыі, талерантнасць, зычлівасць — маральнаэтычны комплекс, наяўнасць якога зберагала этнас ад разбурэння і забяспечвала яму бытаванне ў часе і прасторы.
       У адпаведнасці з галоўнай ідэяй абрадавай творчасці ў традыцыйнай культуры развілася паэтызацыя працы і самога чалавека.
       Само паходжанне каляндарнаабрадавага фальклору, яго функцыянальнажанравая спецыфіка абумовілі асабліва інтэнсіўнае выкарыстанне ў паэтычнай сістэме песень гадавога круга сімвалічных вобразаў, узятых з прыроднакасмічнай сферы. Сімвалізацыя прыроднага свету — атрыбутыўная рыса каляндарнаабрадавай паэзіі.
       Пры радзе тыпалагічных сыходжанняў у паэзіі беларускага земляробчага календара з аналагічнымі відамі традыцыйных культур рускіх, украінцаў, балгар, славакаў, літоўцаў яна становіць сабой цалкам самастойную, самадастатковую, самакаштоўную сістэму. Этнакультурную адметнасць яе асабліва яскрава выяўляюць некалькі арыгінальных, не паўтораных у народных культурах славян разнавіднасцей каляндарнага фальклору, а менавіта песні піліпаўскія, веснавыя талочныя, валачобныя, куставыя і восеньскія.
       Падобна мове, традыцыйная культура з’яўляецца перахоўніцай генетычнага коду нацыі.
       Беларуская абрадавая творчасць як жывая культурная традыцыя аб’ектыўна захавала здольнасць уплываць на духоўныя працэсы сучаснага грамадства: спрыяць яго нацыянальнай кансалідацыі, супрацьстаяць дэструктыўным уплывам масавай культуры з яе нівеліруючымі, асіміляцыйнымі тэндэнцыямі.
    
    
    
    
    
                    Змест
    
    
    
    
    
    Уводзіны....................................................... 3
    
    Творчасць зімняга перыяду беларускага народнага календара: песні попрадак, структура і семантыка калядных абрадаў, асаблівасці ідэйнамастацкай прыроды калядак, шчадровак, тэкстаў святочных прадстаўленняў і ігрышчаў.................... 9
    
    Тыпалогія і паэтыка веснавых песень........................... 42
    
    Абрадавапесенны комплекс летняга перыяду народнага календара: генезіс, жанравая прырода, сістэма вобразаў купальскіх, пятроўскіх, касецкіх і жніўных песень............. 82
    
    Каляндарная лірыка восені, яе жанравыя разнавіднасці, паэтыка...................................................... 144
    
    Заключэнне.................................................... 184
    
    
                    Навуковае выданне
    
                   Ліс Арсен Сяргеевіч
    
    КАЛЯНДАРНААБРАДАВАЯ ТВОРЧАСЦЬ БЕЛАРУСАЎ
    
                      СІСТЭМА ЖАНРАЎ
    
    ЭСТЭТЫЧНЫ АСПЕКТ
    
    
    Рэдактар М. А. Вячорка
    Мастак В. Р. Кавалеўская Мастацкі рэдактар В. А. Жахавец Тэхнічны рэдактар С. А. Курган Карэктары Г. А. Баранава, Л. А. Варабей
    
    
              Здадзена ў набор 9.12.97. Падпісана ў друк 30.03.98. Фармат 84x108'/зг Папера афсетная. Гарнітура Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 10,08. Ум. фарб.адб. 10,29. Ул.выд. арк. 10,34. Тыраж 1200 экз. Заказ 1081.
    
              Дзяржаўнае прадпрыемства выдавецтва «Беларуская навука» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. ЛВ № 13 ад 31.12.97 г.
                            220141. Мінск, Купрэвіча, 18.
    
              Набор і вёрстка выкананы на камп’ютэрах выдавецтва «Беларуская навука».
    
    Надрукавана з гатовых дыяпазітываў у Баранавіцкай узбуйненай друкарні. 225320. г. Баранавічы, вул. Савецкая, 80.
    
    
              Ліс A. С.
    Л 63 Каляндарнаабрадавая творчасць беларусаў: Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект / Нац. акад. навук Беларусі. Інт мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мн.: Беларуская навука, 1998.  188 с.
              ISBN 9850802081.
              Манаграфія прысвечана асноватворнаму раздзелу традыцыйнай духоўнай культуры — каляндарнаабрадавай творчасці беларусаў.
              У кнізе даследуецца генетычная, функцыянальная і мастацкая прырода каляндарнаабрадавага фальклору як сацыякультурны досвед народа, увасабленне яго творчага духу.
              Працы характэрны сістэмны падыход да вывучэння каляндарнаабрадавай паэзіі, увага да пытанняў народнай этыкі і эстэтыкі.
              Разлічана на шырокае кола гуманітарыяў, перадусім філолагаў, этнографаў, культуролагаў, а таксама творчых работнікаў.
    
                                              УДК 398 (=826)
                                              ББК 82.3 Бен