Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў
Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
Арсень Ліс
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 188с.
Мінск 1998
⁸ Ліс. A. С. Купальскія песні. Мн., 1974; Яго ж. Валачобныя песні. Мн., 1989; Яго ж. Жніўныя песні. Мн., 1993.
⁹ Елатов В. М. Ладовые основы белорусской народной музыкн. Мн., 1964; Яго ж. Рнтмнческне основы белорусской народной музыкн. Мн., 1966; Яго ж. Мелоднческне основы белорусской народной музыкн. Мн., 1970; Можейко 3. Я. Песенная культура Белорусского Полесья. Мн.’ 1971; Яе ж. Календарнопесенная культура Белорусснн. Мн., 1985; Тавлай Г. В. Белорусское Купалье: Обряд, песня. Мн., 1986.
¹⁰ Валодзіна Т. В. Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў. Мн., 1997.
7
Паза ўвагай фалькларыстаў застаецца восеньская паэзія, якая складае адну з важнейшых састаўных нацыянальнай спецыфікі беларускай фальклорнай традыцыі. Глыбейшага даследавання патрабуюць тэксты веснавой талакі, пятроўскія, піліпаўскія песні і некаторыя драбнейшыя песенныя разнавіднасці. Падругое, пры даследаванні беларускага фальклору, у тым ліку абрадавага, эстэтычны аспект яго ў лепшым выпадку застаецца на другім плане, у прынцыпе мала закранаецца. А між тым рэч відавочная: без аналізу мастацкай прыроды гэтай старажытнай, але не састарэлай, дзякуючы якраз высокай эстэтычнай вартасці, паэзіі аб’ектыўна нелыа ацаніць нацыянальнай і агульналюдской яе каштоўнасці.
Заснаванае на шматгадовым эксперыментальнапрактычным пазнанні каляндарнаабрадавай творчасці перакананне аб яе неардынарнай ролі ў жыцці, гістарычным лёсе беларускага этнасу, высокім месцы ў іерархіі духоўных каштоўнасцей нацыі і адначасова ўсведамленне неадэкватнасці навуковатэарэтычнага асэнсавання гэтай агромністай спадчыны дае права нам звярнуцца да даследавання кардынальнай праблемы беларускай каляндарнаабрадавай паэзіі — сістэмы яе жанраў як цэласнай і самакаштоўнай з’явы традыцыйнай культуры.
Творчасць зімняга перыяду беларускага народнага календара: песні попрадак, структура і семантыка калядных абрадаў, асаблівасці ідэйнамастацкай прыроды калядак, шчадровак, тэкстаў святочных прадстаўленняў і ігрышчаў
Задача вывучэння жанравай прыроды паэзіі народнага календара патрабуе папярэдне адцяніць адну істотную асаблівасць традыцыйнай творчасці як сацыякультурнай сістэмы. Справа ў тым, што, уяўляючы сабой комплекс сацыяльных светапоглядных ідэй, яна рэалізуе іх здапамогай слова, якое валодае пераважна сугестыяй эстэтычнага характару. Элемент эстэтычнага ўспрыняцця навакольнага асяроддзя і космасу прысутнічае ўжо ў самых архаічных, першасных формах светасузірання.
Заклінанне — першае памкненне, спроба старажытнага чалавека паўплываць на навакольны свет і космас, залежнасць ад якога ён адчуў падсвядома, стыхійна, сведчыла ўжо аб наяўнасці ў чалавека пэўнай сістэмы поглядаў на прыроду. 3 дапамогай заклінання, звароту да касмічных аб’ектаў, прыродных стыхій ён імкнуўся неяк падпарадкаваць грозныя сілы, што панавалі ў Сусвеце і ад якіх пачуваў сваю залежнасць, магчымасць вьежыць, прадоўжыць жыццё ў пакаленнях. Ад заклінання, лічыў вядомы этнолаг Е. В. Анічкаў, і ўзяла пачатак народная паэзія. «Абрадавая песнязаклінанне ёсць самастойна ўзніклы і першапачатковы від народнай паэзіі», — пісаў вучоны¹. Неабгрунтаванасць, няслушнасць пазіцыі прыхільнікаў гіпотэзы аб адносна познім развіцці ў традыцыйнай культуры эстэтычнага пачатку вельмі пераканаўча паказана вядомым сучасным фалькларыстам В. Я. Гу
¹ Анячков Е. В. Весенняя обрядовая песня на Западе н у славян. СПб., 1903. Ч. 1. С. 382.
1 а Зак. 1081
9
севы’м. Вучоны доказна сведчыць, што чалавек першабытнаабшчыннага грамадства мысліў ужо мастацкавобразна². Ды, зрэшты, што такое адна з самых ранніх форм вуснай калектыўнай творчасці — міф, міфалогія ў цэлым, як не спосаб з успамогай мастацкавобразнага мыслення асэнсаваць навакольны свет, прыродны ландшафт, касмічную сферу?
Найбольш архаічныя тэксты паэзіі беларускага земляробчага календара даволі наглядна пацвярджаюць ідэю ранняга развіцця ў фальклоры эстэтычных асноў. Гэта мы ўбачым пры аналізе самых прыкладных функцыянальна каляндарных твораў. Вера ж у магічную моц, дзейснасць словазаклінання маглі з’явіцца, як думаў рускі савецкі фалькларыст М. I. Краўцоў, толькі тады, калі само слова набрала выяўленчую выразнасць³. Такім чынам, эстэтычны пачатак у фальклоры развіўся не на нейкім вышэйшым этапе яго развіцця, не ў спецыяльным культурным кантынууме, а на ранняй стадыі прыкладнога функцыянавання, як элемент у агульнай сістэме ўспрыняцця чалавекам свету, асэнсавання свайго месца ў ім. Каляндарны фальклор, нягледзячы на яго відавочную утылітарную функцыянальнасць, паслядоўна і глыбінна выяўляе ў сваіх формах эстэтычную прыроду. Фальклор, паэзія земляробчага календара з асаблівай сілай сведчаць аб імкненні яго творцаў да гарманізацыі свету. Эстэтычнае — адзін з элементаў, калі не сродкаў, арганізаваць бачымы свет паводле законаў гармоніі, цэласнасці, чалавечнасці.
Ідэя гарманізацыі адносін з прыродай, гарманізацыі жыцця праходзіць праз усе чатыры сезоннавытворчыя перыяды, як яны адлюстраваны ў паэзіі земляробчага календара.
* *
*
Піліпаўскія песні. Першая жанраватэматычная група тэкстаў, своеасаблівы пралог да зімовага цыкла каляндарнаабрадавай песнятворчасці, не асвячалася абрадамі, а за
² Гусев В. Е. Эстетнка фольклора. Л., 1967. С. 221—222.
³ Кравцов Н. М. Проблемы славянского фольклора. М., 1972. С. 89.
10
ставалася адно падуладнай пракаветнай традыцыі — звычаю дзяўчат, жанок у доўгія вечары Піліпаўскага посту (працягваўся шэсць тыдняў, аж да Каляд) збірацца ў нанятай у складчыну хаце на калектыўнае прадзіва, так званыя попрадкі. Збор гэты меў яшчэ назву «начлежкі» з прычыны таго, што, сабраўшыся прасці разам, дзяўчаты заставаліся там і нанач. Факт ладжання папрадухамі калектыўнай вячэры — лішняе сведчанне таго, што прадзіва падчас «начлежак» рытуалізавалася, як гэта было з большасцю гаспадарчых работ, у дыяхраніі⁴.
Увогуле прадзенне кудзелі як важная ў гаспадарцы работа пачыналася яшчэ да Піліпаўкі, адразу пасля заканчэння працы жанчын у полі і ў агародзе, пры пераходзе іх да хатняга занятку. Упершыню «запрадалі» (аналагічна форме назваў пачатку іншых работ — «засеўкі», «зажынкі») напярэдадні астранамічнага асенняга раўнадзенства (22—24 верасня). Быў нават адмысловы дзень, прысвятакняпрысвятак «засідкі», з якім традыцыйна звязваўся пачатак прадзіва⁵. Этымалогія наймення «засідкі» дэтэрмінавана паняццем часу: «засесці надоўга», «засесці за вялікую працу», «засесці за прасніцу». Відавочна, ад таго, што на піліпаўскія вечары прыпадалі калектыўныя зборы папрадух і асноўны аб’ём гадавога прадзіва, песні пралляў атрымалі сваё функцыянальнажанравае найменне піліпаўскіх як спяваных у Піліпаўку, пару года глухую, калі, паводле выслоўя, «дзень толькі да абеду». Жанравае значэнне, намінацыя піліпаўскіх песень іх носьбітаміінфарматарамі звычайна робіцца на падставе функцыянальнасці тэкстаў, як «кудзельныя», «прадзільныя».
Складваліся і выконваліся піліпаўскія песні пад манатонны пошум верацён, калаўротаў, аднак танальнасцю, сваім зместам не былі аднастайныя. Функцыянальная скіраванасць іх на пераадоленне настрою, які мог стварыць у прынцыпе руцінны характар працы, даволі відавочная. На фоне строгіх жанравых форм мастацкага вырашэння быційнай праблематыкі значнае месца ў піліпаўскіх песнях занялі жартоўныя матывы. Крыніцай, матэрыялам
⁴ Толстой Н. й. Язык н народная культура: Очеркн по славянской мнфологнн н этнолннгвнстнке. С. 168.
⁵ Лозка Алесь. Беларускі народны каляндар. Мн., 1993. С. 161, 165.
Іа*
11
для паэтычнага ўвасаблення іх служыць побытававытворчая сфера, менавіта апрацоўка лёну і нарыхтоўка палатна — аб’екты, найбольш актуальныя ў час попрадак. Мастацкія вобразы жартоўных піліпаўскіх песень ствараюцца найчасцей з выкарыстаннем травесці, прыёму абсурду. Вобразныя характарыстыкі ўзнікаюць звычайна на іранічнай ноце: «Як пайшоў жа кужаль па кутах, па лаўках, // Калінамаліна мая! // Па кутах, па лаўках, па дзеўкахкрасаўках. // Ды прыйшоў жа кужаль ды к нашай Насцінькі. // А наша Насцінька — ды тонкая пралля, // Ды тонкая пралля, ды звонкая ткалля: //Увадзіла ніткі пароўна калена, // Пароўна калена, таўсцей за палена. // Задумала Насцінька красёнкі ткаці, // Пайшла ў добры людзі бёрды дабываці...»⁶
Камізм піліпаўскіх песень у асобных выпадках уздымаецца да гратэскавых форм адлюстравання жыцця. Іранічнагратэскавымі сродкамі ствараецца ў іх, напрыклад, вобраз Рынды ( негатыўнахарактарыстычнае імя), у якім тыпізуюцца рысы гультайства раблезіанскага, кажучы словамі М. Бахціна, характару. Жаніхі застаюць Рынду «на пячышчы», дзе яна сядзіць, «задраўшы ногі на гарадзішчы». На адмову суседак пазычыць, даць Рындзе «па сарочачцы, па намётачцы» і павучальную сентэнцыю хору «Не спаць было Рындзе Піліпавай ночы, прадзіраць было дзеркачом вочы» антыгераіня песні рэагуе ў сваім стылі:
Чорт жа вас бяры, мае суседачкі, Рында, Рында. У майго бацькі да бяроз многа, Да здзяру ж я берасціначку, Да пашыю ж я хвартушыначку, Падзёрачкам падперажуся,
Перад сваімсваім жанішком пакажуся...⁷
Асноўным аб’ектам высмейвання ў піліпаўскіх песнях з’яўляецца, такім чынам, сацыяльны парок — гультайства.
Рэпертуар Піліпаўкі, попрадак вельмі наглядна адлюстроўвае ў сабе амбівалентнасць быцця. Жартоўныя
⁶ Сахараў С. П. Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў. Рыга, 1940. Вып. 1. С. 59—60.
⁷ Янчук Н. А. По Мннской губерннн (Заметкн нз поездкн в 1886 г.) // Мзвестня ОЛЕАЭ. М., 1886. Т. LXI, кн. IX. С. 90.
12
піліпаўкі, натуральна, служылі папрадухам душэўнай разрадкай пры такой аднастайнай тамлівай працы, якой было прадзіва. Аднак адно імі ўдзельнікі піліпаўскіх працоўных вечароў не маглі здаволіць свае духоўныя патрэбы, імі не абмяжоўваліся. На попрадках пралляміпесенніцамі ўздымалася нямала паважных тэм з жыцця сям’і, роду, увасобленых у строгіх жанравых формах, у тым ліку ў баладзе з яе ўстаноўкай на сталае павучанне на падставе кодэкса народнай этыкі і маралі. Сярод сюжэтаў, тыповых для баладнага жанру, вылучаецца унікальны сюжэт «два браты, будуючы святліцу, пабудавалі сабе турму». Балада запісана ад таленавітай носьбіткі культурнапесеннай народнай традыцыі Еўфрасінні Гарэцкай і ўяўляе сабой выдатны эпічны твор. Хоць самы кароткі мастацкі аналіз яго аб’ектыўна вымагаецца тэматычнай унікальнасцю сюжэта ў фальклоры ды і прыгожым пісьменстве ўвогуле. Пачынаецца піліпаўская балада разгорнутым уступампаралелізмам, ад якога арганічны пераход да разгортвання фабулы. Ад імя хору «дубровачка зялёная» папракаецца ў тым, што не зарадзіла ў сабе ні хмелю, ні ячменю. Папрок у тэксце спатрэбіўся для разгортвання баладнага дзеяння. Менавіта ў зароджаным дубровай ельніку гуляюць «два брацейкі». Уласна гулянне іх умоўнае, «яны брусейка часалі, святлічаньку будавалі». Кульмінацыя сюжэта — сутыкненне двух пачаткаў, якім пазначаны лёс братоў: светлага, выражанага ў іх імкненні пабудаваць святліцу, і цёмнага, ён ішоў ад нейкіх сіл, што супрацьстаялі ім і былі здольныя пераўтвараць узведзеную светлую хароміну ў цямніцу, астрог. Драматызм становішча братоўдойлідаў, што апынуліся вязьнямі ўзведзенай імі святліцы, перадаюць словы аднаго з іх: