Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў
Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
Арсень Ліс
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 188с.
Мінск 1998
Выконвала валачобная песня і ролю эмацыянальнага стымулятара ў жыцці земляроба: малюючы ўражлівыя,
¹¹ Pietkiewicz Cz. Wielkanoc na Bialorusi // Ziemia. 1932. N 3. S. 73.
¹² Шпнлевскнй П. M. Волочебннкн в Внтебской губерннн // Русскнй дневннк. 1859. № 101.
¹³ Tyszkiewicz Е. Opisanie powiatu Borysowskiego. Wilno, 1847. S. 392.
49
заснаваныя на міфалагічным светасузіранні карціны будучага ўраджаю, радаснай, плённай працы на ніве, самавітай руплівасці на ёй апекуноўпамочнікаў земляроба Юр’я, Міколы, Пятра, Іллі... яна актывізавала яго дух, пабуджала да гаспадарчай дбайнасці.
Валачобная песнятворчасць класіфікуецца, паводле полаўзроставага прынцыпу яе адрасата, на песні, адрасаваныя гаспадару, гаспадыні, незамужняй дачцы, нежанатаму сыну ў сям’і, бабулі. Творы, прысвечаныя прадстаўнікам асобных сацыяльных груп — арандатару, карчмару, удаве, самастойных тыпаў валачобных песень не складаюць.
Вядучая ідэя каляндарнаабрадавага фальклору — магічнае забеспячэнне гаспадарчага дастатку сям’і земляроба як падстаў яго быцця, існавання ў пакаленнях валачобнымі песнямі, падобна як і каляднымі, рэалізавалася ў творах, адрасаваных асноўнай постаці ў земляробстве — галаве сям’і, гаспадару. Пры пэўным структурным падабенстве з калядкамі і шчадроўкамі гаспадарскія валачобныя песні — эстэтычна вышэйшая ступень фальклорнай эпікі. Магчыма, гэта звязана з большай арэальнай распаўсюджанасцю валачобнай традыцыі ў межах пражывання беларускага этнасу, большай актыўнасцю яе бытавання як у цэнтры, так і на перыферыі этнічнага масіву. Але гэта вытворнае з першапрычыны.
Вышэйшы ўзровень развіцця валачобнай творчасці ў Беларусі па сутнасці абумоўлены нацыянальным менталітэтам, залежным у сваю чаргу ад геаграфічнага, этнапсіхалагічнага і сацыяльнага фактараў жыцця этнасу ў стагоддзях. Велічанне гаспадара (у старажытнасці магічнапрадуцыравальныя і апатрапеічныя мэты ў дачыненні да лёсу гаспадаркі, сям’і земляроба) выражалася ў ідэалізацыі яго сядзібы, паэтычнавобразная выява якой вызначаецца тыпова эпічнай дэталізацыяй і носіць рысы міфалагічнай паэтыкі.
Экспазіцыя гаспадарскіх велікодных песень, як правіла, шырока распрацаваная. Яна ўключае выяву збору валачобнай дружыны на абход двароў, самахарактарыстыку спевакоў, асабліва ўважлівая да тапаграфіі размяшчэння сядзібы гаспадара, да якога звяртаюцца з песняй. Велічанне гаспадара ў песні пачыналася з ідэалізацыі яго
50
двара. Гаспадарскі двор, па магчымасці суадносячы з рэальнасцю, вядома, валачобнікі паказвалі размешчаным «на крутым беражку», «на пагорачку, на падмурачку», «між азёр стаіць» — абавязкова на выгодзе. Характарыстыка двара, падвор’я ў валачобных песнях выяўляе магічныя светапоглядныя асновы іх зыходнай функцыі. Пры адлюстраванні знешняга выгляду двара земляроба ў валачобнай песні досыць часта выкарыстоўваюцца элементы архаічнай паэтыкі магічнай семантыкі: «вакол двара жалезны тын, мядзяны вароты, падваротніца — бела рыббя косць». Але выразна праяўляецца тэндэнцыя і да рэалістычнай яго абмалёўкі, без зніжэння ўзроўню паэтычнасці: «твой дварочак, як вяночак, тынам тынен дубовенькім, цісовенькім». Каб падкрэсліць багацце і самавітасць выгляду двара, а малюнку яго ў эстэтычным плане надаць закончанасць, часта выкарыстоўвалася такая бытавая рэалія, як вуллі, пчаліныя сем’і: «Кругом тына вуллі стаяць, // Вуллі стаяць, пчолкі гудуць, // Пчолкі гудуць, у палёт ідуць...» Трэба сказаць, што міфалагічны субстрат у карціне земляробскага двара не зацяняе асобныя рэалістычныя рысы яго паэтычнай выявы: у нечым істотным яна ўяўляе досыць рэалістычны малюнакнакід сялянскай сялібы, якой яна магла быць яшчэ ў XVI ст., калі па праву Уставы на валокі кожны сялянскі дом мог узяць у валоданне 21—23 гектары зямлі, а пятля прыгону яшчэ не паспела зацягнуцца на шыі земляроба так удушліва, як гэта стане пазней. Вобраз гаспадара ў валачобнай песні ствараецца на фоне яго гасподы, выява якой ужо сама па сабе сімвалізуе такія гаспадарскія рысы, як дбайнасць, працавітасць, мудрасць. Пры стварэнні вобраза земляроба ў песнях выкарыстоўваецца некалькі сюжэтных калізій. Самая пашыраная і, дададзім, арганічная — гэта зборы і выправа гаспадара на агледзіны нівы. У эстэтычным плане вобраз гаспадараземляроба валачобных песень цалкам засноўваецца на канонах эпічнага жанру. Ён выбудоўваецца на павольнай, «шырокага дыхання» эпічнай інтанацыі. Як кожны аб’ект выявы ў эпіцы, ён адлюстроўваецца праз дэталізацыю, паслядоўнае нарошчванне прадметнавобразнай кансістэнцыі, аж пакуль яна не перарастае ў бачную пластычную карціну, вобраз выяўленчаадчувальны, цэласны, значны. Праз адпаведную эстэтыч
51
ную арганізацыю матэрыялу, асэнсаванага на ўзроўні міфалагічнай паэтыкі, постаць гаспадара ў валачобнай паэзіі вырастае да маштабу героя класічнага эпасу:
А ці дома, дома пане Іване?
Хоць жа ён дома — не акажацца: У новай каморы прыбіраецца, Адзяе майткі гарнатовыя, Абувае боты казловыя, Апранае шубу сабалёвую, Адзяе шапачку бабровую, Выводзіць каня вараненькага, А кладзе сядло залаценькае, Садзіцца, едзе ў роўнае поле, У роўнае поле ды к свайму жыту. А яго жыта ядраністае, Ядраністае, каласістае, К адной мяжы нахілілася, Свайму гаспадару пакланілася.¹⁴
Нават у тых валачобных творах, дзе земляроб не выступае суб’ектам дзеяння, адно з’яўляецца сведкам «цуда» ў сваім двары, прысутнічае на зборы і выправе на працу гадавых свят і прысвяткаў, вобраз яго прыкметны дзякуючы эпічнаму ўзбуйненню. Апошняе дасягаецца не толькі апісаннем самавітых збораў земляроба на выезд у поле, але і падкрэслена пачцівым зваротам валачобнай дружыны да гаспадара («слаўны мужу пан Сымоне», «слаўны мужу над мужамі»), пашанотным наказам яму «падняць руку да бяленькую, адчыніць акно цісовае, абалоначку крышталёвую». Стварэнню вобраза, семантычна і выяўленча значнага ў валачобных песнях, спрыяе першнаперш эпічная інтанацыя, якая дыктуе адпаведны ўклад паэтычнага радка, адметны вобразнавыяўленчы лад усяго тэксту.
Шырокае эпічнае поле для дзейнасці міфічных апекуноў і памочнікаў земляроба, для паэтызацыі працы на зямлі прадстаўляе класічны валачобны сюжэт «працоўны народны каляндар». У фалькларыстыцы з лёгкай рукі Адама Багдановіча пашырылася думка аб вельмі раннім паходжанні сюжэта «праява ў двары гаспадара». Папя
¹⁴ Валачобныя песні / Склад. Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей; склад. муз. часткі В. I. Ялатаў. Мн., 1980. С. 92.
52
рэднікамі дзейсных у творы хрысціянскіх святых, што паводзяць сябе на ніве як ратаі, сейбіты ды жнеі, гіпатэтычна называліся язычніцкія земляробчыя боствы, духі¹⁵. Аналіз варыянтаў песні, а па колькасці іх яна нашмат пераўзыходзіць любы валачобны сюжэт, дае падставу сцвердзіць, што ўзнікненне яе адносіцца не да пазагістарычных часоў і нават не да ранняга сярэднявечча, а да сярэдзіны II тысячагоддзя н. э., калі хрысціянскі светапогляд стаў дамінуючым у грамадстве, а ў асобных сваіх палажэннях патрапіў падлегчы стыхійнаматэрыялістычнай інтэрпрэтацыі. Твор вылучаецца унікальнай кампазіцыяй. Яна развіваецца ў строгай адпаведнасці, паслядоўнасці з прыходам і зменай аднаго другім каляндарных свят, у выніку чаго ствараецца разгорнутая карціна змен nop rofla і адэкватная кожнай пары працы земляроба. Кампазіцыя песні ў цэлым, выявы паэтызацыі прыроды і працы дынамічныя:
Святое Ражство наперад пайшло, А патом таго й Новы гадочак, Новы гадочак павёў радочак... А патом таго святы й Ізбор, Святы й Ізбор — пагнала снег з гор, Снягі зганяець, воды пускаець. А патом таго святы й Аўдакей, Святы Аўдакей сохі скіпаець. А патом таго святы й Аляксей Лемяшы істрыць і сохі путрыць. Благавешчанне зарываець Вараным канём, залатой сахой... А патом таго святы й Юр’я, Святы Юр’я ездзець на кані На сівенькім, на пляснівенькім, 3 неба з’язджаець, з Богам гукаець: — Божачка мой, падай жа ключы Усё земляныя, пазлачаныя Адамкнуць зямлю, выпусціць расу, Выпусціць расу на красну вясну...¹⁶
¹⁵ Богдановнч A. Е. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов. Гродно, 1895. С. 108; Нікольскі Н. М. Мітолёгія і абрадавасць валачобных песень. Мн., 1931. С. 238; Грынблат М. Я. Каляндарнаабрадавая паэзія // Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць. Мн., 1967. С. 64.
¹⁶ Валачобныя песні. С. 112.
53
Адметная з’ява ў валачобных песнях — момант пераадолення канфесійнага падзелу беларускага этнасу: у сюжэце «працоўны каляндар» у залежнасці ад асяроддзя бытавання аднолькава функцыяніруюць вобразы апосталаўсвят праваслаўнага і каталіцкага сінкліту (Валачобныя песні, № 72, 82, 83, 86, 89, 92).
Вобразы хрысціянства — Бог, апосталы, успрынятыя міфалагізаванай народнай свядомасцю ў стыхійнаматэрыялістычным аспекце як апекуны, заступнікі земляроба, постаці, па свайму вобліку эпічнага складу, надаюць вобразнай сістэме валачобнай паэзіі прыкметную эстэтычную адметнасць. На ідэі дзейнага, на ўзроўні сакральна адзначаных аратых і сейбітаў, умяшання святых патронаў земляробства ў лёс сялянскай гаспадаркі заснаваны каронны, найбольш мастацка прадуктыўны валачобны сюжэт «працоўны каляндар селяніна», або «цуда ў двары гаспадара». Вобразы небажыхароў з вялікай эстэтычнай аддачай скарыстаны традыцыяй валачобніцтва для рэалізацыі цэнтральнай тэмы валачобнай паэзіі — паэтызацыі земляробскай працы.
Побач з вобразам галоўнай постаці ў земляробстве селянінагаспадара вобраз гаспадыні ў валачобных тэкстах — перадусім увасабленне мацярынства. Жанчынамаці велічаецца абрадавымі спевакамі першнаперш як прадаўжальніца роду, ахоўніца хатняга ачага. У адпаведнасці з уласцівай эпічным формам асваення рэчаіснасці стрыманай манерай выпавяду яна ўхваляецца, падвышаецца за тое, што нарадзіла трох сыноў: пашнічка, бортніка і краўчыка, у вобразах якіх тыпізаваны асноўныя, на народны погляд, вытворцыработнікі, прадстаўнікі найбольш фундаментальных прафесій у мінулым («На першы дзень Вялікадня», «Слаўная пані чараватая»).Творча вырашаны ў кантэксце эпічнай традыцыі, заснаванай на міфапаэтычных уяўленнях, сюжэт «жонка гаспадара — мудрая дарадчыца мужа» дадаў некалькі істотных характарыстычных штрыхоў да вобраза сялянскай жанчыны, як ён створаны ў валачобнапесеннай практыцы («А чый то двор на гары стаіць?», «Чыя жана гаспадыня?», «А ў нашага панагаспадара»).