• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект Арсень Ліс

    Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

    Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
    Арсень Ліс

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 188с.
    Мінск 1998
    88.28 МБ
    
    ²⁹ Пропп В. Я. Русскне аграрные праздннкн (опыт нсторнкоэтнографнческого нсследовання). Л., 1963. С. 53.
    
    ³⁰ Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі. С. 437.
    
    28
    
    часці. Гіпербалізаваны ўраджай, з касмічнымі вобразнымі асацыяцыямі («густычасты ў небе зоркі, гусцейчасцей снапы на ніве, шыроквялік у небе месяц, шырэйвышэй стагі ў гумне»), як яго малююць калядоўшчыкі ў вітальнай абхадной песні, меў тыя самыя магічныя мэты, што і заклён, — зрабіць жаданае, вымраенае фактам рэальнасці.
       Паўночнабеларуская калядка «Да хадзілі, гулялі калядоўшчыкі», нягледзячы на моманты кантамінацыі ў тэксце, глыбока архаічным вобразам гаспадарскага двара і касмічнымі паралелямі лаканічна аформленага матыву «члены земляробчай сям’і падобны нябесным свяцілам» дае дастаткова падстаў залічыць яе да найбольш старажытнага тыпу калядных песень. Упадабненне гаспадара, яго жонкі і дзяцей нябесным аб’ектам у тэксце калядкі зроблена праз адпаведную вобразную структуру, у якой можна бачыць пэўную схему касмаганічных уяўленняў старажытнага чалавека, а таксама імкненне выканаўцаў рытуалу спраецыраваць сакральны сэнс касмічных аб’ектаў на сям’ю земляроба з мэтай усямернага спрыяння ёй: «Багаты двор на сямі вярстах на васьмі стаўбах. // Стаўбы тачоныя, пазалачоныя, // Вароцікі сярэбраныя, падваротніцы — рыб’і костачкі, // Зашчэпачкі медзяныя... // На тваім двары стаіць цяром вышэй харом // Ды ў тым цераме тры вакошачкі. // У першым акне — ясны месяц, // У другім акне — ясна сонца, // У трэцім акне — дробны звёзды. // Ясны месяц — пан Іван, // Красна сонца — яго жана, // Дробны звёзды — яго дзеткі»³¹. Сярод іншых калядных песень, адрасаваных гаспадару, — старажытны матыў, дарэчы, вядомы і ўкраінскім шчадроўкам, пра трох госцікаў — сонца, месяц і дождж, шчодра, святочна сустрэць якіх заклікалі гаспадара шчадравальнікі на багатую Куццю ў пярэдадзень Новага года (Зімовыя песні, с. 199—204). У творы паэтычна выяўлена ўсведамленне земляробам залежнасці ад космасу ўсіх даброт, жыцця на зямлі. Матыў «тры касмічныя госці гаспадара» скіраваны на гарманізацыю зямнога бытавання чалавека, яго суладдзя з касмічным светам.
       Міфапаэтычнае светаўспрыманне, міфалагізаваная свядомасць — крыніца і стымул паэтызацыі працы ў каляд
    
    ³¹ Зімовыя песні. С. 157—163.
    
    29
    
    ных песнях. У калядках і шчадроўках паэтызуецца літаральна ўсё, што звязана з працай аратага, — ворыўныя прылады, валы, вупраж, насенне³². Прадметнасць вобразаў старажытнай песні, высокая мера эстэтызацыі прадметаў, звязаных з будучымі ворывам, сяўбой, стваралі асобую, прыўзнятую атмасферу, рабілі зрокаваадчувальнай перспектыву працы на веснавым полі, спрыялі эмацыянальнай настройцы соцыума на канкрэтнае перажыванне, што і было адной з пабудак калядавання і шчадравання як этнасацыяльнай з’явы.
       У асобных каляднашчадроўскіх песнях створана эстэтычная рэальнасць, цалкам міфалагізаваная ў сваім змесце, наскрозь прасякнутая міфапаэтычным успрыманнем быцця. Мастацкі свет такіх твораў набліжаны да свету чарадзейных казак («У нашага пана двор гараджоны»).
       У паадзінкавых песнях Каляд сцісла, гранічна ўзноўлена атмасфера самой рытуальнай вячэры Куцці з яе строгай паважнасцю, пазначэннем іерархіі ўдзельнікаў сакральнай урачыстасці на чале з гаспадаром, што сядзіць «на покуце ўвесь у золаце» («А ў етым даму сам пан гаспадар»),
       У поглядах на жыццё, яго перспектывы, сэнс старажытныя каляднашчадроўскія песні ўздымаліся да шырокіх абагульненняў. Практычна ў лапідарнай форме выказвалі адносіны да падстаў жыцця, свайго роду філасофію чалавека працы. Тры радасці, якія звястуюцца калядоўшчыкамі гаспадару ў яго доме, аборы і чыстым полі, — гэта абагульнены вобраз даброт і шчасця, як яго разумеў земляробрабачай (Зімовыя песні, с. 205).
       Высокая ступень мастацкага абагульнення ў каляднашчадроўскіх песнях, адрасаваных гаспадыні. Гаспадыня дома ўзвелічаецца за глыбокую жыццёвую дасведчанасць, мудрасць, гаспадарчую руплівасць («У пана Лявона разумная жана»). Асобна ўслаўляецца здатнасць сялянскай жанчыны да працы не ардынарнай, мастацкай («А чалом, чалом пад акеначкам»).
       У прынцыпе ж асноўнай постаццю, творча абмаляванай у калядках і шчадроўках, выступае гаспадарземляроб у адпаведнасці з роляю і месцам яго, ратая і сей
    
    ³² У нашага пана, пана гаспадара // Зімовыя песні. С. 205—207.
    
    30
    
    біта, у сям’і ды і грамадстве ў мінуласці. Ён паказаны мудрым, дбайным, умелым гаспадаром, клапатлівым мужам і бацькам (сюжэт «гаспадар паехаў у Сібіргорад суды судзіць, рады радзіць»), Сам стыль калядак і шчадровак, жанру, эпічнага па прыродзе, надае вобразу гаспадара рысы героя эпічнага: паважнага ў задуме і працы, паводзінах у сям’і. Праз вобраз гаспадарарабачая абрадавая калядная паэзія мадэлявала ідэал чалавека. Праз яго яна рэалізавала і універсальную, гуманістычную ў сваёй аснове ідэю прэвентыўна паўплываць на будучыню, спрыяць урадлівасці нівы, прыбытку ў доме, здароўю і шчасцю роду.
       Калядкі і шчадроўкі, адрасаваныя дачцы і сыну гаспадара, не выпадаюць з агульнай гуманістычнай канцэпцыі абрадавай творчасці. Функцыянальна яны скіраваны на арыентацыю моладзі ў маральнаэтычных падставах жыцця, яго крытэрыях. Дамінантныя ў гаспадарскіх песнях аграрныя матывы ў маладзёжных калядных песнях адступаюць на задні план, амаль знікаюць. На пярэдні план у іх вылучаецца ідэя асабістага лёсу маладога пакалення сям’і. Велічанне — асноўная функцыянальная форма бытавання маладзёжных калядак і шчадровак. У іх далікатна, з пачуццём такту, эстэтычнай меры ўзвышаецца чалавечая асоба. Уласна малюецца ідэал дзяўчыныпаненкі, хлопца, які праецыруецца на канкрэтны адрасат песеннаабрадавага звароту калядоўшчыкаў. У адрозненне ад песень гаспадарскіх, дзе ўслаўленне галавы дома засноўваецца пераважна на магічнаміфалагічным субстраце, матывах заклінання, велічанне ў каляднашчадроўскіх абрадавых творах, адрасаваных моладзі, носіць больш рэалістычны характар. Яно грунтуецца на псіхалогіі маладога хлопца і дзяўчыны, іх ментальнасці, праявах быту, узятых выбарачна і адпаведна рамантычнапаэтычна падсвечаных. Міфалагічная падглеба ў іх адчуваецца найчасцей у форме сімволікі вобразаў, але яна, за малым выключэннем, не вылучае з сябе сродкаў сюжэтаўтварэння. Вітальнавіншавальны змест у гэтым відзе твораў засланіў сабою, нават схаваў іх першапачатковую утылітарную абрадавую функцыю — магічна спрыяць моладзі ў выбарах пары адпаведна ідэалу, садзейнічаць шчасліваму выхаду замуж, удалай жаніцьбе. Калядкі і шчадроўкі паэтызуюць
    
    31
    
    у дзяўчыне прыроджанае хараство, годнасць, умеласць у працы, кемлівасць, пачцівасць, сціпласць. У хлопца — як асновавызначальныя рысы маладога чалавека: удаласць, высакародныя адносіны да маці, здольнасць не толькі да звычайнай земляробскай працы, але і да нейкіх высокіх матэрый, напрыклад да дасканалай ігры на скрыпцы або гуслях, годнага слугавання ў караля ў рангу суддзі³³.
       Асноўная тэма маладзёжных калядак і шчадровак — тэма будучага замужжа, жаніцьба аб’ектаў звароту абрадавых спевакоў вырашаецца дзякуючы багатаму вынаходліваму сюжэтаўтварэнню і сэнсаваёмістай вобразнай сімволіцы. Характэрна, і ў гэтым, пэўна, ёсць магічнаабрадавая падаснова, што сімвалы, як правіла, фігуруюць у траістай форме: дзяўчына просіць злотнічка скаваць ёй тры надобкі — залаты персцень, срэбну талерку і мядзяны кубак (Зімовыя песні, с. 273). У калядных песнях, адрасаваных дзяўчыне, часта ўпамінаюцца тры падарункі — пярловы венчык або кован пояс, злат чэрзлень персцень і зялёная сукенка («багатая сукня») — сімвалічныя атрыбуты вяселля (Зімовыя песні, с. 262—264). Калядоўшчыкі вяшчуюць дзяўчыне аб прыездзе да яе абавязкова траіх сватоў (Зімовыя песні, с. 238, 239, 246—251). Прынцып траістасці выкарыстоўваецца і ў кампазіцыйным развіцці тэксту класічнай шчадроўкі, адрасаванай дзяўчыне, «Ой, яснакрасна каліна ў лузе» (Зімовыя песні, с. 256).
       Вобраз хлопца ў калядках і шчадроўках часта неаддзялімы ад яго сябрапамочніка каня, што вывозіць малойца зпад варожых стрэлаў і куль, вязе яго на сімвалічнае паляванне на кунаў — у сваты, неаддзялімы ад таго чарадзейнага сіўцаваранца, які «грыванькаю ўсё поле ўкрые, а вушыцамі ўвесь род пачуе, а вачыцамі ўсё войска згляне...» (Зімовыя песні, с. 177). Сюжэт маладзёжных калядак і шчадровак развіваецца ў сціслых структурных рамках. Стыль паэтычнага выказвання ва ўсіх велічальных калядках і шчадроўках — эпічны. Кампазіцыя засноўваецца на прычыннавыніковым прынцыпе, належыць да амебейнага тыпу, некаторыя, асабліва гаспадарскія, песні будуюцца паводле прынцыпу вылучэння асобнага, што дазваляе адразу акцэнтаваць увагу на персанажы твора, асноўным носьбіце выказанай у ім ідэі.
    
    ³³ Зімовыя песні. С. 303—306.
    
    32
    
       Усю каляднапесенную творчасць вылучае адметны каларытны прыпеўрэфрэн, заснаваны на выкарыстанні намінацыі самой святочнай урачыстасці — Каляд і шчодрай Куцці. Прычым словы «Каляда», «Шчодры вечар», «Святы вечар» паўтараюцца двойчы або з дадаткам «добры вечар», «багаты вечар». Гэтым элементам паэтычнай формы беларускія шчадроўкі тыпалагічна ідэнтычныя ўкраінскім³⁴.
       У характары святкавання зімовага сонцавароту праявілася сама дыялектыка жыцця, чалавечай прыроды. 3 аднаго боку, тры куцці, тры напоўненыя строгімі рытуаламі вечары сканцэнтравалі ў сабе ўсе магічныя акты, дзействы, скіраваныя на замаўленне даброт жыцця, якіх чакаў чалавек ад зямлі і неба. Абхадныя песні абрадавых спевакоў эмацыянальна замацоўвалі заклён, варажбу на будучыню, здзейсненыя праз строгія аграрнамагічныя рытуалы. 3 другога боку, патрэбен быў выхад энергіі, якую тамавалі абрадавыя свяшчэннадзействы і прадпісанні, патрэбен быў свайго роду катарсіс у абрадаванні, і ён увасобіўся ў гульнях, карагодах, пераапрананні — шырокім разліве радасці, весялосці, так характэрных гэтаму старажытнаму святу ў гонар перамогшага сонца. Менавіта песні калядных ігрышчаў (гульняў, карагодаў, іх умоўна можна назваць трэцяй жанравай групай зімовага каляндарнага цыкла) непасрэдна выразілі амбівалентную прыроду Каляд. Менавіта ў зімовым перыядзе земляробчага календара, у так званыя крывыя (святыя) вечары, была запачаткавана традыцыя песеннага спаборніцтва, гумару, асмяяння, што з асобай сілай праявілася ў час летняга сонцавароту — на Купалле, засведчана ў юраўскіх, талочных, жніўніх і іншых каляндарных песенных разнавіднасцях. Ішло ўзаемнае калектыўнае высмейванне хлопцаў і дзяўчат: «Пайшла Каляда калядуючы, да за ёю хлопчыкі жабруючы...» (Зімовыя песні, с. 126, 127). Адбывалася тыповая песенная пікіроўка міжвясковых груп, зусім рэальная ў цёплую пару года, калі моладзь збіралася, кажучы словамі летапісца, «межы сёл» на гулянне. У зімовых умовах гэта магло быць ігрышча ў карчме або ўяўны збор,