• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект Арсень Ліс

    Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

    Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
    Арсень Ліс

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 188с.
    Мінск 1998
    88.28 МБ
        Шырокі тэматычны спектр беларускага песеннага календара асенняга перыяду ўключае і матывы, у якіх адлюстраваны факт забірання восенню моладзі ў рэкруты, у салдаты і звязаны з гэтым перажыванні сям’і, каханых дзяўчат і самога забіранага. Сярод ярных, ільняных восеньскіх песень матыў адыходу хлопца ў войска ўзнікае спантанна, міжволі. Беручы лён, дзяўчына ўспамінае сейбіта яго, хлопца, якому «быць у рэкруцкім у наборы», і ўспрымае гэта як сваю нядолю («Што й за гаем зеляненькім»)⁵⁵. У песні «Да зарзаў, зарзаў малады конічак» дзяўчына роспачна сумуе, поўная сардэчная спагады да хлопца, якому загадалі «сядлаці каня на вайну сабірацца»⁵⁶. Рэкрут'навабранец не з’яўляецца суб’ектам дзеяння ў гэтых песнях. Ён паказаны вачыма блізкіх, каханых, праз іхнія перажыванні. Тэксты «Ой, лістам, лістам дарожка запала», «Па сінім моры тры чаўны плывуць» таксама наглядна пацвярджаюць сказанае. Шырэй памастацку абагульненую карціну выправы ў войска, пазначаную эпічнасцю, дае апошні названы тэкст:
    
                         Па сінім моры* Тры чаўны плывуць. У першым чаўночку Конікі ірзуць, У другім чаўночку Салдаты пяюць, У трэцім чаўночку Дзевачкі плачуць.
    
    ⁵⁴ Восеньскія і талочныя песні. С. 333—337.
    
    ⁵⁵ Тамсама. С. 318.
    
    ⁵⁶ Тамсама. С. 235—236.
    * Кожны радок паўтараецца.
    
    180
    
                           Конікі ірзуць — Дарожку чуюць, Салдаты пяюць — На вайну ідуць, Дзяўчаты плачуць — Іх пакідаюць.⁵⁷
    
        Лёс хлопцасалдата, які зза «службы цару» не мог ажаніцца, у кантэксце вядучай тэмы восеньскай каляндарнай паэзіі — лёсаноснай пары ў жыцці моладзі — памастацку інтэрпрэтуецца ў ярыннай песні «Дзе ты, хмелю, рос», вядомай у некалькіх варыянтах з адпаведнымі сацыяльнымі акцэнтамі. Ва ўсіх сюжэтных версіях песні яе паэтыка — тыповая для восеньскіх песень. У кампазіцыйнай аснове тэкставай структуры ляжыць сінтаксічны паралелізм. Тып кампазіцыі — дыялагічны, метрарытміка — лёгкая, дынамічная:
    
                           — Дзе ты, хмелю, быў, Дзе, зялёны, рос, Чаму не развіўся?
                           — Я ў гародзе рос, Прыўдарыў мароз — Развіціся спазніўся. — Дзе, малады, жыў, Чаму не жаніўся? — Я ў войску быў, Я цару служыў — Жаніцца спазніўся.⁵⁸
    
        Рамкі даследавання не дазваляюць паўней ахапіць аналізам усю разнастайнасць матываў восеньскіх песень, ва ўсім багацці паказаць іх жыццёвае напаўненне і мастацтва паэзіі. Тым не менш і разгляд адно асобных, найбольш рэпрэзентатыўных тэкстаў усіх падвідавых груп песеннай «восені» дае даволі рэальнае ўяўленне аб функцыянальнай, жанравай і эстэтычнай прыродзе паэзіі заключнага раздзела каляндарнаабрадавай творчасці. У сістэме паэзіі беларускага земляробчага календара яна займае сваё адметнае месца першнаперш канцэнтрацыяй увагі на душэўным стане чалавека, яго духоўным свеце. Калі ў калядках, шчадроўках, валачобных, дажынкавых
    
    
    ⁵⁷ Паэзія беларускага земляробчага календара. С. 446—447.
    
    ⁵⁸ Восеньскія і талочныя песні. С. 118.
    
    181
    
    песнях дамінантна выступала ідэя ўрадлівасці нівы і чалавек у значнай меры адлюстраваны менавіта праз яе прызму, то восеньскія перш за ўсё паэтычна выяўляюць яго ў ракурсе раскрыцця асабістага лёсу. У паэзіі восені больш, чым у іншых каляндарнаабрадавых цыклах, адчуваецца «прысутнасць» самой прыроды, вобразы якой шчодра і памайстэрску праецыруюцца на стан душы чалавека, узмацняючы агульную эстэтычную значнасць мастацкага адлюстравання ёю жыцця. Асноўным жанрам, які практычна непадзельна пануе ў цыкле «восені», з’яўляецца лірыка. Яна мае моцна выражаны інтымны характар. Зрэдку ў восеньскай песні выкарыстоўваецца аб’ектывізаваная апавядальная форма і жанр балады, такі яе тып, у якім лірычная плынь засланяе эпічны пачатак. Практычна ўсе этапы, праявы жыцця асенняй прыроды апаэтызавана асэнсаваны ў адпаведных вобразах, якія памайстэрску «накладаюцца» на душэўны стан чалавека, яго перажыванні ў гэту пару года. Заміранне прыроды ў парадзім’і моцна адбілася на танальнасці восеньскіх песень, афарбавала іх мінорам, элегічнасцю.
       He вызначаецца аптымістычным гучаннем і асноўная, або вядучая, тэма восеньскай паэзіі — будучы лёс дзяўчыны напярэдадні змены ёю сацыяльнага статуса. Пры наяўнасці асобных светлых матываў жаночай долі ўсё ж у «восені» пераважаюць сюжэты, у якіх будучы лёс дзяўчыны, маладой замужніцы малюецца як нялёгкі, сямейныя адносіны складаныя, крыўдныя для лірычнай гераіні песні. Змадэліраваныя ў песнях жыццёвыя сітуацыі, як і ў большасці твораў абрадавай паэзіі, маюць утылітарную, павучальную скіраванасць.
       Асноватворны прынцып паэтыкі тыповых восеньскіх песень засноўваецца на асабліва актыўным паэтычным пераасэнсаванні ў ёй рэалій асенняй прыроды, з усім багаццем зададзеных космасам зямлі ў гэту пару пераходаў, тонаў, адценняў. Прырода ў восеньскіх песнях з прычыны яе сугестыўнасці не толькі рэзанатар, але і своеасаблівы сатворца паэтычнага, прыгожага.
       Паэтычная сістэма каляндарнай лірыкі восені літаральна саткана з элегічных, паводле танальнасці, вобразаў асенняга ландшафту, знакаў космасу, эстэтычна пераасэнсаваных у тэкстах. Асабліва вялікая роля асенняй
    
    182
    
    прыроды ў сімвалізацыі вобразнасці восеньскіх песень, кампазіцыйнай арганізацыі тэксту, яго структурыраванні. Інтэнсіўнае выкарыстанне ў кампазіцыйнай будове восеньскіх песень як кампанента паэтыкі псіхалагічнага паралелізму, эмацыянальна насычаных малюнкаўвобразаў асенняга пейзажу, абразкоў з жыцця ўвосень арніталагічнага і жывёльнага свету прыкметна паўплывала на мастацкую змястоўнасць асенняй лірыкі.
        Па разнавіднасці песенных груп у сістэме каляндарнага фальклору восеньскі цыкл песень уступае толькі веснавому. У вобразнай сістэме песвнь асенняга перыяду земляробчага калвндара ўзмацнілася псіхалагізацыя вобраза чалавека. Паэтыка «восені» паўней, чым паэтычная сістэма іншых жанраў, увабрала ў сябе эстэтычна пераўтвораныя элементы прыроды. Гэта абумоўлена ў асноўным яе лірычнай жанравай прыродай. Шчодра скарыстаныя прыродныя вобразы ў сваю чаргу ўзмацнілі ў песнях лірызм, спрыялі наданню яму своеасаблівага вобразнага каларыту, мінорнай дамінанты.
    
    
    
    
    
                    Заключэнне
    
    
    
    
    
        Каляндарнаабрадавая творчасць — унікальная духоўная з’ява этнакультуры. Яна адметна спадарожнічала чалавеку, соцыуму, этнасу на працягу ўсяго гадавога цыкла цягам многіх стагоддзяў. У абрадавых практыках, дэтэрмінаваных космасам, у рэдкасным па інфарматыўнасці і эстэтычнай каштоўнасці песенным фондзе народнага календара акумуліраваны агромністы сацыякультурны вопыт народа, арганічна выявіліся яго светапогляд, этнапсіхалогія, гуманістычная канцэпцыя жыцця.
        Спароджаная беларускім этнасам на агульналюдскіх быційных падставах каляндарнаабрадавая творчасць беларусаў развілася ў строгую, закончаную сістэму духоўных каардынат і арыенціраў, выражаных у форме абрадаў і звычаяў, высокаэстэтычную паэзію і дасягнула выдатнага ўзроўню ў выяўленні філасофскага і паэтычнага генія свайго творцы.
        Народны каляндар як з’ява этнакультуры грунтуецца на арганічнай лучнасці чалавека з прыроднакасмічнай сферай і ва ўсіх складовых частках сваёй сістэмы паслядоўна выяўляе ідэю залежнасці і ўзаемасувязі чалавека з асяроддзем пражывання. Універсальная ідэя каляндарнаабрадавага фальклору (яна прасочваецца ва ўсіх абрадавых комплексах земляробчага календара і большасці песенных тэкстаў) заключаецца ў імкненні захаваць род, сям’ю, забяспечыць працяг жыцця ў часе і прасторы. 3 гэтай кардынальнай ідэалагемы выцякаюць вытворныя ад яе ідэі ўрадлівасці зямлі, ушанавання продкаў, расліннасці.
        Ідэалагічная сістэма каляндарнаабрадавай творчасці ўключае яшчэ і такое паняцце, як культ зямлі, зямлі184
    
    карміцелькі. I выражаецца ён не толькі ў пашаноўнаашчадных адносінах да мацізямлі, генетычна заснаваных на міфалагічных уяўленнях аб плёнародных, плёнадайных асновах яе як улоння ўсяго жывога (апошняе фіксуецца адпаведнымі каляндарнымі прыкметамі і павер’ямі), але і ў самой каляндарнаабрадавай песеннай паэзіі, з найбольшай змястоўнасцю і паэтычнавыяўленчай выразнасцю ў песнях каляднашчадроўскіх, валачобных і жніўнадажынкавых. Менавіта ў рамках земляробскай працы і каляндарнаабрадавай практыкі, узросшай на ёй, падняўся народ і да філасофскага абагульнення быцця, выказанага афарыстычна: «Паміраць збірайся, а жыта сей». У кантэксце спосабу жыцця чалавеказемляроба, погляду на яго як на рабачаятворцу на ніве высноўваліся даўнейшым беларусам і эстэтычныя адносіны да працы. Прымаўка, зафіксаваная этнолагам Ю. Крачкоўскім, «Селянін пры сасе — то краса» — толькі канцэнтраваны выраз ідэі, эстэтычна шматкроць увасобленай у каляндарнаабрадавых песенных велічальных Каляд, Шчодрага вечара, велікодных абходаў валачобнікаў, дажынкавых хваласпеваў талачан.
       Комплекс вышэйназваных ідэй, зашыфраваных у сімвалічных вобразах каляндарнай абраднасці і мастацка пераўтвораных у вобразнай сістэме песень гадавога круга, — тая падглеба, на якой базіруецца багата разгалінаваная і стройная жанравая сістэма беларускай каляндарнаабрадавай паэзіі. У тэмперальных адносінах яна непасрэдна ўкладаецца ў чатыры прыродныя сезоннавытворчыя перыяды гадавога цыкла. Кожны з чатырох сегментаў гадавога круга песень мае сваё, адэкватнае праблемам соцыуму на даным адрэзку часу (пары года) жанрававідавое напаўненне і выражаную ў ім адметнасць як у змесце, так і паэтыцы.
       Пры разглядзе каляндарнаабрадавай сістэмы ў яе дынаміцы — гадавым цыклічным руху пунктам адліку лагічна бярэцца пачатак астранамічнага года.
       Каляндарнаабрадавы комплекс беларускай традыцыйнай культуры на працягу многіх стагоддзяў парадкаваў стыхію народнага жыцця, прыдаваў ёй духоўныя каардынаты ў адпаведнасці з універсальнай ідэяй захавання роду, этнасу, прадаўжэння іх экзістэнцыі ў часе і прасторы. У беларускім народным календары, ва ўсіх яго
    
    185
    
    складовых частках выразна бачна тэндэнцыя да цыклічнага абнаўлення быційнага аспекту жыцця соцыуму, імкненне прыдаць яму на кожным этапе гадавога круга адпаведны энергетычны і эмацыянальны імпульс.
       Аналіз светапоглядных і эстэтычных асноў беларускага земляробчага календара дае падставу гаварыць аб арганічным адзінстве этнафіласофскай і эстэтычнай сістэмы яго.