Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў
Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
Арсень Ліс
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 188с.
Мінск 1998
³⁹ Жніўныя песні. С. 89.
⁴⁰ Шлюбскі А. Матэрыялы... Вып. 1. С. 150.
116
ваўся і пераносіўся на больш складаны, сацыяльны ўзровень узаемадачыненняў і дасягаў новых сэнсавапаэтычных граняў гучання. А галоўнае, што невыпадкова ўразіла аднаго з першых даследчыкаў філасофскаэстэтычнага аспекту беларускага фальклору І. Храпавіцкага, гэта пераканаўча выяўленае ўменне народапаэта на бытавым матэрыяле таго ж жніва ўзняцца да шырокіх мастацкіх абагульненняў фундаментальных праяў жыцця, да стварэння песеньшэдэўраў (Ign. Chr., 1845, с. 70).
Такія творы невыпадкова шырока распаўсюджваліся ў прасторы і часе, былі на слыху народа. Да іх, бясспрэчна, адносіцца песня «Ой, ты сонца, сонейка», зафіксаваная фалькларыстамі блізу ў пяцідзесяці варыянтах у розных рэгіёнах Беларусі. Гэта акалічнасць, дарэчы, дазваляе рэканструяваць яе тэкст у аптымальнай форме. Асобныя варыянты песні маюць апавядальнаэпічны зачын: «Дзеванькасіротанька // За борам жыта жала. // За борам жыта жала // I з сонейкам размаўляла» (Жніўныя песні, с. 127). У большасці ж тэкстаў разгортванне сюжэта пачынаецца непасрэдна з дыялогу, звароту жняі да сонца. Лірычная гераіня твора ў розных яго варыянтах выступае не ў аднолькавым сацыяльным статусе. У адных яна сірата, і гэта акалічнасць эмацыянальна паглыбляе агульную гуманістычную скіраванасць песні. У іншых варыянтах — нявестка ў неспагаднай свекрыві або наймічка. Нарэшце, яна — прыгонная жнейка на полі феадалапана. Большасць версій песні аб’ядноўвае сардэчны тон папроку лірычнай гераіні ў адрас сонца за неспагаднасць да яе цяжкай працы: «Ой, ты сонца, сонейка, я на цябе віну маю, // Віну маю вялікую, // Што ты раненька ўсходзіш, што ты позненька заходзіш». У некаторых варыянтах папрок узмацняецца своеасаблівай матывацыяй сонцавай неспагаднасці: «Не бывала ты ў найме і не спагадаеш мне». Трэба сказаць, аднак, розныя сацыяльныя іпастасі лірычнай гераіні твора не паўплывалі на сюжэтнае ядро яго. Асноўную ідэйную нагрузку ў песні «Ой, ты сонца, сонейка», забяспечыўшы мастацкі эфект яе, нясе тая частка кампазіцыі, што змяшчае «адказ» сонца жняі. Яна практычна сэнсава нязменная ва ўсіх наяўных тэкстах песні:
117
— He горся, малодачка, На яснае сонейка, А горся, малодачка, На сваю свякрованьку: Бо я раненька ўзыходжу, Цябе ў полі знаходжу, А позненька западаю, Цябе ў полі пакідаю ⁴¹
— Малада малоданька, He дзіві ты на сонейка, He дзіві ты на сонейка, Ды дзіві ты на пана: Я й раненька узыйду — Цябе ў полі знайду, Я й позненька зайду, Цябе ў полі пакіну ⁴²
Песня «Закурыўся ціхі дробны дожджык» — роздумная. Першнаперш доля падаецца як штосьці наканаванае, Богам прадвызначанае: «Калі буду я ў Бога шчасна, не буду няшчасна». Але ў іншых варыянтах тэксту думка пераводзіцца ў лірычны план і роздум над лёсам зусім здымаецца, замяняецца актыўным перажываннем па маладым мужы, які, жняя пераканана ў гэтым, сумуе «ў доме па мне, маладзенькай». Твор набывае, аднак, найбольшую эмацыянальную, амаль выбуховую сілу гучання, калі трактуе матыў долі ў сацыяльным аспекце. Кампазіцыя песні, заснаваная на сінтаксічным паралелізме, сваёй зыходнай, прыроднай паралеллю вельмі адэкватная па настрою чалавечай яе частцы. У цэлым твор вызначаецца знітаванасцю ўсіх кампанентаў паэтыкі ў іх суладнай «працы» на галоўную ідэю, эстэтычную вышыню яе ўвасаблення:
Закурыўся ціхі дробны дожджык Па чыстаму полю, Закурыўся.
Зажурыўся мой татачка родны Па маёй горкай долі, Зажурыўся.
He курыся, ціхі дробны дожджык, Па чыстаму полю, He курыся.
He журыся, мой татачка родны, Па маёй горкай долі, He журыся.
He сама я долечку шукала — Мужа выбірала, He сама я.
Пан багаты з залатой палаты
Даў мне мужаката...⁴³
⁴¹ Жніўныя песні. С. 128.
⁴² Тамсама. С. 125.
⁴³ Тамсама. С. 358359.
118
3 разгледжаных тэкстаў жняя прадстае натурай пасіўнай, схільнай да скаргі, здольнай выклікаць спагаду, але не захапленне, подзіў. Характарам рэфлексуючым пазначаны вобраз яе ў большасці песень, народжаных у часы паншчыны, на прыгоне. У іх часта чуецца рознага зместу скарга. Праўда, жалячыся на нялюдскія ўмовы прыгоннай працы і акрэсліваючы іх у трапных азначэннях, жняя са жніўных песень добра ўсведамляе сваю чалавечую годнасць. Аб тым, што душа яе не расплываецца адно ў скарзежальбе, сведчыць іронія, з якой яна атэстуе панапрыгонніка «слаўным»: «У слаўнага пана на зары жыта жала, // На зары жыта жала, пры месяцы копы клала, // Дадому пашла па начы, вячэрала пры свячы...» (Жніўныя песні, с. 80). Ідэйна ідэнтычная ёй песня «У добрага пана» выяўляе яшчэ больш актыўную пазіцыю жняі ў дачыненні да свайго крыўдзіцеля. Пратэст у песні набыў форму праклёну, але выслаўленага з такім пачуццём магіі слова, што відавочна пераўзыходзіць папярэдне прыведзены тэкст. Пераўзыходзіць перш за ўсё элементамі паэтыкі: актывізацыяй семантыкі прыслоўя «кроўна», «горка» і на іх падставе абнаўленнем асананса «кроўна— цёмна», «горка—зоркай». Акрамя таго, песня валодае лаканізмам — надзейным знакам мастацкасці:
У добрага пана
Пры месячку жыта жала.
Бадай яму кроўна,
Што пускаў дадому цёмна, Бадай яму горка,
Што пускаў дадому зоркай ⁴⁴
Пры аналізе жаночых вобразаў жніўных песень відавочнай становіцца адна заканамернасць: сацыяльны пратэст, выражаны ў архаічнай форме праклёну або шляхам паэтычнай выявы акарыкатуранага тыпу прадстаўнікоў паноўнага стану грамадства — пана, прыганятага, войта, найчасцей выказваецца ў калектыўным маналогу, у тэкстах, дзе прамаўляецца ад імя масы, грамады. Аднак сацыяльны канфлікт, у тым ліку паміж памешчыкампрыгоннікам і падуладнай яму сялянкайжняёй, адметней
⁴⁴ Жніўныя песні. С. 81.
119
праяўляў, узвышаў і аб’ект эксплуатацыі, прыгнёту — асобу працоўнага чалавека. Уласна жніўная песня якраз добра пацвердзіла, і ў гэтым сэнсе яна набыла значэнне гістарычнага сведчання, праявы ў народзе, у асобе яго прадстаўнікоў актыўнага сацыяльнага пачатку менавіта на фоне жніва, як спецыфічнай арэны сацыяльных узаемадачыненняў. Стойкі, незалежны жаночы характар выяўляюць і паасобныя лірычнапесенныя выказванні ў форме індывідуальнага маналога, напрыклад, у песнях «Калі тая серада прайшла», «Да ўжо сонца за лес коціцца». Іх, праўда, меней. Хутчэй за ўсё, што яны і пазнейшыя паводле часу ўзнікнення. У цэлым творы вострай антыпрыгоннай скіраванасці былі складзены ў тую пару, калі паншчына (а атрымала развіццё яна на Беларусі ў XV— XVI стст.) набыла больш жорсткія формы, спаўна выявіла сваю антыгуманную сутнасць. Патрэбен быў папярэдне зрух у сацыяльнай псіхалогіі, свядомасці, каб з’ява знайшла адбітак у паэтычных вобразах. He выключана, што асобныя жніўнапесенныя матывы, якія адлюстравалі нялёгкую працу на ніве, з часам пераасэнсоўваліся з улікам сацыяльнаграмадскіх змен, ішла ідэйная пераакцэнтацыя ў песнях. Відаць, якраз да такіх з іх адносіцца тэкст: «Да ўжо сонейка за лес коціцца, // Мне, малодзенькай, дамоў хочацца: // Да ўжо ручанькі нарабіліся, // Да ўжо ножанькі нахадзіліся, // Да ўжо вочанькі наглядзеліся, // Ужо прыставанька настаялася. // Я прыставаньку да ражком прайму, // Сама, малада, дамоў пайду» (Жніўныя песні, с. 149).
Беларуская жніўная песня, і ў гэтым яе жанравая спецыфіка, гістарызм, прадстаўляе шырокую панараму памастацку і рэалістычна ўзноўленай працы на прыгоне. Створаная жнеямі ў песнях карціна жніва часоў паншчыны ўключае каларытныя паэтычнамастацкія вобразы яго ўдзельнікаў, дзейных асоб у іх працоўных дачыненнях. Фактычна мастацкае абагульненне вобразаў жняіпастацянкі, панапрыгонніка, яго чэлядзі, асабліва прыганятага, дасягнута на ўзроўні вобразаўтыпаў. На фоне душэўна адкрытай, працавітай жняі ўладар жытніх абшараў панпрыгоннік прадстае часцей як жорсткі, неспагадны, a яго ніва трактуецца як «ніваняволечка» («У нашага пана нядобрая слава», «У добрага пана па месяцу жыта жала»).
120
Такім чынам, жніво, будучы адкрытай сферай сутыкненняў інтарэсаў панапрыгонніка і юрыдычна залежнай ад яго вёскі, досыць адчувальна азвалася ў жніўнай паэзіі антыпрыгонніцкімі матывамі. Працоўная жніўная песня паслядоўна адмаўляе сацыяльную несправядлівасць, якая праяўлялася, і аб гэтым добра засведчана песнямі, у жорсткіх умовах паднявольнай працы, фізічным і маральным прыгнёце чалавекарабачая. Антыпрыгонніцкай жніўнай песні ўласцівы актыўны гуманістычны пачатак. У гэтым сэнсе жніўная паэзія мае прыярытэт перад сацыяльнабытавымі і ўласна гістарычнымі песнямі ў беларускай фальклорнай традыцыі.
Агаленнем сацыяльных антаганізмаў напружаная пара жніва не абмежавалася. Адначасова яна пасвойму адметна высвечвала і стан сялянскай сям’і, яе ўнутраныя сувязі ў дачыненнях, у якіх знайшлі выражэнне розныя аспекты чалавечага характару, чалавечых паводзін. Жніўная песня, не будзе перабольшаннем сказаць, з вялікім умельствам выкарыстала той багаты побытавы матэрыял, што прадстаўляла для фальклорнай творчасці жніво. У паэтычнай выяве сямейных дачыненняў, як яны паўставалі, раскрываліся ў час жніва, працоўная песня дасягнула сапраўднага артыстызму, эстэтычнай дасканаласці.
Мастацкая выява сямейных адносін у працоўнай жніўнай песні, і гэта першае, што яе характарызуе, вылучаецца разнастайнасцю ракурсу іх бачання, адлюстравання. Сюжэтныя лініі песень распрацоўваюцца паводле асноўных вектараў узаемадачыненняў у сям’і: «жняянявестка — свякроў», «жняядачка — маці», «жняядачка — бацька», «жняянявестка — свёкар». Ад перажыванняў, народжаных, абвостраных непасрэдна на ніве, на пастаці, ідзе лірычнае выказванне жняі.
Універсальныя апазіцыі «дом — чужына», «маці — свякроў», «бацька — свёкар» на матэрыяле жніва набылі адметнае структурнавобразнае напаўненне, стылёвае афармленне. Прыём антытэзы паслядоўна, з максімальнай эстэтычнай аддачай «спрацоўвае» ў большасці тэкстаў сямейнабытавой тэматыкі. Менавіта ён пры мінімуме кампанентаў паэтыкі, кампазіцыі, арганізаванай паводле прынцыпу палярызацыі, ды двух ёмістых эпітэтаў з палярнымі знакамі забяспечвае амаль асязальнае выяўленне асноўнай думкі, поўны мастацкі эфект: