• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект Арсень Ліс

    Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

    Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
    Арсень Ліс

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 188с.
    Мінск 1998
    88.28 МБ
    
                    — Свякроўкамамка, я не жыдоўка У нядзелю рана плацейка жлукціць, Свякроўкамамка, я не лябёдка, Я не лябёдка — на моры бяліць, Свякроўкамамка, я не сонейка, Я не сонейка — верх лесу сушыць, Свякроўкамамка, я не зорачка, Я не зорачка — па небу качаць, Свякроўкамамка, я не пчолачка, Я не пчолачка — у борцех хаваць.²⁷
    
        Як і ва ўсіх этапных раздзелах песеннага календара, заключныя песні купальскапятроўскага цыкла носяць элегічнае сэнсавае адценне. У іх вельмі адчувальна, у індывідуальным успрыманні свету гучыць роздум над адыходзячым летам. Адначасна заключныя пятроўкі праз міфалагічныя вобразы Пятра, Яна, Іллі, асэнсаваныя рэалістычна, арыентуюць, настройваюць на новы этап у жыцці прыроды і чалавека — працоўны, звязаны са зборам ураджаю («Да не будзе лецечка», «Да Пятра зязюлі кукаваці», «Ой, да Пятро Іллю просіць», «Ой, разгон, разгон Пятроў дзень»).
    
    
    ²⁷ Купальскія і пятроўскія песні. С. 344—345.
    
    106
    
       3 дапамогай міфалагічных вобразаў у пятроўскіх песнях створана рэалістычная, паводле зместу і паэтычнавобразнай формы, выява панарамы працоўнага лета земляроба. Асэнсаваныя на сялянскім узроўні разумення адносіны паміж Пятром і Іллёй дазволілі ў песенным тэксце нязмушана і памастацку пераканаўча ўзнавіць гарачую пару ў жыцці сяла, засяродзіўшы ўвагу на самай пільніцы яе: «Пайшоў Пятро да Іллі ў наймы: // Хадзем, Ілля, пагуляйма. // Гуляй сабе, Пятро, сам, // Бо мне, Іллі, няма калі: // У мяне жэнчыкі на полі, // Касарыкі на балоце, // Палошніцы у гародзе, — // Усе на цяжкай рабоце» (Купальскія і пятроўскія песні, с. 367).
       Падагульняючы кароткі аналіз купальскапятроўскіх песень, неабходна адзначыць першнаперш моцную залежнасць іх семантыкі, жанравай прыроды ад міфапаэтычных уяўленняў, дэтэрмінаваных характарам Купалля як урачыстасці ў гонар летняга сонцавароту.
       Большасць міфалагічных матываў купальскіх тэкстаў, а доля іх у агульным рэпертуары Купалля асабліва прыкметная, грунтуецца на архаічным субстраце і спраецыравана на чалавека, яго маральнаэтычны стан, выражае клопат пра ягоную будучыню. У семантычнажанравым напаўненні купалак і пятровак значнае месца належыць дыдактыцы. Прычым у адных выпадках яна мае агульныя для ўсёй ідэалогіі традыцыйнай духоўнай культуры задачы і матывацыю, а ў іншых звязана з архаічнай практыкай некаторых звычаяў і павер’яў Купалля. Прыкметным здабыткам купальскапятроўскай песнятворчасці з’яўляюцца створаныя ёю жаночыя вобразы, гарманічныя і драматычныя.
       Многія кампаненты формы, атрыбутыўныя для паэтычнай сістэмы купальскіх песень, іх структуры, і не ў апошнюю чаргу характэрныя звароты, зачыны і рэфрэны, эпітэты тыпу «цёмная», «кароткая» ў дачыненні ночы Купалля прычыніліся да эстэтычнай адметнасці паэзіі свята летняга сонцавароту. Увесь абрадавапесенны комплекс Купалля сярод каляндарных цыклаў гадавога круга вылучаецца святочнай дамінантай.
       Касецкія, або пакосныя, песні — група летніх песенных твораў лірычнага характару, прымеркаваных да касавіцы — касьбы і сенавання. Мяркуючы па тым, што поспех кась
    
    4а*
    
    107
    
    бы, згодна з народнымі ўяўленнямі, залежыць ад пачатку яе, зробленага менавіта ў Купальскую ноч, гэта вельмі важная ў гаспадарчым годзе селяніна работа мела ў дыяхраніі міфалагічнае забеспячэнне: пройдзеныя на дасвецці Купалля адзіндва пракосы магічна павінны былі гарантаваць яе поспех²⁸. На карысць сувязі поспеху касьбы з некаторымі міфапаэтычнымі ўяўленнямі сведчаць і пэўныя абрадавыя акцыі ў час гэтак званых дакосак — завяршэння касьбы²⁹. Аднак рэканструяваць структуру абраднасці касавіцы не ўяўляецца магчымым: беларускія этнолагі ў свой час не ўдзялілі сенакосным абрадам і песням належнай увагі зза іх слаба выяўленай спецыфікі. Тым не менш тэксты касецкіх песень, апублікаваныя Е. Раманавым, М. Грынблатам, У. Раговічам, В. Захаравай, В. Ліцвінкам, даюць падставу ідэнтыфікаваць іх як самастойную групу твораў у сістэме паэзіі беларускага земляробчага календара.
        Семантыка, сюжэты песень часу касьбы і сенавання на свой лад адлюстравалі сацыяльныя і сямейныя адносіны ўдзельнікаў касавіцы. Псіхалагізм вобразаў касецкіх песень, заснаваны на клопаце, перажываннях селяніна ў пару сеназбору, які патрабаваў увішнасці ў рабоце, моцна залежаў ад надвор’я. У песні паэтычна абагульняецца і функцыянальна дыферэнцыруецца мужчынскі і жаночы клопат у гарачую пару сенакосу і жніва. Ён вобразна, сцісла і змястоўна, на рэалістычным узроўні выявы адлюстроўваецца ў слове:
    
                     Ой, ужо жыта палавее I да жаноцкая душа млее, I да мужчынская галовачка, Што не кошана дубровачка.³⁰
    
    У асобных тэкстах назіраецца імкненне да паэтызацыі касецкай працы («Касары косяць, ветрык павявае, шаўкова трава на касу налягае»), канстатуецца яе эпічны размах («...Пакосяць усе горы й даліны»).
        Прыкметнае месца ў групе касецкіх, грабельніцкіх песень займаюць любоўныя матывы, і спектр іх даволі раз
    
    ²⁸ Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 120.
    
    ²⁹ Крачковскнй Ю. Ф. Быт западнорусского селяннна. С. 140.
    
    ³⁰ Грынблат М. Я. Песні беларускага народа. Мн., 1940. Т. 1. С. 24.
    
    108
    
    настайны. Ідэальнае каханне з гарманічным яго завяршэннем у выглядзе вяселля ўвасабляецца ў абрадавых песенных формах, крыху нечаканых сярод паэзіі сенакоснай пары, дзе, здаецца, сама прырода і характар працы наканоўваюць лірычную стыхію. Тым часам у тэксце «А чые ж ба та конікі?» выразна чытаецца стрымана выказанае праз сімвалічныя вобразы велічанне хлопца, велічанне з яго генетычнамагічнымі знакамі, семантычным кантэкстам вяселля:
    
    
                     А чые ж ба та конікі
                     Рана на луг папушчаны
                     Да чорным шоўкам папутаны?
                     Андрэйкавы коні рана на луг папушчаны
                     Да і чорным шоўкам папутаны, Да золатам панузданы.³¹
    
    
    Менавіта такім велічаннем магла падмацоўвацца рытуальная практыка, згодна з якой сабраныя на сенакос талачане абвязвалі гаспадара скручаным з сена вязьмом, патрабуючы выкупу за працу.
        Па сутнасці, такім жа тыповым абрадававыяўленчым лаканізмам, сімволікай, калі паэтычная ўмоўнасць дазваляе гранічна скандэнсаваць думку і перадаць яе паважна, шляхетна, эстэтычна дасканала, вылучаецца касецкая песня «А чый жа та конь да па лугах ходзіць?», тэкст цалкам самастойны, хоць зачынам і набліжаны да вышэй цытаванага.
        Эстэтычная прырода яго абрадавай формы, рытарычныя пытанні зыходзяць ад калектыўнага хору, гурту. Абрадавая ідэалізацыя пазначана выяўленчымі сродкамі рытуальнамагічнага паходжання: конь «вараны», венчык «пярловы», сядло «шчыра», г. зн. з шчырага золата³².
        У большасці, аднак, касецкіх песень тэма кахання асэнсоўваецца, мастацка перадаецца не ў абрадаваідылічным плане, калі высокае пачуццё гарманічна абыме лірычных герояў. Драматычны характар мае каханне маладой удавы да хлопца ў песні «Бел маладзец сена косіць». Твор набыў баладнае гучанне і адпаведную семантыцы стылістыку: «Бел маладзец сена косіць, // Яму
    
    
    ³¹ Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 239.
    
    ³² Тамсама. С. 238.
    
    109
    
    ўдава есці носіць. // Несла, несла, не данесла, // Край Дунаю паставіла, // Бела сына нарадзіла // I з Дунаем гаварыла: // — Ты, Дунаю быструсенькі, // Сыночку мой бялюсенькі! // Ці мне цябе ўтапіці, ці мне цябе гадаваці?..»³³ 3за вострадраматычнай зместавай напоўненасці, неардынарнасці памастацку ўвасобленай з’явы і гуманістычнага падтэксту сюжэт атрымаў шырокае бытаванне і зафіксаваны ў многіх публікацыях фальклору.
        Нейкія ўскладнёныя адносіны паміж каханай і каханым, мужам і жонкай на фоне касавіцкай працы паэтычна інтэрпрэтуюцца ў песнях «Ветрычак вее, сонейка грэе», «Касары косяць, касары косяць». У распашыраным тэксце «А ў лузе касец косіць» тэма ўзаемаадносін паміж мужам і жонкай набывае то гумарыстычны, то з адценнем драматызму кантэкст.
        Любоўныя сямейнабытавыя матывы, як яны развіліся ў рамках касецкіх песень, часам набіраюць характар элегічнага роздуму над няпэўнасцю лёсу, чалавечай экзістэнцыі, здраднасці кахання. Адэкватна журботнароздумнай танальнасці песень «Сохне, вяне да трава падкошаная», «Эй, да высокія ў полі травы» скарыстаны ў тэкстах прыродныя вобразы, якія даюць адпаведную эмацыянальную настройку іх зместу, садзейнічаюць паглыбленай перадачы перажыванняў лірычных герояў. Самотны настрой удавы перад пачаткам вялікай, падуладнай адно мужчынскім рукам работай — сенакосам у тэксце «Зажурылася малада ўдовачка» нечакана здымаецца думкамі, выказанымі гіпербалічна, у духу абрадавай творчасці: «Найму касароў семдзесят і чатыры, штоб выкасілі горы і даліны». Монастрафа:
    
                     Касіў бацька, касіў я,
                     Касілі мы.абодва:
                     Накасілі стажок сена, — Прышла каза — зараз з’ела³⁴
    
    — не толькі маленькі ўзор аўтаіроніі, уласцівы некаторым тэкстам каляндарнага фальклору, але і прыклад віртуознай версіфікацыі, трапнай рыфмоўкі, зычнага асанансу.
    
    
    ³³ Матерналы по этнографнн Гродненской губерннн. Вып. 1. С. 144—145.
    
    ³⁴ Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 238.
    
    110
    
    Пры сціплай прысутнасці касецкай песні ў агульным магутным масіве паэзіі беларускага земляробчага календара не абышла яна адкрыта выражанага сацыяльнага матыву пры адлюстраванні працы на панскім полі, тэмы, што на ўвесь голас прагучыць у храналагічна пазнейшым адрэзку гадавога песеннага круга — у вялікай песнятворчасці жніва.
       Песні сенакоснай пары стаялі на мяжы жніўных, невыпадкова большасць іх спявалася на матыў «лета», якім у народнай свядомасці адзначаны песні жытняга жніва. Песня «Ой, да бокам, хмарачка, бокам» на шчымлівапрачулай ноце, без націску распавядае пра перажыванні наймітаў падчас касьбы на панскай сенажаці. Яны (перажыванні касцоў) прыадкрываюцца праз іхнюю просьбу, звернутую да Бога, паслаць хмару (валачок), каб маглі даць хоць троху адпачынку стомленым рукам. Мастацкая адметнасць менавіта працоўнай песні названым тэкстам добра выяўлена ў інтанацыйным распеве кожнага радка яго двухрадковай страфы, насычанасці тэкставай структуры выклічнікамі³⁵.
       У цэлым жанравую спецыфіку групы касецкіх песень вызначала іх працоўная функцыянальнасць, звязаная з ёю самастойная тэматычная напоўненасць і сістэма вобразаў. Выкарыстанне ў паэтычнай сістэме іх мастацка трансфармаваных вобразаў прыроды: дубровы, лугусенажаці, сонца, скошанай травы, лёгкага ветру, аблокаў — гэтых рэальных спадарожнікаў працы касцоў і грабельшчыкаў, таксама ўнесла свае штрыхі ў мастацкажанравы профіль паэзіі касьбы, касецкіх песень.