Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў
Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
Арсень Ліс
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 188с.
Мінск 1998
¹⁶ Купальскія і пятроўскія песні. С. 211.
95
У адрозненне ад тэкстаў, ідэйную аснову якіх складаў маральны імператыў і дзе вобраз дзяўчыны трактаваўся жорстка, набываў рысы драматычныя (згадаем балады «Братсястрыца», «На вуліцы скрыпкі йграюць» і да т. п.), у лірычных купальскіх песнях дзявочыя вобразы мадэліруюцца мякка, з акцэнтам на душэўнасці, сціпласці, зграбнасці. Вобраз дзяўчыны з любоўнай лірыкі Купалля гарманічны, цэльны. Можа насіць адценне лёгкай ідэалізацыі; у плане танальнасці — хутчэй элегічны, чым мажорны. Кампазіцыйная, рытмічная арганізацыя радкоў пры знешняй прастаце вобразных сродкаў можа дасягаць часам формы паэтычнай вытанчанасці за кошт абыгрывання бытавых рэалій:
Млада Кулінка стужылася, Што яе дары не прадзены.
Хоць прадзены, дык не вітыя, Хоць вітыя, дык не снованы, Хоць снованы, дык не тканыя, Хоць тканыя, дык не белены, Хоць белены, дык не качаны, Хоць качаны, дык не рэзаны, Хоць рэзаны, дык не дзелены. Тамусяму па локціку,
А сужанку — не мерачы.
Ад сяготаго — па сто рублёў, Ад сужанкі — ні шэлежкі.¹⁷
Гумарыстычныя песні Купалля, складаючы вялікую песенную групу, асобнымі сваімі сюжэтамі не толькі блізкія лірычным купалкам, але ў функцыянальным і семантычным плане з’яўляюцца своеасаблівай формай гульні, любоўнага заляцання і складаюць інтэгральную частку святочнай абраднасці. Па стварэнню камічных сітуацый, што ляжаць у аснове іх сюжэтаў, багаццю паэтычнавобразнай фактуры яны ў цэлым не маюць аналага сярод гумарыстычнага фальклору гадавога круга, хоць асобнымі сваімі матывамі і пераклікаюцца з жартоўнымі юраўскімі, мабыць, зза іх часавай блізкасці і функцыянальнай тоеснасці. Паэтыка жартоўных песень Купалля, іх кампазі
¹⁷ Шейн П. В. Белорусскне народные песнн. СПб., 1874. С. 159.
96
цыя, вобразная структура шмат у чым дэтэрмінаваны самім характарам антыфоннага спеву*.
У заключных песнях Купалля створана рэалістычна абагульненая карціна пераломнай пары года ў кантэксце рэалій працоўнага клопату земляроба — надыходзячых сенакосу і жніва. Вобразная насычанасць структуры тэксту, яго ёмісты лаканізм суадносныя з эстэтыкай класічнага мастацтва паводле прынцыпукрытэрыя. максімальная паэтычная выразнасць — мінімумам выяўленчых сродкаў.
Сонейка, Пятрова ночка невялічка, сонейка.
Сонейка, сабрала дзевак да на вулачку, сонейка.
Сонейка, пасадзіла да на тыночку, сонейка.
Сонейка, выправіла ў бор жыта жаць, у луг сенаваць, соненка.
Сонейка, на бару ўсё жыта пажата, сонейка Сонейка, на лузе сена пасянована, сонейка.
Побач з кампазіцыяй як найважнейшым інструментам эстэтычнай трансфармацыі рэчаіснасці, у тым ліку абрадавай, у адпаведныя мастацкія формы значную ролю ў ідэйнасэнсавым іх напаўненні, асабліва песні, адыгрывае рэфрэн, прыпеў. Акрамя семантычнай нагрузкі, ён нясе і стылёваформавую, надае песеннай структуры тыпалагічныя жанравыя прыкметы, адпаведны паэтычны і ў выпадку з песняй — музычны каларыт. У абрадавай песнятворчасці роля рэфрэна асабліва значная: на пэўньім этапе ён адыгрываў семантычнамагічную функцыю. Пазнен магічная, заклённага характару функцыянальнасць прыпеву абрадавай песні была страчана, аднак сляды былом яе ролі засталіся, і, можа, найнаглядней яны дэманструюцца якраз купальскімі тэкстамі. Эмацыянальныя, паэтычна яскравыя рэфрэны валачобных песень пры ўсіх іх семантычнавобразнай адметнасці, каларыце не прасвятляюць так функцыянальнагенетычныя вытокі рэфрэна абрадавых песень, як гэта патрапляюць зрабіць унікальныя па сваёй архаічнай форме прыпевы купалак.
Звяртаюць увагу ў першую чаргу такія тыповыя для купальскіх песень рэфрэны, як «О тотото!», «Соненка, ^Т^йГтым што ў манаграфіі «Купальскія песні» намі жартоўным купалкам прысвечаны асобны раздзел (гл. названы твор, с. 122 14/), аналіз іх тут апускаецца.
¹⁸ Купальскія і пятроўскія песні. С. 369.
4 Зак. 1081
97
сонейка», «Купала», у розных мадыфікацыях. Характэрна, што ў некаторых песнях гэтымі выклічнікамі, словамі пачынаўся і заканчваўся кожны радок, а ў выніку яны акаймоўвалі ўсю плошчу тэксту, знешне надаючы яму спецыфічны сілуэт. Бясспрэчна, гэты, на візуальнае ўспрыняцце, дэкор адыгрываў не толькі настроечную ролю. Рэфрэн узмацняў кожны радок паасобку і ўвесь тэкст эмацыянальна і тым самым паглыбляў яго ўздзеянне. У глыбокай старажытнасці, калі ад слова, абрадавай песні спадзяваліся магічнага ўздзеяння на аб’ект звароту, чакалі ад іх рэальнага плёну ў выглядзе ўрадлівасці нівы, здароўя і да т. п. даброт, такі фанетычны або слоўны рад быў элементам рытуалу. Паўтор аднаго моўнага знака мог узмацняць той жа заклён, замацоўваць эмацыянальны ток пачуцця, пашыраны ва ўсім тэксце. У святле бясконцай эвалюцыі людской цывілізацыі, чалавечага мыслення не выглядае чыстай фантазіяй дапушчэнне, што рэфрэн купальскіх песень «Сонейка, сонейка» — трансфармаваны зварот чалавека ранніх грамадскіх форм да нябеснага свяціла. Той факт, што слова «сонейка» служыла і зачынам песні, арганізоўвала ў тэксце цэлы анафарычны рад, умацоўвае нас у верагоднасці такога меркавання.
Выклічнік «тотото!», які літаральна «апаясваў» кожны радок купальскіх песень, асабліва ранніх запісаў, a таксама сведчанні інфарматараў пра падтанцоўванне, плясканне ў далоні падчас спеву, яшчэ больш пераконвае ў тым, што цяперашні рэфрэнвыклічнік — рудымент рытуальнай яго функцыянальнасці ў дыяхраніі. Што датычыць рэфрэнаў «Купала, Купалалё», «Купала на Йвана», то іх роля не складае нейкага выключэння ў адносінах да іншых тыпаў рэфрэнаў купальскай песнятворчасці. Яна ў пэўнай меры інфармацыйная — сігналізуе аб свяце, акцэнтуе на ім увагу, а таксама мае значэнне эмацыйнасемантычнае.
Толькі купальскім песням уласцівы прыпевы тыпу «Іграй, сонца, харашэнька!», «Іграй, сонца, із зарою!» Генезіс іх даволі «празрысты». Такія рэфрэны ўтвораны на падставе міфапаэтычных уяўленняў аб своеасаблівым, незвычайным усходзе сонца на Йвана (Яна). Абсалютна унікальны слоўны адзінапаўтор «каліна» ў купальскіх тэкстах, ім, дарэчы, таксама «апаясваецца» ўся плошча
98
твора, мае лакальнае распаўсюджанне: сустракаецца пераважна ў купальскіх песнях і баладах паўночнамінскага і мінскавілейскага рэгіёнаў¹⁹. Відавочна, сімвалічная семантыка вобраза каліны тут прама суадносіцца з парой спявання купальскіх песень. Прыпевы «Божа наш!» і «ранарана» збліжаюць купальскія тэксты з познавеснавымі песнямі, што можна растлумачыць іх блізкім сыходжаннем у часе бытавання.
Своеасаблівы каларыт паэзіі Купалля надала не толькі яе адметная функцыянальная скіраванасць, зместавая напоўненасць, але і адпаведная паэтыка, асобныя элементы якой трансфармавалі ў сабе рэаліі летняй прыроды пары найвышэйшага яе росквіту. Сталыя эпітэты, датычныя купальскай ночы як самай кароткай, цёмнай (апошняе больш суб’ектыўнае), адыгрываюць прыкметную ролю ў структуры купальскіх тэкстаў. Яны выкарыстоўваюцца звычайна ў зачынах песень, канстатуюць наяўнасць купальскай святочнай рэальнасці і ствараюць ці, прынамсі, даюць пачатак стварэнню адпаведнага аказіі настрою. У большасці ж тэкстаў канстатацыяй таго, што купальская ноч «кароткая, маленька», запачаткоўваецца сам сюжэт, напрыклад «Ой, цёмна ночка Купалачка, не выспалася Наталачка», «На Йвана ночка маленькая, не выспалася паненка», «А на Яна ночка мала, я, малада, недаспала», «Купаленька, Купаленька, ноч маленька...»
Азначэнне купальскай ночы як малой (кароткай) і цёмнай, атрыбутыўная яе адзнака, што ўвасоблена ў тропах, у прыватнасці ў эпітэце, у асобных тэкстах вылучана ў прыпеў, які набывае значэнне лейтматыву. Так, у песні «Пойдзем, сястрыца, з гары на даліну» кожны радок суправаджае рэфрэн «Цёмная ночка Іванава», а ў яе паасобніку «Пойдзем, сястрычкі, на ясну зарыцу» за кожным радком паўтараецца «Ночка мала купальная!» (Купальскія і пятроўскія песні, № 421, 424). Натуральна, карыстаецца купальская паэзія і эпітэтамі агульнафальклорнай паэтыкі, сталымі акрэсляннямі гаю «зялёны», месяца «ясны», «яснюсенькі», бору «шчыры», зямлі «сырая», вядома, у кантэксце святочнай купальскай абраднасці, урачыстасці: купальнікі просяць месяц узысці ранюсень
¹⁹ Купальскія і пятроўскія песні. № 618, 620, 639, 640, 707, 710.
99
4*
ка і раскласці купалейка (купальскі агонь), «шчырыя» бары шумяць ад песень, «сырая» зямліца стогне ад дзявоцкага гуляння, жаноцкага спявання «ў гэту ночку вясёлу» (Купальскія і пятроўскія песні, с. 79, 80, 112, 113, 114). У цэлым жа такі выяўленча ёмісты сродак, як эпітэт, у купальскай паэзіі працуе на ўзнаўленне карціны быцця непараўнальна менш актыўна, чым у валачобных і жніўных песнях, дзе яго паэтычнавыяўленчая роля выдатная.
Структура вобразаў купальскай паэзіі, яе выяўленчая палітра набіралі сваёй жанравай адметнасці за кошт эстэтычнага асваення прыроднага асяроддзя, у якім здзяйснялася ўрачыстасць Купалля, флоры — кветак, траў. Вобраз каліны, напрыклад, у купальскіх песнях сустракаецца як вобразная паралель, сімвалічны вобраз дзяўчыны («А ў лузе каліна»), а таксама, мы ўжо бачылі, у якасці рэфрэна, спецыфічнага выяўленчага элемента, арнамента тэксту. Братсястрыца (браткі) у купальскіх баладах — ключавы вобраз, нясе ў сабе асноўную ідэйнамастацкую нагрузку. Купена, святаянскае зелле, фігуруе ў тэкстах, прысвечаных збору купальскіх траў як сюжэтаўтваральны элемент, уяўляе сабой сімвалічны вобраз, у разгадцы якога і заключана сюжэтнае ядро, сама ідэя твора: «Сягоння Купала, заўтра Ян, // Дзевачкі зелле збіралі, // Яны збіралі, не зналі, // Да караля адаслалі. // Кароль зёлак не пазнаў, // Да каралевы адаслаў, // Каралева зёлкі пазнала // I дзевачкам сказала: // — Гэта зёлкі — купена, // Дзявоцкае ўмыванне, // А хлопчыкаў каханне»²⁰.
Аздоба летніх лугоў медуніца (мядунак) у лірычных купалках рознага сэнсавага напаўнення пераасэнсавана як настроечны вобраз, элемент формулы паралелізму дае эмацыянальны імпульс для разгортвання тэксту: «Купалялё! А на сенажаці мядуначка, купалялё. // Там кукавала зязюлечка. // Яна кукавала — праўду казала...» (Купальскія і пятроўскія песні, с. 238—245). У мастацкай тканіне купальскіх песень, узмацняючы яе каляровую гаму, час ад часу мільгаюць вобразы баравога васілька, жоўтай піжмы, чырвонай ружы (шыпшыны), якая сапраўдьі моцна прыжылася ў экстэр’еры беларускіх сядзіб, асабліва на паўночных абсягах краю, што дало повад ёй у 20я гады ў