• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект Арсень Ліс

    Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

    Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
    Арсень Ліс

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 188с.
    Мінск 1998
    88.28 МБ
                    — Святы Яне, нашто ячмень?
                    — Моцны Божа, солад расціць!
                    — Святы Яне, нашто солад?
                    — Моцны Божа, піва варыць!
                    — Святы Яне, нашто піва?
    — Моцны Божа, сына жаніць!..⁷
    
    Мастацкі эфект (вобраз набыў характар пластычнаасязальнай рэальнасці) дасягнуты першнаперш дзякуючы гранічна сціслай кампазіцыйнай арганізацыі структуры тэксту. У семантычным плане ён (тэкст) узнаўляе вобраз старажытнай беларускай гаспадаркі, з лядавай формай апрацоўкі зямлі, падсечнага землекарыстання. У функцыянальным сэнсе — гэта тыповая рытуальная песня, спяваная абрадавым хорам.
        Купальскія рытуалы, звязаныя з воднай стыхіяй (купанне ў рацэ, качанне па pace), заснаваныя на міфалагічных уяўленнях аб магічначарадзейнай сіле вады, знайшлі глухаваты водгалас у песнях. Як бы кампенсуючы ў плане сюжэтаўтварэння іншыя састаўныя абрадавай глебы Купалля, выключныя патэнцыі ў гэтым сэнсе дэманструе ўзнікшы на міфалагічнай аснове цэнтральны вобраз купальскіх песень — вобраз Купалы, Купалкі. У беларускай фальклорнай традыцыі гэта ў асноўным жаночы вобраз, увасабленне самога купальскага свята. Зразу
    
    ⁷ Сахараў С. П. Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў. Ч. 1. С. 27.
    
    85
    
    мела, па сваёй функцыянальнасці, семантыцы ён ніяк не ідэнтычны вобразу Каляды, аднак мае з ім некалькі супольных рыс, абумоўленых генетычна. Як і Каляда, на святочную ўрачыстасць Купалка з’яўляецца з нейкага далёкага свету. У асобных песенных тэкстах ранейшае месцазнаходжанне яе ўдакладняецца, канкрэтызуецца: «— Да купаленка, рана, рана, // Дзе дасюль была? // — За ракой была, за быстрай была. // — Што ты рабіла? // — Кужалі прала, ткала, бяліла, // Замуж дачок выдавала»⁸. Часцей, аднак, месцам прабывання Купалкі называецца непасрэдна прыродна адпаведнае купальскай пары і клопату земляроба ў гэты час зялёнае жыта: «...начавала ў чыстым полі, у чыстым полі ў густым жыце», «...начавала ночку ў ярым жыцечку», «...начавала ў чыстым полі, у чыстым полі сярод жыта» (Купальскія і пятроўскія песні, с. 123— 125). Увогуле сам вобраз Купалкі мае ў параўнанні з вобразам Каляды шырэйшае семантычнае поле, ён паўней распрацаваны і ў мастацкім плане. Рэльефней, чым у аналагічным міфічным вобразе зімовага цыкла, у вобразе Купалкі акрэслена ідэя яе апякунства над дзяўчатамі. Патранат Купалкі ў дачыненні моладзі, асабліва дзяўчат, тэксты выяўляюць праз сімвалічныя вобразы вянкоў, якія яна, як і яе дачка, рыхтуюць «дзевачцы на галоўку», «вяжыцкім дзеўкам — яны замуж пойдуць» (Купальскія і пятроўскія песні, с. 131, 134, 135, 137, 138). Апякунскі клопат Купалкі ў адносінах да дзяўчат (дачок) заключаецца і ў такім рэальным садзеянні выдання іх замуж, як падрыхтоўка пасагу. «Дары строіла», г. зн. рыхтавала вясельныя падарункі, — адказ Купалкі на пытанне, дзе дасюль была і што рабіла, здаецца, падмацоўвае меркаванне аб сакральнай ролі яе. Сакральную адзначанасць Купалкі ў яе дачыненні да дзявочага лёсу, пэўна, няблага пацвярджае купальскі тэкст:
    
                    Прыехала Купалначка ў сяло Да пытаецца аб тых вароцейках: — Чаму яны залатым замком замкнёны, Кітайкаю завяшоны.
    
    ⁸ Купальскія і пятроўскія песні / Уклад. тэкстаў A. С. Ліса і С. Т. Асташэвіч; уступ. арт. A. С. Ліса; сістэм. і расшыфр. напеваў Г. В. Таўлай. Мн., 1985. С. 127.
    
    86
    
                    Адказала ёй Марыська красная: — Я то для Купалначкі прыбрала, Залаты замочак адчыню, Дарагую кітайку адхілю, Да цябе, Купалначка, упушчу, Зялёным віном да прыйму, Пшанічным півам упаю, А белым сырам накармлю.⁹
    
        У цэлым жа ў сцэнарыі Купалля персаніфікаваная Купалка (Купалінка) функцыяніруе спецыфічна. Першнаперш гэта антрапаморфны вобраз. Антрапамарфізм — вызначальная рыса аблічча Купалы (Купалінкі), хоць у паадзінкавых тэкстах яна магла выступаць увасабленнем зялёнага росквіту зямлі: «— Ты Купалле, ты зялёнае, // Дзе дасюль было? // — За ракою расло. // — А што рабіла? // — Красавалася» (Сахараў, 1, с. 30).
        Менавіта ў іпастасі персаніфікаванага жаночага вобраза з’яўляецца Купалка на вуліцы, на шляху да месца святочнай урачыстасці. Этнаграфічныя запісы А. Я. Багдановіча, зробленыя ў 80я гады XIX ст., сведчаць, што ў выкананні абрадаў пры купальскім агні Купалку імітавала, рэпрэзентавала гожая сасватаная дзяўчынакупальніца¹⁰. Яна вяла рэй у рытуальным карагодзе, была дзейным персанажам Купалля побач з Купалішам. У з’яўленні Купалкі перад здзіўленай вуліцай, у прамаўленні госці да людской грамады адчуваецца, бачна абрадавая тэатралізацыя: «Ішла Купалка па вуліцы, // Краскамі вочы завесіўшы. // Сталі людзі дзівіціся, Стала Купалка сварыціся: // — А што вы людзі за дзіўныя! // Ці вы на вулку не хадзілі, // Ці вы Купаленькі не відзелі, // Ці вы вяночкаў не вівалі? // Я не такое дзіва відзела: // Шчукарыба кросны ткала, // А ракнебарак цэўкі сучыў...»¹¹ Прыход Купалкі на ўлонне рытуальнага купальскага ігрышча арганізуе святочнае дзейства. Шырокі дыялог удзельнікаў урачыстасці з Купалкай кранаецца многіх тэм і складае, па сутнасці, драматургію свята, канструяваную паводле адвечнай абрадавапесеннай канвы, На дыялогу з Ку
    
    ⁹ Купальскія і пятроўскія песні. С. 115.
    
    ¹⁰ Богдановнч A. Е. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов. Гродно, 1895. С. 118.
    
    ¹¹ Купальскія і пятроўскія песні. С. 119.
    
    87
    
    палкай, ініцыянаваным удзельнікамі купальскага гуляння, пабудаваны сюжэты многіх паважных рытуальных і жартоўных песень. Праўда, што датычыць характару ролі Купалкі ў кананічных абрадавых тэкстах і ў гумарыстычных, то яна не аднолькавая. У першых Купалка з’яўляецца суб’ектам дзеяння, знаходзіцца ў цэнтры ўвагі і адпаведна трактуецца. У жартоўных жа скарыстоўваецца як дапаможны вобраз, уяўны сведка прыстойнасці, беззаганнасці адной групы моладзі і кантрастна супрацьпастаўленай ёй іншай, што з’яўляецца аб’ектам асмяяння, асуджэння (Купальскія і пятроўскія песні, с. 128, № 185, 186).
        Паказальна, што створаныя ў рамках жанравай сістэмы каляндарнаабрадавага фальклору міфалагічныя вобразы не вызначаюцца шырэйшай мастацкай распрацоўкай. Творцы іх абмяжоўваюцца знешняй партрэтнай абмалёўкай, хоць пакідаюць за імі даволі прыкметную функцыянальную ролю. Вобраз Купалы (Купалкі) не з’яўляецца выключэннем. Пры багатым міфалагічным субстраце ў абрадах, вераваннях Купалля вобраз цэнтральнай постаці яго не вызначаецца выяўленчай яскравасцю. Ёсць у ім крыху барваў, узятых ад лета, але незашмат, калі ўважаць на прыродную раскошу і шчодрасць летняй пары. Толькі літаральна ў адным узоры, які, відавочна, узнік на стадыяльна пазнейшым, чым міфапаэтычны, этапе развіцця калектыўнай свядомасці, вобраз Купалкі (Купалы) набыў шырокае паэтычнае абагульненне як вобраз асаблівай, этапнай урачыстасці ў гадавым кругабегу жыцця. Інавацыя ўзнікла на традыцыйнай аснове, але паэтычная думка ў ёй узнялася на тую эстэтычную вышыню абагульнення, якая дазволіла ў сімвалічных вобразах рэалістычна перадаць карціну жыцця, свята незвычайнага, з ацэнкай прынесеных ім даброт:
    
                    Ішла Купалка сялом, сялом, Закрыўшы вочкі пяром, пяром, Вітала хлопцаў чалом, чалом, Свяціла ночкі агнём, агнём, Пляла вяночкі шаўком, шаўком, Слала Купалка цяплом, дабром На Йвана Купала...¹²
    
    ¹² Купальскія і пятроўскія песні. С. 69.
    
    88
    
        Свае эстэтычныя магчымасці купальскія песні паўней раскрываюць пры адлюстраванні чалавека, першнаперш пры стварэнні дзявочых вобразаў. Справа ў тым, што пры выяве чалавека творцы каляндарнага фальклору маглі паўней скарыстаць свой вытворчабытавы, этычны і, што асабліва важна, псіхалагічны вопыт. Акрамя таго, пры выяве вобраза чалавека, у прыватнасці ствараючы дзявочы вобраз, каляндарнаабрадавая паэзія спантанна пашырала рамкі сваіх выяўленчых магчымасцей за кошт рэалістычных падыходаў і прыёмаў адлюстравання, якіх аб’ектыўна патрабавала ўзросшая эстэтычная функцыя фальклору.
        Дзявочыя вобразы купальскіх песень нясуць на сабе адбітак адметнай абрадавай урачыстасці зеніту лета, яе светапоглядных асноў і побытавага фону. Міфапаэтычнае і рэалістычнае бачанне чалавека ў іх перамяжоўваецца. Аднак пры міфапаэтычным светасузіранні нават у такім старажытным пласце традыцыйнай культуры, як купальскія песні, рэалістычнае ўспрыманне чалавека, прынамсі к XIX ст., часу іх фіксацыі, стала пераважаць. Так, у песні «Прасілася Гарыслаўка ў ойчанькі на Купаллейка», дарэчы, цікавы выпадак захавання ў першай трэці XIX ст. старажытнага народнагістарычнага наймення княгіні Рагнеды, створаны характар незалежны, дзейсны, постаць, поўная самапашаны. Тэкст рытуальнага функцыяніравання пры пераводзе ў побытавы план атрымаў большыя магчымасці псіхалагізацыі вобраза. Гэта пацвярджаецца ўсім зместам песні, у якой аб’ектывізаваны аповяд спалучаецца з дыялогам, і асабліва выпуклена канцоўкай яе — размовай Гарыславы з бацькам: «— Донька мая родненькая, скажы мне, // Каго любіш верна ў сяле, // Таму пашлю залаты пояс у дары, // Штоб ён пазнаў Гарыслаўку, малады. // — He пасылай, мой ойчанька, пояса, // Ой, прывядзе мне молайца мая краса» (Czeczot, 1845, с. 54—55).
       Прыкметны след у купальскай песнятворчасці пакінуў глыбока старажытны звычай свабоды палавых адносін у ноч на Купалле, які генетычна ўзыходзіць да ранніх форм родавага грамадства, інстытута полігаміі. Сведчаннем Taro, наколькі вялікае значэнне народ прыдаваў ідэі засцярогі маладых ад наступстваў заганнага звычаю, з’яўляецца
    
    89
    
    і той факт, што тэма інцэста набыла шырокую інтэрпрэтацыю ў баладах Купалля. Баладныя сентэнцыі звернуты ў першую чаргу да дзяўчат, мадэліруюць жыццёвыя сітуацыі і вобразы, строга адпаведныя народнай маралі. Прырода баладнага жанру з яе драматычным і трагічным вырашэннем канфліктаў, ідэйна скіраваная на абарону нормаў народнай этыкі, павучанне, як мага лепш адпавядалі задачы маральнай прафілактыкі паводзін моладзі ў ноч цудаў і язычніцкай усёдазволенасці — на Купалле. Адна з самых старажытных купальскіх балад, прысвечаная паходжанню кветкі братсястрыца (Viola tricolor), з вялікім тактам трактуе далікатную праблему. Па сутнасці, гэта міжнародны баладны сюжэт аб інцэсце. Беларускі варыянт яго цудоўна распрацаваны ў мастацкіх адносінах. У баладзе выкарыстаны матыў метамарфозы, аналагічны старажытнагрэчаскім міфам пра нарцыс або гіацынт. Натуральна, беларуская балада, узнікшы цалкам на нацыянальнай глебе, у адпаведнасці з рэаліямі беларускага побыту, этнічнай ментальнасцю творыць і сваю арыгінальную сюжэтную калізію, вельмі пераканаўчую жыццёва. Коратка сутнасць фабулы. Пасля смерці маці і з’яўлення ў доме мачыхі дзеці разыходзяцца па свеце. У Купальскую ноч ужо дарослых іх зводзяць жыццёвыя сцежкі, узнікае пагроза кровазмяшэння. Аднак да трагедыі не даходзіць: закаханыя высвятляюць, што яны родныя брат і сястра. Усведамленне пагрозлівасці сітуацыі прымушае іх «перакінуцца» ў кветку браткі, або братсястрыца.