Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў
Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
Арсень Ліс
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 188с.
Мінск 1998
69
тэксце ў самым сканцэнтраваным выглядзе знаходзім паэтычна выражаны ідэал чалавека — жыць няхай сабе бядней, але ў радасці, не ведаць журбы. Ёсць у памкненні, словах лірычнай гераіні талочнавеснавой песні «Коціццаваліцца зорачка з неба» агульначалавечае і штось ад этнічнай беларускай псіхалогіі. Ёсць арганічнае выяўленне ў мастацкім слове ідэала і характару чалавека адначасова, дасягнутае мінімумам паэтычнавыяўленчых сродкаў, пры дапамозе скарочанага паралелізму і вобразнай антытэзы:
Коціццаваліцца Звёздачка з неба, Хочацца моладзе Белага хлеба. Хоць бы я, молада, Чорны хлеб ела, Абы я, молада, Журбы не мела...³⁴
Адным з найбольш старажытных матываў веснавой талакі (ён зафіксіраваны П. В. Шэйнам ад самай таленавітай яго інфарматаркі Марыі Каткевіч) з’яўляецца міфалагічны, паводле вытокаў, матыў спірання (спрэчкі) прыродных аб’ектаў і стыхій за дзяўчынусіраціну. Дэшыфроўка тэксту «Дунай з морам паспіраліся» патрабуе значных росшукаў у сферы архаічнага мыслення. Мы можам прапанаваць толькі пачатковую версію. Дунай, сонца, вецер і Бог выступаюць увасабленнем добрага пачатку, спагадных адносін у дачыненні да сіраты. А мора, дождж увасабляюць непрыязныя, варожыя чалавеку сілы. Магчыма, што дадзены тэкст уяўляў сабой сюжэт талочнай гульні, фрагмент нейкага архаічнага рытуалу. Пачарговы дыялог стыхій у тэксце выяўленча вельмі яскравы³⁵.
Велічальныя матывы ў песнях веснавой талакі ў адрозненне ад дажынкавай не атрымалі развіцця, засталіся, па сутнасці, у зародку («Ці ў цябе, Барыска, двор на памосце?», «Каля месяца, каля яснага ўсё дробныя звёзды», «А, знаць, наш бацюшка багата жывець»).
³⁴ ЦНБ НАН Беларусі, АРКіР, ф. 3, воп. 1, спр. 56, л. 146. 3 архіва С. П. Сахарава.
³⁵ Восеньскія і талочныя песні. С. 391.
70
Вясёлы бяседны фон талакі не выключаў і паважнай задумы аб жыцці. Жыццёвыя ісціны, сентэнцыі, нягледзячы на гуллівую манеру іх выказвання ў песнях, чаму, дарэчы, спрыяла і спецыфічная трохтактавая рытміка песеннага радка, носяць самавіты зместавы характар. Так, муж, выпраўляючы жонку «ў бяседу», дае ёй наказ, мудры, адпаведны народнай этыцы: «Павышай людзей не садзіся, за поўную чару не бярыся» («Пазвалі мяне ў бяседу»), Народны погляд на пачцівыя, шаноўныя адносіны да жонкі, выказаны ў гуллівай талочнапесеннай форме, не перастае быць маральным імператывам:
На вуліцы жук, жук, На вуліцы чорны, Натачыў норкі Аж да чужой жонкі. А чужая жонка, Як асіна горка, Свая, маладзенька, Як мёд саладзенька.³⁶
Аднак шырэйшая развага над быційнымі праблемамі патрабавала і ў рамках мажорнай талочнай традыцыі выказвання больш строгай формы, мастацкага ўвасаблення думкі. He парываючы інтанацыйна з бяседнапесеннай стыхіяй, асобныя тэксты, у семантыцы якіх пераважае роздум над жыццёвымі праблемамі, атрымалі іншае стылёвае афармленне. Запаволіўся, стаў не такі «пульсуючы» рытм і адпаведна змянілася канструкцыя сказа, вершаванай страфы. Спецыфіка талочнай бяседы ў некаторых выпадках абумовіла і ракурс мастацкай падачы ідэі. Маральнаэтычныя погляды народа на сям ю, жонку, дзяцей, выражаныя ў форме шчырага бяседнага прызнання лірычнага героя, набываюць асаблівую ідэйнаэстэтычную пераканальнасць, псіхалагічнаэмацыянальную дзейснасць:
Людзі — суседзі мае
П’юць і ядуць у мяне, П’юць і ядуць у мяне. Судзяйь, гавораць аба мне, Штоб я пакінуў жану.
³⁶ Восеньскія і талочныя песні. С. 387.
71
Штоб я пакінуў маладу. To ж не сумленне маё, Каб я пакінуў жану, Каб я пакінуў маладу. Дзеткі — пацеха мая, Жонка — пакраса мая, Дзеткі пацешаць у даму, Жонка пакрасіць у піру.³⁷
У творы выказаны погляд народа на сямейную гармонію.
Сярод іншых матываў, выяўленча адметна рэалізаваных у песнях веснавой талакі, першнаперш можна вылучыць такія. «бацька раіцца з дачкою аб яе будучым мужы» («Донька, дачушка, аддам цябе замуж»), «дачка шле бацьку (маці) гасцінец і просіць парады, як жыць» («Па шырокім гасцінцы вялікі абоз ідзе»), «маладая жанчына жаліцца: «ня любіць свякроўка йменнейка майго» («Нядоля, нядоля, няшчасце маё»), «мужчына шкадуе аб позняй жаніцьбе» («Да жаль жа мне, жаль непамалу»), Апошні тэкст, дарэчы, вядомы ў некалькіх варыянтах, набыў тыпова апавядальную форму з выкарыстаннем у ім матыву сну, роздумнай манерай аповяду. Адпаведна яму ўласціва элегічная афарбаванасць зместу:
Да жаль жа мне маладосці, Што я малады не жаніўся, Аж да старых лет валачыўся. Узяў сабе жонку маладую, Узяў і пасцельку мяккую, Узяў сабе коні вараныя, Узяў сабе госці любыя.
А як жа лёг спаць на пасцеліцы, Да сасніўся сон нерадосны: 3 правай ручкі персцень зваліўся, Пад самы ложак падкаціўся...³⁸
Некалькі талочных тэкстаў маюць адкрыта дыдактычную скіраванасць («Зайшоў, зайшоў маладзец у чужую старонку», «На гары цяром стаіць», «А ў Полацку да на рыначку да пісары пішуць»). А ўвогуле мастацкі свет песеннай талакі досыць шырокі: тэматычна, паводле багацця матываў, ён уступае толькі паэтычнаму свету калядна
³⁷ Паэзія беларускага земляробчага календара. С. 461.
³⁸ Восеньскія і талочныя песні. С. 408.
72
шчадроўскіх, валачобных, купальскіх ды жніўных песень — каляндарнапесеннай класіцы. Песням веснавой талакі не стае паэтычнавобразнай пластыкі калядных, велікодных і дажынкавых песенных велічанняў. У іх не створана эпічных карцін земляробчай працы. He ведаюць талочныя тэксты міфалагічнага характару фантастыкі песень Купалля. He ўласціва ім і тонкасць, нюансіроўка ў перадачы душэўных перажыванняў лірычнай гераіні, характэрных восеньскай каляндарнай паэзіі.
Аднак талочная песня, у тым ліку тэксты веснавой талакі, валодаюць сваімі паэтычнамастацкімі і гісторыкапазнавальнымі вартасцямі. Адлюстроўваючы глыбока старажытны звычай жыцця этнасу, яны разам з тым адлюстроўвалі і істотную грань народнага характару — ідэі калектывізму, узаемадапамогі, узаемавыручкі. У шматлікіх талочных тэкстах увасоблены быційнафундаментальны вопыт народа, эстэтычна асэнсаваны ў адметнавобразнай форме. Вясноваталочныя песні вылучаюцца сваім спецыфічным гумарам і неардынарным роздумам аб жыцці ў іх бяседназастольнай частцы, выражанымі адным ім уласцівымі рытмікаінтанацыйнымі і стылёвапаэтычнымі сродкамі.
Вясноваталочная песенная традыцыя, асабліва пашыраная і жыццястойкая на поўначы Беларусі, сягоння выяўляейца фалькларыстамі толькі ў памяці старэйшага пакалення. Публікацыі каляндарнаабрадавага фальклору, здзейсненыя ў 70—80я гады Н. С. Гілевічам і 3. Я. Мажэйка, пацвярджаюць факт павольнага затухання веснавой талочнапесеннай традыцыі якраз у той час, калі калектывізм быў элементам ідэалогіі, спавяданай афіцыйна. Сацыяльныя змены ў бытавым укладзе беларускага земляроба за апошняе паўстагоддзе самым радыкальным чынам адбіліся на лёсе каляндарнаабрадавай творчасці ў цэлым, вясноваталочных песень у асобнасці. 3 яўляючыся прыкметным здабыткам традыцыйнай беларускай культуры, песні веснавой талакі ўяўляюць, бясспрэчна, навуковапазнавальную каштоўнасць у маштабе славяназнаўства, а ў нейкай меры і шырэй — у маштабе ўсясветнай традыцыйнай культуры, зза іх унікальнасці, адсутнасці ў іншых народаў.
За Зак. 1081
73
Траецкія, або сёмушныя, песні генетычна звязаны з абрадамі, што суправаджалі старажытнае язычніцкае свята ўшанавання продкаў і культу расліннасці, і закадзіраванымі ў іх уяўленнямі. Песні сёмушныя былі часцінкай перадлетняга хараства, зямной раскошы, зялёнага буяння дрэў і траў. Яны, як і абрады, з якімі лучыліся, з якіх выплывалі каласіста словам, здзяйсняліся, гучалі на ўлонні самой расквітнелай, умілаванай чалавекам, замілаванай у сонца прыроды. Акцыянальная семантыка траецкага абраду ў асобных выпадках непасрэдна ўвасабляецца ў вербальнай частцы, тэксце, які практычна ёсць выразнік скразной ідэі каляндарнапесеннай творчасці:
Пойдзем, дзевачкі, Ва лугілужочкі Завіваць вяночкі. Мы заўём вяночкі На годы добрыя, На жыта густое, На ячмень каласісты, На авёс расісты, На грэчку чорную, На капусту белую.³⁹
Заклён у траецкай песні ўжо губляе імператыўную форму, трансфармуецца ў зваротзаклік да ўдзельніц абраду, аднак сама абрадавая утылітарная скіраванасць яшчэ даволі выразна праглядае ў тэксце, яго семантыцы і вобразнай форме.
Траецкія песні сярод іншых каляндарных вылучаюць спецыфічна выражаныя ў іх адносіны да дрэў як да сакральных аб’ектаў. Адзначаны асобымі рытуаламі ў іх зварот да бярозы. Менавіта ў яе вобразе, як сакралізаваным, ушаноўваецца расліннасць — носьбіт жыватворнай моцы зямлі і сонца*. Матыў ушанавання дрэў набыў у траецкіх песнях значны эстэтычны ўзровень асэнсавання: «Не радуйся, клён ды ясення, // He к табе ідуць дзеўкі красныя, // He табе нясуць яешні смашныя, // Га
³⁹ Веснавыя песні. С. 185.
Менавіта бярозка (май) была асноўным атрыбутам траецкай абраднасці. Яе ставілі на падворышчы, пры ганку, ля брамкі, бярозавымі галінкамі на Сёмуху аздаблялі сцены хат.
74
рэлку горкую, скрыпку звонкую. // Ой, люлі, ой, люлі. // Ты радуйся, бела бяроза, // К табе ідуць дзеўкі красныя, // Табе нясуць яешні смашныя, // Гарэлку горкую, скрыпку звонкую...» (Веснавыя песні, с. 187).
Вельмі шырока адлюстраваны ў траецкіх песнях архаічныя абрады кумавання, завівання і развівання бярозак, варажбы дзяўчат на вянках аб сваім будучым лёсе. Трансфармацыя асобных траецкіх рытуалаў у паэтычнае песеннае слова адбываецца ў арганічнай, нязмушанай форме, паводле законаў красы — гармоніі, эстэтычнай меры («Вы кумачкігалубачкі, сястрыцы мае», «За рэчкаю за быстраю», «А кумачкігалубачкі», «Да вы кумушкі, вы галубушкі»).
Дзякуючы памяншальналаскальнай форме ўзаемазваротаў, не ў апошнюю чаргу абумоўленай абрадам кумавання (падчас яго звязвалі дзве галінкі суседніх бярозак ці маладыя дрэўцы за вершалінкі і пад такім вянком папарна тройчы праходзілі, частаваліся яешняй як ежай сакральнай семантыкі, абменьваліся хусцінкамі, завушніцамі), а таксама праз інтанацыю, ладавамеладычная структура якой перадавала душэўнае ўзрушэнне, траецкія песні ўзнаўляюць атмасферу асаблівай прыязні, узаемазычлівасці, уласцівую абрадавай урачыстасці зялёных свят.