Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў
Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
Арсень Ліс
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 188с.
Мінск 1998
¹⁸ Веснавыя песні. С. 159.
59
тару — схільнасці да гультайства, неахайнасці, някемлівасці. Вобразная сістэма гумарыстычных юраўскіх песень уключае некалькі адэкватных іх зместаваму напаўненню пераасэнсаваных рэалій: перадусім Юр’евага каня, папярэдніка Янавага каня ў купальскіх песнях, гаручы сыры бор, асовае карыта. У юраўскай гумарыстыцы пазначыліся асобныя матывы, якія пазней атрымаюць шырэйшую эстэтычную распрацоўку ў жартоўных купальскіх песнях. У гумарыстычных юраўскіх песнях — часты зварот да Юр’я, у асобных тэкстах імя Юр’я ўключана ў прыпеў («Ніваю, Юр’я, ніваю!»). Відавочна, гульні моладзі на Юр’я пры маладым жыце некалі мелі утылітарнаабрадавы сэнс: успрымаліся як стымулятар яго росту, урадлівасці. Пацвярджэннем такога меркавання можа быць фрагмент архаічнага тэксту з жартоўнай юраўскай песні: «Дзе наша Юр’е хадзіла, // Там наша жыта ўрадзіла, // A дзе наша Юр’е юравала, // Там наша жыта красавала» (Веснавыя песні, с. 171).
Жанравая адметнасць юраўскіх песень абумоўлена функцыянальнай спецыфікай Юр’евага дня як абрадавай урачыстасці першага выгану жывёлы на пашу, заклінання ўраджаю, нарэшце, усім комплексам уяўленняў, з гэтым звязаных. Адсюль вынікаюць дзве лініі іх тэматычнага развіцця — жывёлагадоўчая і аграрная, а таксама пэўныя фармальнапаэтычныя асаблівасці тэкстаў. У цэлым песенны рэпертуар Юр’я вылучаецца значнай удзельнай вагой у ім песень рытуальных, строгай арганізацыяй слова ў вершаваным радку, скупой і выразнай выяўленчай палітрай.
Песні веснавых карагодаў. Паводле зместу, багацця паэтычнага матэрыялу і жанравай ёмістасці (карагоды, як вядома, уключалі ў сябе элементы драматычнага, музычнага і харэаграфічнага мастацтва), беларускія танкі практычна патрабуюць асобнага, самастойнага даследавання. Разам з тым яны — арганічная, інтэгральная частка беларускай каляндарнаабрадавай традыцыі; па гэтай прычыне патрабуюць высвятлення іх жанраваэстэтычнай прыроды менавіта ў сістэме календара. Тым больш што значная колькасць карагодаў у сваіх вытоках мела утылітарнае абрадавае прызначэнне. У свой час фалькларысты схільныя былі лічыць веснавыя танкі за адзіную гульнёвапесенную разнавіднасць ва ўсім этнічным беларускім Ka
60
лендары. Рэпрэзентатыўнасць веснавых танкоўкарагодаў, іх колькасць засланялі сабой той факт, што карагодная творчасць развівалася і ў межах іншых каляндарных перыядаў, пачынаючы з калядных свят, так званых крывых вечароў. Натуральна, веснавая пара года ў параўнанні з іншымі была найбольш прыдатнай як у прыродным, так і сацыяльным планах для ваджэння карагодаў. Ладжанне танкоў на адкрытым паветры не абмяжоўвала выканаўцаў у прасторы, дазваляла ў поўнай меры рэалізаваць усе магчымасці сінкрэтычнага жанру і свае патэнцыяльныя здольнасці. Далёка не ўсе веснавыя карагоды генетычна, функцыянальна звязаны з абрадам. Большасць іх развілася ў ходзе ігрышчаў і мае пераважна любоўнашлюбную тэматыку. Сказанае, аднак, не азначае, што паасобныя з гэтых карагодных тэкстаў не мелі некалі беспасрэднай сувязі з пэўным абрадавым дзействам. Так, танок «Валадар» утрымлівае не толькі характэрны дыялог, які наглядна сведчыць аб яго любоўнашлюбнай функцыі, але і паасобныя вобразныя атрыбуты вясельнай абраднасці. Гэта на першы погляд фрагмент тыповага вясельнага дзейства з этапа сватання. Па сутнасці ж карагодны дыялог сціслы, насычаны сімвалічнымі паняццямі, адпаведнай лексікай. Упамінанне вясельнаабрадавай атрыбутыкі ў тэксце — лішняе сведчанне таго, што такая гульня, прадстаўленне мелі на мэце падрыхтоўку моладзі да важнай падзеі, пераломнага моманту ў яе жыцці:
Валадар, валадар, адчыні варота!
— А хто там крычыць? Ой, а хто там крычыць? — Князева слуга.
— A по шчо вона?
— Красак на вянок.
— А каго радыты?
— Князёва дытя.
— А ў чым воно лежыць?
— У золотом крэслі.
— А чым покрыто?
— Чырвоным сукном.
— А чым повезлы?
— Сіўцемваранцем.
— А шчо нам дастэ?
— Бочку мядочку.¹⁹
¹⁹ ДовнарЗапольскнй М. В. Песнн пннчуков. Кнев, 1895. С. 48.
61
Уключэнне танка вясельнай тэматыкі ў кантэкст каляндарнага фальклору было прадыктавана практыкай вяселляў, чарговы сезон якіх, згодна са старажытнай традыцыяй, пачынаўся з Вялікадня, захопліваў Сёмуху і працягваўся да Пятрова паста — пачатку касавіцы: абымаў сабой адносна вольны ад вялікіх работ час.
Архаічныя рысы нясе ў сабе лінейны карагод «А мы ляда праталі, праталі», вядомы ва ўсіх трох усходнеславянскіх этнакультурных традыцыях. Упамінанне адной з найстарэйшых земляробчых культур — проса, лядавага спосабу апрацоўкі зямлі і сама семантыка тэксту — сведчанні даўняга паходжання карагода. Змест песні, выказаны ў дынамічных пытаннях аднаго рада моладзі (дзяўчат) і такіх жа адказаў другой групы (хлопцаў), вышыхаваных у супрацьстаячую лінію, заключае сімвалічны сэнс. Акадэмік Карскі не без падстаў зрабіў вывад, што разгляданы карагод адлюстроўвае выбар нявест і, магчыма, іх куплю як старажытную форму жаніцьбы²⁰. У цэлым тэкст дэманструе дасканалую гульнёвую форму, узор амебейнага тыпу кампазіцыі: «А мы ляда праталі, праталі, // Зялёная наша ёлачка, жоўты цвет. // А мы проса сеялі, сеялі. // Прыпеў. // А мы проса вытапчым, вытапчым. // Прыпеў. //А як жа вам вытаптаць, вытаптаць? // Прыпеў. // А мы коней выпусцім, выпусцім. // Прыпеў. // А мы коней спаймаем, спаймаем. // Прыпеў. // А мы коней выкупім, выкупім...»²¹
Ярка выражаную аграрнаабрадавую функцыянальнасць і семантыку мае комплексны карагод «Ваджэнне стралы (сулы)», запісаны некалькімі фалькларыстаміфілолагамі і этнамузыколагамі ў сучасным яго бытаванні на Гомельшчыне, заходняй Браншчыне і паўночнаўсходняй Украіне. Практычна ў этнакультурным плане гэта адзін рэгіён, у свой час каланізаваны радзімічамі і северанамі, якія, паводле слоў летапісца Нестара, «однн обычай нмяхут». Генетычны цэнтр арэала абраду — міжрэчча сярэдняга цячэння Сожа і Бесядзі²². Абрад «ваджэнне стралы»
²⁰ Карскнй Е. Ф. Белорусы. Т. 3, вып. 1. С. 157.
²¹ Радченко 3. Гомельскне народные песнн. СПб., 1888. С. 34—35; Коснч М. Лнтвнныбелорусы Черннговской губерннн, нх быт м песнн // Жнвая старнна. СПб., 1901. Вып 2. С. 258.
²² Ліцвінка В. Д. Песенька мая харошая, захаваю цябе... // Мастацтва Беларусі. 1987. № 5. С. 67—71.
62
называлі яшчэ праводзінамі вясны і адмыканнем лета. Яго выконвалі найчасцей на Ушэсце падчас першага выхаду на агледзіны жыта якраз у пару яго калашэння. «Ваджэнне стралы» ўяўляе сабою разгорнутае ў часе (па сведчанню В. Я. Гусева, працягваецца да шасці гадзін) абрадавае дзейства з выкананнем рытуалаў прадуцыравальнага і апатрапеічнага характару. Выкананне абраду характарызуецца масавым шэсцем радамі (па 12—14 чалавек) дзяўчат з песнямі па вуліцах сяла да месца збору ў цэнтры, на скрыжаванні дарог, працяглым (гадзіны на паўтары) ваджэннем карагода, разыгрываннем карагоднай сцэнкі «Дрёма», затым падзелам танка на два кругі, з якіх першы выконваў песню «Я скакала, я плясала», а другі — «Наша вуліца была шырокая», нарэшце, спыненнем абодвух кругоў і спяваннем (пры апушчаных руках) «Стралы», пасля сумесным, усеагульным выкананнем «крывога танка» — змейкаю і пры камандзе «сходціся усе, пойдзем у жыта!» выправай на поле. Асноўная частка абраду выконвалася, як правіла, ускрай нівы²³. Адбываўся магічны акт — «пахаванне стралы»: прыгінанне карагодніцаю пучка каласоў да зямлі, закопванне дробных прадметаў: завушніц, грабеньчыкаў, шпілек, у лакальнай традыцыі — каласкоў. Паралельна ішло качанне па полі (карпаганічная магія) «старца» і «старчыхі» (не выключана, персаніфікаваных дзядоў, продкаўзаступнікаў, якія былі сярод карагоднікаў) з мэтай набрацца жыццядайнай сілы зямлі і спрыяць росту маладога жыта. Семантыка ж асноўнага тэксту «ваджэння стралы» мела выразна ахоўны характар, часта гучала як заклінанне — «Ой, не бі, страла, добра малойца». Відаць, першасны апатрапеічны сэнс карагоднай песні, скіраваны на ахову ад маланкі, што было вельмі актуальна насупраць лета, з часам страчваўся. Тым часам генезіс стралы — сімвала маланкі, перуна — наўрад падлягае сумненню. Адпаведна зыходная функцыянальная роля абраду як ахоўнага, засцерагальнага ў дачыненні чалавека, будынкаў і самой нівы відавочная.
Большасць беларускіх карагодных песень, як заўважыў яшчэ ў свой час Я. Ф. Карскі, мае бытавы, любоўны або сямейнабытавы характар. Дэталёвы аналіз сукуп
²³ Гусев В. Е. Вожденне «стрелы» («сулы») в Восточном Полесье // Славянскнй н балканскнй фольклор. М., 1986. С. 63—73.
63
насці іх не ўваходзіць у задачу дадзенага даследавання. Разгляд жа паасобных, больш архаічных узораў дазваляе сцвердзіць, што ў цэлым карагодныя (танковыя) песні ўнеслі сваю спецыфічную змястоўную і стылёвавобразную афарбоўку ў сістэму жанраў паэзіі земляробчага календара, абумоўленую сінкрэтычнай прыродай і адметнай функцыянальнасцю танкоўкарагодаў у духоўным жыцці этнасу. Гульнёвая форма карагодных песень рана засланіла сабой іх абрадаваутылітарную прыроду, самі генетычныя вытокі. Кампазіцыйная будова карагодных тэкстаў вызначаецца дынамікай, рытмаарганізацыя радка — выразнасцю, лаканізмам музычнай фразы. Семантыка сімвалічных вобразаў карагодных песень тоесна сімволіцы абрадавай творчасці як такой.
Карагоды, якія працягваліся ад Вялікадня да Ушэсця, шэсць тыдняў, перыяд часовага адхлання палявых работ, у духоўным жыцці даўнейшага беларуса змянілі абрады і песні познавеснавыя. Такое азначэнне, паводле часавай дамінанты, атрымалі ў носьбітаў народнай традыцыі, a затым і ў фалькларыстыцы песні траецкія (сёмушныя), куставыя, русальныя. Да іх прымыкае, супадаючы па часе бытавання, невялікая група песень палольных. Нізка гэтых твораў, тэматычна абмежаваных любоўнымі і сямейнымі матывамі, мае акрэслена лірычны характар. Прыкметных, менавіта абрадаважанравых, рыс палольныя песні не выяўляюць, а толькі лішні раз сведчаць пра функцыянальнаэстэтычную тэндэнцыю беларускага каляндарнага фальклору не абмінуць у сваёй жанравай сістэме, эстэтыцы ніводнай з’явы, што мела месца ў працоўным календары земляроба.