• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каменны патоп  Франц Холер

    Каменны патоп

    Франц Холер

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 174с.
    Мінск 2017
    31.12 МБ
    — Кожнай унучцы, — сказала бабуля, — як нараджаецца, я дару невялічкае ўпрыгажэнне. У цябе таксама ёсць, помніш?
    Зараз Катарына прыгадала, што ў маці ляжыць для яе заколка.
    — Так, — сказала яна. — Але пачапіць яе першы раз мне дазволяць толькі на канфірмацыю.
    — Правільна, тады будзеш досыць дарослай, зможаш сачыць за ёй. I потым яна ў цябе будзе ўсё жыццё.
    Катарына хоць і лічыла, што і цяпер ужо можа сачыць за заколкай, але не запярэчыла.
    Бабуля закруціла брошку ў папяросную паперу ды закрыла шкатулку, калі ў пакоі з’явіўся Каспар з чаравікам у руцэ.
    — Абувацца, — з папрокам сказаў ён Катарыне.
    — Так, — сказала бабуля. — Давай, давай.
    Тут Катарына ўзгадала, пра што хацела запытацца.
    — Бабця, — сказала яна, — а Сузі? Што будзем з ёю рабіць?
    Бабуля сказала, зараз сходзіць па кошык з накрыўкай, на кухні стаіць, а Катарына хай зловіць Сузі ды прынясе ёй.
    Каспар ад гэтых слоў прыйшоў у захапленне. 3 крыкам: «Сузі лавіць!» ён, не выпускаючы з рук чаравіка, панёсся на кухню і кінуў ча-
    равікам у кошку, а тая паляцела па лесвіцы на верхні паверх.
    — Дурань, дурань, дурань! — закрычала Катарына брату. — Так яна ўцячэ!
    Каспара гэта не збіла, і ён пачаў караскацца па сходах. Але, калі кошка з самай верхняй лесвічнай пляцоўкі зашыпела на яго, запалу ў яго троху паменшала, і ён азірнуўся: дзе сястра. Тая, абмінуўшы яго, падышла да Сузі, спрабуючы спакойна ўгаварыць яе.
    — Хадзі, — сказала яна ласкава, наколькі магла. — Хадзі, назад дамоў цябе занясуць.
    Але Сузі, відавочна, не мела жадання ісці дамоў, яна пабегла ад Катарыны далей у калідор самага верхняга паверха, дзе былі спальныя каморы Ёханэса з Фрыдалінам. Там Катарына яшчэ ні разу не была і, вагаючыся, ступіла на першую прыступку.
    — Во зусім высока пайшла, — злосна закрычала яна брату, які якраз таксама дабраўся да другога паверха.
    — Хадзіце, дзеці! — закрычала знізу бабуля. — Спярша самі апраніцеся, дык і кошка сыдзе ўніз!
    За цётчынымі дзвярыма захныкала маленькая Ганна. Дзверы расчыніліся, і паказалася сярдзітая цётка.
    — Што за вэрхал? — запыталася яна. — Малую мне пабудзілі!
    Зніякавеўшы, Катарына з Каспарам прашмыгнулі міма яе па лесвіцы ўніз. Бабуля паса-
    дзіла Каспара на абуўную лаўку і ўсунула яго нагу ў чаравік, які ён быў кінуўшы ў Сузі. Потым завязала шнуркі, што Катарыну вельмі ўзрадавала, бо завязваць шнуркі яна ўмела толькі сабе. Калі трэба было завязваць Каспару, дык станавілася ў яго за спінай і бралася завязваць ззаду, як сабе, а калі Каспар, якому такое зусім не падабалася, бывала, абернецца, то ўсё ішло ў глум — і пачынай спачатку.
    — Так, Дзідзі, а твае чаравікі? — запыталася бабуля.
    Катарына была ўсё яшчэ ў адных шкарпэтках і заўважыла, што стаіць ды назірае, быццам ісці разам з імі зусім не збіраецца: ні палярыны не апранула, ні хатулька не сабрала.
    — Я з вамі не пайду, — сказала яна. Кроў кінулася ў галаву. Што гэта яна такое сказала?
    Хіба так можна? Яна ж яшчэ маленькая, такая маленькая, што ёй нават не давяраюць заколкі, ейнай уласнай заколкі, а бабуля — вялікая, і як можна ёй такое казаць. Але адчуванне было, нібы яна не сама гэта сказала, а нейкая другая Катарына, якая жыла ў яе недзе ў жываце.
    — Што ты сказала? — перапытала бабуля тут жа, а Катарына, якая, уласна, хацела сказаць, што зараз абуецца, паўтарыла гэты недазволены сказ яшчэ раз:
    — Я не пайду з вамі.
    Яна апусціла галаву, упэўненая, што зараз дастане поўху або бабуля, прынамсі, таргане за
    касу. Замест таго бабуля запытала нешта нечаканае:
    — I калі ж ты збіраешся дамоў?
    Пра гэта Катарына не падумала, але другая Катарына зноў дала пра сябе знаць, і адказ прагучаў нібыта сам сабой:
    — Заўтра пасля школы, — сказала яна. — Я ж і адсюль у школу дайду, праўда?
    Бабуля нічога не адказала, і Катарына дадала:
    — Я ж ведаю дарогу.
    Бабуля па-ранейшаму маўчала, і тая Катарына, што ўсярэдзіне, радасна закрычала:
    — Mary з Ленай уніз пайсці!
    I чым даўжэй маўчала бабуля, тым меншай яна рабілася, і тым большай рабілася тая Катарына, што ўсярэдзіне.
    — Во ўпёртая, — сказала бабця.
    Абедзве Катарыны бязгучна трыўмфавалі. Яны ведалі, што перамаглі.
    I калі бабуля яшчэ дадала: «Упёртая, уся ў бацьку», — гучала гэта нібы «Ну як сабе хочаш». I акурат гэтыя словы яна цяпер і сказала: «Ну як сабе хочаш», — і, каб атрымалася не надта прыязна, а трошку строга, як і мае гаварыць бабуля, яшчэ дадала: «Тады сядзі тут». Але гэтыя словы прагучалі ў Катарыніных вушах зусім не строга, яны гучалі вясёлай песенысай, ёй можна застацца тут, як жа радасна гэта чуць, Катарына пачувалася, бы тая блыха ў Эльзасе, і калі бабуля дадала яшчэ стражэйшыя словы, ледзь не злыя, каб ніякіх сумневаў не застало-
    ся, што яна трымаецца строга ды сярдуе на такую непаслухмяную дзяўчынку, для Катарыны яны гучалі ласкава і ўцешна: «Пайду тады адна з Каспарам», — вось тое, што трэба, хай ідзе адна з Каспарам, чаго яшчэ жадаць, не трэба будзе яму ўвесь час дапамагаць, то сікаць яму, то ванітаваць, то піць, і нікога не трэба пільнаваць, толькі сябе, і калі цётка зараз зверху крыкнула, дык хай тады Дзідзі пасядзіць з малой, Катарыніна захапленне нікуды не падзелася, бо Дзідзі — гэта тая Катарына, якую ведаюць іншыя, тая, што зараз аберуч трымае Каспару палярыну, але недзе ўсярэдзіне была сапраўдная Катарына, якую ніхто, апроч яе самой, не ведае, тая Катарына сядзела на залатым шары са срэбнай заколкай у валасах і дакладна ведала, што трэба рабіць, і гэтая Катарына дамаглася свайго.
    18
    — Ну што, ці пойдзеце? — звярнулася Катарына да авечак, што стаялі на парозе ў бабулін пакой. Яны адны былі зробленыя не з костачак, а з сасновых шышачак, а нагамі былі запалкі. Ад іх ішоў тонкі пах смалы.
    Авечкі мэкалі і не краналіся з месца. Нібыта не ведаюць, што няма ім чаго рабіць у бабулінай спальні.
    — Значыць, трэба сюды Султана, — сказала Катарына і прынесла сабаку, які быў спыніўшыся на пячной прыступцы, загнаўшы адну з кароў наверх. Катарына паставіла сабаку ззаду невялічкай чарады, і вось авечкі адна за другой ляніва рушылі ў няблізкі свет — на печку, за імі — чорны пастухоў сабака, які час ад часу нават спрабаваў ухапіць якую за нагу. Катарына, пасоўваючыся на каленках, падымала жывёл і праз невялікую адлегласць зноўку ставіла на падлогу, і так чародка паціху дайшла да падножжа печкі.
    Маленькая Ганна ляжала ў люльцы, што стаяла пры печцы, і, калі сабака чарговы раз забрахаў на марудную авечку, заплакала. Прыкра, авечкі ж яшчэ не дайшлі да месца, а Катарыне спярша хацелася завесці іх да гаспадароў.
    — Асцярожна, ягнятнік! — закрычала яна, схапіла дзвюх авечак адным цягам і хуценька занесла іх на печку, дзе басам сказала:
    — Харошыя авечачкі!
    Гэта гаспадар гаварыў. Потым яна зрабіла тое самае з усімі жывёламі, і вось уся сям’я разам са скацінай сабралася на печцы, і людзі, авечкі, свінні, каровы, коні, козы і куры паглядалі з краю печкі ўніз на гасцёўню.
    Цяпер Катарына дастала малую з люлькі. Ну і цяжкое ж такое вось немаўлятка! Катарына прысела на крэсла пры стале і пасадзіла малую сабе на калені. Той, падобна, спадабалася, прынамсі, яна кінула плакаць і аглядалася ў пакоі.
    — Усе там, наверсе, — паказала Катарына на сям’ю лялек. — Курэй шукалі і знайшлі нарэшце. Ці бачыш курэй?
    Але малая глядзела не ўгору, а ўніз на падлогу.
    — Куры забаяліся камянёў і ўцяклі, высокавысока наверх. Туды наверх.
    Катарына яшчэ раз паказала на край печкі, ледзь не пад самай столлю, але малая ніяк не жадала туды глядзець, тады Катарына проста ўзялася за ейны падбародак, павярнула да печкі і направіла ўверх. Малая заскуголіла, адвярнула галоўку і ўперлася нагамі Катарыне ў сцёгны. Катарына апусціла руку, і тут жа маленькая Ганна зноў утаропілася на падлогу.
    — Ну і глядзі сабе, куды хочаш, — сказала Катарына.
    Бадай, насамрэч замалая, каб нешта ёй расказваць ды паказваць. Часцяком Катарына нават Каспара не магла ўгаварыць зрабіць тое, ча-
    го ёй хацелася, а яму ж ужо чатыры гады. Дзве гадзіны таму ён з бабуляй за руку пайшоў уніз у вёску. У сваёй палярыне выглядаў як гномік. Катарына глядзела ім услед з вакна гасцёўні, бабуля ў незанятай руцэ несла вялікі парасон і кошык з накрыўкай, зашпілены на дзве зашчэпкі, бо Сузі ледзь далася закрыць сябе, і яе кяўканне чувалася, калі бабуля з Каспарам ужо зніклі з вачэй у ляску. Цётка здолела злавіць Сузі на верхнім пралёце, аднак на руцэ ў яе засталася драпіна, якую бабуля пасля апрацавала спіртам. Каспар, пабачыўшы, што сястры дазволілі застацца, спачатку таксама не хацеў ісці.
    — I я хачу застацца, — сказаў ён і ў палярыне ўсеўся назад на лавачку.
    — Яшчэ чаго, — сказала бабуля і тут жа пацягнула яго за руку, тады Каспар паслухаўся.
    Цяпер ужо пэўна дайшлі да «Мойра» і пабачылі сястрычку. Ці праўда бацькі назавуць яе Яўфеміяй, як хочацца бабулі? Тая, нібы само сабой, рыхтавала ўпрыгажэнне для маленькай Фемі, нібы дзіця даўно ўжо пахрысцілі гэтым імем. Можа, думала Катарына, усё ж варта было пайсці, толькі каб сказаць, што Фрэнэлі падабаецца ёй больш. Але хіба яе хто паслухае, так што спакойна можна і тут заставацца і зусім без нікога гуляцца з лялькамі ды пільнаваць маленькую Ганну, якая во зноўку глядзіць на падлогу, а не на печку наверх.
    Зірнуўшы на падлогу, Катарына толькі цяпер заўважыла, што прыцягвала Ганніну ўвагу. Там
    усё яшчэ стаяў чорны сабачка, чакаючы, пакуль ягнятнік ці рука, што ўдавала ягнятніка, занясе яго наверх да гаспадароў ды астатніх жывёл.
    — Бедны Султан, — сказала Катарына. — Зусім адзін застаўся?
    Трымаючы маленькую Ганну абедзвюма рукамі, Катарына хацела падняцца ды пакласці яе назад у люльку, але не паспела ўзняцца, як Ганна зноў расплакалася, і Катарына пакінула яе на каленях.
    — Давядзецца табе пачакаць, — сказала яна пакінутаму Султану. — He хвалюйся, занясу ўжо цябе наверх да астатніх.
    I яна пачала лёгенька-лёгенька гушкаць Ганну на каленях, і тая зноў супакоілася. Ганна, аднак, па-ранейшаму не адрывала вачэй ад падлогі, і Катарына запыталася:
    — Хочаш да вавы?
    I адразу паклала малую на жывоцік перад самым костачкавым сабакам, але Ганна тут жа пранізліва закрычала. Неахвотна Катарына зноў падняла яе і паспрабавала прыхіліць спінай да печкі. Ганна пахінулася набок, не змагла сесці роўна і заенчыла. Тады Катарына сама села спінай да печкі, расставіла ногі і пасадзіла Ганну перад сабой, абхапіўшы дзвюма рукамі. У гэтай паставе, якая, здавалася, нарэшце задаволіла Ганну, яна троху перачакала. Потым пацеляпала сваімі коскамі перад малой, і Ганна спачатку глядзела, а потым усё хапала ды хапала, пакуль не злавіла адну, ушчапіўшы яе ў ку-