• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каменны патоп  Франц Холер

    Каменны патоп

    Франц Холер

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 174с.
    Мінск 2017
    31.12 МБ
    лачок. Калі малая пацягнула за касу, Катарына ўскрыкнула ад болю, і маленькая ручка зноў выпусціла касу. Катарына закінула косы назад, потым, асцярожна вызваліўшы руку, пацягнулася да сабакі.
    У гэты момант па хаце стрэлілі з гарматы, так што ўсе шыбы задрыжэлі. Катарына пачула, як на верхнім паверсе ўскрыкнула цётка. Пакінуўшы малую Ганну, якая кульнулася на падлогу, Катарына рынулася да вакна. Па-над Платэнбергам уздымалася нядобрае воблака густога дыму, не ад пажару і не ад гарматы. Там, мусіць, адламілася нешта велізарнае, не проста камень сарваўся, а цэлы кавал гары.
    Ганна заплакала, Катарына абярнулася, падняла яе і пацягнула да вакна, на лесвіцы пачуліся спешныя крокі.
    — Што гэта было? — запыталася цётка, тут жа ўвайшоўшы ў пакой.
    — Кавалак гары адламіўся, — адказала Катарына і паказала на тое месца, дзе дымілася.
    — Як такое можа быць? — сказала цётка, падышоўшы да вакна, дзе стаяла Катарына.
    Рэха грому пракацілася па ўсіх гарах, а ўнізе ў даліне грукатала, нібы нейкі волат гуляў каменнымі глыбамі ў кеглі.
    Памалу настала ціша. Лёгкі ветрык барабаніў кропелькамі дажджу ў аконныя шыбы. Вераб’і, што папаўдні безупынна свергаталі вакол хаты, змоўклі. Клуб пылу на месцы злому ўсё разрастаўся. За ім, пэўна, вялікая пралысіна, варта па-
    чакаць, пакуль разыдзецца дым, і будзе бачны прагал у лесе.
    — Будзем спадзявацца, яны хутка вернуцца, — прамармытала цётка, а потым з уздыхам дадала: — Добра, што Паўль пайшоў у Штайнібах.
    Катарына ўявіла сабе, дзе знаходзіцца Штайнібах, за вёскай, далёка ад Платэнберга. Потым сказала:
    — Але бабуля ў Ніжняй Даліне.
    — Можа, ужо вяртаецца, — сказала цётка.
    — Так, — сказала Катарына. — Можа, і маму з таткам, і ўсіх астатніх з сабой вядзе.
    — Во прыдумала, — рэзка сказала цётка. — Пасля родаў па гарах не палётаеш.
    — А калі яе панясуць? — запыталася Катарына.
    — Наўрад ці ўсё так ужо кепска, — сказала цётка.
    Ганна, якую па-ранейшаму, абшчапіўшы, трымала Катарына, заенчыла.
    — Хадзі, — сказала цётка і, расшпіліўшы блузку, паднесла малую да грудзей. Але Ганна адпіхнулася кулачком і есці не захацела.
    — Ну, не хочаш, як хочаш, — сказала цётка, падышла да люлькі пры печцы і паклала туды малую. Але тая так адчайна закрычала, што цётка яе тут жа дастала і ўзялася калыхаць на руках.
    Ай, люлі, дзявічка, На даху чарапічка, —
    ціхенька, нібы замаўляючы, спявала яна, а Катарына, усё яшчэ стоячы ля вакна, палка жадала, каб чарапічка на мойраўскім даху па-ранейшаму была на сваім месцы і каб ніводная з гэтых жудасных камлыг не трапіла ў тую хату, дзе зараз, верагодна, сабраліся ўсе, апроч яе: маці, бацька, Ганна, Рэгула, Якаб, Каспар і нованароджаная, як бы яе ні звалі, бо нядзеля — такі дзень, калі людзі сядзелі дома, прынамсі, вярнуўшыся з царквы ці з нядзельнай школы; тады зазвычай гатавалі смачны абед, бывала, маці рабіла паджарку, а для дзяцей адмыслова клала хлеб у патэльню: паліты падліўкай ад паджаркі хлеб проста раставаў у роце і смакаваў як мяса. Гэта яна называла дзіцячай паджаркай, і такая смачная была тая паджарка, што нават дарослая сястра Ганна, ужо зусім не дзіця, любіла гэтую паджарку ці не болып за сапраўдную.
    Папаўдні тата з мамай заўсёды прыглядалі ў карчме, а дзецям, калі была пагода, дазвалялі пагуляць ля хаты, а калі дажджыла, дык трэба было сядзець на верхнім паверсе ды не шумець. Давалася тое няпроста, асабліва Каспару пастаянна трэба было нечым займацца. Адзіная цацка, якую яны абое любілі і за якую сварыліся, быў конь-качалка, а так гульні ў іх з Каспарам былі розныя. Ёханэс прынёс ім неяк з цяслярні прыгожых калодачак, з якімі Каспар любіў сядзець у калідоры, састаўляючы іх адна на адну, але, калі ягоная вежа або дом разбураўся, малы штораз пачынаў раўці, і даводзілася перары-
    ваць сваю гульню, каб дапамагчы яму аднавіць пабудову.
    3 таго часу, як Катарына пайшла ў школу, ёй дазвалялася гуляць з Якабам і Рэгулай у «Я ведаю адну рэч», гэтую гульню яна вельмі любіла. Тады ўсе трое сядзелі на ложку, і адзін нешта загадваў, напрыклад, сонца, а ўсе астатнія, задаючы пытанні, мусілі здагадацца, што гэта. «Ці жывое яно?» — вось было добрае пытанне, ці драўлянае, ці каменнае, яшчэ адно пытанне; ці можна памацаць, пра гэта таксама варта было запытацца, сонца, напрыклад, няможна ж памацаць, або вецер, або хмару. За кожнае пытанне ставілі рыску на шыфернай дошцы, і хто загадае самае складанае, за што наставяць найболей рысак, той выйграў. Якаб часта загадваў якуюнебудзь дурату, напрыклад, свае споднікі, а Рэгула любіла загадваць дзяцей, з якімі хадзіла разам у школу, а Катарына адзін раз выйграла, загадаўшы дзіця, якое ў мамы ў жываце, тады ўсе астатнія ледзьве здагадаліся, бо жывое, а памацаць няможна, Рэгула з Якабам наперабой рабілі ўсё болып і больш смелыя здагадкі, і арол быў, і кіт, а Катарына ўсё, горда кіхаючы, адмаўляла і пазначала крэйдавай рыскай, пакуль Рэгула нарэшце не задала правільнага пытання, пяцьдзясят пятага па чарзе, і Катарына добра памятае, як сястра ў гэты момант пачырванела.
    Раптам Катарыне прыйшла ў галаву адна рэч, пра якую яна была забыўшыся. Пакуль цётка з маленькай Ганнай на руках выйшла з гасцёўні
    на кухню, Катарына падпаўзла да чорнага костачкавага сабачкі і выправілася разам з ім у дарогу на печку, падымаючы яго і праз невялікую адлегласць зноў апускаючы на падлогу. Ягнятніка гэтым разам не будзе, бо Султан жа — вартавы і пастухоў сабака, яму трэба паўсюль паглядзець, мо якая жывёліна згубілася па дарозе.
    Ганна зноў супакоілася, і цётка вярнулася з ёю з кухні.
    — Катарына, ты дзе? — запыталася яна спалохана.
    Катарына толькі-толькі дайшла да сям’і на печцы і падсадзіла сабаку да авечак, шапнуўшы яму на вуха:
    — Уратаваўся.
    19
    Катарына сядзела па-турэцку на століку ў гасцёўні, трымаючы на руках маленькую Ганну.
    На кухні ў пліце патрэскваў разведзены цёткай агонь, і пах хваёвых дроў хутка напоўніў усё памяшканне. Катарына пасадзіла малую на правае сцягно, адной рукой прыабняла, другой падтрымлівала спераду. Яна паказвала ёй, што бачыла.
    — Бачыш, там, дзе шарэе пасярод зялёнага лесу, там усё абрынулася.
    Клуб пылу, што пакрываў месца сколу чвэрць гадзіны таму, паволі рассеяўся. Вялікі разлом наўскасяк працінаў адхон. Катарына вельмі добра бачыла, дзе адламіўся кавалак, і падазравала, куды разлом ідзе далей, хаваючыся ў піхтавым лесе. Гэта, мусіць, і ёсць тая самая шчыліна ў зямлі, пра якую расказвалі касцы.
    — Бачыш цёмную рысу? Гэта вялікая расколіна.
    Ганна зноў паспрабавала ўхапіць Катарыну за касу.
    Катарына заспявала, матляючы сюды-туды галавой:
    — Вялікая расколіна, вялікая расколіна.
    — Што ты там кажаш? — запыталася цётка, якая раптам з’явілася на парозе ў гасцёўню.
    — Вялікая расколіна відацца, — сказала Катарына.
    — Дзе? — запыталася цётка.
    — Ай! — ускрыкнула Катарына. Злавіўшы касу, маленькая Ганна пацягнула за яе. Вызваліўшы валасы з пальчыкаў малюткі, Катарына ўскінула галаву, так што косы ляглі за спіну, і паказала цётцы расколіну.
    — Мяркуеш, гэта яна? — запыталася цётка.
    Катарына кіўнула. 3 чаго гэта «мяркуеш»? А што ж яшчэ, калі не яна. Во дзіўная гэта цётка. Яна, маўляў, заўжды меркавала, нібыта расколіна вышэй у гарах. Зноў меркавала. Катарына намерылася, калі вырасце, як можна меней меркаваць.
    — He, — сказала Катарына без усялякага сумневу. — Гэта яна. I доўга не пратрымаецца.
    Катарына спалохалася. Апошні сказ яна не сама сказала, гэта, мусіць, была другая Катарына.
    — Табе адкуль ведаць, — сказала цётка. Будзе трымацца, колькі захоча. Зараз зраблю нам свежай гарбаты.
    I вярнулася на кухню, адкуль неўзабаве данёсся бразгат патэльняў, кубкаў, збаноў і карцоў, грукат дроў.
    Катарына думала пра тое, што яна сказала.
    Калі гэта праўда, а сумневаў яна не мела, то ўсім людзям варта зараз жа ўцякаць з Ніжняй Даліны як найшыбчэй. Будзем спадзявацца, так яны і робяць, думала яна, будзем спадзявацца, так яны і робяць, будзем спадзявацца, усе пусціліся наўцёкі, Божанька любы, зрабі, каб яны нарэшце пусціліся наўцёкі, хоць бы наша сям’я.
    Верхні Яглі і ніжні Яглі, тыя ж, пэўна, будуць поседам сядзець ды зіркаць наверх, пасміхаючыся, што камяні лятуць, або, вырашыўшы ўцякаць, спярша возьмуцца клункі з вопраткай увязваць, панчоху возьмуць, дзе назбіраныя грошы, і аканіцы пойдуць зачыняць, хаця каб шыбы не пабіліся, як у карчме «Ля Марцінавай дзюры», мусіць, яшчэ і дзверы возьмуцца замыкаць ды зноўку пойдуць у хату, дзе гэта ключы, але татка за гэты час, пэўна ж, перагаварыў з Беатам Рынерам, той жа таксама не давяраў гэтаму адхону і нават на ўласныя вочы бачыў вялікую расколіну, і зараз яны, пэўна ж, сцямілі, што трэба бегчы, і маму ўжо знеслі ды паклалі на сані пад дровы, бацька ўжо быў выцягнуўшы іх з павеці, дзе розныя прылады, а Ганна хай нясе нованароджаную, а Якаб з Рэгулай хай ужо ўцякаюць, і Каспар хай паміж імі бяжыць, але не да жалезнага моста, а ў іншы бок, да Герана, куды Лоба пабегла, падняўшы хвост ды зароўшы, і вось з вёскі прыляцеў Ханс-Каспар, праз жалезны мост, бо пачуў гарматны стрэл, і, пэўна ж, некаторыя хаты ўжо засыпала, ён прыбег памагчы, перадусім Ганну сваю ратаваць, і Ёханэс таксама памагае, дзеці ўжо ўцякаюць з Ніжняй Даліны, а шмат дарослых, мужчыны і жанчыны, бягуць у Ніжнюю Даліну, будзем спадзявацца, паспеюць папярэдзіць і ўратаваць людзей, бо зараз Катарына бачыць, як верхнія піхты, што стаяць ля свежай пралысіны, дагары нагамі валяцца ў разлом, які ненажэрнай
    горнай пачварай паглынае іх, і ўвесь лес, што знізу расколіны, ссоўваецца ў даліну, дрэвы пераварочваюцца, і камяні коцяцца па іх, і Катарына не разумее, чаму ўсё дзеецца без адзінага гуку, нібыта не папраўдзе, і толькі зараз во гара прыгадала, што трэба ж грукатаць, каб было папраўдзе, і яна грукоча, і грыміць, і раве, і шуміць, і чорны пастухоў сабака завыў, ці гэта Чарныш у будцы на дварэ, і Катарына крыкнула: «Цётка!» — але цётка выйшла ў хлеў ці ў прыбіральню, былі рыпнуўшы дзверы ў кухні, але чым цётка дапаможа тым, хто ў Ніжняй Даліне, самі мусяць уцякаць, далей чакаць няма як, і, можа, яшчэ паспеюць, бо побач з новым сколам, які зараз знік у віхуры дыму, добра бачна, што вялікая расколіна яшчэ тут, значыцца, яшчэ можа хапіць часу, каб Ганна падала Хансу-Каспару малую, каб той хутчэй паляцеў, а яна магла паклапаціцца пра братоў ды сясцёр, і сані з мамай ужо цягнуць, спераду цягне татка, ззаду штурхае бабця, а навокал людзі крычаць ад жаху, бо нарэшце заўважылі, што іх не міне, цяпер нясуцца хто куды, да жалезнага моста, дзе стаіць каваль са сваёй фурманкай напагатове, наверх на Дуніберг, і маладыя абганяюць старых, прыспешваючы іх, але тыя спыняюцца, задыхаючыся ды кашляючы, бо ад сколу спусцілася шчыльнае воблака пылу, і пыл той лезе ў нос, у рот ды ў вочы, і вось Катарына бачыць тое, што другая Катарына ўжо ведала, зычна гукае цётку, якая во зноў уваходзіць у гасцёўню: