Каменны патоп
Франц Холер
Выдавец: Галіяфы
Памер: 174с.
Мінск 2017
«Вой, цёцю, там валіцца на Ніжнюю Даліну!» — бо вялікая расколіна, вялікая расколіна нядоўга пратрымаецца і тады абваліцца ўвесь схіл, Катарына заціснула б сабе вушы, калі б не мусіла трымаць дзіця, бо зараз данясецца рокат ад Платэнберга, якога так не хочацца чуць, і вось самае страшнае, спярша рвануў вецер, і лясок, што пад «Бляйгенам», нагнуўся ледзь не да зямлі, ды ўся хата затрэслася, аж шыбы забразгаталі, і недзе пазлятала з даху чарапіца, а пасля грукат запаўняе даліну, нібыта ў адно імгненне грымнулі сотні навальніц, і паўз неабсяжную хмару пылу, якая ахінула ўжо ўвесь Платэнберг, Катарына бачыць велізарную, чорную, бы смоль, камлыгу, што, нібы трухлявая дзеравяшка, ляціць уніз, далёка пералятае Ніжнюю Даліну, і тут Катарына разумее, што гэта канец, і яна больш нікога са сваіх не ўбачыць, ні бацькі, ні маці, ні нованароджанай, ні Каспара, ні Рэгулы з Якабам, і Ганна ніколі больш не пацалуе свайго Ханса-Каспара за хатай і не патлумачыць ёй таямніцу мужчын і жанчын, і бабця, пайшоўшы ўніз, ніколі не падымецца назад, і Сузі з курамі не ўратаваліся, хоць і былі прыйшоўшы ў «Бляйген», і самой Катарыне не стаяць болып ніколі ў вялікай віннай бочцы і не аздабляць гірляндамі мойраўскай залы, дзе будуць танцы, бо «Мойр» у гэтую хвілю патануў у каменным патопе, які ніколі не спадзе, і Рынерам няма паратунку, і ад хат верхняга ды ніжняга Яглі не застанецца ніводнай акані-
цы, і ў старой Эльзбэт не будзе болей яек, і маладая Эльзбэт вызваліцца ад валляка, і верхні Яглі ніколі не запаліць люлькі, а Ёханэс болей не склеіць ніводнай місачкі і не змайструе ніводнай труны і самому яму труна не спатрэбіцца, бо са дна плыні нікога не дастануць, і дапне патоп да самага Зэрнфа, паглыне і жалезны мост, і каваля з падковай, якую ён хацеў ёй прыбіць, таксама паглыне і ўсіх дзяцей, з якімі Катарына гуляла ў жмуркі, і дурной Ганне Эльмер яна ніколі ўжо не растлумачыць, колькі будзе шэсць мінус пяць, толькі нахабны Освальд, які так часта прагульвае школу, пабег з хлапцамі ў Мат ды і камняпад прагуляў, і госці, што сабраліся на хрэсьбіны да Клефы, таксама будуць заспетыя знянацку, Клефа яшчэ паспее дапамагчы некаму з дзяцей выскачыць з вакна, перш чым яе саму накрые разам з прыбраным у белае малым, што ляжыць у фартуху, і павітуха з чырвонай стужкай у валасах, якая толькі што выцягнула з мамінага цела сястрычку, яшчэ паспее падаць малога Фрыдаліна свайму мужу і ледзь не ў той жа момант яе заб’е каменем з самага краю паводкі, хай бы хоць сляпы Майнрад у цёплай сувораўскай шапцы ацалеў, ён жа, пэўна, учасна пачуў усе нядобрыя гукі, не, і яму не ацалець, загіне, седзячы ля вакна, бо хто ж дапаможа яму знайсці дарогу, і ўсё гэта бачыла другая Катарына, пакуль першая Катарына, — за спінаю — цётка, якая моўчкі паклала ёй далонь на плячо, на печцы — уратаваная сям’я лялек,
якая разгублена таропілася ў даліну, — сядзела на століку ў гасцёўні ў «Бляйгене», не звяртаючы ўвагі на маленькую Ганну, якая, гучна галёкаючы, ужо ў кожнай руцэ трымала па касе і так моцна рвала за валоссе, што Катарыніна галава торгалася сюды-туды і ўвесь свет у вачах расплыўся ў адзіную чорную хмару, якая ўсё грукатала ды грукатала, і Катарына адно ведала, што недзе там, на залатым шары, сядзіць другая Катарына, і яшчэ яна ведала, што ад гэтай хвілі ёй спатрэбяцца ўсе сілы, каб не страціць яе.
Пасляслоўе
Катарына Рынер-Дыш памерла ў 1959 годзе ва ўзросце 85 гадоў у «Майсэнбодэне» ў Эльме, нарадзіўшы двух сыноў і адну дачку, займеўшы шмат унукаў і праўнукаў.
Я дзякую ўсім у Эльме, Гларусе ды ў іншых месцах, хто дапамагаў мне ў пошуках рэальнай Катарыны, даўшы магчымасць наноў прыдумаць яе ў гэтай кнізе.
Франц Холер
Літаратурна-мастацкае выданне
Холер Франц
КАМЕННЫ ПАТОП
Навела
Пераклад з нямецкай
Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў Рэдактар Сяргей Паўлавіцкі Вёрстка Валерыя Шкляр Дызайн Сяргей Ждановіч Карэктар Лія Кісялёва
У афармленні вокладкі выкарыстана карціна Маі Гамезы «Змяя»
Падпісана да друку 21.03.2017. Фармат 84x108/32. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 9,14. Ул.-выд. арк. 4,91. Наклад 500 асоб. Замова 2660.
Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Галіяфы». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/48 ад 03.10.2013.
Пр. ГІартызанскі, 77А, 220107, Мінск.
E-mail: vish@bk.ru www.halijafy.by
ТДА «НоваПрынт».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014.
Вул. Геалагічная, 59, корп. 4, каб. 10, 220138, Мінск.
ФРАНЦ ХОЛЕР
КАМЕННЫ ПАТОП навела
У нядзелю, 11 верасня 1881 года, швейцарская вёсачка Эльм, што ў кантоне Гларус, пацярпела ад страшэннага камняпаду, выкліканага парушэннем тэхналогіі здабычы шыферу. Франц Холер расказвае пра два апошнія дні перад катастрофай, апісваючы іх з перспектывы сямігадовай Катарыны Дыш, дзяўчынкі, якая вельмі тонка адчувае свет, што робіць яе жыццё дужа нялёгкім, але ўрэшце і ратуе.