• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каменны патоп  Франц Холер

    Каменны патоп

    Франц Холер

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 174с.
    Мінск 2017
    31.12 МБ
    Што перасцерагацца сапраўды было варта, стала ясна, калі троху пазней лесвічныя духі застагналі, і перад шчылінай у дзвярах заскакаў, то з’яўляючыся, то знікаючы, падманлівы агеньчык, нязбаўленая душа. Катарына зноў занурылася пад коўдру і так блізка падсунулася да Каспара, што іх ногі дакрануліся.
    — Спіш ужо, дзетка?
    Катарына абедзвюма рукамі адцягнула край коўдры, так што выглянулі вочы. Бабуля стаяла ў дзвярах са свечкай, што трывожна мігцела на скразняку.
    — Толькі трошкі, — прашаптала Катарына ў адказ.
    У святле свечкі старая выглядала веліканкай, нос у яе, падалося Катарыне, быў велічы-
    нёю з бульбіну, а калі яна паволі падыходзіла да ложка, на столі ў такт закалыхалася вялікая бабуля-цень.
    — Давай яшчэ памолімся, — сказала бабуля. He маючы куды паставіць свечку, яна склала рукі для малітвы, каб не выпусціць і падсвечніка, і пасля паўшэптам прамовіла:
    Бог-Айцец на Нябесным троне I Езус Хрыстус, сын ягоны!
    Бараніце нас з года ў год, Блаславіце ўвесь наш род, Беражыце й хату, і быдла, і пашу, I Катарыну, дзіцятка ваша.
    «Амэн», — прашаптала Катарына. Яна склала ручкі па-над коўдрай і глядзела ўверх. Над ёю было гарышча, над гарышчам — дах, над ім — хмары, над хмарамі — нябёсы, а ў нябёсах — трон, на якім сядзеў Бог-Айцец і які дзіўным чынам не звальваўся, хоць, мусіць жа, дужа цяжкі, увесь у дарагіх аздобах з золата, срэбра ды каштоўных камянёў. Можа, трон увесь час трымалі анёлы, пырхаючы на адным месцы, як робяць каршуны, перш чым кінуцца на ахвяру, а калі Афра Бэблер цяпер была анёлам, то, пэўна, і да яе час ад часу даходзіла чарга. Ці не надта халодна там зверху? Чым вышэй падымаешся, тым халадней, а наверсе на Хаўсштоку ёсць глетчар, які нават у самую спёку ўлетку не растае.
    — I пра маму давай цяпер таксама падумаем, — дадала бабуля. — Каб ёй добра нарадзіць дзіцятка.
    Катарына імкліва саслізнула ў думках з нябеснай троннай залі ў «Мойр» і была рада, што там сядзіць павітуха з чырвонай стужкай у валасах і глядзіць за мамай. Гэта ж колькі дзетак нараджаецца сёння ноччу па ўсёй краіне? А па ўсім свеце? Як гэта Бог Айцец і яго сын Езус упраўляюцца дапамагчы ўсім, хто ім моліцца? Ну няхай, у Кітай ім не трэба, там паганцы, але застаецца ж яшчэ досыць хрысціян, і не толькі ў кантоне Гларус, а нават у Амерыцы, мамін брат Ніклаўс паехаў туды, на тым тыдні прыйшоў ад яго ліст, які днямі ляжаў на стойцы ў карчме, побач з кнігай з неаплачанымі рахункамі, або пад гэтай кнігай, або на ёй, і бацька паказваў гэты ліст кожнаму, хто цікавіўся, і казаў: Ніклаўс цяпер завецца Нік. Будзем спадзявацца, і гэтая думка працяла Катарыну ліхой маланкай, будзем спадзявацца, Пан Бог не будзе акурат у Амерыцы, калі дзіцятка будзе нараджацца, а што, калі і Езус не будзе мець часу зазірнуць у Эльм? На такі выпадак тым лепей, што там Ферэна Эльмер. Ці не варта было б Катарыне памаліцца і ёй? Або, прынамсі, за яе, хай Бог дасць ёй сілы, калі ўжо сам не зможа прыйсці. Але, можа, і сам прыйдзе, або Езус, або абодва яны, пастар Мор казаў, Бог жа паўсюль, гэта яго адметнасць, то бок менавіта тое, што так складана сабе ўявіць.
    — Глянь, як Каспар спіць, — сказала бабуля. — Калі прачнецца і захоча на гаршчок, ці калі сама захочаш, дык з кожнага боку пад ложкам стаяць.
    Катарына кіўнула і з агідай падумала пра тое, як сёння ўжо раз дапамагала свайму маленькаму брату разабрацца з тонкай цёткай і чым гэта скончылася. Яна ад усяго сэрца зычыла сабе, каб брат спаў да ранку.
    — Ну тады ўсё, — сказала бабуля і павярнулася да дзвярэй.
    Уласна, Катарына спадзявалася, што бабуля яшчэ пагладзіць яе па галоўцы, як мама заўжды робіць.
    — Бабця, — спытала Катарына, — скажы, у цябе ж заўсёды ўсё добра праходзіла, як дзіця нараджалася?
    — Так, так, — сказала бабуля, — з родамі клопату не было.
    — А колькі дзетак ты нарадзіла?
    — Трынаццаць.
    — Так шмат?
    Катарыне аж не верылася, хоць цяпер яна і ўспомніла, што аднойчы ўжо чула гэтую лічбу, трынаццаць, ці, хутчэй, дванаццаць. Тады ж у іх будзе, калі і ў іх народзіцца так шмат, яшчэ раз столькі ж братоў і сясцёр, колькі ў яе ўжо ёсць, або нават болей. Дзе ім усім знайсці месца, калі яны нават цяпер учацвярых спяць у адным ложку? У хляве, як маленькі Езус? Улетку дзвюх кароў разам з цяляткамі трымалі на вы-
    пасе ў гарах, дык можна было б дзе прыстроіцца, але цяпер, калі каровы вернуцца назад, будзе цяжкавата. Ці давядзецца папрасіцца да Рынераў, што жывуць па суседстве.
    — I ніводзін не памёр?
    — Адзін, — сказала бабуля. — Адзін, гадавалы. Ад адру. Астатнія дванаццаць усе выраслі.
    — А як звалі таго памерлага?
    Бабуля ўздыхнула.
    — Каспар, — сказала яна.
    — Каспар? — Катарына збянтэжылася. — Але ж у мяне ёсць дзядзька Каспар.
    — Ён нарадзіўся, калі першы ўжо памёр. Ну дык мы і паспрабавалі яшчэ раз.
    Цудоўна, што можна было другі раз паспрабаваць. Значыцца, калі новае дзіцятка памрэ, то, пэўна, і яе бацькі яшчэ раз паспрабуюць. Але як менавіта? Вось зноў гэтае пытанне, якое Катарына не наважвалася задаць, — яно было прынамсі такім жа небяспечным, як пытанне пра дзедаву смерць, — і пакуль бабуля не пакіне расплятаць ёй коскі, Катарына не атрымае адказу і на яго, тут ты хоць праз усе навальніцы свету да яе ідзі, з малым Каспарам за руку.
    — Ну тады ўсё, — сказала бабуля і зноў павярнулася ісці.
    — Бабця, — хуценька сказала Катарына, — чаму дарога на «Бляйген» ідзе праз дом?
    Бабуля засмяялася.
    — Усё табе трэба ведаць, — сказала яна. — Бо дарога спрадвеку там праходзіла, пакуль нехта
    не пабудаваў над ёю дом, а як заўважылі, што дом стаіць акурат на дарозе да царквы, загадалі прапускаць усіх, хто з «Бляйгена» ідзе ў вёску або з вёскі ў «Бляйген». I па сённяшні дзень так.
    Катарына ўспомніла пра кашаль за дзвярыма і голас, што гаварыў пра патоп. Яна была рада, што праз іх дом у «Мойры» не праходзіла ніякай дарогі да царквы, a то кожны, хто захоча, змог бы падымацца па іх лесвіцы. Хопіць ужо, што столькі чужых людзей прыходзіла ў карчму.
    Глыбока ўздыхнуўшы, побач з ёю сеў Каспар, заміргаў, паглядаючы то на бабулю, то на сястру, то зноў на бабулю. Пасля скрывіў твар, гатовы вось-вось заплакаць.
    — Спі, спі, — сказала Катарына і падбіла яму падушку як след. — Мы ў бабці.
    Малы не клаўся, нібыта разважаючы, ці варта заплакаць. Калі Катарына сказала: «Не бойся, не бойся», — і пагладзіла яго па галоўцы, рашэнне было прынятае. Ён вырашыў не плакаць, пакласці галоўку на прыемную, мяккую падушку, глянуць на сястру, потым заплюшчыць вочкі ды тут жа заснуць.
    — Малайчынка, — сказала бабуля. — Дабранач!
    — Бабця, — сказала Катарына. — А як...
    — Цссс, Дзідзі! — сказала бабуля, паднёсшы палец да вуснаў. — Спі ўжо!
    — Дабранач! — прашаптала Катарына, на ўсе вочы гледзячы, як агеньчык плыве да дзвя-
    рэй, а за ім ідзе цень-веліканка, і потым яе паглынае цемра. Дзверы зачыніліся. Гэтым разам Катарыне падалося, нібы духі завішчалі ад радасці, бо злавілі дваіх дзяцей. Хай бы бабця пакінула шчыліну ў дзвярах, тады б яна, можа, бачыла хоць які водбліск святла з кухні.
    Катарына, аднак, не адважылася ўстаць з ложка і прачыніць дзверы. Яна ж была малайчынкай, бабуля толькі што сказала. Ці гэта яна пра Каспара?
    Катарына прыслухалася.
    3 кухні чуўся смех, але здалёк, нібы з іншай краіны.
    Лесвічныя духі скардзіліся на бабуліны крокі.
    Дзверы на кухню зачынілі, смех змоўк.
    Цяпер было зусім ціха. Катарына не чула нічога, апроч братавага дыхання і стуку ўласнага сэрца.
    «Гэта я — малайчынка, — думала Катарына. — I мне няма чаго баяцца».
    Праз нейкі час сэрца ў яе стукала не так моцна, а на дварэ пайшоў дождж. Вецер біў кроплямі па аканіцах. Катарына думала пра патоп, яна хацела была яшчэ папытацца ў бабулі, чым скончылася гэтая гісторыя, тая, пэўна ж, ведала, гэта ж у Бібліі стаяла і ні да валлякоў, ні да таго, як робяцца дзеці, ніякага дачынення не мела. Мусіць, не ўсе патапіліся, a то сёння ж не было б ніякіх людзей.
    Недзе ўдалечыні загрукатала. Будзем спадзявацца, не скала адламалася, падумала Катарына. Але што яшчэ гэта магло быць?
    Яна думала пра «Мойр» і як там, бадай, усе чакаюць нараджэння, татка з Ганнай, Якабам ды Рэгулай унізе ў гасцёўні, мама з павітухай наверсе ў пакоі, крэхча ды пацее, а Сузі ў сваім гняздзечку пад лесвіцай. Катарына спешна склала далонькі і пачала бязгучна маліцца: «Мілы Божанька, зрабі, каб адломак скалы зваліўся не на "Мойр"».
    He паспела яна разняць далоні, як загрукатала другі раз, і тут жа яна працягнула маліцца: «Мілы Пане Езус, кінь гэты адломак у Рамінераў ручай».
    Езус жа Божанькаў сын, значыць, любіць запруджваць ручаі, як яе брат Якаб з сябрукамі, ці любіць кідаць камяні ў ручай, а ён жа што заўгодна можа, дык можа і цэлую скалу скінуць у ручай, толькі пырскі палятуць навокал, высока-высока, так, што дождж пойдзе па ўсёй даліне, дождж, які будзе безупынна барабаніць па шыбах.
    8
    Добры дзень, добры дзень! Сеў верабейка на пляцень!
    Недзе ў хаце жаночы голас спяваў пацешку.
    Катарына прачнулася і найперш заўважыла, што забылася сваю ляльку ўнізе. Так яна заўсёды брала яе з сабою ў пасцель, але ўчора ўсё было іначай; пасля прыбіральні яна больш не пайшла ў гасцёўню, так што Лізі, мусіць, усё яшчэ сядзела на канапе, чакаючы яе.
    Праз шчыліну ў аканіцах прабівалася дзённае святло. Катарына адчула палёгку, што ноч мінула, і атрымлівала асалоду ад таго, што так шмат месца ў пасцелі. Побач усё яшчэ спаў Каспар. Яна пацягнулася і зачапіла пальцамі ног астылы мяшочак з вішнёвымі костачкамі. Троху адвёўшы нагу, адчула, што ніжняя прасціна вільготная. Прыўзняўшы коўдру, паглядзела пад яе і ўбачыла вялікую мокрую пляму, ад якой ішоў пах мачы. Яе маленькі брат, значыцца, нарабіў у пасцель.
    Катарына тут жа разважыла, ці няма ў гэтым яе віны. He, няма тут яе віны, ніякай. Яна памятала, як ён учора на хвілю прачнуўся, калі яна яшчэ гутарыла з бабуляй, і тая таксама магла б ссадзіць яго на гаршчок. Адтуль Катарына спала да гэтага часу.
    Падумаўшы пра гаршчок, яна раптам пачула, як моцна цягне ўнізе жывата. Пакуль ніхто не
    прыйдзе па яе, не хацелася сыходзіць уніз, таму яна вылезла з пасцелі, прыгнулася, выцягнула гаршчок і села на яго. Струмень звонка ўдарыў у дно пасудзіны, пасля гукі зрабіліся нібы плёскат крыніцы, на тым яна і скончыла. Хуценька засунула гаршчок назад пад ложак і падышла да вакна.