Камета над далінай мумітроляў
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 154с.
Мінск 2011
ТУВЭЯНСАН
IlfejiM
КАМЕТА
ЛІНАМ МУМІТРОАЯЎ
Тувэ Янсан
КАМЕТА
НАД ДАЛІНАЙ МУМІТРОЛЯЎ
Мінск Выдавец Зміцер Колас 2011
УДК 821.113.693
ББК 84(4Фнн)44
Я65
Пераклад з шведскай Насты Лабады і Алесі Башарымавай
Кніга выдадзеная пры дапамозе
FILI
FINNISH LITERATURE EXCHANGE
Пераклад зроблены з выдання:
Tove Jansson. Kometen kommer.
Alfabeta Bokforlag AB. 2006.
Ілюстрацыі Тувэ Янсан
©Tove Jansson 1946, 1968
First published by Schildts Forlag Ab. All rights reserved.
ISBN 9789856783862
©Tove Jansson, 1946, 1968.
© Наста Лабада i Алеся Башарымава, пераклад на беларускую мову, 2011.
© Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2011.
Тым самым ранкам, калі Мумітата скончыў будаваць масток над рэчкай, маленькі Сніф зрабіў адкрыццё. Ён знайшоў нязведаную сцежку, якая неўпрыкмет прабіралася ў лес. Сніф доўга стаяў і разглядаў яе.
«Раскажу пра гэта Мумітролю, падумаў ён. Трэба даследаваць маю сцежку разам, бо адзін я рызыкую галавой».
Ён паклаў крыжыкам дзве галінкі, каб пазначыць месца, і з усіх ног паскакаў да мумідома.
Іхні дол быў вельмі прыгожы. Там шчасліва жылі шматлікія кузуркі, густа раслі высачэзныя зялёныя дрэвы. Між лугавін бегла рэчка, якая агінала блакітны мумідом і знікала, набліжаючыся да іншых месцаў з іншымі жыхарамікузуркамі, якім і няўцям было, адкуль гэтая рэчка цячэ.
«Дзіўныя гэтыя сцежкі ды рэчкі, разважаў Сніф. Бачыш іх і аж карціць апынуцца ў новых мясцінах. Пайсці і паглядзець, што ж у іх у канцы...»
5
Калі Сніф прыбег дадому, Мумітроль якраз вешаў на дрэва арэлі.
Гэй! гукнуў Сніф. Я знайшоў сваю ўласную сцежку! Выглядае даволі небяспечна.
А наколькі небяспечна? удакладніў Мумітроль.
Я сказаў бы прыкладна так: страшэнна небяспечна, важна адказаў маленькі Сніф.
— У такім разе нам трэба прыхапіць бутэрбродаў, сказаў Мумітроль. 1 соку.
Ён падышоў да акенца кухні і сказаў:
Слухай, мама, мы сёння паснедаем на прыродзе.
Добра, пагадзілася мама. Выдатна.
Яна ўзяла кошык каля пасуднага століка і паклала у яго бутэрброды. Потым узяла з адной скрынкі жменьку цукерак, а здругойпару яблыкаў, дастала чатыры ўчорашнія сардэлькі і зняла з палічкі біклажку з сокам, што як заўсёды стаяла напагатове.
Цудоўна, сказаў Мумітроль. Аа сустрэчы. Мы прыйдзем, калі прыйдзецца.
Пакульпакуль, адказала мама.
Мумітроль і Сніф пайшлі садам, потым полем і так да самага чарналесся, дзе ра
ней не бывалі ніколі. На ўзлеску яны спыніліся, паставілі на зямлю кошык і азірнуліся на даліну. Мумідом зрабіўся маленькай кропкай, а рэчка здавалася вузкім зялёным шнурком. Арэляў адсюль увогуле не было відаць.
Ты яшчэ ніколі не апынаўся так далёка ад мамы, сказаў маленькі Сніф. А я ўжо тут быў, зусім адзін. I зараз ты ўбачыш маю новую сцежку, якую я знайшоў сам.
Ён тамсям пашорхаўся, папрынюхваўся, павадзіў носам, паглядзеў, дзе сонца, пашнырыў вакол і нарэшце крыкнуў:
Вось! Знайшоў! Ну, што скажаш? Хіба бяспечна? Ты пойдзеш першы.
Вельмі асцярожна Мумітроль увайшоў у зялёны змрок. Вакол стала зусілл ціха.
Ты ж паглядай вакол і сачы за бяспекай, прашаптаў Сніф.
6
Я не магу глядзець адразу ва ўсе бакі, запярэчыў Мумітроль. Назад глядзі ты, бо я не паспяваю.
Нене, толькі не назад! пужліва вымавіў Сніф. Нашмат страшней, калі нехта ідзе за табой, чым насустрач табе! Тут рызыкуеш галавой, я папярэджваю!
Ну, тады ідзі ты першы, сказаў Мумітроль.
Такя таксама не хачу! — крыкнуў Сніф. Давай пойдзем побач!
I яны пайшлі, прыціснуўшыся адзін да аднаго, усё глыбей іглыбей улес. Алес рабіўся ўсё зелянейшым і змрачнейшым... Сцежка вяла спачатку ўгору, потым пайшла ўніз і рабілася ўсё вузейшай і вузейшай, пакуль нарэшце яе зусім не стала толькі мох і папараць.
Сцежка мусіць некуды весці, сказаў Муллітроль. Мы заблукалі. Яна не можа проста так узяць і скончыцца.
Ён ступіў некалькі крокаў па імху.
А раптам мы ніколі не трапім дадому? прашаптаў Сніф.
Цішэй, сказаў Мумітроль. Ты штонебудзь чуеш?
Аалёка зза дрэваў даносіўся слабы шум. Мумітроль ступіў яшчэ некалькі крокаў, узняў мордачку і пацягнуў носам паветра. Вецер быў вільготны, з прыемным водарам.
Гэта мора! усклікнуў Мумітроль і пабег, бо нічога так не любіў, як купацца.
Пачакай! крыкнуў Сніф. He пакідай мяне аднаго!
Але Мумітроль спыніўся толькі тады, калі ўбачыў перад сабой мора.
Тады ён урачыста сеў на пясок. Ён глядзеў, як на
бераг па чарзе набягалі хвалі з белапеннымі грабянямі. Праз пэўны час з лесу выйшаў Сніф. Ён сеў побач і сказаў:
Ты збег ад мяне. Пакінуў мяне ў небяспецы!
Мне было так весела, патлумачыў Мумітроль. Я ведаў пра дол, пра рэчку, пра горы але ў нас яшчэ і мора ёсць! Паглядзі, якія хвалі.
Бачу, халодныя і сярдзітыя! Ад іх або мокра, або млосна робіцца!
Хіба табе не падабаецца ныраць? здзівіўся Мумітроль. Ты можаш нырнуць з расплюшчанымі вачыма?
Магу, але не хачу, сказаў Сніф.
Мумітроль падняўся і пайшоў да мора.
Глядзі, я папярэджваў! Ты рызыкуеш галавой! крыкнуў Сніф. Страшна падумаць, што там можна ўбачыць!
Але Мумітроль нырнуў у вялікую хвалю, наскрозь прарэзаную сонечнымі промнямі. Спачатку ён бачыў толькі зялёныя плямы святла, а потым заўважыў лясы водарасцяў яны пагойдваліся над пясчаным дном,
8
9
окуротно прычасаныя і аздобленыя ракавінкамі. Ракавінкі ўсярэдзіне былі ружовыя, а звонку белыя. Далей вада чарнела над непрагляднай цемрай прадоння. Мумітроль павярнуўся і рынуўся ў самую хвалю, якая вярнула яго на бераг. Атам сядзеў Сніф і клікаў на дапамогу.
Я думаў, ты патануў! крыкнуў Сніф. Або цябе праглынула акула! Што б са мной стала без цябе?
He кажы глупстваў, адказаў Мумітроль. Я з морам на «ты». Дарэчы, пакуль я плаваў, у мяне ўзнікла думка. Цудоўная думка і, апроч таго, гэта сакрэт!
Вялікі? спытаў Сніф. Такі ж вялікі, як «хай мяне паглыне зямля»?
Мумітроль паківаў.
Хай мяне паглыне зямля, прамармытаў Сніф, хай сцярвятнікі падзяўбуць мае сухія косткі, хай я ніколі болей не буду есці марожанага, калі не захаваю сакрэту ў сакрэце. Ну?
Я стану лаўцом перлінаў і буду хаваць іх у куфры, адказаў Мумітроль. Усе белыя каменьчыкі гэта перліны. Вельмі белыя і вельмі круглыя.
I я хачу быць лаўцом перлінаў! закрычаў Сніф. Я буду збіраць іх на беразе. На беразе поўна круглых белых калленьчыкаў.
Ты не разумееш, патлумачыў Мумітроль. Яны будуць перлінамі, толькі калі ты іх знойдзеш пад вадой. Да сустрэчы.
I ён зноў увайшоў у прыбой.
А кім тады буду я? закрычаў наўздагон Сніф.
Можаш стаць тым, хто шукае куфар для лаўца перлінаў, прапанаваў Мумітроль і нырнуў.
Сніф паплёўся далей па беразе.
«Самае цікавае дастаецца яму, мармытаў ён сабе пад hoc. А ўсё толькі таму, што я такі маленькі».
Ён крыху пашукаў куфраў, але іх нідзе не было. Толькі ціна і некалькі паламаныхдошак. Пустэльны доўгі бераг заканчваўся высокай гарой, якая спускалася ў ваду. Гара была ўся відьготная ад пены, пакінутай хвалямі.
«Гэта ўжо нават не смешна, думаў Сніф. He хачу
10
11
болей быць маленькім і не мець нікога, з кім можна было б пагуляць...»
I тут Сніф заўважыў кацяня, якое зусім адно гуляла высока на гары. Кацяня было чорнае з белымі плямкамі і паднятым угору танюткім хвосцікам. Сніф узрадаваўся да болю.
Коцька, гукнуў Сніф. Кыцькыць, спускайся, павітайся са мной! Мне страшна сумна!
Кацяня пагардліва бліснула на яго жоўтымі вачыма і рушыла далей. Тады Снф пачаў караскацца наверх. Ён лез і лез па крутой вільготнай гары і ўсё клікаў коцьку. Калі ён урэшце забраўся на абрыў, кацяня ўжо ішло, балансуючы, па вузенькім выступе скалы.
He ўцякай ад мяне! крыкнуў Сніф. Ты мне спадабалася!
Але кацяня не спынілася яно ўсё далей і далей сыходзіла прэч.
Пад гарою грымела мора. Сніф адчуў, як слабеюць ногі. Сэрца моцна закалацілася...
Ён пачаў прабірацца за кацянём. Ён рухаўся вельмі марудна і ўвесь час думаў: «Маё ўласнае мяккае, мілае кацянятка... меншае за мяне... о, заступнік усіх зверанят, прашу цябе, прашу, хай гэта будзе маё кацяня, хай Мумітроль мяне запаважае...»
Яму яшчэ ніколі раней не было так страшна і ніколі дагэтуль ён не адчуваў сябе такім адважным. I раптам Сніф заўважыў пячору. Расколіна ў каменнай сцяне, а там, унутры, сапраўдная пячора.
Сніф сцішыў дыханне. Пячора гэта тое, што можна знайсці толькі аднойчы ў жыцці, а можна і не знайсці ніколі. Там было цудоўнае пясчанае дно і роўныя цёмныя сцены. А ўверсе ў блакітнае акно зазіралі нябёсы. Пясок нагрэўся на сонцы.
Сніф залез усярэдзіну і лёг на жывот там, дзе была сонечная палоска. Ён падумаў: «Тут я буду жыць да самай смерці. Падвешу палічкі, зраблю сабе пасцель у пяску,
12
13
a вечарамі буду запальваць яркую свечку. Цікава, што скажа Мумітроль?»
А дзіклівае кацяня знікла.
Назад існі было ўжо не так страшна. Як можа нешта здарыцца, калі ты толькі што знайшоў пячору!
Мумітроль усё яшчэ лавіў свае перліны. Ён выскокваў з хваляў, як корак, а на беразе ляжала цэлая горка круглых белых каменьчыкаў.
А, вось і ты, сказаў Мумітроль. Дзе куфар?
Давай на бераг! Давай хутчэй на бераг! крыкнуў Сніф. Я нешта знайшоў! Знайшоў сам, зусім адзін, і ты ўявіць не можаш, як гэта было небяспечна!
Напэўна, шыкоўны куфар? спытаў Мумітроль, ідучы да берага па каленкі ў вадзе з поўнымі лапамі перлінаў.
Куфар, куфар надакучыў ты са сваім дурацкім куфрам! крыкнуў Сніф. Хай цябе паглыне зямля і ўсё такое, карацей, я знайшоў пячору! Уласную пячору!
Сапраўдную? спытаў Мумітроль. 3 уваходам? 3 каменнымі сценамі і пясчаным дном?
3 усім! 3 усім, што там павінна быць! Сніф так усхваляваўся, што ледзьве трымаўся на нагах. Можаш хаваць там свае перліны, калі аддасі мне палову! Ці хоць бы тры поўныя жмені!
У пячоры перліны падаваліся нашмат болей сапраўднымі і значна бялейшымі. Паваліўшыся спінамі на пясок, Мумітроль і Сніф глядзелі ў блакітнае нябеснае акенца.
Час ад часу праз уваход у пячору заляталі салёныя пырскі. Сонечная палоска рабілася ўсё шырэйшай.
Сніфу карцела расказаць пра кацяня. Але ён вырашыў гэтага не рабіць. Спачатку трэба коцьку адшукаць, пасябраваць з ёй. Яна пачне хадзіць за ім паўсюль. I аднойчы яны абое зойдуць на веранду, а Мумітроль скажа:
Нічога сабе! У цябе ўласнае кацяня, якое паўсюль ходзіць за табой?!