Камета над далінай мумітроляў
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 154с.
Мінск 2011
Напэўна, у дне з'явілася дзірка, сказаў Сніф, і ўся вада цяпер выцякае.
1 Хемулёў ручай перасох, сказаў Мумітроль.
Сніф зазірнуў у біклажку зпад соку.
72
73
1 тут таксама перасохла! закрычаў ён.
Глупства, сказаў Мумітроль. Ты самусё выжлукціў. He будзь аслом.
Сам ты асёл! крыкнуў Сніф, бо ён быў стомлены, напужаны і галодны.
А тут яшчэ яны пачулі, як нехта кліча на дапамогу. Нехта крычаўу лесе. Крыкбыў вельмі гучны і рэзкі, ад яго ва ўсіх трох поўсць стала дыбарам на загрыўках. Мумітроль ірвануў наперад, нібы гарматнае ядро.
Пачакай! крыкнуў Сніф. Мне не паспець! У! Ай!
Выратавальны канат, абвязаны ваколжывата, пацягнуў яго, збіў з ног і павалок па зямлі. Сніф крычаў колькі было моцы, але астатнія спыніліся толькі тады, калі зачапіліся за дрэва, абабягаючы яго з розных бакоў.
Здыміце гэтую морраву вяроўку! раззлавана выпаліў Мумітроль.
А ты брыдкасловіш, сказаў Сніф.
Дыкі што! крыкнуў яму Мумітроль. Фрэкен Снорк кліча на дапамогу! Я ведаю, гэта яна!
Супакойцеся, сказаў Снусмумрык.
Ён узяў свой сцізорык і абрэзаў вяроўку.
Мумітроль зноў ірвануў з месца так хутка, яктолькі маглі яму дазволіць кароткія ножкі. Неўзабаве яму трапіўся Снорк, зусім сіні ад пераляку.
Страшны хмыз хоча з'есці маю сястру! крыкнуў ён.
Так яно і было.
Ядавіты хмыз, які належаў да небяспечнага віду ангастураў, схапіў фрэкен Снорк за хвост і цяпер паціху падцягваў да сябе сваіміжывымі рукамі. Фрэкен Снорк,
вядома ж, зусім злілавела ад жаху і крычала так адчайна, як ніколі дагэтуль.
Іду! Іду! усклікнуў Мумітроль.
Вазьмі на ўсялякі выпадак, сказаў Снусмумрык, працягваючы яму свой сцізорык са штопарам і адкруткай. Паспрабуй раззлаваць яго. Ангастураў вельмі лёгка абразіць.
Гад паўзучы! Шчотка пасудная! пачаў Мумітроль.
Што кіем па вадзе.
Шчотка для начных гаршкоўі крыкнуў троль. Гнайнікна пацучынымхвасце! Начны кашмар дохлага парсюка!
Хмыз Ангастура павярнуў усе свае зялёныя вочы на яго і выпусціў фрэкен Снорк. Адна з яго доўгіх рук шуганула змяёй і абкруцілася вакол Мумітролевага носа.
74
75
Трымайся! крыкнуў Снусмумрык.
Тля вашывая! выкрыкнуў троль і адчыкаў руку Ангастуры.
Гледачы прыйшлі ў захапленне. Ён адскокваў то туды, то сюды і сярдзіта махаў хвастом, час ад часу робячы выпады ў бок Ангастуры або вынаходзячы новую абразу.
Ого, як ты ўмееш! захапіўся Сніф. Столькі брыдкіх словаў!
А бітва рабілася ўсё гарачэйшай. Хмыз Ангастура дрыжаў ад абурэння, а Мумітроль зусім пачырванеў ад гневу і напругі. Урэшце стала немагчыма штонебудзь разгледзець, апроч куламесы рук, хвастоў і ног.
Фрэкен Снорк схапіла вялікі камень і кінула ў ядавіты хмыз. Але яна кепска нацэлілася і патрапіла Мумітролю ў жывот.
Які жах! закрычала яна. Я забіла яго!
Адно слова дзяўчынкі, сказаў Сніф.
Але Мумітроль быў жывейшы чым калі: ён працягваў сваю пераможную бітву, аж пакуль ад Ангастуры не застаўся адзін пянёк (Мумітроль пакінуў яму толькі самыя кароткія рукі). Потым ён склаў сцізорык і сказаў:
Ну вось. Гатова.
Ах, які ты мужны! прашаптала фрэкен Снорк.
Дробязі, мне амаль кожны дзень даводзіцца рабіць штонебудзь такое, кінуў мімаходзь Мумітроль.
Як дзіўна, сказаў Сніф. А я вось ніколі не бачыў, каб ты...
I тут ён ускрыкнуў, бо Снусмумрык балюча выцяў яго па костачцы на назе.
Ой, што такое?! аж падскочыла фрэкен Снорк, бо ўсё яшчэ была крыху напужаная.
He бойся, сказаў Мумітроль. Я тут і магу цябе абараніць. А зараз ты атрымаеш сціплы падарунак!
I ён падаў ёй залатую бранзалетку.
О, сказала фрэкен Снорк і стала зусім жоўценькай ад радасці, я так доўга яе шукала! О, як здорава!
Яна адразу ж начапіла бранзалетку на нагу і пачала круціцца і вярцецца, любуючыся сабой.
Яна некалькі дзён уздыхала па гэтай бранзалетцы, сказаў Снорк. Кожны раз, як я спрабаваў завесці гаворку пра камету, яна балбатала толькі пра сваю бранзалетку. А вас камета цікавіць?
Ага, сказаў Снусмумрык.
Ну вось і добра, з палёгкаю сказаў Снорк. Тады правядзем сход, не марнуючы часу. Сядайце.
Яны селі.
Я прызначаю сябе старшынём і сакратаром, працягваў Снорк. Ці, можа, ёсць нейкія іншыя прапановы?
76
77
Ніякіх іншых прапановаў ні ў кога не было, і Снорк тройчы пастукаў па зямлі алоўкам.
Гэта што, ядавіты мураш? спытала ягоная сястрычка.
Ціха, ты замінаеш паседжанню, сказаў Снорк. Што нам вядома? Так. Яна будзе туту пятніцу сёмага жніўня ўвечары ў 8.42. Магчыма, на чатыры секунды пазней.
Ядавіты мураш, рассеяна вымавіў Мумітроль.
Ён разглядаў чупрынку фрэкен Снорк. У мамы чупрынкі не было. Ён наогул раней ніколі не бачыў чупрынак.
Чаму ніхто ніколі не слухае, што я кажу? адчайна спытаў Снорк.
He ведаю, сказаў Сніф. А што, так кожны раз?
He мянціце языком, слухайце, што кажа Снорк, сказаў Снусмумрык. Ён хоча, каб мы паразважалі, ці можна неяк уратавацца.
Мы ідзем дадому, сказаў Мумітроль. Вы ж пойдзеце з намі?
Гэтае пытанне будзе разгледжана больш падрабязна на наступным паседжанні, адказаў Снорк.
А дзе ты жывеш? спытала фрэкен Снорк.
Я жыву ў вельмі прыгожай даліне разам з мамай ітатам, сказаў Мумітроль, Наш блакітны дом тата пабудаваў сам. Якраз перад тым як выправіцца ў падарожжа, я павесіў для цябе ў садзе арэлі...
Як жа, ты яе тады яшчэ ніколі не бачыў! усклікнуў Сніф. Лепей раскажы пра маю пячору. Слухай, фрэкен Снорк, а ты ведаеш, што ў мяне ёсць таямніца, пачынаецца на «К», а заканчваецца на «Т»? I яна страшэнна адданая!
Вы не маглі б вярнуцца да нашага пытання? умольна прастагнаў Снорк і зноў пастукаў сваім алоўкам. Папершае, ці ёсць верагоднасць, што мы знойдзем гэтую даліну да таго, як прыляціць камета, а падругое, хіба там больш магчымасцяў уратавацца, чым дзесьці яшчэ?
Пакуль што там заўсёды ўсё ішло добра, заўважыў Сніф.
Мама ўсё ўладкуе, сказаў Мумітроль. Бачыла б ты, якая ў нас цудоўная пячора!
У мяне, сказаў Сніф.
А ў пячоры я трымаю процьму перлінаў. Я назбіраў іх сам, працягваў Мумітроль.
У цябе перліны! усклікнула фрэкен Снорк. А з іх можна нарабіць бранзалетак, каб чапляць на ногі?
Анягож! азваўся троль. Можна нарабіць аздобаў, каб і на вушы чапляць, і на нос, і паясы рабіць, і дыядэмы...
Гэтае пытанне будзе разглядацца пазней, сказаў Снорк, раз'юшана закалаціўшы алоўкам.Хочаце вы ўратавацца ці не?!
Зноў ты адламаў кончык алоўка, сказала ягоная сястрычка. Мы ж маглі б, напэўна, уратавацца ў гэтай пячоры. Хто хоча павячэраць?
А і праўда ж, мы можам схавацца ў пячоры! сказаў Мумітроль. Якая ж ты разумніца!
У маёй пячоры! усклікнуў Сніф. Мы прыкоцім да ўваходу вялікі камень, пазатыкаем усе шчыліны ў столі, прынясем туды кучу харчоў і маленькі ліхтар! Як здорава!
78
79
Ва ўсялякім разе, тут патрэбны асобны сход, запярэчыў Снорк. Падумайце, я к мы размяркуем працу, і ўсё такое.
Ну вядома, ты правядзеш свой сход, сказала фрэкен Снорк. Але цяпер мне патрэбнае сухое галлё. I вада для супу. I кветкі на стол.
Якога колеру? спытаў Мумітроль.
Фрэкен Снорк паглядзела на сябе яна была ўсё яшчэ жоўценькая.
Ліловага, сказала яна. Аумаю, ліловыя кветкі будуць мне больш да твару.
Мумітроль пабег у лес. Снорк і Сніф падаліся шукаць дровы і пітную ваду. Снусмумрык запаліў люльку. Ён лёг на спіну і паглядзеў у чырвонае неба.
А наконт пячоры ідэя добрая, сказаў ён. Ты баішся каметы?
He, адказала фрэкен Снорк. Мне галоўнае на яе не глядзець і думаць пра штонебудзь іншае.
Сніф не знайшоў пітной вады. Ён дайшоў да балота, але там нічога, апроч твані, не было. Гарлачыкі павялі без
вады. Сніф вярнуўся засмучаны, з апушчанымі вушамі, і сказаў:
Мне здаецца, што вада ва ўсім свеце скончылася.
I што цяпер рыбы скажуць? Застаўся толькі сок.
Тады зробілл кампот, сказала фрэкен Снорк, іўсё.
He ўсё, умяшаўся яе брат. Павінна быць нейкае тлумачэнне таму, што вада знікае...
80
81
Ён сеў побач са стосам дроваў, якія сам прынёс. Усе шчэпкі былі аднолькавай даўжыні Снорк іх памераў.
Нейкае тлумачэнне, паўтарыў ён сумна.
Мяркую, гэта ўсё праз камету, сказаў Снусмумрык.
Яны паглядзелі на неба. Падаў змрок, і вечаровае неба было цёмначырвонага колеру. Між галля зіхацела маленькая чырвоная іскра, падобная да зоркі. Але гэта была не зорка. Яна не мігцела і не ззяла. Яна гарэла. Яна стаяда на небе нерухома, і ў яе быў доўгі хвост.
Вось яна, сказаў Снорк.
У фрэкен Снорк павольна пазелянеў нос.
Мумітроль прыбег з букетам, для якога ён сабраў пераважна ліловыя кветкі.
Фрэкен Снорк паглядзела на букет.
Напэўна, жоўты пасаваў бы лепш, сказала яна. Бачыш, я пазелянела.
Аык мне прынесці іншы? спытаў Мумітроль.
He, адказала яна. Лепш завесь чымнебудзь гэтую камету, а то я не магу пры ёй гатаваць.
Мумітроль завесіў камету коўдрай. Фрэкен Снорк супакоілася і прыгатавала кампот з зёлкамі ў сваім маленькім рондліку. Да яго яна раздала сушаны хлеб, бо нічога іншага ў сноркаў не было.
Пасля вячэры ўсе леглі разам на дыванок з травы, які спляла фрэкен Снорк. Вогнішча неўзабаве патухла, і настала ноч.
Толькі камета, гарачая і пагрозлівая, гарэла над сонным заціхлым лесам.
Увесь наступны дзень яны ішлі праз лес у кірунку Мумідола. Снусмумрык граў, каб было крыху весялей. Гадзіне а пятай яны дайшлі да вузкай сцяжынкі, ля якой красавалася вялікая шыльда. ((Танцпляцоўка! Сюдыіі! Крама»было напісана на шыльдзе.
О! Я хачу танчыць! закрычала фрэкен Снорк і запляскала ў лапкі.
Нам няма калі танчыць, канец свету хутка, сказаў Снорк.
Але ж калі нам яшчэ давядзецца патанчыць? настойвала фрэкен Снорк. Ааражэнькі! Канец свету ж толькі праз два дні!
Можа, у гэтай краме ёсць ліманад? спытаў Сніф.
82
83
1 сцяжынка ідзе амаль што ў нашым кірунку, сказаў Мумітроль.
Можна было б хоць паглядзець на гэтую танцпляцоўку, выказаў сваю думку Снусмумрык. Па дарозе...
Сноркуздыхнуў. I яны збочылі на сцяжынку. Гэта была вясрлая сцежка: яна паварочвала то налева, то направа, скакала ўверх і ўніз, а часам нават запляталася ў вузел, жартуючы з падарожнікаў. Ісці па такой сцяжыне адно задавальненне, і, напэўна, такая вандроўка скончыцца нашмат хутчэн, чым калі ідзеш па простан, сумнан дарозе.
Здаецца, дом можа ўзнікнуць за любым паваротам, сказаў Мумітроль.