• Газеты, часопісы і г.д.
  • Камета над далінай мумітроляў  Тувэ Янсан

    Камета над далінай мумітроляў

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 154с.
    Мінск 2011
    60.09 МБ
    Дурань,  сказаў Сніф, Цяпер я пайду пытацца. Можаце паглядзець, як я вырашу справу!
    I маленькі Сніф падышоў да іншага прафесара:
     Я столькі чуў, дзядзьку, як у вас добра атрымліваецца адкрываць каметы!
     Праўда?  узрадаваўся прафесар.  Гэтая камета надзвычай прыгожая! Я падумаў, было б няблага, каб яе назвалі ў мой гонар. Хадзем, пакажу.
    Сніф падняўся следам за ім па ўсіх лесвіцах. Ён быў першым у свеце звярком, якому дазволілі паглядзець у самы вялікі ў свеце тэлескоп.
    Ну, хіба не прыгожая камета?  спытаў прафесар.
     Сусвет чорны. Зусім чорны,  прашаптаў Сніф.
    Ён так перапужаўся, што поўсць стала дыбарам на загрыўку. У гэтай чэрані цяжка дыхалі вялізныя зоркі, нібыта былі жывыя. Яны сапраўды былі такія вялікія, як расказваў Андатар. А далёка між імі злосным вокам бліскала нешта чырвонае.
    Камета,  сказаў Сніф. Гэта камета чырванее, і яна ляціць сюды.
     Вядома ж, сюды,  пацвердзіў прафесар.  Гэта якраз і цікава. 3 кожным днём мы можам бачыць яе ўсё лепей. Яна робіцца ўсё большай, чырванейшай і прыгажэйшай з кожным новым днём!
    62
    63
    
     Але яна не рухаецца,  сказаў Сніф.  I хваста я ніякага не бачу.
     Хвост у яе ззаду,  патлумачыў прафесар.  Яна ляціць проста на нас, і таму здаецца нерухомай. Хіба яна не прыгожая?
     Ну, так,  сказаў Сніф.  Чырвоны, вядома, мілы колер. Калі яна прыляціць?
    Прыкуты страхам, ён зачаравана глядзеў на маленькую чырвоную іскарку ў тэлескопе.
     Паводле маіх падлікаў, яна закране Зямлю сёмага жніўня ўвечары ў 8.42. Магчыма, на 4 секунды пазней, адказаў прафесар.
    1 што будзе далей?  спытаў Сніф.
     Што будзе?  перапытаў прафесар.  Пра гэта я пакуль не паспеў падумаць. Але я запішу ход падзей як мага дакладней.
    Сніф пачаў спускацца па лесвіцы на дрыготкіх нагах. Напаўдарозе ён раптам спыніўся і спытаў:
     Які сёння дзень?
    Трэцяга жніўня, адказаў прафесар.  Дакладны час7.53.
     Ну, думаю, нам трэба дадому,  сказаў Сніф.  Да пабачэння!
    Маленькі Сніф вярнуўся да астатніх даволі пасталелым.
     Ён чорны,  сказаў ён.  Як вугаль.
     Хто?  спытаў Мумітроль.
     Сусвет, хто ж яшчэ,  патлумачыў Сніф.  А камета чырвоная, і хвост у яе схаваны ззаду. I яна збіраецца ЗАКРАНУЦЬ Зямлю сёмага жніўня ўвечары ў 8.42. Mar
    65
    чыма, на 4 секунды пазней. Мы з прафесарам усё вылічылі.
     Нам трэба спяшацца,  сказаў Мумітроль.  А што там у нас такое важнае прызначана на нядзелю?
     Завоблачны мус,  зняважліва сказаў Сніф.  Дзіцячасць адна. Прынамсі для таго, хто глядзеў у тэлескоп.
     У кожным разе, трэба спяшацца,  прамармытаў Мумітрюль.
    Ён пхнуў дзверы і кінуўся прэч.
     Супакойся!  крыкнуў яму Снусмумрык.  Калі так насіцца, мы ўсе скульнемся ў якуюнебудзь прорву. Камета ўсё адно прыляціць не раней як праз чатыры дні!
     Камета, камета!  выкрыкнуў Мумітроль.  3 ёй разбяруцца тата і мама, калі мы вернемся... Але мы мусім адшукаць фрэкен Снорк! Яна ж не ведае, што я знайшоў яе бранзалетку!
    Ён зніку змроку і пацягнуўза сабой на вяроўцы астатніх.
    Жудасная чырвоная кропка ў нябёсах зрабілася ярчэйшай. Хмары зляцелі некуды прэч, адкрыўшы ўвесь горны краявід. Яго залівала дзіўнае вечаровае святло. Азесьці ўдалечыні паблісквала вузкая стужка ракі і цямнелі пляміны лесу.
    «Эх, думаў Снусмумрык.  Добра, што яны вяртаюцца дадому. I, мабыць, фрэкен Снорк з бранзалеткай на назе лепей, чым без бранзалеткі. Незалежна ад таго, прыляціць камета ці не».
    Чацвертага жніўня неба праяснілася, толькі на сонца напоўз нейкі дзіўны цень. Пэўны час яно было проста чорным якраз калі выкацілася зза Адзінокіх Гор і паплыло ўчырвонае неба.
    Пацяплела. Усю ноч вандроўнікі ішлі не спыняючыся. Сніф пачаў ныць.
    Я стаміўся,  казаў ён.  Мне ўсё надакучыла. Цяпер ваша чарга несці намёт. I патэльню.
     Гэта добры намёт,  сказаў Снусмуллрык,  але не трэба дужа захапляцца рэчамі. Ты яго проста выкінь. I патэльню таксама. Усё адно няма чаго на яе пакласці.
    Ты сур'ёзна?  здзівіўся Сніф.  Туды, у бездань?
    Снусмумрык кіўнуў.
    Сніф падышоў да абрыву.
    У ім можна жыць,  прамармытаў ён.  Я мог бы яго забраць сабе і меў бы ўласны намёт да самай смерці... Мумітрольку, я зусім не ведаю, што мне рабіць!
     У цябе ж ёсць пячора,  ветліва нагадаў Мумітроль.
    Маленькі Сніф рассмяяўся і кінуў увесь рыштунак у прорву. Рэчы шырокімі скачкамі пераляталі з выступу на выступ, і патэльня грымела, нібы літаўры.
     Шыкоўна!  ускрыкнуў Мумітроль і спусціў следам рондаль.
    Атрымаўся яшчэ большы грукат. Прайшло шмат
    67
    часу, пакуль звон ад апошняга рондля змоўк у глыбінях прорвы.
     Ну як, цяпер табе лепей?  спытаў Снусмумрык.
     Нее,  сказаў Сніф і зусім збляднеў.  Галава кружыцца!
    Ён распластаўся на зямлі і адмовіўся ісці далей.
     Слухай,  сказаў Мумітроль.  Мы спяшаемся. Мне трэба як мага хутчэй адшукаць маленькую...
     Ведаюведаю,  абарваў яго Сніф,  тваю дурненькую фрэкен Снорк. Толькі мяне не трэба чапаць, а то мяне вырве!
     Дай яму спакойна памучыцца,  сказаў Снусмумрык.  Амы пакуль пакатаем камяні з гары. Ты калінебудзь катаў камяні?
     He,  сказаў Мумітроль.
    Снусмумрык выбраў здаравенны валун, які ляжаў каля самага абрыву.
     Вось глядзі, сказаўён і пачаў раскачваць валун. Раз, два, тры!  і камень знік.
    Яны падбеглі да абрыву паглядзець. Валун паскакаў, грукочучы, як гром, і змятаючы каменьчыкі па дарозе, і яшчэ доўга следам за ім між уцёсаў насілася і мармытала рэха.
     Апоўзень пайшоў, у захапленні вымавіў Снусмумрык.
     I я хачу!  усклікнуў Мумітроль і кінуўся да яшчэ большага валуна, які ледзь трымаўся на самым краі абрыву.
     Асцярожна!  крыкнуў Снусмумрык.
    Але было позна: валун з грукатам паляцеўуніз, а следам за ім і небарака Мумітроль!
    Мусіць, было б на свеце адным мумітролем меней, калі б ён не абвязаўся выратавальным канатам. Снусмумрык адразу кінуўся на спіну і падрыхтаваўся да рыўка. Тарганула так, што здавалася, яго разарве напалам,
    Мумітроль бездапаможна боўтаўся над прорвай. Ён быў даволі важкім тролем. Снусмумрыка паступова падцягвала ўсё бліжэй і бліжэй да абрыву. Вяроўка між ім і Сніфам нацягнулася, і таго таксама павалакло па зямлі.
     Адчапінеся, — захныкаў той.  He лезьце да мяне, мне моташна...
     А будзе яшчэ горш, калі ты зараз звалішся ў бездань,  сказаў Снусмумрык.  Хапай вяроўку і цягні!
    Унізе гарлапаніў Мумітроль:
     Памажыце! Цягніце мяне наверх!
    Сніф узняў мордачку і яшчэ больш пазелянеў, толькі цяпер ужо ад перапуду. Ён паспрабаваў адпаўзці кудынебудзь. Ён упіраўся лапамі і хвастом, цягнуў то туды, то сюды, так што вяроўка ўрэшце заблыталася сярод камянёў і ўжо не валакла сяброў да абрыву.
     Цяпер будзеш цягнуць,  сказаў Снусмумрык.  Цягні
    68
    69
    з усяе сілы, калі я скажу «давам»! Пакуль не «давай»... не «давай»...
    Давай! Яны пацягнулі на ўсе жылы, выцягваючы канат сантыметр за сантыметрам. Вось паказаўся і Мумітроль. Спачатку вушы. Потым вочы. Потым мордачка. Потым яшчэ больш мордачкі і нарэшце ўвесь Мумітроль.
     Прападзі мой хвост,  сказаў ён.  Была б тут цяпер мама!
     Здароў!  сказаў Сніф.  Прыемна бачыць. А гэта я не даў табе ўпасці!
    Яны доўга сядзелі, прыходзячы ў сябе ад здарэння.
    Раптам Мумітроль сказаў:
     Мы зрабілі глупства.
     Вядома, вы зрабілі глупства,  пацвердзіў Сніф.
     Недаравальна,  працягваў Мумітроль, Гэта проста злачынства! Толькі падумайце: што калі ўсе гэтыя камяні зваліліся на галаву маленькай фрэкен Снорк?!
     Значыць, яна цяпер блін,  сказаў Сніф.
    Мумітроль падарваўся з месца.
     Нам трэба далей!  выпаліў ён.  Зараз жа!
    I яны пачалі спускацца пад блякларужовым небам і няясным сонечным колам.
    
    Пад гарой між камянёў бег маленькі раўчук. Ён быў плыткі, і на дне ззяла жоўтая слюда. Хемуль сядзеў, апусціўшы ў ваду стомленыя ногі, і сам сабе ўздыхаў. Побач з ім была тоўстая кніга з назваю «Насякомыя паўночнага паўшар'я: іх звычкі і незвычайнасці».
    Дзіўна,  сказаў Хемуль, Ніводнага зчырвоным хвастом. Значыць, гэта мусіць быць Dideroformia Fnatopogetes, але ж гэта зусім звычайнае насякомае, і хваста ў яго ўвогуле няма.
    I ён ізноў уздыхнуў.
     Прывітанне,  сказаў Мумітроль, выходзячы зза скалы.
    70
    71
     Цьху ты, як напужаў,  сказаў Хемуль.  Зноў вы. А я падумаў, гэта каменяпад. Сёння ранкам проста жудасць што было.
     А што?  спытаў Сніф.
    Ды абвал, кажу, патлумачыў Хемуль.  Проста жудасць. Паўсюль скакалі камяні памерам з дом. Мой найлепшы слоік разбіўся. I я атрымаўтаксама. Гляньце, які ў мяне гузак на галаве! Вы толькі гляньце!
     Баюся, мы незнарок скінулі пару камянёў, калі прабягалі міма,  сказаў Снусмумрык.  Цяжка ўтрымацца, калі яны такія вялікія і круглыя...
    Ты хочаш сказаць, што гэта вы зрабілі абвал?  павольна прамовіў Хемуль, Я мог бы здагадацца. Натуральна. Чаго яшчэ ад вас можна было чакаць. А пасля гэтага я наогул не ўпэўнены, што хачу працягваць з вамі знаёмства.
    Ён адвярнуўся і стаў плёскаць ваду на свае стомленыя ногі. Праз нейкі час ён сказаў:
     Вы ўсё яшчэ тут?
     Хутка пойдзем,  адказаў Снусмумрык.  Скажы толькі, колер неба табе дзіўным не падаецца?
     Колер неба?  перапытаў Хемуль здзіўлена.
     Ага, ён чырвоны,  сказаў Мумітроль.
     Слухайце,  сказаў Хемуль,  хай неба хоць у краткі, калі яму так хочацца, на здароўе! Я на яго гляджу не так часта. Мяне турбуе толькі тое, што мой цудоўны ручай высыхае. Калі так будзе далей, я не змагу болей паласкаць ног.
     Але гэта вялікая і жудасная камета...  пачаў Мумітроль.
    Хемуль устаў, сабраў свае рэчы і перайшоў на другі бок ручая.
    Хадземце, сказаў Снусмумрык.  Ён, напэўна, хоча застацца адзін.
    Ісці па зямлі стала прыемней: на ёй былі лава і мох, тамсямтрапляліся купкі кветак. Лес падабраўся бліжэй. Было вельмі цёпла.
     У якім баку вы жывяце?  спытаў Снусмумрык. Нам зараз трэба ісці напрасткі, каб паспець да каметы.
    Мумітроль паглядзеў на компас.
    Ого! Дзіўна, сказаў ён. Стрэлка так круціцца! Можа, компас баіцца каметы, як думаеш?
     Можа, і так, — сказаў Снусмумрык. Давядзецца ісці наўздагад. Акрамя таго, я ніколі не давяраў компасам. Ад іх перастаеш адчуваць нутром, дзе які бок свету.
     Я якраз адчуваю нутром голад,  паведаміў Сніф. Чаму мы так доўга не ямо?
    Таму што ежа скончылася,  сказаў Снусмумрык.  Пі сок і паспрабуй думаць пра штонебудзь прыемнае.
    Паціху яны дабраліся да невялікага возера. Яно перасохла, і ўся яго вада сабралася ў мелкую лужыну, ад якой непрыемна патыхала. Зберагоў звісалі слізкія зялёныя водарасці. Добрым месцам для купання гэта ўжо нельга было назваць.