Камета над далінай мумітроляў
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 154с.
Мінск 2011
Можа, пернічка? прапанавала Мумімама.
Ну што ж, згадзіўся Андатар, адзін, мабыць, вазьму, калі ўжо чакаць.
Зжаваўшы тры пернікі, ён сказаў:
Здаецца, сын спадарыні нясецца сюды праз мост. 3 надзвычай разнашэрснай кампаніяй.
— Мумітроль?! — усклікнула Мумімама, выпусціўшы ў памыйнае вядро лапатку для торта. I вы толькі цяпер пра гэта кажаце?!
Яна рынулася з дома на пагорак, і тата рынуўся следам.
Так, ён вярнуўся! I Сніф з імтаксама... А следам цэлая процьма народу; іх тата з мамай ніколі дагэтуль не бачылі.
Я вас так чакала! усклікнула мама. Хадзіце я вас абдыму! Якжа вы схуднелі і запэцкаліся! Якжа здорава... Няўжо гэта насамрэч?!
Мама! Тата! закрычаў Мумітроль. У мяне была бітва! Я змагаўся з ядавітым хмызом і перамог! Жжых, шшась і ягоныя рукі адляцелі, толькі адзін пянёк застаўся!
Які ты адважны! ускрыкнула Мумімама. А хто гэта зтабой?
Гэта фрэкен Снорк, прадставіў Мумітроль. Гэта яе я ўратаваў ад хмыза. А гэта Снорк. А гэта Снусмумрык, ён мой найлепшы сябар. А вось Хемуль, ён маркі збірае.
Усе паціснулі адно аднаму лапы.
Як цікава, сказаў Мумітата. Выдатнае хобі збіраць маркі.
Ніякае гэта не хобі, а мая прафесія, агрызнуўся нявыспаны Хемуль.
Вось як, сказаў тата. Тады, магчыма, вы хацелі б зірнуць на альбом з маркамі, які ўчора прынесла сюды ветрам?
Што?! ускрыкнуў Хемуль.
Нутак,сказала Мумімама.Я паставіла падымацца цеста, а ранкам яно ўсё было залепленае маленькімі брыдкімі паперкамі.
Паперкамі... збялеўшы з твару, паўтарыў Хемуль. Яны ў вас? Дзе яны?! У імя ўсіх нехемульскіххемулёў, вы ж не выкінулі іх?!
Я ўсё павесіла сушыцца, паказала мама на вяроўку для бялізны, нацягнутую паміж кустамі бэзу.
Зірнуўшы на свой чырвоны альбом, Хемуль закрычаў
130
131
ад радасці. Ён кінуўся да альбома, блытаючыся ў сваіх падраных фальбонах, так хутка, як толькі мог.
Шанцуе ж некаторым, горка сказаў Сніф.
Коцька не прыйшла да яго. Ён з дакорам паказаў на сподачакдля малака, пастаўлены на ганку.
Малако скісла, сказаў ён.
Гэта спякота, патлумачыла мама. Ад такой гарачыні ўсё псуецца. Але ж яна так рэдка прыходзіла піць... Дзеткі, давайце крыху паснедаем. Заходзьце і павітайцеся з Андатрам.
Але Сніф застаўся ў садзе. Ён запоўз пад кусты і паклікаў коцьку. Зазірнуў у павець. Ён шукаў паўсюль, ён клікаў і клікаў. Але кацяня не прыходзіла.
Тады Сніф вярнуўся на веранду, дзе астатнія снедалі і гаманілі пра камету.
Андатар сказаў, што яна зваліцца на наш гарод сёння ўвечары, паведаміла Мумімама. Толькі вецер здзьмуў з гародніны гэты брыдкі шэры пыл і вось... Ну што ж. Значыць, не трэба будзе палоць... Падумаць толькі, няўжо Сусвет напраўду чорны! Гэта ж ты высветліў?
Вядома,сказаўСніфікрыхупавесялеў.Я ўсёдля вас высветліў. I калі прыляціць камета, можаце схавацца ўмаёй пячоры!
Пачакай, папрасіў Снорк.Трэба правесці нараду! Вялікую нараду! Нельга вось так проста ўсё вырашаць.
— Чаму гэта? запярэчыла фрэкен Снорк. Марудзіць няма часу. Мы пераязджаем у пячору і забіраем усё каштоўнае з сабой!
Правільна! Вы бачылі мой кінжал? закрычаў Снф.
Давайце святочную вячэру зладзім у пячоры! — усклікнуў Мумітроль. Атрымаецца пікнік!
Усе несуладна крычалі, махалі лапамі, а Сніф нават перакуліў на абрус цэлую шклянку малака.
Андатар устаў і прамовіў:
Няма рады. Гэтая гутарка не мае сэнсу, бо ад нас усё роўна толькі мокрае месца застанецца. А цяпер я пайдуў гамакдумаць. Бывайце, калі раптаммы больш не сустрэнемся.
I пайшоў.
Усе прыціхлі, і Мумітата глыбока ўздыхнуў:
He магу даўмецца, чаму гэты Андатар так засмучальна на мяне ўздзейнічае. Тры гадзіны... Мабыць, час збірацца. У пячоры шмат месца?
Тата зірнуў на Снорка:
Зможаш арганізаваць для нас пераезд?
132
133
Снорк пачырванеў ад радасці.
Паспрабую, адказаў ён сур'ёзна. Але спачатку дайце мне сшытак у краткі ці ў лінейку, аловак і схему выгляду пячоры зверху з усімі дакладнымі памерамі ў метрах. I яшчэ мне спатрэбіцца спіс усёй вашай маёмасці. Стаўце тры зорачкі насупраць таго, што вам падабаецца больш за ўсё, дзве зорачкі насупраць таго, што вам проста падабаецца, і адну зорачку каля таго, без чаго вы змаглі б абысціся.
Свой спіс я дам табе адразу, сказаў Снусмумрык і засмяяўся. — Тры зорачкі губному гармоніку!
Так пачаліся вялікія зборы. Андатар ляжаў у гамаку і назіраў, а Хемуль сядзеў пад бэзам і разбіраў свае маркі.
Мумімама лётала тудысюды, шукаючы вяроўкі і абгортвачную паперу, яна спустошыла ўвесь склеп з варэннем і паздымала фіранкі. Усе шуфляды павыцягвалі і паставілі на падлогу, а пасцелі склалі на пагорку.
Тата кучай скідваў утачку сакваяжы, вузлы, торбы, кошыкі і пакункі. Снорк займаўся арганізацыяй, расклаўшы на ўвесь стол спісы і падлікі. Ён быў цалкам шчаслівы.
А што мы зробім з ракавінкамі вакол кветнікаў? спытала фрэкен Снорк.
Возьмем з сабой, адказала Мумімама. У іх тры зорачкі. Сніф, дзетка, можа, занясеш торт у пячору? У тачку мы яго класці нешта баімся...
Слухай, сказаўтата, мы не зможам выкапацьусе ружы. У нас няма часу.
Тады вазьмі толькі жоўтыя, сказала мама, Але іхабавязкова.
I яна пабегла выцягваць радыску, хаця б найбуйнейшую. Тата цягаў на бераг тачку за тачкай, а адтуль Мумітроль са Снусмумрыкам адносілі ўсё ў пячору. Гэта было горш за пераезд, бо часу зусім не хапала.
Спякота нібыта раз'юшылася, і мёртвы берагзалівала жудаснай цёмнай чырванню. Тата стараўся не глядзець на гэтыя злавесныя краявіды. Ён проста вазіў тачкі туды і назад ды разважаў, адкуль зчасоў юнацтва ўяго назбіралася столькі непатрэбных рэчаў. Часам ён пазіраў на гадзіннік.
«Усё, гэта апошняя тачка! думаў ён. А то яшчэ надумае ўзяць з сабой булавешкі і шнуркі ад юшкі!»
I ён вярнуўся ў Мумідол апошні раз.
А там, дома, мама выцягвала на ўзгорак балею. Снф стаяў побач са сподачкам у лапах.
Ты мяне не слухаеш, казаў ён. Я ўжо тройчы спытаў: дзе яно?!
134
135
Што яно? збянтэжана спытала мама.
Маё кацяня! выкрыкнуў Сніф. Дзе маё кацянятка, што так страшна сумавала па мне? Мы ж павінны яго ўратаваць!
Безумоўна, безумоўна, сказала мама, адарваўшыся ад балеі.Тваё таямнічае кацянятка... Ты ведаеш, мне ледзьве ўдавалася час ад часу заўважыць ягоны хвосцік. Яно прыходзіць піць малако толькі начамі.
Дык яно не пачало любіць мяне? спытаў Сніф.
He, сказала мама. Яно вельмі самастойнае. Вось пабачыш, яно выратуецца. Каты заўжды выратоўваюцца...
Тут якраз прыгрукатаў Мумітата з тачкай.
Апошні раз вязу! паведаміў ён. Хутка палова на сёмую, а нам яшчэ затыкаць дах у пячоры... А на якое ліха нам гэтая балея?
Яна зусім новая, патлумачыла Мумімама.Ты ж ведаеш, як прыемна купацца, і апроч таго...
Добра, добра, сказаў тата. Скоч туды, я цябе звязу ў пячору. А дзе Хемуль?
Маркі падлічвае, сказала фрэкен Снорк, што стаяла побач з сямейным альбомам у абдымках. Як гэта Мумітроль мог быць такім таўсценным у маленстве?
Хемуль! гукнуў тата. Заскоквай у балею, бо зараз якхрасне! Камета ляціць!
Хемуль схапіў альбом, паслухмяна скокнуў у балею, і Мумітата павёз.
Снф пакідаў Мумідол апошні. Усю дарогу, ідучы праз лес, ён клікаў коцьку. I нарэшце заўважыў яе. Яна сядзела на імху імылася.
Здароў, прашаптаў Сніф. Як ты?
Коцька перастала мыцца і паглядзела на яго. Асцярожна наблізіўшыся, Сніф выцягнуў лапу. Яна адсунулася.
Я сумаваў па табе, сказаў Сніф і зноў выцягнуў лапу.
Кацяня адскочыла так, каб яго нельга было дастаць. Кожны раз, як Сніф хацеў прылашчыць яго, яно ўхілялася, але прэч не збягала.
Камета ляціць, сказаў Сніф. Табе трэба разам з намі ісці ў пячору, інакш ад цябе толькі мокрае месца застанецца.
Глупства, фыркнула кацяня і пазяхнула.
Абяцаеш прыйсці? строга спытаў Сніф. Ты павінна паабяцаць! Да васьмай!
Ладналадна, сказала коцька. Я прыйду, калімне будзе зручна.
I яна зноў пачала мыцца.
136
137
Сніф паставіў на мох сподачак з малаком і некаторы час глядзеў на яго. А потым пабег далей, на бераг. Там якраз усцягвалі на гару балею.
Хапай і цягні! крыкнуў Муллітата. Яна мне ногі прыціснула! He выпускай вяроўкі!
Яна выслізгвае! Амыльніца захрасае ўвесь час!крьікнуўямусын.
Мама сядзела на беражку, выціраючы лоб.
Ох і пераезд! уздыхала яна.
Што яны робяць? спытаў Сніф.
Балея занадта вялікая, патлумачыла Мумімама. Яна не змесціцца ў пячоры. Снорк хацеў правесці нараду наконт гэтага, але часу ў нас зусім няма. Яны зацягнуць яе наверх, а потым накрыюць ёю дах. Айяйяй!
Я сустрэў сваю коцьку, сказаў Снф. Яна абяцала прыйсці ў пячору да васьмай.
Добра, сказала мама. Гэта здорава. Пайду пасцялю ў пячоры.
Балея села ў прарэх у даху вельмі трапна, амаль не пакінуўшы шчылін. Гэта была сапраўдная ўдача. Паступова ўсе пакункі апынуліся ў пячоры, і мама завесіла ўваход коўдрай.
Думаеш, вытрымае?засумняваўся Мумітроль.
А мы апрацуем коўдру, сказаў Снусмумрык і выцягнуў з кішэні маленькую біклажку, Бачыш? Мой падземны сланечнікавы алей! Ён злюбым пажарам справіцца!
А плямы ад яго не застаюцца? спытала мама і раптам, схапіўшыся за галаву, усклікнула:
Дзе Андатар?!
Ён не захацеў з намі, сказаў тата. Ён сцвярджае, што ў пераездахсэнсу няма. Так што я пакінуў яго разам з гамаком.
Охох, уздыхнула Мумімама і зноў занялася вячэрай, якую гатавала на газніцы.
Было без пяці сем. Калі яны дабраліся да сыру, перад пячорай нехта зашкрэбся, і зпад коўдры паказалася шчаціністая морда.
А, дык ты прыйшоў усёткі, сказаў Мумітроль.
У гэтым гамаку стала так горача... адказаў Андатар. Я падумаў, што ў пячоры крышку свяжэй.
138
139
Ён урачыста праклэпаў у кут і сеў там.
Ты не бачыў па дарозе маю коцьку? спытаў Сніф.
He, сказаў Андатар.
Мумітата паглядзеў на свой гадзіннік:
Што ж, значыць, мы гатовыя. Восем гадзінаў.
Тады мы і з салодкім паспеем, сказала мама.Сніф, дзе ты паставіў торт?
Там недзе, паказаў Сніф у кут, дзе сядзеў Андатар.
Азе отам»? спытала мама. Нешта яго тут не відаць. Андатар, ты не бачыў выпадкам торта?
He, ні катоў, ні тортаў, сярдзіта адказаў Андатар. Я іх не бачу, не ем і не чапаю. Я думаю.
Хемуль засмяяўся і прамармытаў, наклейваючы маркі ў альбом:
1 правільна. Тлум. Нічога, акрамя тлуму.
Але дзе ён можа быць?! збянтэжана ўсклікнула Мумімама. Сніф, дзетка, ты ж не мог з'есці цэлы торт па дарозе?