• Газеты, часопісы і г.д.
  • Камета над далінай мумітроляў  Тувэ Янсан

    Камета над далінай мумітроляў

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 154с.
    Мінск 2011
    60.09 МБ
     Гучыць добра,  казалі яны.  Пад гэтую музыку будзе прыемна танчыць.
    Мама, сказаў адзін маленькімаленькі кнют і паказаў на Мумітроля,  вунь стаіць генерал.
    Уся сям'я падышла да Мумітроля, каб палюбавацца ягоным медалём.
    У цябе такая прыгожая поўсць! сказалі яны фрэкен Снорк.
    Лесавіцы па чарзе глядзеліся ў яе люстэрка з рубінавай ружай, а вадзяныя прывіды наставілі мокрых загагулінаў у сшытку Снорка.
    I вось за кустом загучала песня «Гэй, звяркі, спляціце бантам хвасты». У ёй не было ніводнай фальшывай ноты. 3за куста паказаліся Снусмумрык і саранча, граючы штомоцы. Усе замітусіліся: кожны шукаў сабе пару.
    Хутка кожны знайшоў таго, з кім хацеў патанчыць, і на пляцоўцы закружыліся пары.
     Дык ты ж добра танчыш!  сказала фрэкен Снорк. Што гэта за танец?
     Гэта мой,  адказаў Мумітроль.  Я яго толькі што прыдумаў!
    , Снорк выбраў русалку з водарасцямі ў валасах, але яму было цяжкавата трапляць у такт. Сніф ваўчком круціўся з самым маленькім кнютам і таму адчуваў сябе вельмі вялікім. Было ясна як дзень, што кнют ад яго ў захапленні. Убаку таўкліся камары. Між тым з усіх куткоў лесу ішлі, паўзлі і скакалі на танцы новыя госці. Ніхто не думаў пра самотную камету, якая, палаючы, ляцела праз нёмнае начное неба.
    Недзе апоўначы выкацілі вялікую бочку яблычнага віна і далі кожнаму па берасцяным куфлі.
    Светлякі спаўзліся ў шар пасярод пляцоўкі, а вакол іх паселі астатнія з бутэрбродамі і віном.
    Зараз будзем расказваць гісторыі,  сказаў Сніф.  Кнюцік, а ты ведаеш якуюнебудзь гісторыю?
     Нее,  сказаў кнют і страшна засаромеўся.  Хіба што адну...
     Ну раскажы тады,  папрасіў Сніф.
     Жыўбыў лясны пацук, якога звалі Пімп,  прамармытаў кнют, сарамліва прыкрываючы твар лапкамі.
     А далей?  падбадзёрваў Сніф.
     Гэта канец,  прашаптаў кнют і схаваўся ў мох.
    Усе пакаціліся са смеху, а вадзяныя прывіды закалацілі хвастамі ў барабан.
     А зайграй штонебудзь, пад што можна пасвістаць! крыкнуў Мумітроль.
     Можа, тады песеньку пра охі і ахі?
    Але ж яна такая сумная,  запярэчыла фрэкен Снорк.
    Усё адно зайграй, сказаў Мумітроль.  Пад яе добра свісціцца.
    Мумрык граў, Мумітроль свістаў, а астатнія падпявалі:
    Охаў і ахаў, Жахаў і страхаў Поўна вакол.
    У стоме самотна Шукаем свой родны Пакінуты дол.
    Фрэкен Снорк уздыхнула.
     Ах, яксумна, — сказала яна.  Гэта ж пра нас песня! Мы самотныя, стомленыя і ніяк не можам знайсці свой дол!
    Ты стамілася таму, што зашмат танчыла,  сказаў Снорк і асушыў свой куфаль.
     Але ж мы знойдзем свой дол!  закрычаў Мумітроль. He сумуй! Мы прыйдзем дадому, мама накорміць нас вячэрай і скажа: «Здорава, што вы ўратаваліся», а мы скажам: «Ты і ўявіць не можаш, праз што нам давялося прайсці!»
     Так, а ў мяне будзе бранзалетка з перлінак, а з адной перлінкі мы зробім табе шпільку для гальштука.
    96
    97
    Ara, адказаў Мумітроль, толькі апошнім часам я рэдка нашу гальштук.
     А я адну перлінку пачаплю на шыю майму сакрэту,  сказаў Сніф.  У мяне ёсць сакрэт, які пачынаецца на «К» і заканчваецца на «Т», і ён паўсюль за мной ходзіць! Ён так чакае і сумуе, пакуль мяне няма...
     Можа, паміж «К» і «Т» ёсць «О»?  запытаў Снорк.
     He скажу!  закрычаў Сніф. 1 не адгадвайце!
    Снусмумрык граў адну мелодыю за адной. Гэта былі дрымотныя вечаровыя напевы і развітальныя песні. Маленькія кнюты і вадзяныя прывіды паціху пацягнуліся назад, у гушчэчу лесу. Лесавіцы зніклі, а фрэкен Снорк заснула з люстэркам у лапцы.
    Урэшце песні сціхлі, і прагаліна патанула ў цішыні. Светлякі патухлі, і пакрысе пачало віднець.
    Пятага жніўня птушкі больш не спявалі. Сонца свяціла так слаба, што яго амаль не было бачна. Затое над лесам вісела камета, вялікая, як кола ад воза, і яе атачала зіхоткая карона агню.
    У Снусмумрыка не было ахвоты граць. Ён самотна хадзіў тудысюды і думаў. Астатнія таксама маўчалі, Толькі Сніф часам хныкаў, што яму баліць галава. Было надзвычай горача.
    Але вось лес скончыўся, і перад вандроўнікамі адкрыўся пустынны краявід з пясчанымі дзюнамі: нерухомыя мяккія пагоркі і сямтам мяцёлкі дзікага аўса. Мумітроль спыніўся і прынюхаўся.
     Я не адчуваю паху мора,  сказаў ён.  Неяк тхне чымсьці...
     Гэта, пэўна, пустэльня,  змрочна адзначыў Сніф. Пустэльня, у якой збялеюць нашыя косці, і іх ніхто ніколі не знойдзе. Як мне баліць галава!
    Ісці па пяску было цяжка, але яны цягнуліся далей, уверх і ўніз па ўзгорках.
     Глядзіце!  сказаў Снорк.  Хаціфнаты вандруюць.
    Далёка ў дзюнах рухаўся доўгі шэраг хаціфнатаў. Застылым позіркам яны ўтаропіліся ў далягляд і трывожна махалі лапамі.
    99
    >
    Яны ідуць на ўсход,  сказаў Снорк.  Было б бяспечней пайсці за імі. Яны адчуваюць, куды трэба кіравацца.
     Але ж мы жывем на захадзе,  сказаў Мумітроль. Тата з мамай жывуць на захадзе,  і пайшоў далей у кірунку Мумідола.
     Піць хачу,  пажаліўся Сніф, але ніхто яму не адказаў.
    Пясчаныя дзюны паменшалі. Зямля была засланая марскімі водарасцямі, якія ў святле каметы ззялі чырвоным; там былі галька, і ракавінкі, і кавалкі бяросты, дрэваў і кары. Там было ўсё, што можна знайсці на марскім беразе. Але мора там не было.
    Падарожнікі збіліся ў кучку і разгублена глядзелі навокал. Там, дзе мора мусіла гушкаць чаіц на сваіх пяшчотных блакітных хвалях, засталася толькі разяўленая пашча бездані. 3 яе вырывалася пара, а на дне штосьці булькатала і пахла дзіўна і непрыемна. Бераг абрываўся, ператвараючыся ў зялёныя слізкія скалы.
     Мора знікла,  ціха прамовіла фрэкен Снорк. Чаму яно знікла?!
     He ведаю,  прамармытаў Мумітроль.
     Як добра, што я не рыба, сказаў Сніф, паспрабаваўшы ўсіх развесяліць.
    Але Снусмумрык сеў, абхапіўшы галаву лапамі:
     Цудоўнае мора! Ты знікла! Больш не паплаваць, не пакатацца на чоўне, не налавіць вялікіх шчупакоў! He будзе больш бурлівых штормаў і празрыстых крыгаў! Месяц больш не зможа глядзецца ў тваю гладзь! А твой берагужо не бераг, гэта нішто!
    100
    101
    Мумітроль сеў побач і сказаў:
    Яно вернецца. Усё вернецца на свае месцы, калі камета паляціць ад нас, праўда ж?
    Але Снусмумрык нічога не адказаў.
     Як мы пяройдзем на той бок?  раптам спытаў Снорк.  Мы не зможам абысці гэтую дзірку за два дні.
    Ніхто не адказаў.
    Трэба склікаць сход,  працягваў Снорк.  Я буду старшынём і сакратаром. Ёсць прапановы?
     Пераляцець,  сказаў Сніф.
     Перайсці,  прамармытаў Мумітроль.
     He дурыце,  сказаў Снорк.  У нас няма часу на бязглуздыя жарты. Вашыя прапановы адзінагалосна адкідаюцца. Прапануйце штосьці іншае.
     Сам прапануй!  раззлавана закрычаў Мумітроль. Усё адно нічога не зробіш! Запішы ўсваім дурацкім сшытку, што калі прыляціць камета, з нас усіх тут будзе каша, бо нават Снусмумрык не верыць, што мы ўратуемся!
    Усе змоўклі.
    Тады Снусмумрык устаў і прамовіў:
     Пяройдзем на хадулях. Так мы дакладна паспеем.
    УраІ закрычаў Мумітроль. Якая добрая ідэя! Вядома, на хадулях! Хутчэй, нам трэба знайсці хадулі! Мы ўратуемся, мы вернемся дадому!
    I ўсе выправіліся на пошукі.
    Нідзе не знойдзеш столькі ўсяго, як на марскім беразе. Мумітроль адшукаў разламаную напалам
    мачту. Фрэкен Снорк знайшла дзяржанне ад мятлы і вясло. Снусмумрык натрапіў на вуду і флагшток. Сніф узяў сабе кавалак старой драбіны і жэрдку. А Снорк вярнуўся ў лес і прынёс сабе дзве хваінкі аднолькавай даўжыні.
    Потым яны сабраліся ўсе разам і пачалі вучыцца хадзіць на хадулях. Снусмумрык ступаў упэўнена і паказваў іншым, як гэта рабіць.
     Шырэй крок!  крычаў ён.  He хвалюйцеся! He думайце! Адчувайце! He глядзіце ўніз, каб не страціць раўнавагу!
     Мне млосна! Мяне ванітуе!  закрычаў Сніф.
     Слухай, Сніф,  сказаў Снусмумрык,  цалкам верагодна, што на марскім дне засталіся затанулыя скарбы.
    Сніф адразу адчуў сябе лепш.
     Глядзіце! закрычала фрэкен Снорк. У мяне атрымліваецца, атрымліваецца! Я не думаю, я адчуваю!
    102
    103
     Бачым...  адказаў яе брат.
    Праз гадзіну Снусмумрык сказаў:
     Ну вось, быццам бы навучыліся. Можна ісці.
     Пачакайце! Мне трэба яшчэ патрэніравацца,  папрасіў Сніф, зыркнуўшы ў бездань.
     Часу няма,  адказаў мумрык.  Ідзіце абачліва, сцеражыцеся глею і расколінаў. Гайда за мной!
    Трымаючы хадулі пад пахамі, яны пачалі чародкай спускацца па коўзкіх і слізкіх водарасцях. Навокал стаяў чырванаваты паўзмрок, ад вады падымалася пара, і яны амаль не бачылі адно аднаго.
     Памятайце, я вас папярэджваў мы галавой рызыкуем,  нагадаў Сніф.
     Ведаюведаю,  адказаў Мумітроль.  Можаш не хвалявацца.
    Перад імі раскінулася мёртвае марское дно. Выглядала яно зусім безнадзейна. Водарасці, што звычайна калыхаліся на празрыстых хвалях, зрабіліся чорнымі і абляпілі дно, а рыбы адчайна білі хвастамі ўлужынах, якія сямтам засталіся ад мора. Стаяў смурод. Мядузы і маленькія рыбкі, задыхаючыся, хапалі паветра, і фрэкен Снорк падбірала іх і выпускала ў ваду.
     Вось так, вось так,  казала яна.  Зараз вам зноў будзе добра...
    Мне страшна шкада, сказаў Мумітроль,  але баюся, што мы не паспеем выратаваць усіх.
    Ну хоць бы некаторых... сказала фрэкен Снорк і ўздыхнула.
    Яна ўзлезла на свае хадулі і пайшла за астатнімі. Камета выглядала цяпер нашмат большай. У вадзяной
    пары здавалася, што яна мігціць і пераліваецца. А падарожнікі, падобныя да маленькіх даўганогіх кузурак, ішлі наперад, далей і далей у глыб марскога дна.
    Тут і там з пяску выступалі высокія чорныя горы. Іх вяршыні калісьці былі невялікімі астравамі і шхерамі, куды прычальвалі марскія караблі і дзе плёскаліся маленькія кнюты.
     Я больш ніколі не насмелюся плаваць у глыбокіх месцах,  сказаў Сніф і здрыгануўся.  Як падумаеш, што ў цябе пад жыватом вось гэта...
    Ён зірнуў у расколіну, дзе яшчэ стаяла вада і кіпела таямнічае жыццё.
     Але ж гэта прыгожа. Жахліва і прыгожа, сказаў Снусмумрык. Толькі падумайце: да нас тут ніколі нікога не было...
     Вось яна!  раптам закрычаў Сніф.  Скрынка са скарбам! Ты казаў, што тут ёсць затанулыя скарбы...
    Ён кінуў хадулі і пачаў ярасна выграбаць скрынку з пяску.
     Дапамажыце! закрычаўён. Яна замкнёная, ія не магу яе дастаць.
     Мы не можам узяць яе з сабой, яна занадта вялікая, прамовіўСнорк.Сніф, даражэнькі,хадзем! Наперадзе яшчэ багацейшыя скарбы будуць.
    I маленькі Сніф, зморшчыўшы нос ад расчаравання, пайшоў далей.
    А скалы тым часам рабіліся ўсё вышэйшымі і змрачнейшымі, а на дне мора ўсё часцейтрапляліся расколіны. Хадулі ўвесь час у іх захрасалі, таму вандроўнікі ішлі ўсё павольней і павольней. Часам хтонебудзь страчваў