• Газеты, часопісы і г.д.
  • Камета над далінай мумітроляў  Тувэ Янсан

    Камета над далінай мумітроляў

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 154с.
    Мінск 2011
    60.09 МБ
     Ён быў занадта вялікі,  абыякава азваўся Сніф.
     Але ты яго ўсё ж такі еў!  крыкнуў Мумітроль.
    Толькі гэтую цвёрдую морраву зорку! агрызнуўся Сніф і залез пад матрац.
    Ён не хацеў іх больш бачыць. На торце было напісана «Майму любаму Мумітролю», а зусім не «Майму любаму Сніфу». I коцька не прыйшла, хоць ужо за восем.
     Авойвойвой,  уздыхнула Мумімама і прысела на крэсла, бо вельмі стамілася. — Адна бяда з усім гэтым.
    Фрэкен Снорк кінула востры позірк на Андатра.
     Падыміся крыху,  сказала яна.
     Я сяджу, дзе сяджу,  адрэзаў Андатар.
    Ты сядзіш на торце Мумітроля, сказала фрэкен Снорк.
    Андатар адразу ж усхапіўся і  ох, як ён выглядаў ззаду!
    I  ох, як выглядаў цяпер торт!
     Гэта ўжо занадта!  ускрыкнуў Мумітроль.  Торт у мой гонар!
     Цяпер я буду ліпкі да скону!  закрычаў Андатар. Я пратэстую! Гэта ваша віна!
     Супакойцеся, супакойцеся, сказала мама.  Гэта той самы торт, проста ён змяніў форму...
    Але яе ніхто не слухаў.
    Снусмумрык засмяяўся. А Сніф, які падумаў, што смяюцца з яго, вылез зпад матраца і крыкнуў:
     I не патрэбны мне ваш дурацкі торт! Ён толькі для Мумітроля, а зусім не для мяне! Нікому і да галавы не прыйдзе, што коцькам таксама вяршкі падабаюцца! Пайду прывяду сваё кацянятка  толькі яно мяне шкадуе!
    Ён адхінуў коўдру і кінуўся прэч.
    140
     Які жах!  усклікнула Мумімама.  Безумоўна, я павінна быда напісацьі «Майму любаму Сніфу» таксама... Штожя нарабіла!
     Цяпер табе трэба зрабіць яму сапраўды цудоўны падарунак,  сур'ёзным голасам сказаў тата.
    Мумімама кіўнула. Яна вырашыла падарыць Сніфу бабудіны смарагды. 3 іх атрымаўся б шыкоўны ашыйнік для кацяняці...
    Прыўзняўшы коўдру, Снусмумрык выглянуў з пячоры.
     Пайду, мабыць, схаджу па яго,  сказаў ён.
     Пачакай крышачку,  сказала мама.  Можа, ён хоча пабыць адзін. Напэўна, ён хутка вернецца.
     Ну, а мне што рабіць?  падаў голас Андатар.  Нікому што, не цікава, як я цяпер выглядаю?
     He, не цікава,  шчыра адказала Мумімама. 1 без таго хапае пра што думаць!
    Сніф так засмуціўся і раззлаваўся, што бег, забыўшыся на страх, пакуль не апынуўся пасярод лесу. Арэвы паўставалі вакод яго, нібыта выразаныя з паперы. Лес стаяў нерухома, ценяў не было зусім, а зямля была гарачая і хрумсцела пад нагамі. Адзінае, што суцяшала Сніфа,  гэта што астатнім цяпер, безумоўна, сораллна і іх грызе сумленне.
    3 дрыготкім сэрцам ён прабіраўся ўсё глыбей у лес, разважаючы, як кепска яны з ім абышліся. Вось цяпер яны хаваюцца ў ягонай пячоры і ядуць свой дурацкі торт. А ён, Сніф, адзін у цэлым свеце не хаваўся, хоць яму было страшна. Ну іх зусім! Пляваць яму было на іх. I на каметы. I на катоў. I на ўсё.
    I тут яму насустрач выйшла коцька, задраўшы хвост.
     Здароў,  халодна павітаўся Сніф і прайшоў міма.
    Праз нейкі час нешта мяккае пацерлася аб ягоныя ногі.
     А, ты тут, сказаў ён. Ты абяцала прыйсціі не прыйшла. Ну цябе зусім.
     Здароўздароў!  сказала коцька.  Пагладзь мяне, я такая мяккая.
    Сніф не адказаў. Яна завуркатала. Адно толькі гэтае вуркатанне чулася ў бязгучным лесе. Сніф азірнуўся па баках, каленкі яго затрымцелі: дарогі нідзе не было, адзін мох. Ён зусім не ведаў, у якім баку пячора.
    Нікому не хацелася торта, дый есці яго было нельга: туды наліпла шмат поўсці. Андатар сядзеўу тазіку з цёплай вадой. Хвіліны беглі.
    142
     Колькі часу?  спытаў Мумітроль.
     Дваццаць пяць на дзявятую,  адказаў тата.
     Трэба прывесці яго,  сказаў Мумітроль.  Дайце мне гадзіннік, каб я мог сачыць за часам.
     He! He дазваляйце яму!  загаласіла фрэкен Снорк.
    Але мама сказала:
     Іншага выйсця няма. Бяжы з усіх ног!
    Мумітроль выскачыў за коўдру. Паветра над пустым берагам было пякучым, як агонь. Ён бег, бег і ўвесь час клікаў Сніфа. Ніколі яшчэ ён не адчуваў сябе такім самотным.Часамён пазіраўна гадзіннік. Восемтрыццаць адна  яму заставалася ўсяго адзінаццаць хвілін.
    Мумітроль кінуўся ў чырвоны лес. Ён бег і праз кожныя сем крокаў клікаў Сніфа, бег і клікаў...
    I раптамаднекульздалёкдаляцеўслабенькі крык. Мумітроль прыклаў лапы да рота і з усёй моцы крыкнуў:
    Снн/ф!!!
    Маленькі Сніф адгукнуўся, гэтым разам ужо значна бліжэй.
    144
    
    Яны нават не павіталіся, сустрэўшыся. Яны проста пабеглі.
    Следам паскакала кацяня. Спалоханы Мумідол чакаў, а камета неслася над імі ўсё ніжэй і ніжэй.
    Засталося шэсць хвілін... Было цяжка бегчы ўпяску: марудна, нібыта ў кашмарным сне. Ад пякучага паветра гарэлі вочы, у горле зусім ссохла... і вось нарэшце гара, таксама чырвоная, і там стаіць мама, яна крычыць нешта, махае лапамі, а яны караскаюцца, узбіраюцца... Цяпер толькі тры хвіліны ў запасе! I раптам гарачыня спала  яны апынуліся ў пячоры, дзе гарэла газнічка, быццам зусім нічога не здарылася.
     Дазвольце пазнаёміць вас з маёй коцькай,  дрыготкім голасам сказаў Сніф.
    I Мумімама паспешліва сказала:
     Якая прыгожая котачка! У мяне для цябе падарунак... Я хачу падарыць табе бабуліны смарагды ў гонар твайго вяртання, толькі, праўда, я ў гэтым вэрхале забылася, дзе яны... Ты можаш зрабіць з іх, напрыклад, ашыйнік для сваёй коцькі...
    Смарагды! усклікнуўСніф.Фамільнаяспадчына! Для коцькі! О, як цудоўна. О, які я шчаслівы!
    I ў тую ж секунду на Зямлю ўпала камета, распаленая, уся ахінутая агнём. Газнічка перакулілася на пясок і згасла. Было роўна 42 хвіліны і 4 секунды на дзявятую.
    3пад апрацаванай падземным сланечнікавым алеем коўдры прабівалася асляпляльначырвонае святло, аднак пячора патанала ў чорным змроку.
    Яны моцна ўчапіліся адно за аднаго, забраўшыся глыбокаглыбока ў самы далёкі кут, і слухалі, як град метэарытаў грукоча па балеі на даху. Андатар засеў у тазіку. Хемуль лёг жыватом на свой альбом з маркамі, каб яго зноў не здзьмула прэч.
    Гара ўся дрыжэла і трымцела вакол іх, а камета выла, нібыта чагосьці спужалася, а можа, гэта Зямля крычала.
    Яны вельмі доўга ляжалі так, трымаючыся адно за аднаго. Знадворку перакочвалася рэха разбітых гор і расколатай зямлі. Час цягнуўся страшна марудна, і кожны застаўся самнасам з сабой.
    Прамінула шмат вечнасцяў, пакуль Сусвет нарэшце супакоіўся. Яны старанна прыслухоўваліся, але знадворку насамрэч было ціха.
    Мама,  прашаптаў Мумітроль.  Гэта быў канец свету?
    147
     Усё прайшло,  адказала мама.  Можа, гэта і канец, але ўсё прайшло.
     Усё вельмі нават добра прайшло: канец свету скончыўся!  паспрабаваў пажартаваць тата.
    Снорк засмяяўся, і зноў стала ціха. Мама знайшла і запаліла газнічку. У святле яны ўбачылі, як коцька сядзіць на пяску імыецца.
    Гэта было проста жудасна, сказала фрэкен Снорк.  Ніколі больш не хачу глядзець на гадзіннік!
    Трэба класціся, сказала мама.Небудзембольш размаўляць пра камету і думаць пра яе не будзем. I не глядзіце, што там знадворку адбылося. Гэта мы і заўтра паспеем.
    Калі яны паклаліся спаць і нацягнулі на мордачкі коўдры, Снусмумрык дастаў свой губны гармонік. I калі заўважыў, што ўсе ноты  і нізкія, і высокія  вярнуліся на свае месцы, ён зайграў калыханку. Мама ведала гэтую песню і ціхаціха падпявала.
    Байбаю, дзеткі, цёмна зусім, Блукаюць каметы ў Сусвеце старым. Спіце, і страх
    Згубіцца ў снах.
    Космас халодны падорыць ноч нам, I статак ягнят будзе пасвіцца там.
    Пакрысе ў пячоры зрабілася ціха. Сніф быў прачнуўся і адчуў каля мордачкі штосьці мяккае. Гэта была коцька. Ён абняў яе, і яны адразу заснулі.
    149
    Мумітроль прачнуўся і не зразумеў, дзе ён. Пячору залівала слабым святлом, пахла газай. Тады ён успомніў усё і падхапіўся. Астатнія яшчэ спалі. Троль ціха наблізіўся да выхаду. Ён асцярожна прыўзняў коўдру і выглянуў. Чырвонага ззяння больш не было. Неба ўвогуле не мела ніякага колеру, і ціша стаяла поўная. Мумітроль выбраўся з пячоры і сеў на скале. Ён узяў кавалачак метэарыта, які адляцеў ад каметы, і пачаў яго разглядаць. Той быў чорны, калючы і вельмі цяжкі. Мумітроль зірнуў уніз, на доўгі бераг і пустое мора. Усё было гэткае ж бясколернае і ціхае.
    Мумітроль чакаў, што ў зямлі будуць жахлівыя дзіркі, што адбудуцца нейкія жудасныя змены. Ён не ведаў, што думаць, і крыху баяўся.
    151
     Здароў,  сказаў Снусмумрык. Ён выйшаў з пячоры, сеў побач з Мумітролем і запаліў люльку.
     Здароўздароў, адказаўтроль. Такі павінна быць пасля канца свету? Проста пуста і ўсё?
     Гэта быў не канецсвету, сказаўСнусмумрык. Думаю, камета проста закранула нас сваім хвастом. А пртым паляцела далей у космас.
     Ты хочаш сказаць, што ўсё засталося?  няўпэўнена спытаў Мумітроль.
    Снусмумрык паказаў сваёй люлькай:
     Глянь вунь туды. Мора.
    Пачало світаць, і далёка на гарызонце нешта заварушылася  нешта жывое.
     Бачыш, мора вяртаецца,  сказаў Снусмумрык.
    Яны ціха сядзелі і чакалі, а нябеснае святло ўсё мацнела. Узнялося ранішняе сонцатакое самае, як звычайна.
    Мора кацілася да сваіх старых берагоў, і пакуль узыходзіла сонца, марская вада рабілася ўсё сінейшай. Хвалі спаўзалі ў свае заўсёдныя глыбіні і зелянелі, супакоіўшыся, на дне. Усялякая плывучая і паўзучая драбяза, што хавалася ў глеі, радасна памкнула ў празрыстую ваду. Фукусі рдзестузнялісяі пацягнулісядасонца. Map
    ская ластаўка паказалася над морам і пракрычала, што настаў новы ранак.
     Мора вяртаецца!  усклікнуў Мумітата.
    Усе прачнуліся і выбеглі паглядзець. Толькі адзін Хемуль не здзівіўся, што Зямля нікуды не знікла. Ён знёс свой альбом з маркамі на бераг, каб канчаткова яго ўпарадкаваць, і прадбачліва паклаў па кавалачку метэарыта на кожны куток.
    Астатнія паселі на гары доўгім шэрагам, падставіўшы мордачкі сонцу.
     Як завуць тваю коцьку?  спытала фрэкен Снорк.
     Сакрэт,  сказаў Сніф.
    Кацяня ляжала ў яго на каленках, вуркатала і глядзела на сонца.
     Што ж,  сказала Мумімама,  думаю, мы возьмем зараз наш торт і з'ямо яго дома на верандзе. Пойдзем дадому? Як думаеце, лес і наш дом з садам засталіся?
    Думаю, засталося ўсё, сказаў Мумітроль. — Хадземце паглядзім.
    152
    Кніга «Камета над далінай мумітроляў»  другая ў серыі гісторый фінскай пісьменніцы Тувэ Янсан пра мумітроляў.
    Першая кніга «Маленькія тролі і вялікая паводка» выйшла пабеларуску ўвесну 2010 года.
    Неўзабаве ў гэтай серыі выйдуць таксама:
    Чарадзееў капялюш
    Успаміны Мумітаты
    Небяспечнае лета
    Мумітрольская зіма
    Нябачнае дзіцё
    Мумітата і мора
    Даліна мумітроляў у канцы лістапада
    Янсан, Тувэ
    Я65 Камета над далінай мумітроляў / Тувэ Янсан; пер. з швед. Насты Лабады і Алесі Башарыллавай; ілюстрацыі Тувэ Янсан. — Мінск: Зміцер Колас, 2011. — 154 с.: іл.