• Газеты, часопісы і г.д.
  • Камета над далінай мумітроляў  Тувэ Янсан

    Камета над далінай мумітроляў

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 154с.
    Мінск 2011
    60.09 МБ
    	Раскажы крыху пра сваю даліну,  папрасіла фрэкен Снорк.
    	У нашай даліне табе нішто не пагражае,  казаў Мумітроль. Там ты весела прачынаешся і лёгка засынаеш увечары. Там ёсць дрэва, на якое можна лазіць і на якім я пабудуюжытло, а яшчэёсцьадносакрэтнаесакрэтнае месца, якое я табе пакажу. Мама абклала ўсе кветнікі ракавінкамі, а на верандзе ў нас заўсёды сонечна. Там так пахне! У нас нават ёсць свой уласны мостяго мой тата пабудаваў. Па ім можна катацца на тачцы. А яшчэ я знайшоў мора, частка яго належыць нам...
    	Раней ты расказваў толькі пра тое, як добра ў краях, дзе ты ніколі не быў,  зазначыў Сніф.
    	Калі тое было...  адказаў Мумітроль.
    Сцяжынка ізноў павярнула, і перад імі ўзнікла крама. Яна была адчыненая. Ля будынка, мудрагеліста абса
    джанага ўсімі кветкамі, якія толькі бываюць на свеце, на невялікім слупе ляжаў срэбраны шар, у якім адлюстроўваўся ўвесь навакольны лес ібелы дом здахам, зарослымтравой. Тут і там віселі шыльды з надпісамі пра тое, што тут можна набыць пральны парашок, лакрыцу і сланечнікавы алей найвышэйшага гатунку.
    Мумітроль падняўся на ганак і адчыніў дзверы. У краме празвінеў званочак. Усе зайшлі ўсярэдзіну, толькі фрэкен Снорк засталася на дварэ, разглядаючы сваё адлюстраванне ў срэбраным шары. За прылаўкам сядзела цётухна з белымі валасамі і іскрыстымі мышынымі вочкамі.
    84
    85
     Ara,  сказала яна,  колькі малечы! I што вам патрэбна?
     Ліманад,  адказаў Сніф.  Пажадана чырвоны.
     А ў вас ёсць сшыткі, у лінейку ці ў краткі?  спытаў Снорк, бо хацеў запісаць, што трэба рабіць, калі Зямля сутыкнецца з каметай.
    Вядома, ёсць,  сказала цётухна. Блакітны вам падыдзе?
    Лепш якога іншага колеру, — адказаў Снорк,  бо блакітнымі сшыткамі карыстаюцца толькі самыя маленькія сноркі.
    Мне, напэўна, патрэбныя новыя штаны,  сказаў Снусмумрык. Толькі незанадта новыя. Мнезручнатолькі ў такіх штанах, як мае вось гэтыя.
     Добра,  сказала цётухна. Яна палезла па драбінках уверх і прынесла з гарышча штаны.
     Гэтыя занадта новыя,  захваляваўся Снусмумрык. Мо ёсць якія старэйшыя?
    	Гэта бадай што самыя старыя, што ў мяне ёсць,  растлумачыла цётухна, Але ж заўтра яны будуць яшчэ старэйшымі,  дадала яна з надзеяй і паглядзела на Снусмумрыка праз акуляры.
    	Ну так,  згадзіўся ён.  Можна мне іх памераць дзенебудзь? Цікава, ці такія яны, як мае.
    I Снусмумрык знік у садзе.
    Снорк пісаў у новым зялёным сшытку.
     А што даць нашаму троліку?  запытала цётухна.
     Аыядэму,  сур'ёзна адказаў Мумітроль.
     Дыядэму? здзіўлена ўсклікнула цётухна.  Навошта яна табе?
     Ён падорыць яе фрэкен Снорк! закрычаў Снф, які сядзеў на падлозе і піў чырвоны ліманад з трубачкі.  Ён зусім здурнеў, калі з ёй пазнаёміўся.
     Дарыць даме ўпрыгожанні  гэта ніякая не дурасць, сказала цётухна.Ты яшчэ занадта маленькі, каб гэта зразумець. Упрыгожанне насамрэч адзіна правільны падарунак для дамы.
     Ай ну,  сказаў Сніф і схаваў нос у шклянку з ліманадам.
    Цётухна агледзела ўсе паліцы, але дыядэмы не знайшла.
     Мо пад прылаўкам?  падказаў Мумітроль.
    Цётухна нахілілася.
    He, ітам няма,  засмуцілася яна. Неверагодна, але ўмяне няма ніводнай дыядэмы. Можа, замест яе падыдзе пара маленькіх сноркаўскіх пальчатак?
     Ну, не ведаю...  засмуціўся Мумітроль.
    У гэты момант над дзвярыма зазвінеў званочак, і ў краму ўвайшла фрэкен Снорк.
     Добры дзень,  павіталася яна.  Надта ж прыгожае ў цётухны люстэрка ў садзе. 3 тых часоў, як я згубіла сваё, я глядзелася толькі ў лужыны, а твар у іх выглядае дзіўнавата.
    Цётухна падміргнула Мумітролю. Яна дастала штосьці з паліцы і хутка ўклала яму ў лапу. Мумітроль убачыў маленькае круглае люстэрка ўсрэбранай аправе, а на адваротным баку ззяла чырвоная ружа з рубінаў. Мумітроль паглядзеў на цётухну і засмяяўся.
    86
    87
    Фрэкен Снорк нічога не заўважыла.
     А ў цётухны няма часам медалёў?  спытала яна.
     Чаго няма?  удакладніла тая.
     Медалёў,  сказала фрэкен Снорк.  Такіх блішчастых зорак, якія спадары любяць насіць на шыі.
     Аа,  усклікнула цётухна.  Тактак, медалі!
    Яна пачала шукаць па ўсіх паліцах, пад прылаўкам і па ўсёй краме.
     Няўжо, цётухна, ніводнага няма? спытала фрэкен Снорк са слязьмі ў вачах.
    Цётухна таксама выглядала засмучанай, але яна прыдумала, што можна зрабіць, палезла па драбінах на самую верхнюю паліцу, зняла скрынку з каляднымі ўпрыгожаннямі і асцярожна дастала вялікую блішчастую зорку.
     Глядзіце, як добра!  узрадавалася яна. Вось вам і медаль знайшоўсяі
     Якое хараство,  прашаптала фрэкен Снорк.
    Яна павярнулася да Мумітроля і сказала:
     Гэта табе. За тое, што выратаваў мяне ад ядавітага хмыза.
    Ад хвалявання Мумітроль не вымавіў ні слова. Ён апусніўся на калена, і фрэкен Снорк павесіла медаль яму на шыю. Зорка зіхацела незраўнаным святлом.
     Бачыў бы ты, які ты прыгожы,  сказала фрэкен Снорк.
    Тады Мумітроль дастаў люстэрка, якое хаваў за спінай.
     Гэта табе,  сказаў ён.  Патрымай, а я пагляджуся.
    Пакуль яны круціліся перад люстэркам, дзынькнуў званок над дзвярыма, і ў краму зайшоў Снусмумрык.
    Мабыць, штанам трэба яшчэ крыху пастарэць, сказаў ён.  Яны не такія, як мае.
    Шкада, сказала цётухна, Можа, вам патрэбны новы капялюш?
    Снусмумрыкспалохана нацягнуў на вушы свой стары зялёны капялюх.
     Страшэнна вам дзякую,  сказаў ён,  але я толькі што падумаў, як небяспечна мець шмат рэчаў.
    Увесь гэты час Снорк нешта запісваў у сваім сшытку. Раптам ён падняўся і сказаў:
     Калі табе пагражаюць каметы, вельмі важна не затрымлівацца ў крамах надоўга. Сніф! Хутчэй дапівай свой ліманад!
    Сніф уліў у сябе ўсё змесціва бутэлькі, але ліманад тррпіў яму не ўтое горла. Пачуўся дзіўны гук, і ўсё апынулася на падлозе.
     Мяне званітавала!  папікнуў Сніф Снорка.
     Заўсёды з ім так,  сказаў Мумітроль.  Ну, цяпер хадзем?
     Колькі мы вам вінаватыя?  папытаўся Снорк.
    Цётухна пачала лічыць, і ў гэты час Мумітроль падумаў, што ўяго зусім няма грошай. Ён падняў бровы і запытальна паглядзеў на астатніх, але па іх апушчаных насах было бачна, што грошай няма ні ў кога. Гэта канец!
    40 пені за сшытак, 34 пені за ліманад,  сказала цётухна.  Зорка каштуе 3 маркі, а люстэрка  5, бо яно аздобленае рубінамі. Такім чынам з вас 8 марак і 74 пені.
    Усе маўчалі. Фрэкен Снорк паклала люстэрка на прылавак і глыбока ўздыхнула, а Мумітроль пачаў развязваць шнурок, на якім вісеў медаль. Сніф паглядзеў на падлогу, мокрую ад ліманаду. А Снорк тым часам думаў, даражэйшы ці таннейшы спісаны сшытак у параўнанні з чысты.
    Старэнькая цётухна паглядзела на іх праз акуляры.
    Тактак, дзеткі мае,  сказала яна,  але ж у нас засталіся старыя штаны, якія Снусмумрык не захацеў
    браць. Яны каштуюць роўна 8 марак. Адно замяшчае другое, таму насамрэч вы мне нічога не вінны.
     А так правільна?  спытаў Мумітроль.
    Вядома, правільна, адказала цётухна. Штаны ж застаюцца мне!
    Снорк паспрабаваў палічыць у галаве, але ўяго не атрымалася. Тады ён запісаў у сшытку:
    сшытак	40 пені
    ліманад (выплюнуты)	34 пені
    медаль	3 маркі
    люстэрка (з рубінамі)	5 марак
    сума: 8 марак 74 пені
    штаны8 марак
    8 = 8
    рэшта74 пені
     Усё правільна,  здзівіўся Снорк.
     Але ж застаецца 74 пені,  умяшаўся Снф.  Мы ж павінны іх забраць?
     He прыдзірайся, адказаўСнусмумрык. Абыдземся без рэшты.
    Яны пакланіліся старэнькай цётухне, а фрэкен Снорк зрабіла нізкі кніксэн. Ужо ля дзвярэй яна спытала:
     А танцпляцоўка далёка?
     Аы не,  адказала цётухна,  прайсці крыху наперад. Але танцы пачынаюцца толькі тады, калі ўзыдзе месяц.
    Мумітроль спыніўся пасярод лесу і сказаў:
    Травяны дах не такі ўжо і надзейны. Можа, гэтая
    90
    91
    цётухна захоча пайсці з намі і схавацца ў нашай пячоры?
     У маёй пячоры,  паправіў Сніф.  Мо схадзіць спытаць?
     Схадзі,  адказаў Снусмумрык.
    Сніф пабег, а астатнія селі чакаць на ўзбочыне.
    — Ты ўмееш танчыць гэты новы... ну, як ён там завецца?  спытала фрэкен Снорк.
     He,  адказаў Мумітроль.  Я люблю вальс.
    Мы не паспеем патанчыць,  сказаў Снорк.  Паглядзіце на неба.
    Усе паглядзелі (акрамя фрэкен Снорк).
     Яна пабольшала,  сказаў Снусмумрык,  Учора яна была велічынёй з мурашынае яйка, а цяпер выглядае як апельсін. Мне падаецца...
     Атанга ты ўмееш танчыць? перапыніла фрэкен Снорк.  Крок убок і два назад.
     Здаецца, гэта няцяжка,  кіўнуў Мумітроль.
     Любая дурненькая сястрычка,  сказаў Снорк,  ты калінебудзь навучышся гаварыць па тэме?
     Мы пачалі размаўляць пра танец,  адказала фрэкен Снорк.  А ты раптам загаварыў пра каметы. А я працягваю размаўляць пра танец.
    Абое пачалі павольна мяняць колер, але тут прыбег Сніф.
    Яна не хоча, крыкнуў ён. Цётухна схаваецца ў склепе з сочывам. Але яна перадала кожнаму прывітанне і цукерку.
    Спадзяюся, ты не выпрошваў уяе гэтыя цукеркі?спытаў Мумітроль.
     Вось яшчэ!  абурыўся Сніф.  Яна сама прапанавала, бо павінная нам 74 пені. А я проста ўзяў.
    Яны пайшлі далей. Праз голле было бачна, як сонца сыходзіць на начны адпачынак іхаваецца за гарызонтам. Замест яго ўзышоў месяц, але нейкі бледназялёны і цьмяны.
    А камета гарэла ўсё ярчэй і ярчэй. Яна была амаль з поўню і асвятляла ўвесь лес ненатуральным чырвоным ззяннем.
    Танцпляцоўка месцілася на невялікай прагаліне. Яна была ўпрыгожаная вяночкамі са светлякоў, а на ўзлеску настройвала скрыпку вялікая саранча. На прагаліне сабралося шмат народу. Усе сядзелі і чакалі, калі пачнуцца танцы. Маленькія вадзяныя прывіды наважыліся выйсці з засохлых балотаў і лясных азёраў. Танцпляцоўка кішэла рознымі кнютамі, а сярод бярозаў пляткарылі лесавіцы. Гэта маленькія панны з вельмі прыгожымі валасамі, а жывуць яны ў камлях дрэваў. Ноччу яны выходзяць, каб пагушкацца на лістоце, а ўхвойных лясах звычайна не водзяцца.
    Фрэкен Снорк дастала люстэрка, каб расчасаць чупрынку і паправіць кветку за вушкам. А Мумітроль паправіў свой медаль. Ім ніколі раней не даводзілася быць на такім вялікім балі.
     Як думаеце, я не буду замінаць саранчы, калі сыграю на губным гармоніку?  прашаптаў Снусмумрык.
     Грайце ўдваіх,  адказаў Снорк.  Навучы яго граць тую песеньку, «Гэй, звяркі, спляціце бантам хвасты».
     Аобра,  сказаў Снусмумрык.
    92
    93
    Ён падышоў да саранчы, і яны схаваліся за кустом, каб развучыць новую песню.
    Праз нейкі час зза куста пачуліся ціхія гукі. Яны мацнелі, ператвараліся ўтрэлі і акорды. Маленькія кнюты, лесавіцы і вадзяныя прывіды спынілі размовы і выйшлі на прагаліну паслухаць.