Камета над далінай мумітроляў
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 154с.
Мінск 2011
Я мог бы пакласці гранаты ў заплечнік, панура сказаў Сніф. Глядзець на рэчы гэта адно, а дакранацца да іх і ведаць, што яны твае, зусім іншае.
38
39
Ён падняўся і гучна высмаркаўся ўлапу. Занураныя ў свае думкі і крыху засмучаныя, яны рушылі па лагчыне, што патанала ў змроку.
Снусмумрык зрабіў іхняе падарожжа нашмат весялейшым. Ён граў песенькі, якіх яны ніколі не чулі, вучыў іх гуляць у покер і вудзіць рыбу на кручок. Аяшчэ ён апавядаў захапляльныя і неверагодныя гісторыі.
Рэчка таксама павесялела, пабегла хутчэй. Сям і там з'яўляліся маленькія віры. Рака неяк павузела, а Адзінокія Горы падступілі бліжэй. Вяршынямі яны праціналі хмары, якія ўсё яшчэ рассцілаліся над зямлёй цяжкім покрывам. Але ніякай Абсерваторыі відаць не было.
Раскажы штонебудзь, папрасіў Сніф. Толькі не пра камету. Штонебудзь вясёлае.
Снусмумрык сядзеў за штурвалам.
Хочаце пра гару, якая вывяргае полымя? спытаў ён.
Яны з сур'ёзнымі тварамі кіўнулі.
Снусмумрык набіў сваю люльку і запаліў. А потым сказаў:
Было гэта так. Аднойчы я трапіў у такое месца, дзе замест зямлі была адна чорная лава. Пад лавай і ўдзень і ўначы нешта вуркатала. Гэта там спала Зямля і час ад часу варушылася ў сне. Глыбы лавы былі раскіданыя абыяк, а над імі стаяла гарачая пара, і праз яе ўсё здавалася несапраўдным, нейкім дзіўным. Прыйшоў я туды неяк пад вечар. Я вельмі стаміўся і хацеў папіць гарбаты. А заварыць яе было лёгка: досыць зачарпнуць рондлем кіпень з якойнебудзь гарачай крынічкі.
40
А не абпалішся? спытаў Мумітроль.
Я быў на хадулях, сказаў Снусмумрык. На хадулях можна пераступаць любыя камлыгі і правалы ў зямлі. Але трэба, вядома, быць асцярожным, каб не трапіць у якуюнебудзь расколіну. Ну, значыць, пачаў я піць сваю гарбату, знайшоўшы большменш прахалоднае месцр. Усё там булькатала, пыхала парай, і ніводнай жывой істоты, ніводнай зялёнай сцяблінкі вакол. I раптам Зямля, што спала там, унізе, прачнулася. 3 гучным рокатам проста перада мной раскрыўся кратар і дыхнуў чырвоным агнём і вялізнымі хмарамі попелу.
Вывяржэнне агню! — крыкнуў Сніф. I што ты зрабіў?!
Я проста глядзеў, сказаў Снусмумрык. Было страшэнна прыгожа. Я бачыўмноства вогненных духаў. Яны кішэлі, вырываючыся зпад зямлі, і разляталіся вакол, як іскры. Паступова стала зусім спякотна, усё было ў сажы, і я падаўся прэч. Каля падножжа гары я заўважыў ручаінку і лёг на жывот, каб папіць вады. Вада, канечне, была цёплая, але ўсё ж не кіпень. I тут ляціць адзін з тых вогненных духаў. Зваліўся ён у ваду і амаль увесь пагас, толькі галава яшчэ палала. А ўсё астатняе шыпела і сыходзіла парай, і ён закрычаў штомоцы, каб я яго ўратаваў.
1 ты ўратаваў? спытаў Сніф.
Ясная рэч, я ж нічога такога супраць яго не меў, адказаў Снусмумрык. Праўда, я абпаліўся аб яго. Ну, значыць, апынуўся ён на зямлі і пакрысе зноў запалаў. Вядома, ён узрадаваўся і даў мне падарунак перад адлётам.
— Які?! — выпаліў Сніф.
Біклажку падземнага сланечнікавага алею, сказаў Снусмумрык. Таго, якім націраюцца вогненныя духі, калі збіраюцца да самагай,энтру Зямлі.
1 ты можаш прайсці скршь агонь, калі намажашся гэтым алеем? спытаў Сніф, зрабіўшы вочы па яблыку.
Ясная рэч, сказаў Снусмумрык.
1 ты толькі цяпер пра гэта кажаш? ускрыкнуў Мумітроль. Гэта ж наш паратунак! Калі прыляціць камета, мы проста возьмем...
Але ў мяне амаль усё скончылася, гаротна патлумачыў Снусмумрык. Разумееце, я выносіў рэчы з хаты падчас пажару. Я ж не ведаў... I цяпер толькі кропелька засталася на дне біклажкі.
Можа, яе хапіла б на маленькага звярка, напрыклад, дазвольце сказаць, маіх памераў? спытаў Сніф.
Снусмумрык паглядзеў на яго.
Магчыма, сказаў ён. Акрамя хваста, бадай. Хвасту давядзецца згарэць.
Яшчэ чаго! сказаў Сніф. Лепей тады ўжо спапяліцца ўсяму адразу! Ну на кацянятка хоць хопіць?
Але Снусллумрык не слухаў.
Ён сядзеў як цвік і трывожна прынюхваўся.
Рэчка, сказаў ён. Нічога не заўважылі?
Яна гучыць зусім паіншаму, сказаў Мумітроль.
I праўда, рэчка шумела, мармытала. Вакол іх паўсюль закручваліся віры, і цяпер яны былі зусім не такімі маленькімі, як раней.
Спускайце ветразь, сказаў Снусмумрык.
42
43
Плынь зрабілася вельмі моцнай. Рака цяпер імчала наперад, нібыта вярталася здоўгага падарожжа і раптам заўважыла, што дом ужо зусім блізка. Берагі падступілі бліжэй, усё вышэйшыя і вастрэйшыя горы ўзбіраліся па іх.
Нешта мне хочацца на бераг, сказаў Сніф.
Мы не можам прычаліць, адказаў Снусмумрык. Мусім плысці, пакуль не супакоіцца рака.
Але рака не супакойвалася. Берагі падабраліся яшчэ бліжэй і сціснулі бурлівую ваду ў вузкую баразну. Яны былі між Адзінокіх Гор. Плыт круціўся, набліжаючыся да
глыбокай цясніны, і палоска неба над імі рабілася ўсё вузейшай і вузейшай. Недзе ўгары штосьці пагрозліва мармытоло.________
Мумітроль зірнуў на Снусмумрыка ці страшна яму? Мумрык усё яшчэ трымаў у зубах люльку, але яна пагасла. Міма іх праносіліся цёмныя скалы, па якіх сцякала вада. Грукат узмацніўся, плыт гайданула і падкінула ў паветры...
Трымайцеся за штонебудзь, мы ляцім уніз! — крыкнуў Снусмумрык.
Пэўны момант яны бачылі адно імклівую белую пену і чулі толькі, як раўла рака. I калі Сніф закрычаў на ўсё горла, ніхто яго не пачуў. Зацягнуты ў вадаспад, маленькі плыт затрашчаў і знік у цямрэчы.
Чаму так цёмна?! крыкнуў Сніф.
Ніхто не адказаў.
Успененая вада свяцілася белазялёным, а ўсё астатняе было чорнае. Горныя стромы сыходзіліся вакол іх у тунэль, дзеў вірах плыт бездапаможна зносіла ўсё далей. Яго то шпурляла на скалы, то круціла ваўчком. Грукат вадаспаду ў іх за плячыма паступова цішэў, і ўрэшце вакол засталіся толькі цемра і ціша.
Вы тут? дрыготкім голасам спытаў Сніф.
Здаецца, я тут, адказаў Мумітроль. Ну і гісторыю я раскажу маме!
Тут запалілася вузкай палоскай святло: Снусмумрык адшукаў ліхтарык. Святло неспакойна загойсала па чорнай імклівай вадзе і мокрых каменных сценах.
Мне здаецца, тут робіцца ўсё цясней і цясней, ледзьве чутна сказаў Мумітроль. Вам так не здаецца?
44
45
Крыху, бадай, паспрабаваў заспакоіць Снусмумрык. Але ў яго гэта слаба атрымалася. Зноў нешта затрашчала, і на плыт абвалілася мачта.
Памажыце мне скінуць мачту! крыкнуў Снусмумрык. Хутчэй!
Мачта плюхнулася ў ваду і знікла. Яны чакалі, моцна прыцірнуўшыся адзін да аднаго. Раптам Сніф адчуў, як нешта шкрабе яго па вушах.
Мае вушы! закрычаў ён. Мае вушы ўпіраюцца ў столь!
Ён кінуўся на жывот і схаваў нос у лапы. I тут плыт, таргануўшыся, спыніўся.
Сядзіце ціха, сказаў Снусмумрык. He варушыцеся.
Тунэль залівала настолькі слабае шэрае святло, што яны ледзьве маглі разгледзець перапужаныя мордачкі адзін аднаго. Снусмумрык запаліў ліхтарык і паглядзеў у ваду.
Там мачта, сказаў ён. Яна легла ўпоперак, і мы за яе зачапіліся. Глядзіце, ад чаго яна нас уратавала!
Яны паглядзелі. Чорная бліскучая вада рухалася міма, цякла далей і нарэшце знікала зжахлівым бурленнем, зрынаючыся ў бяздонную прорву!
Я ўжо зусім стаміўся ад вас, і ад вашых падарожжаў, і ад вашых камет, і ад усяго гэтага! усклікнуў Сніф і заплакаў. Я ж вас папярэджваў! Я ж казаў, што хачу на бераг! Такім маленькім, як я...
Паслухай, сказаў Снусмумрык, я ведаю, што ў прыгодах заўсёды прыходзіць выратаванне. Зірні наверх.
Сніф высмаркаўся ўлапу і зірнуў. Там угары была стромкая расколіна, скрозь якую праглядала палоска шэрага неба.
Ну дык і што? сказаў ён. Я ж не муха. А нават каб я быўмухай, што з таго? Я з дзяцінства схільны да галавакружэння, бо меў запаленне вушэй!
I ён заплакаў ізноў.
Тады Снусмумрык дастаў свой губны гармонік і пачаў граць. Ён граў песню пра не проста вялікія пра неверагодныя прыгоды, а ў прыпеве ў агульных рысах спявалася пра выратаванні і нечаканасці. Сніф паступова крыху супакоіўся і абцёр прамоклыя вусы. А песня вылецела ў горную расколіну, мімаходзь абуджаючы то адно, то другое рэха, і нарэшце абудзіла і хемуля, які спаў седзячы, паклаўшы побач з сабой свой сачок для матылькоў.
46
Гэта яшчэ што? сказаў, азіраючыся, Хемуль.
Ён глянуў у неба, зазірнуў у сачок, адкруціў накрыўку слоіка і зазірнуў туды таксама.
Шум, сказаў ён. Нешта тут занадта шуміць.
Музычнасцю ён не вылучаўся.
Урэшце Хемуль схапіў сваё павелічальнае шкло і стаў шукаць у траве. Ён шукаў, прыслухоўваўся, вадзіў носам і прынюхваўся і так дайшоў да глыбокай расколіны ў зямлі. Тут ужо зрабілася зусім шумна.
Гэтыя насякомыя, мусіць, вельмі незвычайныя, сказаў сам сабе Хемуль. Без сумневу, рэдкія. Можа, нават неадкрытыя!
Гэтая думка так акрыліла Хемуля, што ён сунуў свой вялізны нос у расколіну, каб разгледзець іх як мага лепей.
Гляньце! Хемуль! закрычаў Мумітроль.
Выратуй нас! Выратуй! зароў Сніф.
Яны ўжо зусім сябе не помняць, прамармытаў Хемуль і сунуў уніз свой сачок. Калі ён яго падымаў, сачок значна пацяжэў. Хемуль цягнуў, цягнуў, пакуль урэшце не змог агледзець, што ж там яму такое трапілася.
Вельмі дзіўна, сказаў Хемуль і вытрас з сачка Мумітроля, Снусмумрыка, Сніфа, намёт і два заплечнікі.
Мы страшна ўдзячныя! сказаў Мумітроль. Ты ўратаваў нас у самую апошнюю хвілю!
Уратаваў? здзіўлена перапытаў Хемуль. Нічога такога. Я проста шукаў рэдкіх насякомых, якія шумелі ўнізе.
Хемулі ўвогуле бесталковыя, але калі іх не раздражняць, яны даволі слаўныя.
Гэта Адзінокія Горы? спытаў Сніф.
He ведаю, адказаўХемуль. Затоетуттрапляюцца вельмі цікавыя начныя матылькі.
Так, гэта Адзінокія Горы,сказаў Снусмумрык.
Вакол іх узвышаліся вялізныя ланцугі гор, бясконца адзінокія і шэрыя. Было халаднавата і вельмі ціха.
Ну, дзе наша Абсерваторыя? зноў спытаў Сніф.
Гэтага я таксама не ведаю, сказаў Хемуль, пачынаючы раздражняцца. А вось што ведаеце вы пра начных матылькоў, хацеў бы я дазнацца?
Нас цікавяць толькі каметы, сказаў Сніф.
А яны рэдкія? пацікавіўся Хемуль.
48
49
Можна сказаць і так, адказаў Снусмумрык. Прыблізна адна на кожнае стагоддзе.
Падумаць толькі! сказаў Хемуль. Такую проста неабходна злавіць. Як яна выглядае?
Чырвоная і з доўгім хвастом, сказаў Мумітроль.
Хемуль дастаў нататнік і запісаў гэта.
Напэўна, блізкая віду Filicnarcus Snufsigalonica, прамармытаў ён. Яшчэ пытанне, вучоныя мае сябры: чымжывіцца гэтае дзіўнае насякомае?