Камета над далінай мумітроляў
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 154с.
Мінск 2011
Хемулямі, сказаў Сніф і пырснуў.
Хемуль пачырванеў.
3 навукай не жартуюць, сказаў ён. Бывайце. Дазвольце адвітацца.
Ён пазбіраў свае слоікі, узяў сачок для матылькоў і знік між Адзінокіх Гор.
Ён думаў, што камета гэта нейкі хрушч або яшчэ хто! закрычаў Сніф у захапленні, Які дурны! Проста цуд! А цяпер я хачу кавы!
Імбрык на плыце застаўся, сказаў Снусмумрык.
Мумітроль, які каву вельмі любіў, кінуўся да расколіны і зазірнуўтуды.
Плыта няма! закрычаў ён. Імбрык знесла ў падзямелле! Як жа нам быць без кавы?
Насмажым бліноў, сказаў Снусмумрык.
Яны расклалі вогнішча і пачалі пячы аладкі. Яны хапалі іх гарачымі адразу зпатэльні гэта адзіны правільны спосаб есці бліны.
Калі ўсё з'елася, яны выбралі самы высокі горны ланцуг і паціху падаліся да вяршыні. Бо калі будаваць Абсерваторыю, дык, бадай, там, дзе да зораў бліжэй за ўсё.
Быў позні вечар. Старажытныя сонныя горы стаялі ўрачыста, іх вяршыні глядзелі адна на адну над безданню, дзе ўздымаліся шызыя і страшэнна халодныя туманы. Часам ад цяжкіх чародаў хмар аддзяляўся шматок воблака і павольна ляцеў над горнымі схіламі, дзе звілі свае гнёзды арол і кондар.
Пад адной з горных вяршыняў гарэў ледзьве бачны
50
51
агеньчык. Калі падысці бліжэй, можна ўбачыць, што гэта свеціцца знутры жоўты намёт. Губны гармонік Снусмумрыка гучаў так самотна ў гэтым забытым краі. Недзе далёка гіена ўзняла, прыслухоўваючыся, свой нос. Яна раней ніколі не чула музыкі. I яна завыла вусцішна, доўга...
Што гэта? спытаў Сніф, падсоўваючыся бліжэй да агню.
Нічога страшнага, сказаў Снусмумрык. А зараз будзе песня пра чмяля на маскарадзе.
I ён зайграў зноў.
Добрая песня, сказаў Мумітроль. Толькі няясна, што талл было з чмялём і ці вясёлы быў маскарад. Лепей раскажы штонебудзь.
Снусмумрык падумаў нейкую хвіліну і сказаў:
А я ўжо расказваў пра сноркаў, якія мне сустрэліся некалькі тыдняў таму?
He, сказаў Мумітроль. Што такое снорк?
Ты праўда нічога не ведаеш пра сноркаў? здзівіўся Снусмумрык. Яны, па ўсім відаць, твае сваякі, бо вы зусім падобныя. Праўда, ты белы, а яны рознакаляровыя і, апроч таго, мяняюць афарбоўку, калі хвалююцца.
Мумітроль паглядзеў сярдзіта.
Ніякія мы не сваякі, сказаў ён. Я не ллагу быць сваяком тым, хто мяняе афарбоўку. Ёсць толькі адзін від мумітроляў, і яны белыя!
Ва ўсялякім разе, гэтыя сноркі да цябе вельмі падобныя, спакойна сказаў Снусмумрык. Я маю на ўвазе форму. Снорк любіць ва ўсім разбірацца, і гэта часам бывае нялёгка. Ягоная малодшая сястрычка, калі
слухае, дык нібыта думае пра нешта сваё. Можа, пра саму сябе. Яна ўся ў цудоўным мяккім пушку, а на ілбе ў яе чупрынка, і яна яе расчэсвае бесперастанку.
Бязглуздзіца якая! сказаў Мумітроль.
Ну, а што там было далей? спытаў Сніф.
А, нічога асаблівага, сказаў Снусмумрык. Яна пляце з травы подсцілкі, умее варыць добры суп ад колікаў у жываце. Яшчэ яна носіць кветку за вушкам, а на левай назе залатую бранзалетку.
Але ж тут няма ніякай гісторыі! усклікнуў Сніф. Нічога цікавага!
Ты думаеш, не цікава першы раз у жыцці сустрэць снорка, які, апроч таго, умее мяняць колер? — спытаў Снусмумрык і зайграў далей.
Дзяўчынкі дурныя і сам ты такі, сказаў Мумітроль і залез у спальны мяшок, адвярнуўшыся носам да сценкі намёта.
Але гэтай ноччу ён прысніў маленькую фрэкен Снорк, падобную да яго самога, і падарыў ёй ружу, каб насіць за вушкам.
52
“ Ьязглуздзіца якая, сказаў Мумітроль, прачнуўшыся ранкам.
У намёце было страшэнна халодна.
Снусмумрык варыў гарбату.
Сёння мы падымемся на самую высокую вяршыню,сказаўён.
А адкуль ты ведаеш, што нам трэба туды? спытаў Сніф, выцягваючы шыю, каб убачыць тую вяршыню. Але яна схавалася ў цяжкіх шэрых хмарах.
Глянь туды вунь, паказаў Снусмумрык. Паўсюль недакуркі. Прафесары накідалі.
А, во яно што, сказаў Сніф, шкадуючы, што не заўважыў гэта першым.
Яны пайшлі наверх вузкай пакручастай горнаю сцежкай, прывязаўшыся для надзейнасці адзін да аднаго выратавальным канатам.
He забудзьцеся, я вас папярэджваў! сказаў Сніф, апошні ўпрацэсіі. Падумайце пра маё запаленне вушэй.
Схіл рабіўся ўсё болей стромкім, а яны ўздымаліся вышэй і вышэй. Усё навокал было старадаўнім, агромністым і адзінокім, страшна адзінокім.
Між голых абрываў лунаў кондар, распасцершы крылы, адзіная жывая істота, якую яны маглі бачыць.
Такая здаровая птушэнцыя, сказаў Сніф. Як, напэўна, яму там наверсе адзінока!
У яго, відаць, ёсць недзе гаспадыня і, можа, нават цэлая куча дзетаккандаранятак, сказаў Снусмумрык.
55
Кондар велічна плыў далей, варочаючы па баках галавою з халоднымі вачыма і крукаватай дзюбай. Проста над імі ён, пагойдваючыся, завіс.
Пра што ён задумаўся? спытаў Сніф.
Нейкі ён сярдзіты, сказаў Мумітроль. Памойму, ён задумаўся пра нас...
I тут Снусмумрык крыкнуў:
Ляціць!
Усе ўтрох кінуліся да скалы. Шумна ўзмахнуўшы крыламі, кондар абрынуўся на іх. Яны шчыльна ўціснуліся ў невялікую расколіну ў гары, ухапіўшыся штомоцы адзін за аднаго, і стаіліся ў бездапаможнымжаху. I ён накінуўся! Наляцеў, як шторм, і вялізныя крылы біліся аб скалу, вакол зрабілася цёмна... Як гэта было жудасна!
I раптам зноў стала ціха. Яны ў трымценні высунулі мордачкі. Далёка ўнізе, у змрочнай бездані, выпісваў
57
вялікую дугу кондар. Потым ён хутка ўзняўся і знік у гарах.
Сорамна яму, што нічога не атрымалася, сказаў Снусмумрык. Кондары такія гордыя. Аругі раз і спрабаваць не стане.
Гэты тут са сваімі кандаранятамі! абурана крыкнуў Сніф. Проста цудоўна! I яшчары ўсялякія! Вадаспады, што зрынаюцца пад зямлю! Нешта замнога вялікіх прыгод для такога маленькага, як я!
Найбольшая прыгода яшчэ наперадзе, сказаў Мумітроль. Наша камета.
Усе трое паглядзелі на цяжкія хмары.
Хацеў бы я, каб неба праглянула, сказаў Снусмумрык.
Ён падняў пяро, што згубіў кондар, і прычапіў да свайго капелюха.
Хадзем, сказаў ён. Нам трэба далей.
Пасля паўдня яны так высока забраліся, што апынуліся ў аблоках. I адразу вакол застаўся толькі халодны туман нічога, апрача шэрай пустаты. Па коўзкай гары ісці было небяспечна. Яны страшна змерзлі, і Мумітроль са смуткам думаў пра ваўняныя штаны, што цяпер былі якраз па дарозе да зямнога цэнтру.
Я думаў, аблокі мяккія і пушыстыя і што ў іх прыемна ісці, сказаў Сніф і чхнуў. Я так стаміўся ад усёй гэтай бязглуздай вандроўкі!
Што гэта там такое? сказаў Мумітроль, рэзка спыніўшыся.
Там нешта свяцілася...
Дыямент? акрыяў духам Сніф.
Здаецца, маленькая бранзалетка, сказаў Мумітроль. I рушыў у самы туман.
Асцярожна! крыкнуў Снусмумрык. Там абрыў!
Мумітроль пайшоў далей, але вельмі асцярожна. Ён лёг на жывот каля самага абрыву і выцягнуў лапу.
Трымайце вяроўку! крыкнуў ён.
Снусмумрык і Сніф ухапіліся з усяе моцы, і троль яшчэ больш схіліўся над краем бездані. Нарэшце ён дастаў бранзалетку і выбраўся назад.
Залатая, паведаміў ён. Ты быццам казаў, што ў фрэкен Снорк была залатая бранзалетка на левай назе?
Ага, са смуткам у голасе сказаў Снусмумрык. Яна была такая прыгожанькая. I заўсёды збірада кветкі ў небяспечных месцах...
Цяпер з яе, напэўна, каша атрымалася, заўважыў Сніф.
Засмучаныя, яны рушылі далей, узбіраючыся ўсё вышэй і вышэй. Але яны толькі стамляліся і мерзлі ўсё больш. Нарэшце яны селі, каб даць нагам адпачыць,
58
59
і пачалі ціха назіраць, як клубіцца шэрая смуга. I раптам у хмарах з'явіўся прасвет, і пад імі апынулася цэлае мора з аблокаў. Зверху яно падавалася мяккім і прыгожым, хацелася ў яго зайсці, ныраць у ім і танчыць.
Мы вышэй за аблокі, урачыста сказаў Снусмумрык.
Яны азіраліся і глядзелі ў неба, якога так доўга не бачылі.
Што гэта такое? баязліва спытаў Сніф.
Неба больш не было блакітным. Яно зрабілася нейкім бляклачырвоным, зусім ненатуральным.
Можа, сонца заходзіць, няўпэўнена прамавіў С нусмумрык.
Канечне, ясная справа, пагадзіўся Мумітроль.Сонца апускаецца.
Але яны ведалі, што гэта не захад сонца. Гэта камета раскінула сваё святло па вечаровым небе. Яна імчала да Зямлі і да ўсіх кузурак, якімі тая кішэла.
А недзе вышэй, на калючым горным хрыбце, стаяла Абсерваторыя, дзе прафесары тысячамі рабілі выдатныя назіранні, тысячамі выпальвалі цыгарэты і жылі
самнасам з зоркамі. Вежа мела круглы шкляны дах і была ўпрыгожаная шкляным вясёлкавым шарам. Шар няспынна, хоць і вельмі марудна, круціўся.
Мумітроль ішоў першы. Ён адчыніў браму і спыніўся на парозе ў глыбокай пашане. Уся вежа складалася з аднагоадзінага вялізнага пакоя, ітам неадрыўна назіраў за зоркамі самы вялікі ўсвеце тэлескоп. Ён павольна паварочваўся, вызіраючы ў космасе небяспеку, і, нібыта кот, ціхенька вуркатаў.
60
61
Паўсюль сноўдала мноства прафесарчыкаў, якія то ўзбіраліся ўгору, то спускаліся ўніз па бліскучых масянжовыхлесвіцах. Яны нешта падкручвалі, вымяраді, усталёўвалі і час ад часу запісвалі ў свае нататнікі. Прафесары вельмі спяшаліся і ўсе да адзінага курылі цыгарэты.
Добры вечар, павітаўся Мумітроль.
Але яго ніхто не заўважыў. Тады ён асцярожна падышоў да найбліжэйшага прафесара і пацягнуў за крысо пінжака.
Зноў ты тут! сказаў прафесар.
Даруйце, але ятут раней не бываў, нясмела патлумачыў Мумітроль.
Значыць, гэта быў нехта падобны да цябе, сказаў прафесар. I што за век! Ніякага спакою. Няма ў нас часу на блазнюкоў! Толькі й ведаеце, што бегаеце паўсюль і задаяце дзіцячыя пытанні. Прападзі мой хвост, начапляюць на ногі бранзалетак!.. Гэтая камета самае цікавае, што здаралася ў маім жыцці... А табе што?
Нічога такога, прамармытаў Мумітроль. Я толькі хацеўбы ведаць, ціпушыстаяяна... Я пратую, штопабывала тут да мяне. Можа, у яе была кветка за вушкам?
Прафесар узняў лапы да неба і ўздыхнуў.
Пушыстасці і кветкі мяне не цікавяць, паведаміў ён. 1 бранзалеткі на нагах таксама. Ты праўда думаеш, што гэта такая важная падзея, калі фрэкен губляе сваю бранзалетку, між тым як мы тут чакаем камету?
Думаю, важная, сур'ёзна адказаў Мумітроль. Страшэнны вам дзякуй.
Было б за што, адказаў прафесар і падаўся назад да тэлескопа.
Ну, што ён сказаў? прашаптаў Сніф. Прыляціць камета?
Калі яна ўдарыць? спытаў Снусмумрык.
Забыўся спытаць, сказаў Мумітроль. Затое тут была фрэкен Снорк! Яна зусім і не ўпала ў прорву!