• Газеты, часопісы і г.д.
  • Камета над далінай мумітроляў  Тувэ Янсан

    Камета над далінай мумітроляў

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 154с.
    Мінск 2011
    60.09 МБ
    Можна будзе пакідаць у садзе сподак са смачным малаком. Штовечар...
    Сніф уздыхнуў.
     Я есці хачу,  сказаў ён.
    Падумаць толькі, як лёгка забываеш пра ежу, калі ты такі шчаслівы!
    14
    15
    Было позна, калі Мумітроль і Сніф вярнуліся ў даліну да блакітнага дома. Рэчка пад вечар запаволіла свой бег. Над ёй свежымі рознакаляровымі фарбамі зіхцеў новы масток. Мумімама аздабляла кветнікі ракавінкамі.
    — Аобра пагулялі?  пацікавілася яна.
     Мы былі не менш як за дзесяць міляў' адсюль!  расказаў Мумітроль.  Я бачыў мора! Я ныраў у вялізных хвалях і шукаў нешта неверагодна прыгожае, яно па
    1 У шведскай мілі 10 кіламетраў.Заўвага перакладчыка.
    чынаецца на «П», а заканчваецца на «Ы»... Але я не магу сказаць, што, бо гэта сакрэт!
     I я знайшоў нешта! Яно таксама пачынаецца на «П», але заканчваецца на «А»!  крыкнуў Сніф.  I яшчэ недзе ўсярэдзіне ёсць «Я», «Ч» і «Р»! Але больш я нічога не скажу!
     Як цікава! сказала Мумімама. Столькі значных падзеяў за адзін дзень! Суп яшчэ цёплы. I не дужа грыміце там: тата піша.
    I яна зноў пачала раскладаць ракавінкі: блакітную, парачку белых ічырвоную выходзіла надзвычай прыгожа.
    Яна нешта насвіствала сама сабе ідумала, што, мабыць, збіраецца дождж. Трывожны вецер валтузіў дрэвы, і тыя ўздыхалі і выварочвалі сваё лісце. Доўгія шэрыя хмары плылі ў небе.
    «Спадзяюся, гэтым разам паводкі не будзе»,  думала Мумімама. Яна пазбірала лішнія ракавінкі і схавалася ў доме якраз тады, калі першыя кроплі ўпалі на зямлю.
    Сніф з Мумітролем заснулі ў зале на дыване. Мумімама накінула на іх коўдру і села ля акна, каб паназіраць за дажджом. Цяжкі, шэры, гэты дождж не ў пару прынёс з сабой смугу. Ён ціха тупацеў па даху, шаргацеў у садзе, шамацеў у лесе і недзе далёка адсюль крапаў у пячору Сніфа.
    Недзе ў сваім уласным патаемным месцы спала, скруціўшыся абаранкам, дзіклівае кацяня.
    Позна ўначы, калі ўсе паклаліся ў ложкі, Мумітата пачуў нейкае скавытанне. Ён сеў і прыслухаўся.
    16
    17
    Дождж бруіў у рыне, а зламанае дахавае акенца, як звычайна, грукала ад ветру. Зноў пачуўся жаласлівы гук. Мумітата накінуў халат і пайшоў аглядаць дом. Ён зазірнуў у блакітны пакой, потым ужоўты і нарэшце ў стракаты, але паўсюль было спакойна. Тады ён адчыніў дзверы веранды і выглянуў у дождж.
    Мумітата асвяціў ліхтарыкам ганак і траву. У гэтым святле кроплі зазіхцелі, нібы дыяменты. Вецер шалеў як ніколі.
     Што там яшчэ за ліха?  вымавіў Мумітата.
    Знадворку сядзела нешта мокрае, гаротнае і вусатае і бліскала чорнымі вачыма.
     Я Андатар,  слабым голасам прадставілася гаротная істота.  Бяздомны андатар. Палова майго дома разбурылася, калі вы будавалі мост цераз рэчку. Гэта, вядома, нічога не значыць. Другую палову змыла дажджом. Гэта значыць яшчэ менш. Для філосафа няма розніцы, будзе ён жыць ці памрэ, але пасля гэтай прастуды я не ведаю, што са мной будзе далей...
     О, я страшна спачуваю,  сказаў Мумітата.  Я не ведаў, што вы жывяце пад мостам. Заходзьце, калі ласка. Мая жонка падрыхтуе вам якінебудзь ложак.
     Што мне тыя ложкі! Бескарысная гэта мэбля,  з сумам зазначыў Андатар.  Я жыў у звычайнай нары, але там было так утульна! Вядома, філосафу ўсё адно, утульна яму ці не, але, у кожным разе, нара была добрая.
    Ён абтросся і прыслухаўся.
     Што гэта за дом?  спытаў Андатар.
    Самы звычайны мумідом,  адказаў Мумітата.Я сам будаваў. Як наконт кілішка яблычнага віна ад прастуды?
    Карысці, канечне, ад гэтага ніякай, сказаў Андатар,  але і шкоды не будзе.
    Мумітата прабраўся на кухню і, не запальваючы святла, адчыніў шафу. Ён паспрабаваў дацягнуцца да пляшкі з яблычным віном на самай верхняй паліцы. Ён так цягнуўся, цягнуўся, і раптам  бабах!  з паліцы загрымеў спод.
    19
    Прачнуўся ўвесь дом. Усе крычалі, ляпалі дзвярыма, і хутка ў кухню, трымаючы ў лапе свечку, забегла Мумімама.
     А, гэта ты,  сказада яна.  Я падумала, да нас прабраўся нейкі злодзей.
     Я хацеў дастаць яблычнага віна,  сказаў тата. А нейкі асёл паставіў гэты дурацкі спод на самы край.
     I добра, што ён пабіўся, ён быў страшна непрыгожы, сказала Мумімама. Стань на крэсладакзручней. I мне таксама вазьмі кілішак.
    Тата залез на крэсла і ўзяў пляшку і тры кілішкі.
     А трэці каму?  пацікавілася мама.
    Андатру,  адказаў тата. Ягоны дом разбурыўся, вось ён і прыйшоў, каб жыць у нас.
    Яны запалілі на верандзе газнічку і чокнуліся. Мумітролю і Сніфу таксама дазволілі пабыць тут, хоць і стаяла глыбокая ноч. Толькі пілі яны малако. Дождж усё яшчэ танчыў на даху, а вецер зусім раз'юшыўся. Ён завываў у коміне, і пячныя дзверкі трывожна пагруквалі.
    Андатар павярнуўся носам да акенца і ўтаропіўся ў цемру.
     Ненатуральны гэта дождж,  сказаў ён.
     Хіба не ўсе дажджы натуральныя?  спытаў Мумітата.  Яшчэ па маленькай?
     Па маленькай можна,  сказаў Андатар.  Дзякуйдзякуй. Мне ўжо лепей. Канец свету мяне не турбуе, але, што ні кажы, каму хочацца гінуць з халодным нутром.
     Ну вядома, вядома,  сказала Мумімама.  Але ад гэтага дажджу паводкі не будзе.
    Андатар фыркнуў.
     Спадарыня не ведае, пра што я вяду, сказаўён. Вы ў паветры не адчуваеце апошнім часам нічога дзіўнага? Ніякіх прадчуванняў? Мурашкі па спіне не бегаюць?
    20
     Неа,  здзіўлена вымавіла Мумімама.
    Ёсць якаянебудзь небяспека? прашаптаў Сніф, уперыўшыся ў Андатра.
     Хто яго ведае,  прамармытаў той.  Сусвет такі вялікі, а Зямля страшна маленькая і бездапаможная...
    Думаю, нам час класціся спаць,  паспешліва сказала Мумімама, Жахлівыя байкі нанач да дабра не вядуць.
    Хутка ўсё святло пагасла, і дом паглыбіўся ў сон. Толькі дождж ды навальніца гаспадарылі да самага ранку.
    Наступным днём было пахмурна. Мумітроль прачнуўся і выйшаў у ціхі прамоклы сад. Навальніца знікла, дождж перастаў. Але ўсё неяк змянілася. Мумітроль доўга стаяў, гледзячы ва ўсе бакі і старанна прынюхваючыся, перш чым дапяў, у чым справа.
    Усё зрабілася шэрым! He толькі неба і рэчка, а нават дрэвы, зямля і дом! Усё разам зрабілася зусім шэрым, і выглядала гэта так жахліва, нібыта ўсяму прыйшоў канец.
     Які жах,  вымавіў Мумітроль.  Які жах!
    Андатар выйшаў з дома і паклэпаў да гамака Мумітаты. Гамак таксама быў шэры. Андатар залез у яго і пачаў разглядаць шэрыя кароны яблыняў.
     Гэй!  крыкнуў Мумітроль.  Што гэта? Чаму ўсё шэрае?
    23
     He замінай тут,  сказаў Андатар.  Бяжы пагуляй. Гуляй, пакуль можна. У цяперашнім выпадку мы ўсё адно бездапаможныя, так што лепей ставіцца да гэтага пафіласофску.
    У якім такім цяперашнім выпадку?!ускрыкнуў троль.
    Канца свету, вядома, спакойна патлумачыў Андатар.
    Мумітроль павярнуўся і кінуўся ў кухню, дзе ягоная мама варыла ранішнюю каву.
     Мама!  крыкнуў ён. Усё зрабілася шэрым! Андатар кажа, што будзе канен свету! Хадзі паглядзі!
    Мама зняла каву з агню, і яны выйшлі ў сад.
     Вось яно як,  сказала Мумімама.  Трэба ж так страшна запыліцца!
    Яна правяла лапай па лісточку. Лапа зрабілася шэрай і ліпкаватай.
    Ён жа казаў, што гэта быў ненатуральны дождж!крыкнуў Мумітроль.  Ён жа казаў, што ў паветры нешта дзіўнае, і што па ім бегаюць мурашкі, і што зямля зусім маленькая...
     Андатар проста быў крышку ўзрушаны, патлумачыла Мумімама. Так бывае, калі дом разбураецца і мерзне нутро. Пасля кавы паспрабую тут крыху пачысціць. Аты не турбуйся сам і Сніфа дарма не палохай.
    Яна пайшла ў дом і адшукала Мумітату.
     Бачыў, якім усё зрабілася?  спытала яна.
     Вядома! — з імпэтам адказаўтата. Я панюхаў, пахне фосфарам! Надзвычай цікавы феномен.
     Але гэта палохае дзяцей, запярэчыла мама.  А Ан
    датар іх палохае яшчэ болей. Ты не можаш яго папрасіць расказваць дзецям штонебудзь добрае ці наогул не казаць нічога?
     Паспрабую,  паабяцаў Мумітата. Толькі баюся, ён так доўга жыў адзін, што прывык казаць усё што хоча.
    Тата меў рацыю. За кавай Андатар пабудаваў на стале веранды цэлы Сусвет.
    Тут Сонца, паказаў ён на цукарніцу.  Гэтыя ўсе сухарыкі зоркі. А вось гэтая крышка ад сухара  Зямля. Вось якая маленькая! А Сусвет такі вялікі, што канца не мае. I чорны, як вугаль. I там, наверсе, у цемрадзі паўсюль вандруюць нябесныя монстры: Скарпіён, Мядзведзіца, Авен...
    24
    25
     Досыць!  перапыніў яго тата.
    Але Андатар пакінуў ягоныя словы без увагі.
     А наступнаму сонцу нават няма месца на гэтым стале. Яно ўжо там!
    I Андатар выкінуў бутэрброд у сад.
     Паслухайце, сказала Мумімама, адсоўваючы крыху дадей астатнія бутэрброды,  а шмат такіх сонечных сістэм?
    Хапае,  адказаў Андатар са змрочным задавальненнем.  3 усяго сказанага вы можаце зразумець, наколькі гэта няважна  знікне Зямля альбо не.
    Мама ўздыхнула.
     He хачу знікаць!  крыкнуў Сніф.  Я пячору знайшоў! Няма калі мне знікаць!
    Тата нахіліўся да Андатра і сказаў:
     He хочаце крыху адпачыць у гамаку? Там добра думаецца!
     Вы так кажаце, толькі каб пазбавіцца мяне!  сказаў Андатар.
    Ён дзьмухнуў на крышку, якая была Зямлёй, і яна знікла са стала. Мумітроль захныкаў.
     А хадземце да рэчкі,  сказала Мумімама.  Я пакажу вам, як рабіць чоўнікі з трыснягу.
    Дзень цягнуўся вельмі марудна. Сніфу і Мумітролю не хацелася ісці да пячоры: раптам, пакуль іх не будзе, Зямля знікне? Лавіць перліны раптам здалося зусім нецікавым. Яны селі на ганку пры верандзе (чамусьці здавалася, што тут найбольш надзейна) і зашапталіся пра Сусвет, які, аказваецца, быў зусім не блакітны, а чорны, а цэлая
    сонечная сістэма значыла не болей за нейкі выкінуты бутэрброд.
     Намтрэбаіхнечымзабавіць, занепакоенасказала мама Мумітату.  Гуляць яны не хочуць. Яны не могуць думаць ні пра што іншае, апроч як пра гэтыя Андатравы ідэі наконт канца свету.
     Думаю, нам варта адправіць іх адсюль ненадоўга,  сказаў тата.  Андатар кажа пра нейкую Абсерваторыю.
     Пра што?  перапытала Мумімама.
     Абсерваторыю,  паўтарыў тата.  Здаецца, гэта крыху ніжэй па рацэ. Такое месца, адкуль назіраюць за зоркамі. Калі дзеці ні пра што, апроч зорак, думаць не могуць, дык чаму б дзецям не даць на іх паглядзець?
    Сапраўды, ты, мабыць, маеш рацыю, адказала мама і пайшла далей абціраць пыл з бэзу.
    Абдумаўшы ўсё як след, яна падышла да ганку веранды.
     Мы тут з татам падумалі, што вам трэба выправіцца ў невялічкую вандроўку,  сказала яна.
     Мам, ну якая вандроўка, калі Зямля можа знікнуць у любую хвіліну!  заспрачаўся Мумітроль.
    Сусвет чорны, як вугаль, ён поўны вялізных і грозных зорак,  прамармытаў маленькі Сніф.