Камета над далінай мумітроляў
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 154с.
Мінск 2011
Хадзем з намі, прапанавала фрэкен Снорк. Ты можаш схавацца сам і схаваць свае маркі ў нашай цудоўнай пячоры.
У маёй цудоўнай пячоры, паправіў Сніф.
I Хемуль пайшоў з імі ў Мумідол. Падарожнічаць з ім было цяжка, але ж нічога не зробіш. Аднойчы ўсім давялося вярнуцца на некалькі кіламетраў назад і шукаць бракаванку, якую ён згубіў па дарозе. I яшчэ Хемуль двойчы сварыўся са Сноркам праўда, прычыны ніхто не
118
119
зразумеў (самі яны сцвярджалі, што гэта была дыскусія, хоць усё вельмі нагадвала сварку).
Сніф ішоў адзін і быў нязвыкла маўклівы. Ён думаў пра коцьку. Ці не забылася Мумімама паставіць ёй малака? А што калі коцька не зразумела, што павінна любіць Сніфа, і прывязалася за гэты час да Мумімамы? Ці патрэцца коцька аб яго нагу? А можа, проста пройдзе міма, задраўшы хвост? Ніколі не ведаеш дакладна, дзе гуляе твой кот. Лепш за ўсё проста намякаць, што хтосыді цябе страшэнна любіць. Сніф вельмі ганарыўся тым, што за ўсю вандроўку нікому не выдаў свайго сакрэту.
Чуеце? раптам сказаў Снусмумрык, дастаўшы з рота люльку. Вецер падымаецца...
Усе спыніліся і прыслухаліся. Аалёка ў лесе пачулася шамаценне, якое перарасло ў гучны шум. Але дрэвы не рухаліся.
Глядзіце! закрычаў Снорк.
Высока над верхавінамі дрэваў неслася вялікае воблака. Яно то апускалася, то падымалася іўрэшце завалакло чырвонае неба. Раптам яно ўпала проста на лес. Гэта была саранчамільёны вялікіх зялёных жамярын, якія адразу ж пачалі аб'ядаць лісце з дрэваў. Лес напоўніўся трэскам. Саранча аб'ядала дрэвы адно за
адным, рвала, грызла і раздзірала лісце, кішэла, скакала і поўзала паўсюль.
Фрэкен Снорк залезла на камень і завішчала ад страху.
Ну ціха ты, гэта ж толькі саранча, сказаў Снорк. Мы ўжо адну такую сустракалі яна на скрыпцы на балі грала...
Але ж гэтыя кішацьі закрычала фрэкен Снорк. Адна саранча не можа кішэць! Яна не ўмее!
Аумаеце, яны і маркі ядуць? запытаў Хемуль, прыціскаючы да сябе альбом.
Бедны лес! закрычаў Мумітроль. Паглядзіце, што яны з ім зрабілі!
На дрэвах не засталося ні лістка, а зямля была зусім голая. Адзіным, што нагадвала пра расліннасць, была кветка за вушкам фрэкен Снорк. А воблака ненажэрнай саранчы паднялося над лесам і паляцела на захад. Зноў стала ціха. Снорк сеў і зрабіў запіс у сваім сшытку:
120
Катастрофа нумар адзін, напісаў ён. Вы ведаеце, што камета заўсёды прыносіць з сабой катастрофы?
Якія катастрофы? спытаў Сніф.
Навалы саранчы, чуму і землятрус, адказаў Снорк. А таксама патопы, штормы і іншае.
т Карацей кажучы, тлум, прабурчаў Хемуль. Ніякага спакою.
I яны пайшлі далей па аб'едзеным лесе.
«Толькі б яны не з'елі сад, думаў Мумітроль. Мама тады вельмі засмуціцца. Ататава градка з тытунём...»
Даражэнькі мумрык, сказаў ён, зайграй штонебудзь. Няхай сабе і сумнае.
Губны гармонік сапсаваўся, адказаў Снумумрык. Толькі некалькі нотаў засталося.
Ну сыграй хоць іх, папрасіў троль.
Снусмумрык зайграў песеньку пра охі і ахі:
Ох ах,
Жах страх кол.
У стоме, шукаем, дол.
Гучыць жахліва, сказаў Хемуль.
I яны ў стоме самотна пайшлі далей. Пад вечар пачало дзьмуць. Спачатку гэта быў звычайны злы вецер. Але ён мацнеў і хутка з пяцібальнага зрабіўся шасцібальным. Пасля дарос да сямі балаў і ператварыўся ў шторм. Падарожнікі былі якраз пасярод вялікага балота, калі іх заспела непагадзь.
Катастрофа нумар два! закрычаўСнорк, махаючы сваім сшыткам. Зараз пачнецца ўраган!
I тут вецер вырваў сшытак у яго з лапаў, і той паляцеў далёкадалёка, зносячы з сабой усе інструкцыі пра тое, як уратавацца ад каметы.
Мы паляцім дадому! закрычаў Мумітроль. — Як добра, што вецер дзьме ў патрэбны бок!
Шторм зароў і панёс іх над балотам. У Снусмумрыка ледзь не сарвала капялюх, Сніф перакуліўся дагары нагамі, а Мумітролеў медаль узляцеў проста ў неба.
Мне страшна! закрычала фрэкен Снорк. Трымай мяне за лапку!
Мумітроль моцна схапіў яе за лапу.
«Калі б толькі ў нас быў паветраны шар, думаў ён, мы б паляцелі дадому... проста да таты з мамай...»
Раптам Хемуль завыў гучней за туманную сірэну: шторм знёс альбом з маркамі, і цяпер яго калекцыя ляцела па свеце з усімі бракаванкамі, паштовымі блокамі і вадзянымі знакамі. Альбом махаў старонкамі, нібы птушка крыламі, і рабіўся ўсё меншы і меншы... Хемуль
122
123
рабег за ім, блытаючыся ў сваіх спадніцах, што трапяталі ад ветру і білі яго па нагах. Як вялікі папяровы змей, Хемуль ляцеў над зямлёй, пакуль не захрас у хмызах. Спадніцы накрылі яму галаву, і пагоня скончылася.
Праз некаторы час Хемуль адчуў, як хтосьці тузае яго за локаць.
Адчапіцеся! заскуголіў ён. Я няшчасны Хемуль, які страціў свой альбом з маркамі!
Я ведаю, адказаў Мумітроль, і вельмі спачуваю. Але на жаль, нам трэба пазычыць тваю сукенку. Мы зробім з яе паветраны шар. Нам хутчэй трэба дадому. Камета ляціць! Будзь ласкавы, здымі сукенку...
Адчапіся! адчайна закрычаў Хемуль. He кажы мне пра каметы! Ненавіджу іх!
Цяпер шторм ператварыўся ў сапраўдны дзесяцібальны ўраган. На гарызонце з'явілася чорнае спіралепадобнае воблака. Яно насоўвалася ўсё бліжэй.
Здымай сукенку! закрычаў Снусмумрык.
Ніхто не пачуў, што адказаў Хемуль, і добра, бо ён, пэўна, сказаў нешта страшна непрыстойнае. У наступны момант сукенку сцягнулі з яго галавы. Гэта была вялікая сукенка з фальбонамі, што дасталася Хемулю ад яго цёткі. Дастаткова было завязаць гарлавіну і рукавы, каб атрымаўся цудоўны паветраны шар.
Чорнае воблака было ўжо зусім блізка.
Трымайцеся мацней! закрычаў Снусмумрык. Зараз паляцім па альбом з маркамі!
Усе моцна ўхапіліся за фальбоны сукенкі, шторм надзьмуў і падняў яе, і яны паляцелі прэч ад чорнага воблака, што з выццём і рыкам неслася ім наўздагон праз балота. Яны больш не адчувалі зямлі пад нагамі. Вакол зрабілася цёмна. Так яны ляцелі на захад, насустрач ночы і змроку.
Недзе апоўначы шторм паслабеў і сціх. Паветраны шар павольна апусціўся ў лес і павіс на высокім дрэве. Усе доўга маўчалі, скруціўшыся між галінаў і ўтаропіўшыся ў чырвоны змрок лесу. Было чуваць, як шторм адыходзіць прэч. Урэшце засталося толькі слабое скавытанне, а потым зрабілася зусім ціха.
124
125
Тады Снусмумрык спытаў:
Нуяквы?
Здаецца, я цэлы, адказаў нехта маленькі з ценю. He ведаю, я гэта ці нейкая драбяза, якую прынёс з сабой шторм. Я ж папярэджваў, вы рызыкуеце галавой!
Гэта дакладна ты сам, злосна адгукнуўся Хемуль, ад цябе так проста не пазбавішся. А цяпер я б хацеў запытацца: ці ёсць хоць нейкая магчымасць вярнуць назад маю сукенку?
Калі ласка, дзякуй за дапамогу, адказаў Снорк.
А дзе фрэкен Снорк? закрычаў Мумітроль.
Тут, адказала яна з цемры. 1 люстэрка са мной!
А самной капялюх! сказаўСнусмумрыкі засмяяўся. 1 губны гармонік! I нават пяро ў маім капелюху!
Хемуль нацягнуў сукенку праз галаву.
Бачу, у вас цудоўны настрой, сказаў ён. Ненавіджу пакамечаныя фальбоны.
Потым ужо ні ў кога не было сілы размаўляць. Усе заснулі на галінах вялікага дрэва і прачнуліся толькі ў дванаццаць гадзін наступнага дня.
Пятніцай сёмага жніўня вецер сціх, і зрабілася страшна горача. Колькі было часу, ніхто не ведаў, адчувалася толькі, што ўжо досыць позна.
Камета вырасла да агромністых памераў, і было ясна бачна, як яна ляціць на Мумідол у жудасна яркім белым ззянні полымя.
Мумітроль самы першы спусніўся здрэва. Асцярожна азірнуўшыся і паветрыўшы па баках носам, ён усклікнуў:
Усё зялёнае! Тут паўсюль лісце і кветкі!
Лес нікуды не знік ён выглядаў так, як і павінен выглядаць лес. Толькі крышачку здавалася, быццам яго доўга не было дома.
Сёння кожная кузурка, кожная самая маленькая мурашка схавалася глыбокаглыбока ў зямлі так глыбока, як толькі змагла забрацца. Птушкі ціха сядзелі на дрэвах і чакалі.
Ну, любая сястрычка, сказаў Снорк, будзеш сёння насіць кветку за вухам?
Азякуй за клопат, адказала сястра, але нешта не хочацца. Мне страшна.
Сніф ішоў, паглыбіўшыся ў роздумы пра сваё кацянятка. Ці будзе яно сядзець на ганку пры верандзе? Скажа яму штонебудзь ці толькі завуркоча? А раптам яно такое маленькае, што зусім не пазнае Сніфа? Трывога
127
і няўпэўненосць раслі ў ягоным сэрцы, і ўрэшце ён пачаў хныкаць сабе пад нос.
Усё будзе добра, вось пабачыш, суцяшаў яго Снусмумрык. Але паспрабуй ісці крыху шпарчэй. Трэба спяшацца...
Зноў спяшацца! выпаліў Хемуль. Усе спяшаюцца! Усе сварацца! Ці будзе хоць нейкі спакой на гэтым свеце?!
Хемуль быў не ў гуморы: нахмурыўшыся, ён старанна шукаў свой альбом з маркамі. Спякота стаяла жудасная, і ні ежы, ні пітва не засталося. Яны толькі ішлі ды ішлі.
«Я кім дзіўным робішся, калі чагосьці вельмі хочацца, разважаў Мумітроль. Я дакладна адчуваю смачны пах свежых булаю). Уздыхнуўшы, ён рушыўдалей. Празхвіліну спыніўся, узняў нос і прынюхаўся. I раптам пабег.
Дрэваў стала менш. Свежымі булкамі запахла мацней. I раптам перад ім раскінуўся Мумідол Мумідол з сінім мумідомам, такім самым спакойным і звычайным, як і ў дзень, калі Мумітроль пакінуў яго. I там, у доме, ягоная мама мірна пякла імбірныя пернічкі.
Мы дома! Дома! закрычаў Мумітроль. Я ведаў, ведаў, што з намі ўсё будзе добра! Глядзіце!
А вунь масток ты пра яго расказваў, заўважыла фрэкен Снорк. А гэта, вядома ж, дрэва, па якім можна лазіць. Такі чароўны дом! А веранда якая мілая!
Сніф паглядзеў на ганак. Але там нікога не было кацяня яго не чакала.
Мумімама сядзела на кухні і ўпрыгожвала збітымі ружовымі вяршкамі высокі торт. Ваколторта прыгожа віліся
шакаладныя літары: «Майму любаму Мумітролю», а на макаўцы сядзела зорка з цукровай ваты.
Мама пасвіствала сабе пад нос, пазіраючы час ад часу ў акно. Мумітата занепакоена хадзіў з пакоя ў пакой і замінаў ёй.
Чаму іх няма? пытаўся ён. Палова на другую ўжо.
Ну вядома ж, яны прыйдуць, адказала мама. He трывожся. Будзь ласкавы, падымі крыху торт, я падкладу сурвэтку. Дам Сніфу аблізаць сподак, яму гэта так падабаецца...
Тата ўздыхнуў і прыўзняў торт.
I навошта мы іх адпусцілі? сказаў ён. Мы ж не ведалі...
Тут увайшоў Андатар і прысеў на скрыню для дроваў.
128
129
Ну, што там з каметай? пацікавілася мама.
Ляціць як ачмурэлая, раздражнёна прабурчаў Андатар. Самы час пірагі пячы.