Камета над далінай мумітроляў
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 154с.
Мінск 2011
104
105
раўнавагу і ледзь не падаў. Яны перасталі размаўляць і проста ішлі, ішлі, ішлі. Раптам перад імі ўзнік затанулы карабель. Небарака выглядаў страшэнна сумна. Мачта зламалася, а разбітыя барты былі аблепленыя ракавінкамі і водарасцямі. Такелаж даўно знесла марскімі плынямі, але насавая фігура засталася і, здавалася, з сумнай усмешкай глядзела ўдалечыню.
Якты думаеш, яны выратаваліся? прашаптала фрэкен Снорк.
Вядома, адказаў Мумітроль. У іх ёсць выратавальныя шлюпкі. Хадзем адсюль. Усё гэта так сумна...
Стойце! закрычаў Сніф і саскочыў з хадуляў. Там нешта блішчыць! Нешта залатое!
Ён залез пад абломкі і пачаў корпацца ў водарасцях.
Кінжал! закрычаў ён. Залаты! I ручка з каштоўнымі камянямі!
Фрэкен Снорк схілілася паглядзець і страціла раўнавагу. Яна хіснулася наперад, потым назад, віскнула і ўпала ў чорнае нутро карабля. Мумітроль кінуўся яе ратаваць.
Ён залез наверх па іржавым якарным ланцугу, пра
107
слізнуў уніз па кіліме з водарасцяў на палубе і зазірнуў уцемру трума.
Ты дзе? закрычаў ён.
Тут! піскнула фрэкен Снорк.
Ты не пабілася? спытаў троль.
He, толькі спалохалася! адказала яна.
Мумітроль саскочыў у трум. Там па пояс стаяла вада і страшэнна смярдзела цвіллю.
Вечна гэты Сніф са сваімі каштоўнымі камянямі, паскардзіўся Мумітроль.
А я яго разумею, запярэчыла фрэкен Снорк. Мне таксама падабаюцца каштоўныя камяні, золата, перлы і дыяменты! Можа, тут штосьці знойдзецца? А давай...
Тут занадта цёмна, адказаў Мумітроль. I можа быць небяспечна.
Ага, паслухмяна адказала фрэкен Снорк. Тады падсадзі мяне, калі ласка.
Мумітроль прыўзняў яе, і яна вылезла з трума праз люк.
Вы там як? закрычаў Снусмумрык.
Мяне зноў выратавалі, радасна адказала фрэкен Снорк ідастала люстэрка, каб праверыць, ці не разбілася яно.
На шчасце, шкло не пабілася і ўсе рубіны былі на месцы. У люстэрку фрэкен Снорк убачыла сваю мокрую чупрынку, чорны люк, вушы Мумітроля ўнізе, а ззаду, за ім, у цёмным куце, варушылася нешта яшчэ, паціху падпаўзаючы бліжэй і бліжэй да Мумітроля...
Асцярожна! закрычала фрэкен Снорк. Ззаду!
Мумітроль азірнуўся.
На яго рухаўся васьміногсамая небяспечная марская пачвара ўсвеце. Вялізны васьміног павольна поўз на яго з цемры!
Мумітроль палез наверх, але дошкі былі занадта слізкія. Якён ні намагаўся, ён усё адно саслізгваў і плюхаўся ў ваду. Фрэкен Снорк наверсе вішчала ад страху. Люстэрка яна ўсё яшчэ трымала ў лапцы.
Васьміног набліжаўся. Але раптам ён спыніўся і міргнуў. Гэта люстэрка злавіла дысквогненнай каметы, і вялікі асляпляльны сонечны зайчык скочыў проста васьміногу ў вочы. I той спужаўся, бо ўсё жыццё правёў у цёмнай глыбіні мора. А цяпер цемра знікла. I мора знікла. I найбольш жудасна было, вядома, атрымаць агіднае чырво
108
109
нае святло проста ў вочы. Васьміног уздыхнуў і схапіўся за галаву ўсімі сваімі шчупальцамі ў глыбіні трума.
Фрэкен Снорк, ты выратавала мне жыццё, прамовіў Мумітроль. 1 апроч таго, так вынаходліва!
Гэта атрымалася выпадкова, прызналася яна. — Але я хацела б штодня ратаваць цябе ад якоганебудзь васьмінога!
Ну, не, запярэчыў Мумітроль, гэта было б занадта. Хадзем. Аавай хутчэй адсюль выбірацца.
Цэлы дзень ішлі яны праз самотнае марское дно, спускаючыся ўсё глыбей. Навокал ляжалі велізарныя марскія ракавіны, зусім не падобныя да тых, якія можна знайсці на беразе. Усе яны былі вельмі яркія, упрыгожаныя шыпамі або закручаныя ў спіралькі.
У іх можна нават жыць, сказала фрэкен Снорк. Чуеце, я к я н ы шумяць? Можа, нехта там сядзіць і штосьці шэпча?
Гэта мора, адказаў Снусмумрык. Ракавіна памятае мора.
Снусмумрыку захацелася зайграць, і ён дастаў губны гармонік. Але адтуль не выйшла ні гуку: вадзяная пара разагнала ўсе ноты.
He атрымліваецца, засмуціўся Снусмумрык.
Тата абавязкова адрамантуе твой гармонік, калі мы прыйдзем дахаты, суцешыў яго Мумітроль. Ён што хочаш адрамантуе, калі лапы дойдуць.
Цяпер мы наблізіліся да самых глыбіняў, сказаў Снусмумрык. Ідзіце асцярожна...
Водарасцяў тут ужо не было. Марское дно, пакрытае шэрай цінай, рэзка абрывалася ўніз. Стаяла надзвычай урачыстая цішыня. А далей дна зусім не было. Яно знікала ў прорве, поўнай ценяў і пары.
Ніхто не наважыўся наблізіцца, каб паглядзець уніз. Яны асцярожна абмінулі бездань, а фрэкен Снорказірнулася і ўздыхнула, бо ля абрыву ляжала самая вялікая і прыгожая марская ракавіна. Яна была белаябелая і свяцілася ў цемры, а ўнутры яе спявала мора.
He звяртай на яе ўвагі, сказаў Мумітроль. Тут небяспечна. Унізе ў ціне жывуць пачвары, якіх ніхто ніколі не бачыў...
Звечарэла. Вандроўнікі спыніліся, трымаючыся як найбліжэй адно да аднаго і прыслухоўваючыся да незвычайнай цішыні. Усё вакол было мяккае, вільготнае і надзіва маўклівае. He хапала ўсіх тых прыемных, ледзь чутных гукаў, якія прыносіць з сабою вечар, калі ты на сушы: пошуму ветру ў лісці, піску птушак, тупацення лапак, што спяшаюцца дадому. Яны не змаглі распаліць вогнішча. Было страшна засынаць побач з невядомай небяспекай, якая ўлюбую хвіліну магла выпаўзці з бездані. Урэшце
111
Мумітроль сузіраў змрочны краявід і думаў пра тое, як, напэўна, спалохалася Зямля, калі ўбачыла, што да яе набліжаецца іскрысты чырвоны шар. Ён думаў пра тое, як страшэнна ён любіць усё на свеце: лес і мора, вецер і дождж, сонечнае святло, траву, мох і што без усяго гэтага жыць было б немагчыма.
А потым ён падумаў:
«Але ж мама дакладна ведае, як усё гэта выратаваць».
яны залезлі на высокую скалу, дзе было не так жудасна, і даелі сухары, якія заставаліся ў сноркаў.
Мумітроль першы стаў на вахту, вырашыўшы павартаваць і замест фрэкен Снорктаксама. Астатнія прыціснуліся адно да аднаго і заснулі. Мумітроль сядзеў, углядаючыся ў мёртвае марское дно. Ад святла каметы яно выглядала чырвоным, а скалы кідалі аксамітначорныя цені.
112
Сніф прачнуўся і сказаў:
Яна прыляціць заўтра.
Усе паглядзелі на камету (фрэкен Снорк праз чупрынку).Чырвоны шарзрабіўся надзвычай вялікім, а вакол яго гарэла кола з мігатлівых языкоў полымя. Пара знікла, і марское дно праглядалася далёка наперад.
Пад'ём! сказаў Снусмумрык і нацягнуў капялюх на вушы. Хадзем далей!
За сняданкам яны ўбачылі скрута, які ехаў на ровары з дзіцему торбе за плячыма. На багажніку быў прымацаваны чамадан, і яшчэ шмат розных торбаў і вузельчыкаў матлялася на рулі.
Скрут, зусім чырвоны, паглядзеў на вандроўнікаў, але нават не павітаўся.
Здароў! закрычаў Мумітроль. He пазнаеш мяне? Ты, што, пераязджаеш?
115
Скрут злез з ровара і адбарабаніў:
Цяпер усе ў Мумідоле перабіраюцца кудынебудзь. Каму гэта трэба заставацца ічакаць камету?!
А хто сказаў, што камета прызямліцца ў Мумідоле? спытаў Снорк.
Андатар, адказаў скрут.
А тата з мамай? закрычаў Мумітроль. Яны ж засталіся! Яны чакаюць мяне!
Тактактак, нецярпліва залапатаў скрут. Яны сядзяць на верандзе. Але мяне гэта не датычыць. Аарэчы, ты не паспееш да іх дабрацца.
I скрут паехаў далей, толькі хвост мільгнуў.
Падарожнікі паглядзелі яму ўслед.
Чамадан! сказаў Снусмумрык. Аы яшчэ і торбы з вузельчыкамі! Па такой гарачыні! Хадзем далей.
Наперадзе яны ўбачылі некалькі сотняў хаціфнатаў, што кіраваліся на ўсход. Марское дно проста кішэла ўцекачамі. Розная малеча і кнюты ўсіх відаў, мышыныя сем’і, троліімшарнікі, лясныя звераняткіусе спяшаліся прэч з Мумідола. Большасць ішла пешкі, некаторыя, найбольш спалоханыя, беглі, вялікія сем'і везлі сваё дабро на вазках і нават на калясках, а хтосьці прыхапіў з сабой цэлы дом. Усе яны ў страху пазіралі на неба і так спяшаліся, што ледзь паспявалі кінуць адно аднаму «добры дзень».
Так дзіўна, засмуціўся Мумітроль, я шмат каго з іх ведаю, і мы так даўно не бачыліся. Маглі б і паразмаўляць.
Ім страшна, адказаў Снусмумрык.
Ды ну, махнуў лапай Мумітроль. Аома няма чаго баяцца!
Мы, напэўна, выглядаем надзвычай смелымі, закрычаў Сніф і пачаў размахваць кінжалам так, што каштоўныя камяні заблішчалі.
He думаю, што мы асабліва смелыя, разважліва сказаў Мумітроль. Проста мы ўжо прызвычаіліся да каметы, амаль што пазнаёміліся з ёй. Мы ж былі першыя, хто пра яе даведаўся, і назіралі, як яна расце. Падумайце, яна ж зусім адзінокая...
Ага, сказаў Снусмумрык. Той, каго баяцца, мабыць, адчувае сябе вельмі адзінокім.
Фрэкен Снорк узяла Мумітроля за лапу.
Пакуль табе не страшна, сказала яна, абяцаю, што таксама не буду баяцца.
Нарэшце яны прыйшлі да іншага берага, саскочылі з хадуляў і пачалі ад радасці качацца па пяску. Потым пабеглі ў лес і там крычалі, смяяліся і абдымаліся.
Мы амаль дома, усклікнуў Мумітроль. Хутчэй, хутчэй! Тата з мамай сядзяць на верандзе і чакаюць!
116
Але дарога дадому аказалася нашмат даўжэйшай, чым яны ўяўлялі.
У лесе падарожнікі сустрэлі хемуля, які сядзеў і штосьці бурчаў сабе пад нос, трымаючы ўлапах альбом змаркамі.
— Тлум і валтузня, казаў Хемуль, валтузня і крыкі, а што здарылася, ніхто не можа растлумачыць!
Дзень добры, сказаў Мумітроль. Вы часам не сваяктаго Хемуля, што цікавіцца начнымі матылькамі?
Гэта мой стрыечны брат па бацькоўскай лініі, адказаў Хемуль, не хаваючы агіды. Асёл аслом. Мы больш не радня, і я з ім парваў усялякія стасункі.
Чаго гэта? запытаў Сніф.
Ён страшна аднабаковы, адказаў Хемуль. Матылькі, матылькі і яшчэ раз матылькі. Нават калі зямля пад нагамі праваліцца, усё адно не заўважыць.
Але заўтра яна і праваліцца, патлумачыў Снорк. У восем гадзін сорак дзве хвіліны, калі дакладна.
Што? сказаў Хемуль. Тлум дый годзе. Я цэлы тыдзень раскладаў свае маркі, праглядаў кожны вадзяны знак і што цяпер? Хапаюць мой стол, вырываюць зпад мяне крэсла, зачыняюць увесь дом! I цяпер я сяджу тут над кучай марак, і ніхто не можа мне патлумачыць, што адбываецца!
Дарагі Хемуль, спакойна і выразна звярнуўся да яго Снусмумрык, рэч у тым, што заўтра камета сутыкнецца з зямлёй.
Камета... паўтарыў Хемуль. 1 якое дачыненне гэта мае да маёй калекцыі марак?
Ніякага, адказаў Снусмумрык. Але калі гэтая шалёная хвастатая зорка абрынецца на нас, ад тваёй калекцыі мала што застанецца.
Яшчэ чаго, сказаў Хемуль, устаў і падабраў падол сваёй сукенкі (рэч утым, што хемулі носяць сукенкі, чаму ніхто не ведае, магчыма, яны проста ніколі не спрабавалі надзець штаны). 1 што мне цяпер рабіць?