Камета над далінай мумітроляў
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 154с.
Мінск 2011
Ведаю, сказала мама. Але там, куды вы пойдзеце, вы якраз зможаце паглядзець на зоркі. Андатар сказаў, што недзе паблізу ёсць такое месца, дзе назіраюць за зоркамі. А нам сапраўды варта даведацца, наколькі гэтыя зоркі вялікія і ці праўда Сусвет чорны.
26
27
Ты хочаш сказаць, што тады табе будзе спакайней? спытаў Мумітроль.
Безумоўна, адказала ягоная мама.
Мумітроль адразу ўстаў:
Мы ўсё высветлім, не хвалюйся. Магчыма, Зямля нашмат большая, чым падаецца.
У Сніфа так пераняло дух, што ледзь ногі не падкасіліся. «Мнетаксама дазволілі, думаў ён. Я нетакіўжо маленькі і магу таксама выправіцца ў гэтую вандроўку!»
Ён павярнуўся да Мумімамы:
Мы ўсё зробім. He турбуйся. Толькі не забывайся кожны дзень выстаўляць на ганак сподачак з малаком. Я не скажу навошта, бо гэта сакрэт.
У дзень вялікага падарожжа Мумітроль прачнуўся на золку і падбег да акна, каб паглядзець надвор'е. Было ўсё гэтак жа пахмурна. Хмары віселі нізка над самымі схіламі, і ні адзін лісточак не варушыўся на садовых дрэвах.
Сніф! Прачынайся! Час выбірацца! крыкнуў троль.
Ён кінуўся ўніз па сходах, адчуваючы сябе неверагодна мужным і страшна дужым.
Мама ў зале збірала рэчы ў дарогу. Яна заварочвала бутэрброды, а на стале стаяла мноства кошыкаў, заплечнікаў і скрынак.
Мам, сказаў Мумітроль, мы не зможам узяць усё гэта з сабой. 3 нас будунь смяяцца.
У Адзінокіх Гарах халодна, сказала мама і дадала пару швэдраў і патэльню. Ты компас узяў?
Угу, адказаў Мумітроль. А можа ты хоць бы талеркі выняла? Мы будзем есці з зялёных лістоў.
29
Як сабе хочаш, ллой любы, сказала мама і дастала талеркі. Тата на дварэ, рамантуе плыт. Андатар спіць, А дзе Сніф?
Тут, сярдзіта адказаў сонны Сніф.
Ён быў такі заспаны, што ўся мордачка ў яго зморшчылася.
Сніф выйшаў на ганакі зазірнуўу сподакзпадмалака. I адразу прачнуўся. Сподак ужо быў няпоўны. Няма сумневу, малака стала менш. Коцька прыходзіла сюды. Яна вернецца, яна будзе, магчыма, сядзець і чакаць, калі ён зноў прыйдзе дадому. А тады ўжо хай ён коціцца куды хоча, гэты Сусвет.
На беразе рэчкі ляжаў плыт з узнятым ветразем.
Трымайцеся сярэдзіны рэчкі, сказаў тата. Калі заўважыце нешта дзіўнаватае з круглым дахам гэта і будзе Абсерваторыя. Андатар сказаў, там жыве проць
ма прафесараў, якіх нічога, апрача зорак, не хвалюе. Вялікіх, маленькіх і ўлюбых колькасцях. Лавіце фалінь. Да сустрэчы!
Бывайце, бывайце! крыкнулі Мумітроль і Сніф.
Плыт пачаў плаўна спускацца па рацэ.
Шчаслівай дарогі! крыкнула Мумімама наўздагон. Вяртайцеся да нядзелі, я зраблю проста райскі мус! He забывайце нацягваць ваўняныя штаны, як будзе халодна! Парашок ад жывата ў левым вялікім аддзеле...
Але плыт ужо знік за першаю лукавінай, і перад імі насустрач невядомаму выпрасталася рака, дзікая і прывабная.
Берагі паступова рабіліся ўсё вышэйшымі, у далечы вырасталі, нібы цень на небе, Адзінокія Горы. Рэчка была такая самая шэрая, як і нябёсы. Стаяла суцэльная ціша. Птушкі не спявалі, рыбы не плёскаліся ў вадзе. I не было ніякай Абсерваторыі.
Маленькі Сніф выпрасіў дазвол пакіраваць плытом, але вельмі хутка стаміўся.
Аоўга нам яшчэ? спытаў ён.
Гэта вельмі вялікае і важнае падарожжа, адказаў Мумітроль. He так шмат ёсць маленькіх зверанятак, якім дазволена ў чымсьці такім удзельнічаць.
Але нічога не адбываецца, запярэчыў Сніф. Увесь час толькі гэтыя шэрыя берагі, адна нудота. А можна было б лавіць перліны і рабіць палічкі для пячоры...
Перліны... сказаў Мумітроль. Гэта ж так, проста белыя каменьчыкі. А тут усё сур'ёзна, разумееш? Зямля можа знікнуць у любую хвіліну, і мы паехалі ў падарожжа,
30
31
каб адшукаць нейкае выйсце. Учора ты і казаць не мог ні пра што, апрача страшных зорак.
Гэта было ўчора, сказаў Сніф.
Рака плыла далей, шэрая, ціхая. У змроку яны заўважылі недзе з паўсотні хаціфнатаў, якія кіравалі на ўсход.
Нешта яны сёлета позна, сказаў Мумітроль. Ты іх калінебудзь бачыў зблізу? Яны не размаўляюць, і ні да кога ім справы няма. Проста ідуць і ідуць наперад, махаюць лапамі, уперыўшыся ў дадягляд. Тата кажа, ім ніколі не дабрацца туды, куды іх так цягне...
Сніф паглядзеў на хаціфнатаў. Яны былі вельмі маленькія, белыя і бястварыя.
_ не, _ сказаў ён. Я іх зблізу не бачыў, дый не хачу. △оўга нам яшчэ?
Мумітроль уздыхнуў і скіраваў плыт за наступны паварот. I тады ніжэй па рацэ, на беразе ён заўважыў нешта дзіўнае. Нешта падобнае да бурштынавай цукровае галавы. Гэта была першая вясёлая фарба за цэлы дзень.
Што гэта там такое? закрычаў Сніф. Абсерваторыя?
He, сказаў Мумітроль. Намёт. Жоўты намёт, А ў ім гарыць свечка...
Падплыўшы бліжэй, яны пачулі, як у намёце нехта грае на губным гармоніку. Мумітроль змяніў курс, плыт павольна павярнуў да берага і надзейна прычаліў.
Эгей? асцярожна крыкнуў Мумітроль.
Музыка сціхла. 3 намёта выйшаў мумрык у старым зялёным капелюху і з люлькаю ў зубах.
Здароў, сказаў мумрык. Кідайце сюды фалінь. У вас на борце не знойдзецца крыху кавы?
32
33
Цэлая бляшанка! крыкнуў Сніф. 1 цукар! Я Сніф, я пакінуў за сабой не менш як сотню міляў і я кіраваў амаль усю дарогу, а дома ў мяне ёсць сакрэт, ён пачынаецца на «К», а заканчваецца на «Т»! А гэта Мумітроль. Ягоны тата пабудаваў цэлы дом!
Во як! сказаў мумрык і паглядзеў на іх. А я Снусмумрык.
Ён распаліў перад намётам маленькае вогнішча і паставіў каву.
Ты зусім адзін тут жывеш? спытаў Мумітроль.
Я жыву то тут, то там, адказаў Снусмумрык і выставіў тры кубкі. Сёння я апынуўся тут, а заўтра буду яшчэ недзе. Прывабнасці жыцця ў намёце! А вы куды плывяце?
У Абсерваторыю, сур'ёзна сказаў Мумітроль. Нам трэба ўбачыць страшныя зоркі і высветліць, ці сапраўды Сусвет чорны.
Доўгае будзе падарожжа, сказаў Снусмумрык.
Потым ён надоўга змоўк.
Калі кава згатавалася, ён разліў яе па кубках і сказаў:
3 каметамі ніколі не ведаеш. Прылятаюць і знікаюць, калі ім хочацца. Можа, яна сюды і зусім не прыляціць.
Што яшчэ за каметы? у Сніфа аж вочы пацямнелі.
Ты не ведаеш? сказаў Снусмумрык. Вы ж збіраліся паглядзець на страшныя зоркі. Камета адзінокая зорка, што сарвалася са свайго месца і імчыць па Сусвеце, а ззаду ў яе гарыць хвост. Ва ўсіх астатніх зорак
ёсць дакладныя арбіты яны па іх рухаюцца, як па коле. А камета можа з'явіцца дзе заўгодна. Наваттут.
1 што тады будзе? прашаптаў Сніф.
Нічога добрага, сказаў Снусмумрык. Уся Зямля рассыпецца на кавалачкі.
Адкуль ты ведаеш? абурана спытаў Мумітроль.
Снусмумрык паціснуў плячыма.
Так кажуць, сказаў ён. Яшчэ кавы?
He, дзякуй, сказаў троль. — Нешта мне больш не хочацца.
1 мне таксама! выпаліў Сніф. Мне блага... Мяне зараз вырве!
Яны яшчэ доўга сядзелі, моўчкі гледзячы на дзікі краявід. Снусмумрык дастаў губны гармонік і зайграў нейкую незразумелую вечаровую песню.
Цяпер у небяспекі было імя. Камета. Мумітроль глядзеў у неба. Яно было шэрае і спакойнае, як звычайна. Але цяпер ён ведаў: недзе за покрывам гэтых аблокаў ляціць яркая зорка камета, за якой палае доўгі хвост, і яна ўсё бліжэй і бліжэй...
Калі яна прыляціць? спытаў ён раптам.
Гэта, напэўна, ведаюць у вашай Абсерваторыі, сказаў Снусмумрык і падняўся. Але сёння яна дакладна не прыляціць. Прагуляемся, пакуль не сцямнела?
А куды? жаласліва спытаў Сніф.
А, куды заўгодна, сказаў Снусмумрык. Але калі табе так хочацца пайсці кудысьці, можам паглядзець гранатавую цясніну.
Гранаты! усклікнуў Сніф. А яны сапраўдныя?
34
35
Гэтага я не ведаю, адказаў Снусмумрык. Але прыгожыя.
Яны выйшлі на пустку, асцярожна прабіраючыся між глыбамі скалаў і калючымі хмызамі.
Калі б было сонца, яны б яшчэ болей ззялі, сказаў Снусмумрык.
Сніф прамаўчаў. У яго вусы сталі дыбарам ад чакання. Цяпер ён зусім не адчуваў сябе блага.
Яны навобмацак прабіраліся па дзікай лагчыне, дзе
зямля была спрэс у глыбокіх расколінах. Ціша стаяла вусцішная, і так было непрытульна ў гэтым змроку, што яны размаўлялі шэптам.
Ідзіце асцярожна, ціха сказаў Снусмумрык. Вось яна.
Яны нахіліліся і зазірнулі. На дне вузкай цясніны ззялі мірыяды чырвоных каменьчыкаў у апошнім святле. Безліч чырвоных каметак у чорным сусвеце...
Яны ўсе твае? прашаптаў Сніф.
Пакуль я тут, мае, бесклапотна сказаў Снусмумрык. — Усё, што я бачу і чаму радуюся, маё. Увесь свет, калі заўгодна.
Як думаеш, а мне можна некалькі ўзяць? прагна спытаў Сніф. За іх можна было б купіць цэлы карабель... або самакат...
Бяры колькі хочаш, са смехам адказаў Снусмумрык.
Снф пачаў асцярожна спускацца ў цясніну. Ён падрапаў нос і некалькі разоў ледзь не ўпаў, але ўсё адно лез туды, сцяўшы зубы.
36
I тут адбылося жудаснае. Гранаты заварушыліся і міргнулі. Яны набліжаліся! А за імі з халодным шоргатам рухалася па каменнях лускаватае цела. Сніф ускрыкнуў, павярнуўся і пабег. Ён панёсся бегам і скокам, кідаючыся ва ўсе бакі, дамчаў да каменнай сцяны і палез наверх, чапляючыся мокрымі ад пераляку лапамі. Пад ім пачулася ціхае пагрозлівае шыпенне.
Што гэта з табой? спытаў Мумітроль. Ты чаго так заспяшаўся?
Сніф не адказваў, толькі караскаўся, а ледзьве падняўшыся, паваліўся як непрытомны.
Мумітроль і Снусмумрык схіліліся над цяснінай і ўгледзеліся. I ўбачылі вялізнага яшчара, які сядзеў на гранатавай горцы.
Прападзі мой хвост, прашаптаў Мумітроль.
Сніф сеў і заплакаў.
Усё скончылася, сказаў Снусмумрык. He плач,
Апынуўшыся нарэшце ўнізе, ён глыбока ўздыхнуў і пачаў дрыготкімі лапамі збіраць гранаты. Што Мумітролевы перліны ў параўнанні з гэтым! Зіхоткая горка расла і расла, а Сніф прабіраўся ўсё далей па цясніне і збіраў, няздольны нават піскнуць ад шчасця.
Эгей! гукнуў Снусмумрык зверху. Ты доўга там яшчэ?
Пачакай! крыкнуў Сніф. Тут яшчэ так многа...
Азень на зыходзе, халодна ўжо! крыкнуў Снусмумрык.
— Агаага, — сказаў Сніф. — Я іду... зараз...
I ён яшчэ болей заглыбіўся ў цясніну туды, дзе насупраць яго свяціліся два вялізныя чырвоныя гранаты.
дружа.
Гранаты...рыдаўСніф.Я ніводнага не забраў!
Снусмумрык прысеў з ім побач і зычліва сказаў:
Ведаю. Заўсёды цяжка, калі хочаш мець уласныя рэчы, насіць іх з сабой, валодаць імі.
Я на іх проста гляджу, а калі пакідаю іх, то яны застаюцца ў маёй галаве, і я Mary займацца нашмат весялейшымі справамі, чым цягаць сакваяжы.