• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    У мэтах узмацнення кантролю за стараверамі ў 1805 г. былі ўведзены метрычныя кнігі для ўліку іх колькасці. Весці гэтыя кнігі было даручана земскай паліцыі, так як самі стараверы не жадалі гэтага рабіць.
    У далейшым прымаліся і іншыя меры ў данным кірунку. 11 красавіка 1820 г. быў выдадзены ўказ аб наглядзе за раскольнікамі-беспапоўцамі. Акрамя таго, кіраўнікі губерняў атрымалі распараджэнні аб уладкаванні пашпартнага рэжыму сярод раскольнікаў, узмацненні нагляду за працаўладкаваннем, адносінамі з жанчынамі і г.д.
    Правіламі ад 26 сакавіка 1822 г. папоўцам дазвалялася пакідаць для выканання абрадаў беглых праваслаўных свяшчэннікаў, калі яны да ўцёкаў не зрабілі крымінальных учынкаў. Пакідаліся тыя цэрквы і капліцы, якія ўжо існавалі, але забаранялася будаваць новыя. Для разгляду
    спрэчных спраў 14 сакавіка 1825 г. быў заснаваны Сакрэтны дарадчы камітэт [62. С. 31, 32, 58, 68, 78].
    Урад Мікалая I пачаў барацьбу як супраць беспапоўцаў, так і папоўцаў. Да гэтага часу беспапоўшчына ўжо выпрацавала самастойны культ. Яна абыходзілася як без малітоўных дамоў, так і без папоў. Папоўцы ж лічылі гэта “богомерзкой ересью” і не маглі абыходзіцца без папа, царквы і капліцы. Барацьба пачалася з 1826 г., калі былі зняты крыжы з усіх стараверскіх малітоўных будынкаў. Потым былі забаронены іх будаўніцтва і рамонт. Стараверскім папам забаранялася пераходзіць з павета ў павет. Яны вымушаны былі рабіць гэта патаемна, па начах. У 1832 г. былі адменены правілы 1822 г. адносна беглых праваслаўных папоў, якіх павінны былі вярнуць у распараджэнне епархіяльнага архірэя [60. С. 384,385; 62. С. 92,151,174],
    Стараверскія секты былі падзелены на некалькі груп. Указам ад 8 кастрычніка 1835 г. асабліва шкоднымі былі прызнаны секты духаборцаў, іканаборцаў, скапцоў і некаторыя іншыя. Гэта ж было пацверджана і ўказам ад 9 снежня 1842 г., згодна з якім да ліку самых шкодных сектаў адносіліся беспапоўцы, якія адмаўлялі шлюб і малітвы за цара; да ліку шкодных — беспапоўцы, якія прызнавалі шлюб і маліліся за цара. Папоўшчына ж адносілася да сектаў менш шкодных [62. С. 318,319],
    Указам ад 24 снежня 1835 г. за беглымі праваслаўнымі папамі быў устаноўлены сакрэтны нагляд. У сувязі з гэтым 17 лістапада 1837 г. магілёўскі грамадзянскі губернатар паведамляў віцебскаму, магілёўскаму і смаленскаму генералгубернатару аб тым, што ў Беліцкім павеце ў Лаўрэнцьевым і Макар’еўскім стараверскіх манастырах з’явіліся беглыя іераманахі і, нягледзячы на ўказы, зноў былі пабудаваны дзве капліцы, трапезная, царква, а з Масквы быў прысланы вялікі звон. Беглыя іераманах Антоній і схімнік інак Цярэнцій злоўлены, а пабудаваныя і адноўленыя малітоўныя дамы знічгожаны, званы зняты. Акрамя таго, улады забралі косці інака Вікенція, да якога стараверы ставіліся з асаблівай павагай.
    27 красавіка 1840 г. з Міністэрства ўнутраных спраў паступіла распараджэнне віцебскаму, магілёўскаму і смаленскаму генерал-губернатару, каб з часоўні ў в. Гронава былі зняты званы, а з веруючых былі ўзяты падпіскі аб тым, што падобное больш не адбудзецца [62. С. 144; 20. Ф. 1297, воп. 1, спр. 10508, арк. 1],
    У сувязі з прыняццем мер (указы ад 13 лютага 1837 г., 9 мая 1840 г., 5 красавіка 1845 г.) па аслабленні расколу
    Св.Сінод наказваў праваслаўным епархіяльным архірэям, каб тыя выкарыстоўвалі кожны выпадак для набліжэння старавераў да праваслаўя [62. С. 353, 354],
    Цікавыя нататкі аб адносінах паміж праваслаўнымі архірэямі і стараверамі пакінуў полацкі праваслаўны архіепіскап Васілій (Лужынскі). Пры аб’ездзе сваёй епархіі ён сустракаўся са стараверамі, іх настаўнікамі, цікавіўся іх кнігамі, іконамі, імкнуўся з цягам часу схіліць іх у праваслаўе. За 1851 — 1852 гт. у аднаверства перайшло 5 тыс. старавераў і 6 настаўнікаў Віцебскай губерні. Былі пабудаваны каменная аднаверская царква ў Полацку, драўляная ў м.Краслаўка Дзінабургскага і ў с.Лютня Невельскага паветаў. У Віцебску каменная малельня была перароблена ў царкву. Усе цэрквы архіепіскап Васілій (Лужынскі) асвяціў па старадрукаваных кнігах і пасвяціў у свяшчэннікі і дыяканы асоб з ліку стараверскіх настаўнікаў. Яго палітыка выклікала незадаволенасць як з боку каталікоў, так і праваслаўных [21. С. 224 226],
    He ўсе праваслаўныя свяшчэннікі падтрымлівалі пазіцыю Лужынскага. У справаздачы па Віцебскай губерні за 1859 г. губернатар П.Клушын адзначаў, што праваслаўнае духавенства абыякава ставіцца да імкнення раскольнікаў далучыцца да праваслаўя. У сувязі з гэтым Св.Сінод запатрабаваў растлумачэння. Архіепіскап Васілій адказаў, што ніякага імкнення раскольнікаў да праваслаўнай веры ў епархіі не назіраецца. Яны не патрабуюць ні настаўнікаў, ні школ, нецярпіма адносяцца да ўсяго, што звязана з праваслаўнай царквой. Ён дадаў, што засядацелі з Сакрэтнага дарадчага камітэта ні разу не адзначылі, што праваслаўнае духавенства абыякава ставілася да справы схілення раскольнікаў у праваслаўе[21. С. 259].
    Літоўская праваслаўная епархія позна звярнула ўвагу на старавераў, чые настаўнікі праводзілі прапаганду сярод праваслаўных, калі паблізу не было праваслаўных цэркваў. У 1839 г. свяшчэннік Шчаглоў паведамляў архірэю Ісідору (Нікольскаму), што ў Завілейскім павеце перайшло ў раскол 247 праваслаўных, з якіх яму ўдалося вярнуць толькі 57 чал. У 1840 г. свяшчэннік Лук’янаў скардзіўся на дзінабургскага раскольніка Акіндзінава, што ён спакушае народ у раскол. У 1852 г. віленскі генерал-губернатар Бібікаў патрабаваў узмацніць нагляд з боку праваслаўнага. духавенства за стараверамі Літоўскай праваслаўнай епархіі. Гэта было звязана з тым, што ён атрымаў звесткі ад віцебскага, смаленскага і магілёўскага генерал-губернатара князя Галіцына і рыж-
    скага ваеннага губернатара князя А. А.Суворова аб тым, што раскольнікі, якія жылі ў гэтых губернях, спасылаюцца на свабоду.якую ім прадаставілі ў Віленскай і Ковенскай губернях. Літоўскі праваслаўны мітрапаліт Іосіф з гэтым не згадзіўся і ў пісьме да обер-пракурора Св.Сінода заявіў, што ён знаходзіць дзеянні супраць раскольнікаў у Заходнім краі непажаданымі. На яго думку, праваслаўнае духавенства павінна лічыць рускіх старавераў сябрамі, а не ворагамі [51. С. 331 334],
    Стараверскае насельніцтва ў Віленскай губерні пражывала: папоўцы — ў Дзісненскім і Віленскім, беспапоўцы — у Ашмянскім, Віленскім і Свянцянскім паветах, на 1851 г. іх налічвалася 13 556 чал., было 7 капліц; у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні пражывала 10 118 чал. беспапоўцаў і было 4 капліцы; у Мінскай губерні — 4191 чал. беспапоўцаў жылі ў Бабруйскім і Барысаўскім паветах і мелі 5 капліц; у Магілёўскай губерні папоўцы жылі ў Беліцкім, Сенненскім, Капысскім, Рагачоўскім паветах, беспапоўцы — у Рагачоўскім. Колькасць іх (на 1847 г.) складала 14 678 чал., мелася 2 мужчынскія і 2 жаночыя манастыры, 27 малітоўных дамоў і капліц. У Віцебскім, Суражскім, Невельскім, Лепельскім, Дрысенскім паветах і Дзінабургу пражывалі папоўцы; у Віцебскім, Невельскім, Себежскім, Люцынскім, Рэжыцкім — беспапоўцы. Іх колькасць складала 39 828 чал. з 35 малітоўнымі дамамі і капліцамі. Агульная колькасць стараверскага насельніцтва ў беларуска-літоўскіх губернях на пачатак 50хгг. былаЭОтыс. чал. [20. Ф. 1297, воп. 1, спр. 6675, арк. 190, 191, 193, 207 — 208; 24. Ф. 378, воп. 859, спр. 2795, арк. 3 — 4, 9, 23 — 24, 32 33],
    Усе справы па стараверах сцякаліся ў сакрэтныя дарадчыя камітэты, што дзейнічалі ва ўсіх губернях, дзе пражывалі стараверы. У некаторых выпадках яны ператвараліся ў судзілішчы. Між тым пры іх заснаванні планавалася, што яны ні ў якім выпадку не павінны выходзіць за межы абмеркавання стараверскіх спраў.
    У красавіку 1853 г. быў створаны Асобы сакрэтны камітэт для перагляду існуючага заканаўства аб стараверах. Быў распрацаваны шэраг наступных мер: паступовае скасаванне стараверскіх скітоў, манастыроў і інш.; забарона стараверскіх сходаў; абранне старавераў на пасады; адмаўленне ад узнагароджання і шэраг іншых абмежаванняў. У 1855 г. Асобы сакрэтны камітэт, як выканаўшы свае абавязкі, быў скасаваны [62. С. 207, 260, 315; 20. Ф. 129, воп. 1, спр. 11134, арк. 21 — 24].
    Абмежавальныя меры ў адносінах да старавераў, якія распрацаваў сакрэтны камітэт, не былі новым кірункам у палітыцы ўрада. I раней царскі ўрад выдаваў час ад часу ўказы аб розных забаронах, якія тычыліся старавераў. Вось некаторыя з іх: забараняліся калакольны звон у капліцах (21 лістапада 1840 г.), збудаванне, перарабленне або аднаўленне малітоўных дамоў (13 кастрычніка 1842 г.), назва “стараверы” замянялася на “раскольнікі” (12 красавіка 1837 г.), забараняліся назва “свяшчэннік” для іх папоў (5 мая 1839 г.) і “цэрквы” для малітоўных дамоў (13 кастрычніка 1842 г.), запіс у цэх іканапісцаў (5 студзеня 1845 г.) [62. С. 207, 260,315],
    Да адніх указаў стараверы адносіліся даволі спакойна, другія выклікалі хваляванні, на якія ўрад вымушаны быў неяк рэагаваць. Так, напрыклад, у 1840 г. стараверы Спасавай слабады Беліцкага павета скардзіліся міністру ўнутраных спраў на чыноўніка па асобых даручэннях Дземянкова. Яны паведамлялі, што па яго загадзе былі раскапаны магілы іх продкаў, пахаваных каля царквы, зняты званы, аб чым яны ўжо скардзіліся магілёўскаму грамадзянскаму губернатару, але не атрымалі адказу. Справа была даследавана. Віцебскі, смаленскі і магілёўскі генерал-губернатар палічыў, што яна не заслугоўвае ўвагі з боку ўрада. У сакавіку міністр унутраных спраў загадаў аб’явіць стараверам, што па існуючым палажэнні забаронена хаваць нябожчыкаў пры цэрквах і мець пры малітоўных дамах званы, пералітыя з праваслаўных. Але пры гэтым ён адзначыў, што Дземянкову трэба было дзейнічаць больш асцярожна, спачатку ён павінен быў папярэдзіць кіраўніптва [20. Ф. 1297, воп. 1, спр. 12312, арк. 3].
    Існавалі і іншыя абмежаванні. Стараверы-купцы не маглі карыстацца правамі, дадзенымі гэтаму саслоўю. Калі ў 1852 г. беліцкі купец Рукупаў звярнуўся да ўлад з просьбай аб усынаўленні свайго пляменніка Седлярова, яму было ў гэтым адмоўлена. Пры гэтым падкрэслівалася, што яму будуць дараваны ўсе правы купцоў, калі ён і яго пляменнік далучацца да аднаверства або праваслаўя [62. С. 348, 466].
    Калі было патрэбна, то ўлады ўспаміналі, што стараверства паходзіць з праваслаўя. Так, 28 мая 1845 г. дэпартамент духоўных спраў і замежных веравызнанняў паведаміў віленскаму ваеннаму, гродзенскаму, мінскаму і ковенскаму генерал-губернатару, што Віленская рымска-каталіцкая кансісторыя жадае вярнуць са стараверства дзвюх былых каталічак з іх дзяцьмі. Дэпартамент палічыў: паколькі стараверства не з’яўляецца асобным веравызнаннем, а па