• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    3 ліку праваслаўнага духавенства ўзнагароды атрымалі, зразумела, многія. Але адных медалёў для падтрымкі прэстыжу праваслаўнага духавенства, як і наогул праваслаўнай царквы на Беларусі, было недастаткова. Гэта добра разумеў тагачасны генерал-губернатар М.Мураўёў. У “Запісцы аб некаторых пытаннях па ўладкаванні Паўночна-Заходняга краю”, падрыхтаванай ім на імя імператара ў маі 1864 г., адной з першых, найважнейшых мер адзначалася неабходнасць павялічыць жалаванне праваслаўнаму духавенству, бо без яго падтрымкі, лічыў Мураўёў, “нельга разлічваць на трывалае ўсталяванне рускай народнасці ў тым краі” [ 13. С.44].
    Царскі ўрад пагадзіўся матэрыяльна падтрымаць “надзейную народную сілу”. Святарам было павялічана жалаванне да 400 руб. у год. А яшчэ раней, у канцы 1863 г., па просьбе таго ж Мураўёва з дзяржаўнага казначэйства былі выдзелены 42 тыс. руб. для аказання дапамогі тым духоўным асобам, якія пацярпелі ад паўстанцаў [2. С. 55], У Літоўскай епархіі, напрыклад, дапамогу атрымалі 328 чал. Грошы булі размеркаваны наступным чынам: на Віленскую губерню было выдзелена 5400 руб., на Ковенскую — 1495, на Гродзенскую — 16 740руб. [11. С. 197].
    Што да каталіцкага духавенства, то, мяркуючы па архіўных крыніцах, да ўзнагароды прадстаўляліся галоўным чынам чыноўнікі духоўнага ведамства. Па Віленскай рымска-каталіцкай духоўнай кансісторыі было прадстаўлена восем чалавек — сталаначальнік, архіварыус, сакратар і г.д. Як адзначалася ў прадстаўленні, “яны праяўлялі адданасць ураду ва ўсе часы, імкнуліся хутка выконваць адміністрацыйныя распараджэнні ў адносінах падаўлення мяцяжу”. Значна большым быў той спіс, які Віленская рымска-каталіцкая духоўная кансісторыя прадставіла Віленскай следчай камісіі па палітычных справах. У гэты спіс увайшлі ксяндзы, дыяканы, семінарысты, што самавольна і невядома куды выехалі падчас паўстання, а таксама тыя, хто быў арыштаваны за антыўрадавыя дзеянні. Ён складаўся са 136 чалавек. Сярод іх былі настаяцель Васілішскага прыхода
    Сырвінд, настаяцель Смаргонскага прыхода Залескі, вікарны таго ж Смаргонскага касцёла Пяткевіч і інш. 110. Ф. 604, воп. 5, спр. 399, арк. 1, 10, 12].
    Найбольш распаўсюджаным відам пакарання каталіцкага духавенства была высылка ва ўнутраныя губерні Расіі. Там свяшчэннаслужыцелі знаходзіліся пад наглядам паліцыі да 1871 г. Толькі ў 1872 г. ім было дазволена займаць пасады ў парафіяльных касцёлах. Аднак пры гэтым усе губернатары атрымалі загад міністра ўнутраных спраў дапускаць ксяндзоў да сваіх пасад толькі з дазволу “міністра ўнутраных спраў і 3-га аддзялення Асаблівай Яго імператарскай Вялікасці Канцылярыі” з тым, “каб гэтыя асобы не вылучаліся настаяцелямі, а толькі вікарнымі, і знаходзіліся пад надзорам іх духоўнага начальства і сакрэтным наглядам паліцыі” [12. Ф. 295, воп. 1, спр. 1671, арк. 66],
    Да рэпрэсіўных мер, што прымяняліся да каталіцкай царквы пасля паўстання 1863 г., адносілася і закрыццё касцёлаў і кляштараў. Усяго за 1864 — 1867 гг. па Віленскай і Гродзенскай губернях іх было скасавана 140 [15. С. 15 — 53], У Ашмянскім дэканаце ў канцы 1866 г. дзейнічала толькі 9 касцёлаў, у той час як у 1864 г. іх налічвалася 17. У Гродзенскім дэканаце з 25 касцёлаў і капліц засталося 11, у Лідскім адпаведна 13 з 20, у Кобрынскім — 2 з 7, у Слонімскім — 5 з 33 і г.д. [10. Ф. 604, воп. 5, спр. 397, арк. 31 — 37; воп. 1, спр. 4839, арк. 21 — 23].
    Скасаваныя касцёлы па большай частцы пераўтвараліся ў праваслаўныя цэрквы. Архівы сцвярджаюць, што працэс пераўтварэння рымска-каталіцкіх касцёлаў у праваслаўныя цэрквы ў розных месцах праходзіў па-рознаму: дзе ціха і непрыкметна, а дзе справы прымалі даволі-такі востры характар і завяршаліся толькі пасля ўмяшання генерал-губернатара. Да ліку такіх адносіцца, прынамсі, закрыццё касцёла ў м.Юравічы, што ў 20 вярстах ад Мазыра. Што з’явілася падставай для правядзення гэтай акцыі? Калі ў 1864 г. праваслаўны епіскап Мінскі і Бабруйскі давёў да ведама Мураўёва, што духавенства гэтага касцёла пастаянна ўмешваецца ў справы праваслаўных, апошні запатрабаваў звесткі аб касцёле і пазіцыі яго свяшчэннаслужыцеляў у паўстанні 1863 г., якія былі прадстаўлены ваенным начальнікам Мазырскага і Рэчыцкага паветаў. Яны змяшчалі наступнае: Юравіцкі касцёл быў пабудаваны езуітамі ў 1746 г. (па іншых крыніцах — у 1726 г.) і, згодна з легендай, перароблены з праваслаўнай царквы, ад якой засталася цудатворная ікона Божай Маці. Потым у якасці кляштара ён перайшоў да бернардынцаў.
    3 Зак. 899
    65
    . У 1831 г. за ўдзел у паўстанні быў закрыты, але ў 1840 г. зноў вернуты каталікам. “Юрыдычных фактаў, — сцвярджаў ваенны начальнік, — аб прыняцці ксяндзамі ўдзелу ў мяцяжы хаця і няма, але чуткі застаўляюць сумнявацца ў іх палітычнай благанадзейнасці” [12. Ф. 43, воп. 1, спр. 88, арк. 3],
    Мураўёву гэтых звестак было дастаткова, каб 11 лістапада накіраваць мінскаму губернатару прадпісанне аб неабходнасці хутчэй закрыць касцёл. Праўда, ён папярэдзіў, каб усё было праведзена ціха і благапрыстойна. Цудатворная ікона Божай Маці павінна была застацца ў праваслаўнай царкве.
    Касцёл быў зачынены 27 лістапада 1864 г. Аб гэтых падзеях захаваліся ўспаміны тагачаснага вікарнага ксяндза Сенчыкоўскага (у далейшым ярага прыхільніка распалячвання касцёлаў). Вось як ён апісваў вышэйазначаныя падзеі: “У Юравічах я сустрэў роту салдат, якія на працягу чатырох гадзін сякерамі рубілі ў касцёле алтары, статуі 12 апосталаў і арган, які каштаваў 6 тыс. руб. Гэта ўзрушыла мяне да глыбіні душы... Рота салдат была пад камандаваннем ваеннага начальніка павета маёра Стэфановіча, ярага фанатыка-паляка. Але для таго, каб паказаць сваю адданасць Расіі, ён загадаў рубіць алтары.
    ... Пасля такога вандалізму і богазневажання ў прысутнасці маёй і каталікоў, — працягвае Сянчыкоўскі, — Стэфановіч звярнуўся да каталікоў са словамі: “Глядзіце, Ваш касцёл ужо праваслаўны, “Матка Боская” (цудатворная ікона Божай Маці) ужо прыняла праваслаўе. Таму і вы прымайце праваслаўе, a ўрад кожнаму прыняўшаму праваслаўе дасць узнагароду — паЗОруб.”. Алетутвыйшаў наперад 80-гадовысгарац, пакланіўся і сказаў: “Ня хочам мяняць лепшую веру на горшую”. — “Як нагоршую?” — крыкнуўмаёр Стэфановіч. Старац, ніколькі не збянтэжыўшыся, адказаў: “А як жа, пане, не горшая, калі вы нават да нашай веры яшчэ 30 руб. у прыдачу даеце! Я, калі мяняю каня, дык заўсёды даю ўпрыдачу, калі мой конь горшы. I так усе робяць” [16. С. 10 — 11],
    Але гэтым справа не скончылася. Каталіцкае духавенства не жадала губляць парафію ў добрым месцы. Мінскі рымскакаталіцкі епіскап Вайткевіч прадпісаў Рэчыцка-Мазырскаму дэкану пакінуць парафію, а парафіян (у іх лік уваходзілі жыхары м.Юравічы, в.Крыніцы, Града, Шарэйкі, Прудок, Тульгавічы, Канушкі, Радовічы, Багуслававічы і 11 фальваркаў — усяго 484 чал.) прыпісаць да капліцы, што знаходзілася тут жа, у Юравічах.
    Распараджэнне рымска-каталіцкага епіскапа выклікала незадаволенасць мясцовых улад і праваслаўнага духавенства. У маі 1866 г. на імя мінскага губернатара паступіў рапарт ваеннага начальніка Мазырскага і Рэчыцкага паветаў. У ім адзначалася, што “існаванне парафіі ў Юравічах будзе мець дрэнны ўплыў на распаўсюджванне праваслаўя ў гэтым краі. Мястэчка Юравічы складае такі важны пункт у справе лацінскай прапаганды, што яе прадстаўнікі ўсімі сіламі імкнуцца ўтрымаць яго. Адабраць яго ў іх неабходна...” [12. Ф. 43, воп. 1, спр. 88, арк. 60],
    Мінскі губернатар звярнуўся з лістом да генерал-губернатара, якім у той час быў К.П.Каўфман. Падрабязна расказаўшы аб усёй гэтай гісторыі, губернатар адзначыў, што, нягледзячы на закрыццё касцёла, парафія засталася. Ксяндзы вядуць прапаганду, сцвярджаючы, што цудатворная ікона першапачаткова з’явілася ў капліцы і што зараз сама боская сіла ўладкоўвае тут парафію. Каб пацвердзіць свае словы, ксяндзы хочуць паставіць у капліцы копію цудатворнай іконы і распаўсюдзіць чуткі ў народзе, што ікона, якую забралі ў веруючых, зноў вярнулася.
    Адказ фон Каўфмана быў кароткі: рымска-каталіцкаму епархіяльнаму начальству прадпісвалася як мага хутчэй перавесці ксяндза ў другое месца, парафіян пераразмеркаваць па другіх касцёлах, маёмасць капліцы перадаць у бліжэйшы парафіяльны касцёл.
    Яшчэ больш моцнаму ўціску падвяргаліся каталіцкія кляштары. Тут у Мураўёва ўжо быў назапашаны вопыт. Нездарма ж за паспяховае скасаванне рымска-каталіцкіх кляштараў у Гродзенскай губерні пасля паўстання 1831 г. ён атрымаў найвысачэйшую падзяку. У канцы 1864 г. Мураўёў разаслаў усім губернатарам сакрэтнае прадпісанне аб прадстаўленні яму неабходных звестак. “У сувязі з вельмі вострай неабходнасцю, — пісаў ён начальніку Магілёўскайгуберні, — прашу Ваша Правасхадзіцельства сабраць самыя дакладныя звесткі і прадставіць мне ў хуткім часе: колькі налічваецца ў Вашай губерні рымска-каталіцкіх кляштараў, як мужчынскіх, так і жаночых, якія менавіта і колькі ў кожным з іх манахаў... Пры гэтым не забудзьце адзначыць, з якіх рымска-каталіцкіх кляштараў былі ўдзельнікі апошняга польскага мяцяжу, і наогул, якія з іх ліку найбольш неблаганадзейныя” [12. Ф. 2001, воп. 2, спр. 107, арк. 1].
    Спробы епіскапа Магілёўскай рымска-каталіцкай кансісторыі растлумачыць адсутнасць манахаў падчас паўстання
    тым, што ў сувязі з няхваткай белага духавенства яны мусілі знаходзіцца ў парафіях або ў адпачынках “па слабасці здароўя”, не маглі задаволіць Мураўёва. У выніку ў Магілёўскай губерні не засталося ніводнага кляштара. I наогул да канца XIX ст. у беларускіх губернях было толькі два мужчынскія каталіцкія кляштары з 5 манахамі і тры жаночыя з 35 манашкамі. Агульная колькасць касцёлаў і капліц склала тут466, колькасць каталіцкіх святароў — 505.
    Падчас паўстання, што ўспыхнула на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Беларусі ў 1863 — 1864 гг., рабілася стаўка на тое, што ідэі уніяцтва яшчэ не згаслі ў душах былых уніятаў і іх святароў. Здавалася, што гэта павінна было прынесці станоўчыя вынікі, бо на пачатку 60-х гг. Літоўская праваслаўная епархія (у яе ўваходзілі Віленская, Гродзенская, Ковенская губерні) налічвала амаль 700 тыс. вернікаў, галоўным чынам былых уніятаў [17. С. 382], У Мінскай епархіі з 535 праваслаўных прыходаў, што існавалі ў 1860 г., больш паловы (322) — былыя уніяцкія, далучаныя ў 1839 г.