• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    * Плярэзы — жалобныя нашыўкі на рукавах або каўнеры.
    барацьбе уніятаў Беларусі супраць пераводу іх у праваслаўе [3.C.51].
    24 кастрычніка 1861 г. мінскі губернатар у сваёй справаздачы да міністра ўнутраных спраў П.Валуева паведамляў: “Адчуваецца ўплыў апошніх варшаўскіх падзей. Спевы ў касцёлах паўтараюцца з шалёным фанатызмам да такой ступені, што моладзь патушыла святло ў касцёле мінскіх бенедыктынак, зневажала прыстава, які быў там у час службы. Знайсці вінаватых немагчыма” [4. С. 4].
    Паліцэйскія меры, калі за адно толькі падазрэнне ва ўдзеле ў рэвалюцыйным руху і спяванні ў касцёлах патрыятычных гімнаў ксяндза маглі звольніць з працы або перавесці ў іншую парафію, прыводзілі да таго, што гімны час ад часу сціхалі, каб потым зноў загучаць з новай сілай.
    Праваслаўнаму духавенству адводзілася адпаведная роля ў падзеях, якія ў хуткім часе чакаліся. Нельга было не лічыцца з яго прысутнасцю і ўплывам на праваслаўнае насельніцтва, колькасць якога на Беларусі ў выніку скасавання уніі ў 1839 г. значна павялічылася. Мусіць, жадаючы разбудзіць сярод праваслаўных святароў (з ліку былых уніятаў) успаміны аб мінулым і прыцягнуць іх на свой бок або прымусіць не ўмешвацца ў падзеі, рымска-каталіцкае духавенства Полыпчы звярнулася ў 1862 г. да праваслаўнага духавенства Беларусі і Літвы з адозвай. “ Надзвычайная эпоха настае для нас, палякаў, — гаварылася ў ёй. — Паўстаньцеад грахоў, апамятайцеся, вы народжаны вашымі маці палячкамі, якія вас выкармілі, праводзілі неспакойныя ночы над вамі, каб выхаваць з вас сыноў Айчыны і добранадзейных пастараў народа. Але ж вы як вучыце, якія прамаўляеце казанні?.. За мізэрныя царскія грошы вы прадалі душу “д’яблу”, о бяда вам будзе, бяда!!! He хвалюйце сельскіх жыхароў, мы вам загадваем, таму што ведаем аб вашых злых і тайных намерах; абыходзьцеся з народам разважліва, унушайце яму любоў да бліжняга, бо помста палякаў за св. веру страшэнная” [5. С. 47 48],
    Гістарычныя падзеі пацвердзілі абгрунтаванасць адозвы рымска-каталіцкага духавенства: у ходзе паўстання адбылося нямала жорскіх распраў з праваслаўнымі святарамі, якія ў той ці іншай форме выказалі сваю падтрымку расійскім уладам. Распраўляліся па-рознаму: святару Жытлінскай царквы Слонімскага павета Мікалаю Ступніцкаму паўстанцы пагалілі галаву і забралі прадуктовыя прыпасы. Нярэдка здаралася, што праваслаўных святароў прымушалі падпісваць ад імя непісьмэнных сялян розныя адозвы, прысутнічаць у
    час прывядзення ксяндзамі да прысягі паўстанцкаму ўраду праваслаўнага насельніцтва, чытання маніфесту паўстанцкага ўрада на польскай мове і г.д. У цэрквах, духоўных семінарыях, дамах свяшчэннікаў з’яўляліся адозвы, маніфесты, пракламацыі. У адным з нумароў “Лптовскнх епархнальных ведомостей” за 1863 г. быў надрукаваны адказ семінарыстаў на гэтыя адозвы. Вось што ў ім гаварылася: “Наша духавенства, слава Богу, не такое, якім яго лічаць здраднікі: яно вернае прысязе, мужна разрывае ўсе хітрыя сеці нячыстага, а некаторыя з яго членаў сваю адданасць цару, веры праваслаўнай і праваслаўнай рускай айчыне даказалі тым, што перанеслі ганьбу над іх свяшчэнным санам, цялесныя і духоўныя пакуты, і нават сваёй смерцю...”
    I на самой справе, здараліся і забойствы святароў як з аднаго, так і з другога боку. У ноч з 22 на 23 мая 1863 г. быў забіты святар праваслаўнай царквы ў м.Сураж Гродзенскай губерні. Падзеі гэтыя былі так апісаны мясцовым благачынным: “Узброеныя мяцежнікі ў колькасці да 40 чалавек пасля апоўначы... акружылі хату свяшчэнніка Пракагювіча і з крыкам — “адчыняй” — пачалі стукаць у дзверы, айцец Пракаповіч, пачуўшы крык і шум натоўпу каля хаты і разумеючы. што задумана нешта кепскае, паспеў схавацца на гарышчы... He паспелі адчыніць дзверы, як яны ўжо былі выламаны; сталі біць і ламаць шыбы”. Калі айца Пракаповіча знайшлі, яго білі коллямі і дубінамі, потым застрэлілі і павесілі [6. С. 334,335].
    23 мая 1863 г. быў таксама забіты айцец Канапасевіч — святар у м.Багушэвічы Ігуменскага павета Мінскай губерні, 3 ліпеня — айцец Рапацкі, святар у с.Котры Пружанскага павета Гродзенскай губерні [6. С. 467].
    Прадстаўнікі расійскага грамадства выказалі свае спачуванні праваслаўнаму духавенству Беларусі. 22 чэрвеня 1863 г. у газеце “День” быў надрукаваны зварот да беларускага праваслаўнага духавенства рэдакцыі газеты, якая ўзяла на сябе смеласць выступіць ад імя ўсяго расійскага грамадства. У ім гаварылася: “Мы вінаваты перад вамі; даруйце нам... Мы, Рускае грамадства, як быццам забыліся пра існаванне Беларусі; мы доўгі час не ведалі аб той глухой, невядомай барацьбе, якую вялі Беларусы за сваю народнасць і веру з магутнымі, моцнымі, хітрымі і багатымі, з усіх бакоў акружаючымі іх ворагамі — пальшчызнай і лацінствам. Якія высокія подзвігі здзейсніла ты, Беларускае духавенства, — беднае, прыгнечанае, не маючае ніякай падтрымкі грамадскай і дзяржаўнай — подзвігі доўгацярплівасці і пакутніцтва” [7. С. 53],
    Адносіны паміж праваслаўным і каталіцкім духавенствам падчас паўстання абвастраліся дзеяннямі царскіх улад. Забойствы праваслаўных святароў былі рэакцыяй на фізічныя расправы над каталіцкімі свяшчэннаслужыцелямі. Першай ахвярай стаў вікарны ксёндз Ішора (Лідскі павет). Ваенны суд прыгаварыў яго да расстрэлу за чытанне маніфеста нацыянальнага ўрада ў студзені 1863 г. і заклік насельніцтва да паўстання. Пакаранне ксяндза Ішора адбылося 22 мая ў Вільні: “Ад дамініканскага кляштара, які быў пераўтвораны ў турму, пад канвоем яго павялі па вуліцах горада на Лукішскі плац і тут пакаралі прынародна, не здымаючы сана свяшчэннаслужыцеля” [8. С. 119].
    24 мая быў расстраляны настаяцель Віварскага касцёла (Лідскі павет) ксёндз Земацкі — таксама за чытанне ў касцёле маніфеста. He дапамагло яму і тое, што сведкі на судзе паказалі, што дакумент ён чытаў пад прымусам. Усяго на Беларусі і ў Літве было пакарана смерцю восем каталіцкіх свяшчэннаслужыцеляў (Ішора, Земацкі, Дайлід, Гаргас, Фалькоўскі, Нарэйка, Рачкоўскі, Мацкевіч), прычымкожны другі — толькі за чытанне маніфеста [9. Ф. 629, спр. 186, арк. 1, 12,23,38,52],
    У хуткім часе адданасць каталіцкага духавенства паўстанцкаму руху пахіснулася. Як толькі стала відавочным, што масавае паўстанне не ўдалося, вышэйшае каталіцкае духавенства звярнулася да насельніцтва каталіцкага веравызнання з заклікам скласці зброю і падпарадкавацца законнаму ўраду. 13 верасня 1863 г. Віленская рымска-каталіцкая кансісторыя вырашыла “зрабіць цыркулярнае распараджэнне на польскай мове па ўсёй епархіі аб прызванні народа да гарачых малітваў з чыстасардэчным раскайваннем і просьбай у Госпада Бога палажыць канец гэтым няшчасцям і ўсталявання міру...” [10. Ф. 604, воп. 5, спр. 331, арк. 7]. Складзеная адозва “Do rzymsko-katolickiego Duchowenstwa і Ludu wiernego po Dyecezyi Wilenskej” была даведзена праз дэканаў да ўсяго каталіцкага духавенства для зачытання яе з амбонаў у першую ж нядзелю або свята пасля атрымання дакумента.
    Выканаўчы аддзел нацыянальнага ўрада ў спецыяльным звароце да духавенства выкрыў баязлівасць і здрадніцтва іх іерархаў. Але справа была зроблена: адступніцкая пазіцыя вышэйшага каталіцкага духавенства нанесла вялікую шкоду паўстанню ў Беларусі і Літве, асабліва ў тых мясцовасцях, дзе насельніцтва каталіцкага веравызнання складала значную частку.
    Пасля падаўлення паўстання становішча каталіцкага касцёла на Беларусі значна пагоршылася. Удзел ксяндзоў і манахаў у паўстанні з’явіўся падставай для адміністрацыйных улад, каб прымяніць да іх прымусовыя меры, распачаць жорскі ўціск. Праз шмат гадоў пасля гэтых падзей магілёўскі архіепіскап, мітрапаліт усіх рымска-каталіцкіх цэркваў Расійскай імперыі граф Шэмбек дасць ім такую ацэнку: “Падзеі 1831 і 1863 гг. парушылі нармальнае цячэнне каталіцкага рэлігійнага жыцця, асабліва ў Паўночна-Заходнім краі. На змену закону прыйшлі адміністрацыйныя распараджэнні, абмежаванні і забаронныя меры, якія нярэдка суправаджаліся цяжкімі спагнаннямі і пакараннямі” [10. Ф. 697, воп. 2, спр. 360, арк. 5].
    За ўдзел у паўстанні ў Беларусі і Літве акрамя васьмі пакараных смерцю 36 ксяндзоў былі сасланы на катаржныя работы, 6 — на пасяленне ў Сібір, 19 — у менш аддаленыя месцы Сібіры з пазбаўленнем асабістых правоў [11. С. 19]. Дзесяткі ксяндзоў былі сасланы ва ўнутраныя губерні Расіі, пазбаўлены сана або панеслі іншыя пакаранні.
    Здавалася, што ўвесь адміністрацыйны і судовы апарат толькі тым і займаўся, што разгляданнем спраў паўстанцаў. У генерал-губернатара М. Мураўёва асабіста хапала часу на ўсіх, нават на тых, хто паспеў збегчы за мяжу. У 1865 г. ваенна-палявы суд завочна разгледзеў справу ксяндза Новамышскага касцёла Навагрудскага павета Бржэзінскага за ўдзел у паўстанні. Сам ксёндз ужо знаходзіўся ў Швейцарыі, а доказам яго віны служыла пісьмо, напісанае ім да рэктара Мінскай рымска-каталіцкай духоўнай семінарыі. Рашэнне суда, накіраванае мінскаму губернатару, было мудрым. “Палявы суд, — адзначалася ў ім, — мае за гонар прадставіць вашаму правасхадзіцельству дзейнічаць паводле вашага меркавання” [12. Ф. 295, воп. 1, спр. 1771, арк. 4].
    У той жа час тыя свяшчэннаслужыцелі, што актыўна садзейнічалі падаўленню паўстання, атрымалі ўзнагароды. 1 студзеня 1865 г. выйшаў царскі ўказ аб заснаванні спецыяльнага медаля “В память усмпрення польского мятежа 1863 — 1864 годов”. Медаль быў двух колераў: светлы — для вайскоўцаў, цёмны — для іншых асоб, у тым ліку і для асоб духоўнага ведамства ўсіх веравызнанняў [10. Ф. 604, воп. 5, спр. 464, арк. 2]. У цыркуляры ад 11 сакавіка 1865 г. даваліся тлумачэнні, хто з прадстаўнікоў духавенства і за што можа атрымаць гэтую ўзнагароду. У адносінах да праваслаўнага духавенства рэкамендавалася мець на ўвазе не толькі асабістыя заслугі, але і тое, што праваслаўныя святары падвяргаліся ўціску і ганенням з
    боку паўстанцаў і, “знаходзячыся кожную хвіліну ў небяспецы пазбавіцца жыцця, неслі верную службу царкве і айчыне” (10. Ф. 604, воп. 5, спр. 464, арк. 3]. Штотычылася каталіцкага духавенства і наогул іншавернага — “удастайваць толькі актыўна дапамагаўшых падаўленню мяцяжу; адно толькі акуратнае выкананне сваіх службовых абавязкаў і непрыхільнасць да беспарадкаў не дае падставы для ўзнагароды”.