• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    паходжанні належыць да пануючай праваслаўнай царквы, то жанчыны павінны да яе і вярнуцца [24. Ф. 378, о/о 1845, спр. 70, арк. 1],
    Стараверскае насельніцтва ў беларуска-літоўскіх губернях было, як правіла, рускім. Але час ад часу яно папаўнялася мясцовымі жыхарамі, беларусамі. Здараліся і рэдкія выпадкі пераходу ў яго яўрэяў. Так, у 1838 г. два яўрэі (мяшчане г.Беліца) прынялі хрышчэнне ў стараверскім Лаўрэнцьевым манастыры і атрымалі імёны Радзівон Філіпаў і Сямён Аўрамаў. Яны зрабілі гэта, таму што жадалі карыстацца правамі мяшчан-хрысціян. Але ўказам ад 5 ліпеня 1838 г. Мікалай I загадаў даручыць мясцоваму праваслаўнаму начальству ўгаварыць гэтых яўрэяў прыняць праваслаўе. A калі яны адмовяцца, то не прадастаўляць ім ніякіх ільгот, якімі карысталіся яўрэі, прыняўшыя праваслаўную веру [62. С. 24].
    Царскі ўрад не лічыў стараверства асобнай канфесіяй. Аднаверства разглядалася як крок да праваслаўя. Адносіны паміж стараверамі беларуска-літоўскіх губерняў, мясцовымі ўладамі і кіраўніцтвам праваслаўнай царквы былі даволі спакойныя. Стараверскае насельніцтва жыло абасоблена і не выклікала, за рэдкімі выключэннямі, стычак. Але на яго распаўсюджваліся ўсе тыя рэпрэсіўныя ўказы царскага ўрада, якія тычыліся старавераў унутраных губерняў Расійскай імперыі.
    ЛІТАРАТУРА
    1.	Kolbuk W. Koscioly wshodnie na ziemiach dawnej Rzeczypospolitej. 1772 1914. Lublin, 1992.
    2.	Полное собранне законов Росснйской нмпернн. СПб., 1831. Т. 5.
    3.	Опнсанне документов архнва западнорусскнх уннатскнх мнтрополнтов. 1701 — 1839. СПб., 1907. Т. 2.
    4.	Кояловйч М. Нстормя воссоедннення западно-русскнх уннатов старых времен. СПб., 1873.
    5.	Горючко П.С. Нз нсторнн воссоедннення уннатов в Белорусснн. Кнев, 1902.
    6.	Пст.-архэол. зб. Мн., 1927. № 1.
    7.	Кйпрйановйч Г.Я. Нсторнческяй очерк православня, католнчества н унші в Белорусснн н Лнтве. Внльно, 1895.
    8.	Запнскн Носнфа Мнтрополнта Лнтовского. СПб., 1883.
    9.	Бобровскйй П.О. Русская греко-уннатская церковь в царствованне Александра I. СПб., 1890.
    10.	Акты, нздаваемые Внленской археологнческою комнссею. Внльно, 1889. Т. 14.
    11.	Monumenta Ucrainae Historica. Roma, 1969. T. 7.
    12.	Бобровскйй П.О. Протнводействне базнлнанского ордена стремленню белого духовенства к реформам русской греко-уннатской церквн.
    13.	Матэрыялы Рускага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў СанктПецярбургу.
    14.	Вестннк Европы. СПб., 1872. № 4.
    15.	Журнал Мнннстерства народного просвеіцення. СПб., 1869. Т. 114.
    16.	Шавельскйй Г. Последнее воссоеднненне с православной церковью уннатов Белорусской епархнн (1833 — 1839 гг). СПб., 1910.
    17.	Stadia Teologiczna. Belastok, 1987 — 1988.
    18.	Сапунов А. Внтебская старнна. Внтебск, 1888. Т. 5.
    19.	Сборннк статей, нзданных Святейшнм Сннодом по поводу пятндесятнлетня (1839 — 1889) воссоедннення с православной церковью западнорусскнх уннатов. СПб., 1889.
    20.	Матэрыялы Нацыянальна-гістарычнага архіва Беларусі ў Мінску.
    21.	Запнскн Васнлня Лужннского, архнепнскопа Полоцкого. Казань, 1885.
    22.	Белоруссня в эпоху феодалнзма. Мн., 1979. Т. 4.
    23.	Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Мн., 1940. Т. 2.
    24.	Матэрыялы Гістарычнага архіва Літвы.
    25.	Litak S. Kosciol lacinski w Rzeczypospolitel okolo 1772. Liblin, 1996.
    26.	LoretM. Kosciol katolicki a Katarzyna II. 1772 — 1784. Krakow; Warszawa, 1910.
    27.	Kumor B. Ustroj i organizacja kosciola Polskiego w okresie niewoli narodowej. 1772 — 1918. Krakow, 1980.
    28.	Толстой Д.А. Рнмскнй католнцнзм в Росснн. СП6., 1876. Т. 2.
    29.	Нашрадавод. Гродна. 1992. Кн. 4. Ч. 3.
    30.	Miller A. Pierwsza porozbiorowa konspiracja Litewska. Krakow, 1936.
    31.	Kukuel M. Proby powstanicze po trezecim rozbiorze. 1795 — 1797. Krakow; Warszawa, 1912.
    32.	Матэрыялы бібліятэкі Акадэміі навук Літвы.
    33.	Блйнова Т.Ю. Незунты в Белорусснн. Мн., 1990.
    34.	Сапунов А. Заметка о коллегнн н академнн незунтов в Полоцке. Внтебск, 1890.
    35.	Miesiecznik Polocki. Polock, 1818. N 1.
    36.	Нз нсторнн бнблнотечного дела н бнблнографнн в Белорусснн. Мн., 1972. Вып. 2.
    37.	Пыпйн А.Н. Релнгнозные двнження прн Александре I. Пг., 1916.
    38.	Dangel S. Rok 1831 w Minszczyznie. Warszawa, 1925. T. 2.
    39.	Wasilewski J. Arcybiskupi i administratowie archidiecezji Mohilowskiej. Pinsk, 1930.
    40.	Матэрыялы Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу.
    41.	Нйкопійн II.А. Столетннй пернод (1772 — 1872) русского законодательства в воссоеднненных от Польшн губерннях н законодательство о евреях (1649 — 1876). Внльно, 1886. Т. 1
    42.	Матерналы для географнн н статнстнкн Росснн, собранные офнцерамн Генерального штаба. Мннская губерння/ Сост. Н.Зеленскнй. СПб., 1864. 4.2.
    43.	Могнлевская старнна. Нст.стат. опнсанне. Могнлев, 1906. Т. 1.
    АА.Горючко П. Матерналы для нсторнн воссоедннення уннатов в Белорусснн. 1780 — 1795. Могіілев, 1903.
    45.	Рункевйч С. Нсторня Мннской архнепнскоплн (1793 — 1832 гт.). СП6., 1893.
    46.	Добрынйн Г. Нстннное повествованне Гаврннла Добрыняна. СПб., 1878.
    47.	Горючко П. Матерналы для нсторнн церквей Могнлевской епархнн конца XVIII — начала XIX столетнй. Могнлев, 1902.
    48.	Горючко П.С. Матерналы для нсторнн церквей Белорусснн конца XVIII — начала XIX ст. Могнлев, 1903.
    49.	Горючко П.С. Нз нсторнн управлення Могнлевской епархнн конца XVIII — начала XIX ст. Могнлев, 1903.
    50.	Русскнй архнв. СПб., 1891. Кн. 8.
    51.	Нзвеков Н.Д. Нсторнческнй очерк состояння православной церквн в Лнтовской епархнн за время с 1839 — 1889 гг. М., 1899.
    52.	Матэрыялы Нацыянальна-гістарычнага архіва Беларусі ў Гродна.
    53.	Kosman М. Litewska jednota ewangelicko-reformowana od polowy XVII w. do 1939 r. Opole, 1986.
    54.	Военно-статнстнческое обозренне Росснйской нмпернн. Внленская губерння. СПб., 1848. Т. 9. Ч. 2.
    55.	Военно-статнстаческое обозренне Росснйской нмпернн. Внтебская іуберння. СПб., 1852.
    56.	Spis synodow і sesji prowincjalnych jednoty Litewskiej. 1611 — 1913. Wilna, 1913.
    57.	Lukaszewisz J. Dzije kosciow wyznania Helwieckogo w Litwie. Poznan, 1843.
    58.	Studnicki W. G. Zarys historyczny wilenskiego kosciola ewangelicko-reformowanego i jego biblioteki. Wilno, 1932.
    59.	Hulko-Laskowski P. Wilenski kosciol ewangelicko-reformowany (1556 1936). Wilno, 1936.
    60.	Нйкольскйй H.M. Нсторня русской церквн. Мн., 1990.
    61.	Короткая Т П. .Прокошйна Е.С: .Чуднйкова Л.Л.. Старообрядчество в Белорусснн. Мн., 1992.
    62.	Собранне постановленнй по частп раскола. СПб., 1875.
    63.	Горючко П.С. Матерналы для нсторнн раскола старообрядчества в Могнлевской губернпп конца XVIII — начала XIX столетня. Могнлев, 1902.
    64.	Сборнпк правптельственных сведеннй о раскольннках/Сост. В.Кельспев 1860.
    ГЛАВА2
    РУСІФІКАЦЫЯ НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ I КАНФЕСІЯНАЛЬНАЯ ПАЛІТЫКА (1861 1904)
    2.1.	ДУХАВЕНСТВА I ПАЎСТАННЕ 1863 г.
    Вялікі ўплыў на змены ў канфесіянальным становішчы Беларусі аказала паўстанне, што адбылося на тэрыторыі Полыпчы, Літвы і Беларусі ў 1863 — 1864 гг. У першую чаргу гэта тычылася дзвюх асноўных хрысціянскіх канфесій, іх становішча і ўзаемаадносін — праваслаўя і каталіцтва. Паўстанне высветліла і наглядна прадэманстравала варожасць і супярэчнасці, якія здаўна існавалі паміж імі, а зараз, у экстрэмальнай сітуацыі, успыхнулі з новай сілай.
    У той ці іншай ступені паўстанне закранула ўсе слаі насельніцтва, якія адрозніваліся як па сваім сацыяльным становішчы, так і па веравызнанні. Далёка не апошнюю ролю ў ім адыграла духавенства, і не толькі сваім асабістым удзелам, але і ўплывам, які яно аказвала на вернікаў.
    Што тычыцца каталіцкіх свяшчэннаслужыцеляў, то тут можна сцвярджаць адназначна: большая частка ксяндзоў і манахаў беларускіх губерняў удзельнічала ў паўстанні або спачувала паўстанцам. Ацэньваючы ролю, якую адыграла каталіцкае духавенства ў паўстанні 1863 г., некаторыя расійскія даследчыкі заяўлялі даволі катэгарычна, што яно было галоўнай ідэйнай сілай паўстання [1. С. 66]. Другія былі менш катэгарычныя, але сутнасць заставалася той жа: “Аб’ядно-
    ўваючы ў сабе каталіцызм як сілу духоўную і паланізм як сілу палітычную, лаціна-польскае ксяндзоўства, не выступаючы наперад, змагло зрабіцца кіраўніком панства і ... пастаяннай дзеючай асобай рэвалюцый” [2. С. 7],
    Роля каталіцкага духавенства і сапраўды была вялікай, асабліва на стадыі падрыхтоўкі да паўстання, бо менавіта яму належала ўдыхнуць у шырокія масы каталіцкіх вернікаў ідэі незалежнасці і адраджэння былой славы і магутнасці Рэчы Паспалітай.
    Праца гэтая пачалася ў беларускіх касцёлах у пачатку 60-х гг. і асабліва актывізавалася пасля падзей, што адбыліся ў Варшаве ў лютым 1862 г., або, як іх афіцыйна называлі расійскія чыноўнікі, “беспарадкаў у Варшаве”. Тады, у час разгону дэманстрацыі, загінула некалькі чалавек. У касцёлах Беларусі служылі паніхіды па забітых у Варшаве, многія жыхары беларускіх губерняў насілі жалобнае адзенне са спецыяльнымі знакамі. Нашэнне жалобнага адзення па памершых ці загінуўшых — справа звычайная. Але масавае выкарыстанне гэтага звычаю на пачатку 60-х гг. XIX ст. успрымалася як дэманстрацыя негатыўных адносін да расійскіх улад, жалоба па Айчыне — Рэчы Паспалітай, надзея на яе адраджэнне. Сучаснікі тых падзей сведчылі, што нашэнне сукенак з плярэзамі*, чорных капялюшаў з белымі пер’ямі спалучалася з рознымі эмблематычнымі ўпрыгажэннямі ў польскім патрыятычным стылі. Гэтыя ўпрыгажэнні складаліся з чорных ланцугоў з крыжамі, такіх жа завушніц, брошак, бранзалетаў, паясоў, гузікаў з выявамі пераломанага крыжа (успамін аб варшаўскай дэманстрацыі 8 красавіка, падчас якой у аднаго з удзельнікаў было зламана распяцце), белага арла, партрэтаў народных герояў. Мужчыны акрамя звычайных прыналежнасцяў жалобы і плярэзу насілі крэп на рукавах, капялюшы былі заменены на канфедэраткі і гарыбальдыйкі [3. С. 52].
    Звесткі аб паніхідах і нашэнні жалобнага адзення паступалі з усіх куткоў Беларусі. Улады забаранялі нашэнне сімвалаў жалобы і іншых “рэвалюцыйных” адзнак. Але жадаемых вынікаў гэтыя забароны не прыносілі.
    He маглі справіцца ўлады і са спяваннем у касцёлах польскіх патрыятьгчных гімнаў, што асабліва раздражняла іх. Часцей за ўсё ў касцёлах Беларусі гучала “Божа, які Полылчу!..”, “Яшчэ Полыпча не загінула!.. ” і інш. Былі нават зроблены пераклады гімнаў на беларускую мову. Гімн “Божа, які Полыпчу!..” быў надрукаваны лацінкай і ўключаў у сябе куплеты, прысвечаныя