Канфесіі на Беларусі
(к. XVIII — XX ст.)
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
коўваўся на работу. Даўжэй за ўсё пратрымаўся кіяскёрам “Саюздруку”. У выхадныя дні за плату прасіў знаёмую бабульку папрацаваць за яго. А сам выязджаў на службу ў касцёлы. Так працягвалася больш дзесяці гадоў. Толькі ў 1981 г. Альберт Масальскі стаў пробашчам касцёла ў Солах, а яшчэ праз 10 гадоў вярнуўся ў Кальварыйскі касцёл [65; 66].
Многія храмы адраджаюць былую славу рэлігійных цэнтраў. 3 сярэдзіны XVI ст. месцам паломніцтва стаў касцёл у Будславе Мядзельскага раёна, дзе некалькі віленскіх манахаў-бернардынцаў заснавалі свой кляштар, а затым касцёл, змясцілі ў ім ікону Божай Маці. На працягу чатырох стагоддзяў штогод, 2 ліпеня, да Будслаўскага касцёла прыходзяць тысячы паломнікаў, каб ушанаваць святую ікону. Пасля далучэння Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі ўлады забаранілі каталікам публічна дэманстраваць сваю веру і паломніцтва да святыні сталі таемнымі. Другі раз паломніцтвы былі забаронены ў 1939 г. з прыходам Чырвонай Арміі. Але насуперак усялякім праследаванням і перашкодам людзі збіраліся тут пастаянна, нават калі ўлады забаранялі адкрыць храм. Усяночнае пакланенне вернікі праводзілі са спевамі і малітвамі перад замкнёным касцёлам.
Упершыню за доўгія гады легальнае паломніцтва адбылося 2 ліпеня 1992 г. У ім прымалі ўдзел тысячы людзей, для якіх ажыццявілася мара пакланяцца і Будслаўскай іконе. Урачыстую святую імшу правёў арцыбіскуп К. Свёнтэк. На набажэнстве прысутнічалі пасол Польшчы ў Беларусі А.Смулкова і старшыня Савета па справах рэлігій пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь А.Жыльскі [62. С. 67, 68]. 7 чэрвеня 1995 г. Папа Ян Павел II выдаў Дэкрэт аб каранацыі Будслаўскай іконы Божай Маці, якая адбудзецца 2 ліпеня 1998 г.
Тым жа дэкрэтам было прынята рашэнне аб каранацыі Брэсцкай і Лагішанскай ікон Божай Маці. Яна адбылася 10 мая ў касцёле г. п. Лагішын Пінскага раёна, 30 чэрвеня 1996 г. — у касцёле Брэста. У горад над Бугам прыбыло 4 тыс. вернікаў з Беларусі і каля 2 тыс. з Польшчы.
Цэнтрам не толькі рэлігійнага, але і культурна-асветніцкага жыцця сталіцы стаў касцёл св.Сымона і св.Алены. За кароткі тэрмін тут былі праведзены рэстаўрацыйныя работы, адноўлены дзве залы, дзе праходзяць культурна-масавыя мерапрыемствы. Пры святыні працуюць нядзельная школа для дзяцей і дарослых, суполка моладзі “Святло жыцця”,
дзейнічаюць дзіцячы хор “Голас душы”, тэатры аднаго акцёра “Зьніч” і “Анёл”. У касцёле заснаваны каталіцкі часопіс “Вера і жыццё”. Выдавецкім цэнтрам друкуецца шматлікая хрысціянская літаратура ў перакладзе на беларускую мову. 25 мая 1995 г. было зарэгістравана “Хрысціянскае таварыства міласэрнасці”. Людзям, якія жывуць у нястачы, аказваецца гуманітарная дапамога, дзейнічаюць бясплатныя сталовыя [60. С. 47].
Па ініцыятыве Беларускай каталіцкай грамады і рымскакаталіцкай парафіі Магілёва з 1993 г. у абласным цэнтры праводзіцца міжнародны фестываль духоўнай (хрысціянскай) музыкі “Магутны Божа”. Яго мэта — адраджэнне і ўзбагачэнне музычнай культуры народаў Еўропы, яднанне хрысціян розных канфесій. У 1997 г. у фестывалі ўдзельнічала 50 калектываў і выканаўцаў з Беларусі, Украіны, Полыпчы, Расіі, Грузіі, госці з Германіі, Францыі і наватз Афрыканскай Анголы.
Новай з’явай у канфесіянальнай палітыцы Беларусі з’явілася адраджэнне уніяцкіх абшчын. Невялікія групы вернікаў узніклі ў 1989 г. У іх уваходзяць моладзь, інтэлігенцыя, якія бачаць ва уніяцтве састаўную частку нацыянальна-культурнай спадчыны, адзін з фактараў, які фарміруе нацыянальна-этнічную самасвядомасць. У верасні 1990 г. у Мінску была зарэгістравана першая уніяцкая парафія. На пачатак 1997 г. у Беларусі дзейнічалі 11 абшчын: дзве ў Мінску, па адной у Брэсце, Гродна, Гомелі, Віцебску, Магілёве, Маладзечна, Лідзе, Полацку, Стаўбцах, якія абслугоўваліся толькі пяццю свяшчэннаслужыцелямі. Таму пытанні ііыдрыхтоўкі кадраў святароў знаходзяцца ў цэнтры ўвагі канфесіі. Зараз кандыдаты ў святары праходзяць навучанне ў духоўных навучальных установах Англіі (Лондан), Чэхіі (Аламоўц), Полыпчы (Люблін), Украіны (Львоў, Івана-Франкоўск).
Уніяцкія абшчыны сутыкнуліся і з такой цяжкасцю, як адсутнасць храмаў, прыгодных для службаў. Дзяржаўныя структуры не ідуць на тое, каб вярнуць культавыя будынкі, якія раней належалі уніятам. Толькі 15 жніўня 1996 г. у Магілёве была асвечана невялічкая капліца, вернутая грэкакаталікам, а ў Мінску капліца дзейнічае ў памяшканні, дзе раней размяшчаўся “чырвоны куток” домакіраўніцтва.
Дэканам беларускіх грэка-каталікоў з’яўляецца Я.Матусевіч, які прайшоў складаны шлях да уніяцтва. У сувязі з тым, што на Беларусі было цяжка паступіць у каталіцкую семінарыю, ён пасля заканчэння ў 1968 г. Бела-
рускага тэатральна-мастацкага інстытута выязджае ў Расію, дзе паступае на завочнае аддзяленне праваслаўнай семінарыі і прымае сан свяшчэннаслужыцеля. Пасля пяці гадоў работы ў праваслаўных абшчынах Матусевіч далучаецца да рымска-каталіцкай царквы і на працягу 12 гадоў працуе ў каталіцкай парафіі ў Ашмянскім раёне. Тут да яго пачалі звяртацца людзі з просьбай правесці па-уніяцку хрышчэнне, іншыя абрады. Так ён усё больш пачынае цікавіцца грэкакаталіцкай царквой і становіцца грэка-каталіцкім свяшчэннаслужыцелем [67. С. 8 — 9].
Як бачна, адраджэнне уніяцкай царквы на Беларусі адбываецца ў складаных умовах. He хапае святароў, адсутнічаюць храмы. Але грэка-каталікі з аптымізмам глядзяць у будучыню. Падставай для гэтага з’яўляецца павелічэнне, хоць і павольнае, вернікаў, якія ад дзядоў і прадзедаў збераглі уніяцкую веру і гатовы адраджаць яе далей.
3 кожным годам новыя пазіцыі заваёўваюць пратэстанцкія абшчыны. У Палессі з захаду на ўсход пашыраецца зона іх устойлівага ўплыву. Усё новыя сацыяльныя пласты беларускага насельніцтва папаўняюць іх рады. За 1988 — 1996 гг. колькасць пратэстанцкіх плыняў павялічылася з 5 да 15, альбо ў 3 разы. Сетка абшчын усіх кірункаў вырасла з 217 у 1985 г. да 640 у 1996 г. На пачатак 1997 г. больш усяго арганізацый (332) налічваў Саюз хрысціян веры евангельскай. Ён утварыўся ў 1988 г. пасля выхаду з УСЕХБ. Евангельскія хрысціяне-баптысты налічвалі 192 абшчыны, адвентысты — 36, хрысціяне поўнага евангелля — 25, новаапостальцы — 17, іегавісты — 14. Асгатнія плыні мелі ў сваім складзе ад 1 да 8 абшчын.
Характэрнай рысай усіх пратэстанцкіх аб’яднанняў з’яўляецца наданне вялікай увагі духоўнай рабоце з падлеткамі і моладзю. Пры абшчынах працуюць нядзельныя школы, праводзяцца маладзёжныя канферэнцыі, семінары, фестывалі духоўнай музыкі, ствараюцца летнія лагеры адпачынку і г.д. Суполка адвентыстаў Мінска кожны год праводзіць у Італіі аздараўленне каля 700 дзяцей мінчан. Хрысціянская дабрачынная місія “Эманцыя” СЕХБ у Кобрыне на базе перададзенага ёй у 1994 г. быўшага ваеннага гарадка пабудавала аздараўленчы цэнтр для дзяцей Чарнобыльскай зоны. Апрача гэтага абшчына аказвае пастаянную дапамогу 90 многадзетным сем’ям, састарэлым і адзінокім людзям.
Умацоўваецца матэрыяльная база пратэстанцкіх аб’яднанняў. За апошнія гады буйныя малітоўныя цэнтры ўмяшчальнасцю звыш тысячы чалавек пабудаваны ў Кобрыне,
Баранавічах, Драгічыне, в.Альшаны Столінскага раёна. Вакол іх грунтуюцца дзесяткі невялікіх абшчын. Зараз дзейнічае 307 культавых будынкаў. Узводзяцца яшчэ 23. Кадры служыцеляў культу рыхтуюць дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы. Тры факультэты мае створаны Біблейскі інстытут ЕХБ: пастырскі рыхтуе прасвітараў, рэгентскі — кіраўнікоў царкоўных хораў, педагагічны — выкладчыкаў для нядзельных школ. Пачаў работу і місіянерскі факультэт [56. С. 14].
Такім чынам, у рэлігійным жыцці Беларусі ўсё больш значным становіцца ўплыў пратэстанцкіх аб’яднанняў. Яны паспяхова канкурыруюць за паству з праваслаўнай і рымска-каталіцкай царквой. Прыпыніць рост пратэстантызму ў Беларусі не можа ні адна з “традыцыйных” канфесій.
Ажывіла дзейнасць стараверская царква. Калі ў 1991 г. на Беларусі налічваліся 22 суполкі, то на пачатак 1997 г. — 32. Большасць з іх размяшчаецца на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Новыя рэлігійныя аб’яднанні ўзніклі ў Мінску, Віцебскай і Гомельскай абласцях.
He так актыўна адраджаецца іудзейская канфесія, дзе адбыўся раскол. На пачатак 1997 г. дзейдічалі дзесяць абшчын артадаксальнага і шэсць прагрэсіўнага іудаізму. Рады апошніх папаўняюцца ў асноўным моладдзю і інтэлігенцыяй. У 1993 г. створана Беларускае іудзейскае рэлігійнае аб’яднанне, дзейнічае духоўнае вучылішча ў Мінску, больш за 15 нядзельных школ, яўрэйскія класы ў сярэдніх школах.
Мясцовых служыцеляў культу ў канфесіі няма. У Мінску, Віцебску, Гродна і Пінску суполкі абслугоўваюць равіны з ЗША і з Ізраіля. Абавязкі галоўнага равіна Беларусі выконвае 30-гадовы Йанатан Ротман, які нарадзіўся і вырас у ЗША. Іўдзейскія абшчыны падтрымліваюць цесныя сувязі з Ізраілем, атрымліваюць матэрыяльную дапамогу ад яўрэйскіх арганізацый ЗША, Францыі, Германіі і іншых краін.
Пашыраецца геаграфія і колькасць мусульманскіх абшчын. Ha 1 сіудзеня 1997 г. у Беларусі іх дзейнічала 23. Падаўляючая большасць (19) зарэгістравана ў заходніх абласцях, астатнія ў Мінску, Смілавічах, Магілёве і Віцебску. У пачатку 1994 г. адбыўся першы Усебеларускі з’езд мусульман, які ўтварыў Мусульманскае рэлігійнае аб’яднанне Рэспублікі Беларусь. Яго ўзначальвае I. Александровіч.
Бядой і засмучэннем мясцовых мусульман з’яўляецца адсутнасць мячэцяў. Але ў апошнія гады тут адбываюцца зме-
ны да лепшага. У 1994 г. пачаў дзейнічаць храм у Слоніме, у 1996 г. узведзена мячэць у Смілавічах. У рамках святкавання 600-годдзя пасялення татар на Беларусі ў ліпені 1997 г. ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта мячэць у Навагрудку. Адведзена месца для будаўніцтва храма ў Мінску. Зроблены праект разбуранай мячэці, узвядзенне якой абыйдзецца ў 1 млн дол. Зараз ідзе збор сродкаў [68. С. 6, 7].
На хвалі рэлігійнага адраджэння ўзніклі новыя рух"і і групоўкі. Сярод іх Багародзічны цэнтр, сям’я Любві, царква Муна, царква Апошняга запавету (Вісарыёна), Сайенталагічная царква, Белае брацтва, АУМ Санрыкё, сатаністы. Некаторыя з іх перайшлі на нелегальнае становііпча. Асабліва абуральна вядуць сябе сатаністы, якія ў апошнія гады далі аб сабе знаць у Мінску, Брэсце, Гомелі, г.п.Заслаўе і іншых месцах.