Канфесіі на Беларусі
(к. XVIII — XX ст.)
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
Да пачатку 70-х гг. у асяроддзі евангельскіх хрысціян адбываліся складаныя працэсы. Частка абшчын ХВЕ была зарэгістравана і працавала ў Саюзе ЕХБ, іншыя не ішлі на рэгістрацыю, адкрыта выступалі супраць палітыкі ўлад. У гэтых аб’яднаннях стала традыцыяй прысутнасць на службах дзяцей, дзе яны спявалі рэлігійныя песні, чыталі вершы, удзельнічалі ў тэатральных інсцэніроўках. Таму акрамя мер адміністрацыйнага ўздзеяння ўлады прыкладалі намаганні, каб правесці сярод іх так званую аўтаномную рэгістрацыю. За 1975 — 1979 гг. было зарэгістравана 16 рэлігійных аб’яднанняў. Але заставаліся абшчыны і групы, якія цвёрда стаялі на пазіцыях нелегальнага жыцця.
Нягледзячы на складаныя ўмовы дзейнасці, з кожным годам станавілася ўсё болып выразнай тэндэнцыя папаўнення радоў ЕХБ за кошт моладзі. Калі ў 1975 г. у гэтыя суполкі ўлілося 296 чал., то ў 1978 г. воднае хрьппчэнне прайшлі 485 вернікаў. Асабліва вялікі прыём назіраўся ў абшчынах ЕХБ Брэсцкай (280 чал.) і Мінскай (117 чал.к) абласцей. У ліку прынятых было 170 юнакоў і дзяўчат. Упаўнаважаны па справах рэлігіі А. Залескі прычыну такога становішча бачыў у дзеяннях новага пакалення служыцеляў культу і прапаведнікаў. “Зараз у многіх абшчынах, асабліва ў гарадскіх і буйных сельскіх, тон задае моладзь з сярэдняй адукацыяй, — адзначаўён. — Маладыя людзі, закончыўшыя музычныя школы, іграюць на музычных інструментах, спяваюць, сачыняюць рэлігійныя вершы, нават паэмы, некаторыя з іх валодаюць артыстычнымі дадзенымі. Усё гэта прыўносіцца ў набажэнствы, у дзейнасць баптысцкіх абшчьш” [48. С. 27],
Такая практыка садзейнічала далейшаму росту арганізацый ЕХБ. 3 1965 па 1985 г. яны прынялі ў свае рады 7527 вернікаў. Папаўненне, якое склала 62 % ад агульнай колькасці прынятых, ішло галоўным чынам за кошт сектанцкіх сем’яў. 3 іх 31,4 % з’яўляліся праваслаўнымі, 6 % — атэістамі і вернікамі іншых канфесій, 0,6 % — каталікамі. Патрэбна адзначыць, што колькасць праваслаўных, прыняўшых пратэстантызм, мелатэндэнцыю даскарачэння. Каліў 1975 — 1979 гг. доля праваслаўных, уступаючых у абшчыны евангельскіх хрысціян-баптыстаў, складала 40,3 %, то ў 1981 — 1985 гг. гэты паказчык скараціўся да 33 %. Абнадзейвала тое, што 44 % нанава прынятых складала моладзь. Павялічвалася колькасць 12 3ак. 899 313
зарэгістраваных абшчын — ад 143 у 1970 г. да 217 у 1985 г. [41].
Абшчыны ЕХБ праводзілі вялікую работу па пабудове цэркваў, усё часцей адмаўляючыся ад арэндуемых памяшканняў. Улады як маглі забаранялі правядзенне будаўнічых работ. Тым не менш і сярод мясцовых кіраўнікоў знаходзіліся людзі, якія, ахвяруючы сваім службовым становішчам, не “заўважалі” вядзення будоўлі. У цяжкіх умовах знаходзіліся вернікі абшчыны ЕХБ у Мінску. Малітоўны дом, разлічаны на 250 чал., ніяк не мог умясціць 700. Месца дазваляла рэканструяваць і пашырыць памяшканне. Кіраўнікі абшчыны падрыхтавалі дакументацыю, знайшлі падрадчыка, узгаднілі пытанне з райвыканкамам і архітэктурным упраўленнем гарвыканкама. Патрабавалася яшчэ віза і вышэйстаячай арганізацыі. Але дзе знойдзеш савецкую арганізацыю, якая завізавала б рэканструкцыю малітоўнага дома сектантаў? Як успамінае І.Плахатнюк, ён адважыўся натакі крок, паставіўшы на дакуменце свой подпіс і пячатку. Будаўніцтва разгарнулася. Калі будынак быў узведзены, пачаліся разборкі. Некалькіх чалавек знялі з работы, панізілі на пасадзе, некаторым аб’явілі вымову [34. С. 189]. Тым не менш вернікі атрымалі добрае культавае збудаванне.
У 1984 г. быў пабудаваны малітоўны дом на 1200 месцаў у Брэсце. У свой час ён з’явіўся самым буйным у Еўропе. Пасля гэтага нязменны на працягу 16 гадоў першы сакратар гаркама КПБ У. Самовіч, які “ведаў сітуацыю”, але не адмяніў будаўніцтва, застаўся без пасады. Усяго за 1980 — 1986 гг. у БССР былі ўзведзены 33 новыя малітоўныя дамы і 27 рэканструяваны, у тым ліку ў Гомелі, Магілёве, Бабруйску, Лідзе, Валожыне, Маладзечна, інпіых гарадах рэспублікі [10. С. 394],
Неабходна адзначыць і складаныя ідэалагічныя ўмовы, у якіх працавала зарэгістраваная іудзейская абшчына ў Мінску. Палітыка дзяржаўнага антысемітызму, якая разгарнулася з канца 60-х гг., перашкаджала адкрыццю ў БССР новых іудзейскіх абшчын. Але і ў такіх абставінах працягвалі дзейнічаць нелегальныя рэлігійныя арганізацыі.
У больш спакойных умовах працавала мусульманская суполка ў Іўі. Мясцовыя ўлады ўскладвалі вялікія спадзяванні на яе хуткі развал.
Як бачна, гады кіравання Л.Брэжнева і яго паслядоўнікаў азнаменаваліся далейшым наступленнем на рэлігійнае жыццё. Да сярэдзіны 80-х гт. ахоўна-забаронная палітыка цалкам сябе вычарпала. Болып таго, праблемы ў галіне дзяржаўна-
царкоўных адносін, якія не вырашаліся дзесяцігоддзямі, стваралі сацыяльную напружанасць у грамадстве. Усё большая колькасць вернікаў выступала ў абарону свайго права на свабоду веравызнання. Іх дзеянні кваліфікаваліся як антыграмадскія, якія ішлі насуперак савецкаму заканадаўству аб культах. Праявы рэлігійнага экстрэмізму мелі месца ў праваслаўнай і каталіцкай цэрквах, але больш за ўсё яны знайшлі распаўсюджванне сярод членаў сектанцкіх абшчын. Ідэалогія і практыка рэлігійнага экстрэмізму тлумачылася “крызісам” рэлігіі ва ўмовах сацыялістычнага грамадства. Але, нягледзячы на масіраваную атэістычную работу, ідэалагічны ўціск, колькасць вернікаў узрастала. Рэлігійныя абшчыны папаўняліся інтэлігенцыяй і моладдзю, якая заканчвала сярэднія агульнаадукацыйныя школы. Такая тэндэнцыя сведчыла аб тым, што рэлігійная свядомасць усё глыбей укаранялася сярод насельніцтва. Гэта быў вынік не толькі мэтанакіраваных намаганняў саміх рэлігійных арганізацый, але і глыбінных працэсаў, якія адбываліся ў грамадстве. Ідэалагічныя службы КПСС — КПБ знаходзіліся перад неабходнасцю карэннага пераасэнсавання нарастаўшых праблем, перагляду дзяржаўна-канфесіянальных адносін.
6.4. РЭЛІПЯ Ў СУЧАСНЫМ БЕЛАРУСКІМ ГРАМАДСТВЕ
Абранне ў сакавіку 1985 г. на пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС М.Гарбачова не прынесла радыкальных змяненняў у адносіны дзяржавы да канфесій. Першы пленум ЦК, які адбыўся пад яго кіраўніцтвам у красавіку таго ж года, паставіў пытанне не толькі аб скліканні XXVII з’езда партыі, неабходнасці распрацоўкі і прыняцця новай праграмы КПСС, але і аб узмацненні ідэалагічнай работы. “Увага да гэтага ўчастка зразумела, ёсць і рух наперад, — заявіў М.Гарбачоў. — Але, думаю, зроблена яшчэ далёка не ўсё, каб ідэалагічная работа была цяснейшым чынам звязана з жыццём” [49. Т. 2. С. 166]. Партыйныя камітэты ўспрынялі гэтаяк патрабаванне актывізацыі атэістычнай прапаганды. Шырокае кола ўстановак на “выжыванне” рэлігійнасці са свядомасці людзей утрымлівала праграма КПСС, прынятая на XXVII з’ездзе партыі (1986 г.). У спецыяльным падраздзеле “Атэістычнае выхаванне” ставілася задача ўсімі сродкамі ідэйнага ўплыву дабівацца пераадолення рэлігійных забабонаў, шырокага распаўсюджвання новых савецкіх аб-
радаў і звычаяў. Як і ў сталінскія часы, у прынятым статуце ў абавязак члена партыі ставілася неабходнасць весці рашучую барацьбу “з рэлігійнымі забабонамі і іншымі чужымі сацыялістычнаму ладу жыцця поглядамі і норавамі” [50. С. 190].
Па традыцыі савецкіх часоў пасля абмеркавання вынікаў з’езду на месцах узмацніліся атэістычная прапаганда, уціск правоў вернікаў. Канфрантацыя партыйна-дзяржаўных структур з рэлігіяй працягвалася.
Нягледзячы на шматгадовыя атэістычныя намаганні, у грамадстве пашыралася кола веруючых людзей. Даныя сацыялагічных даследаванняў паказалі, што ў сярэдзіне 80-х іт. колькасць вернікаў у Мінску складала каля 10 % ад агульнай колькасці насельніцтва, у іншых гарадах гэты паказчык вагаўся ад 5 да 15 %. У рэспубліцы заставаўся вялікім узровень рэлігійнай абраднасці. 3 166 520 нованароджаных, якія нарадзіліся ў 1985 г., было ахрышчана 24 595, штр складала 14,7 % ад іх агульнай колькасці. He змяншалася і такая абраднасць, як вянчанне. У 1984 г. з 93 304 зарэгістраваных шлюбаў 1434 былі замацаваны рэлігійным шляхам. Гэта складала 1,7 % ад агульнай колькасці заключаных саюзаў [52].
Аварыя на Чарнобыльскай АЭС, замоўчванне з боку КПСС — КПБ яе вынікаў, складанае становішча, у якім апынуліся многія людзі, садзейнічалі павелічэнню колькасці наведвальнікаў храмаў, масаваму хрышчэнню не толькі дзяцей, але і дарослых. У дні вялікіх рэлігійных свят усе цэрквы, касцёлы, малітоўныя дамы запаўняліся да адказу, што сведчыла аб захаванні ў народзе рэлігійных традыцый. Ва ўмовах набіраўшай сілу галоснасці прафсаюзныя і камсамольскія арганізацыі, партыйныя камітэты ўжо не маглі прыпыніць гэты працэс. Пачалося пераасэнсаванне месца і ролі рэлігіі ў жыцці грамадства. Многае ў гэтым кірунку рабілі сродкі масавай інфармацыі. Яны выступалі з патрабаваннямі свабоды веравызнанняў, адкрыцця храмаў. У гэты час з’явіліся першыя публікацыі, якія раскрывалі трагічныя старонкі з жыцця духавенства, вернікаў у гады барацьбы з царквой.
Новыя падыходы да становішча вернікаў і іх арганізацый у грамадстве, узаемаадносін дзяржавы і царквы намеціліся пасля сустрэчы М.Гарбачова з Патрыярхам Маскоўскім і ўсея Русі Піменам, членамі Сінода Рускай праваслаўнай царквы, якая адбылася 29 красавіка 1988 г., напярэдадні святкавання 1000-годдзя Хрышчэння Русі. Многім яна нагадвала сустрэчу Сталіна ў верасні 1943 г. з кіраўніцтвам РПЦ. Розніца
заключалася ў тым, што тады “бацька народаў” сустракаўся з Сергіем па сваёй ініцыятыве. Зараз жа сустрэча адбылася па пісьмовай просьбе Сінода, які прадставіў Генеральнаму сакратару мемарандум аб праследаванні царквы ў СССР. Вышэйшыя іерархі прасілі перагледзець адносіны дзяржавы да рэлігійных арганізацый, устанавіць роўныя грамадзянскія і палітычныя правы вернікаў і атэістаў. Гэта была нялёгкая задача для М.Гарбачова. Тым не менш ідэя перагляду дзяржаўна-царкоўных адносін дамінавала ў афіцыйнай частцы сустрэчы. “Веруючыя — гэта савецкія людзі, працоўныя, патрыёты, — заявіў у выступленні М.Гарбачоў, — і яны маюць поўнае права з годнасцю выражаць свае перакананні” [49. Т. 6. С. 203].
Праблема свабоды веравызнання знайшла адлюстраванне ў рабоце XIX Усесаюзнай партыйнай канферэнцыі, якая адбылася ў чэрвені — ліпені 1988 г. У дакладзе Генеральнага сакратара было заяўлена, што адносіны КПСС да рэлігійнага светапогляду як нематэрыялістычнага, ненавуковага не даюць высноў “для непаважлівых адносін да духоўнага свету веруючых людзей і тым болып — прымянення якога б то ні было адміністрацыйнага ўціску для ўсталявання матэрыялістычнага погляду “ [52. С. 42]. Гэта былаўстаноўка на дэмакратЬізацыю рэлігійнага жыцця, пазбаўленне ідэалагічных ланцугоў.