Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

Канфесіі на Беларусі

(к. XVIII — XX ст.)

Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
111.35 МБ
Напружанае становішча складвалася і ў іншых месцах рэспублікі, дзе вернікі-каталікі ўсё больш настойліва выступалі з патрабаваннямі рэгістрацыі абшчын. Толькі за 1980 — 1982 гг. у кіруючыя органы паступіла больш за 180 заяў, пад якімі падпісалася 5700 чал. Але ўлады адкрыта парушалі правы чалавека, ігнаравалі патрабаванні вернікаў, хаця ў гэты час у БССР налічвалася 135 пуставаўшых культавых будынкаў, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці — 45, у Гродзенскай — 52 і ў Мінскай — 26 [2. Ф. 4, воп. 156, спр. 160, арк. 55 — 68]. Каб надалей не было панадна нікому дабівацца адкрыцця храмаў, ЦК КПБ даручыў
Міністэрству культуры БССР сумесна з аблвыканкамамі правесці абследаванне культавых будынкаў на прадмет іх выкарыстання ў народнагаспадарчых мэтах. Было ўстаноўлена, што 74 будынкі з’яўляюцца прыгоднымі для эксплуатацыі. Пачалося іх “пераабсталяванне” і засяленне. За 1982 — 1983 гг. было занята і адноўлена 28 будынкаў. У в. Вараняны Астравецкага раёна быўшы касцёл пераабсталявалі пад Дварэц культуры, на што затрацілі вялікія для таго часу грошы — 400 тыс. руб. Як і ў ранейшыя часы, у пустуючых культавых будынках размяшчаліся школьныя майстэрні, склады і г.д. У Крывічах частку памяшкання перадалі пад склад спажывецкай кааперацыі, у Свіры — філіялу завода, у Івянецкім “чырвоным” касцёле размясцілі сховішча перыядычных выданняў Дзяржаўнай бібліятэкі імя У. I. Леніна.
Але не ва ўсіх мясцінах насельніцтва мірылася з чарговай акцыяй улад. Каб не дапусціць “пераабсталявання” закрытых касцёлаў, вернікам не заставалася нічога іншага, як самім адчыняць знятыя з рэгістрацыі храмы. Дваццаць гадоў абаранялі касцёл жыхары в.Тракелі Воранаўскага раёна, пасля таго як у 1968 г. парафія была знята з рэгістрацыі, а касцёл прапанавалі знесці. Аднак будынак застаўся ў руках мясцовых вернікаў. Болып таго, з іх дапамогай касцёл быў адрамантаваны і там рэгулярна праводзіліся набажэнствы. Канфрантацыя працягвалася да жніўня 1988 г., пакуль афіцыйна не было зарэгістравана рэлігійнае аб’яднанне каталікоў у Тракелях [47].
Такая ж сітуацыя склалася з касцёламі в.Германішкі Воранаўскага, Дуды Іўеўскага, Рагозніца Мастоўскага, Старыя Васілішкі Шчучынскага раёнаў і інш. Ва ўмовах напружанай рэлігійнай сітуацыі мясцовыя ўлады адкладвалі пераабсталяванне пустуючых касцёлаў, і яны дзейнічалі без рэгісграцыі [2. Ф. 4, воп. 156, спр. 160, арк. 73]. У такіх дзеяннях мясцовыя ўлады бачылі ўплыў Ватыкана, замежных клерыкальных цэнтраў, якія жадалі “распаліць сярод вернікаў нацыянальныя настроі, фанатызм”. Зашораныя ідэалагічныя структуры ЦК КПСС не жадалі бачыць у пратэсце вернікаў барацьбу супраць парушэння права чалавека верыць у хрысціянскія каштоўнасці, нягледзячы на мэтанакіраваную палітыку іх знішчэння. Таму натуральна з актывізацыяй вернікаў-каталікоў з боку Масквы прымаліся адэкватныя прапагандысцкія меры. 2 ліпеня 1984 г. ЦК КПСС накіроўвае на месцы пастанову “Аб мерах па ўзмацненні супрацьдзеяння замежнай антысавецкай каталіцкай прапаганды”, а ў
лістападзе — “Аб супрацьдзеянні антыкамуністычным акцыям Ватыкана, яго падрыўной рабоце супраць сацыялістычных дзяржаў, нацыянальна-вызваленчага і антываеннага руху”. Мерапрыемствы па іх выкананні праводзілі ЦК, абкамы, гаркамы, райкамы КПБ, на тэрыторыі якіх знаходзіліся касцёлы. Ставілася задача “прааналізаваць уплыў каталіцкіх аб’яднанняў і духавенства на грамадскапалітычнае становішча ў рэгіёнах”, “ажыццявіць дадатковыя меры па разаблачэнні спроб зарубежных клерыкальных цэнтраў выкарыстоўваць каталіцызм у антысавецкіх мэтах” іг.д. [4. Ф. 1, воп. 97, спр. 42, арк. 14].
У ходзе прапагандысцкай кампаніі была прапанавана новая спецыялізацыя палітінфарматараў — па пытаннях палітычнага аблічэння імперыялізму. У 1985 г. у БССР іх налічвалася болып 10 тыс. чалавек. Праз універсітэты марксізму-ленінізму пачалася падрыхтоўка рэзерва гэтай катэгорыі ідэалагічных кадраў. Узмацнілася ўвага партыйных арганізацый да пастаноўкі індывідуальнай выхаваўча-прафілактычнай работы. У працоўных калектывах і па месцы жыхарства насельніцтва яе праводзілі 60 % усіх агітатараў.
Наступленне на “клерыкалаў” разгарнулі партыйныя камітэты заходніх абласцей. На Гродзеншчыне ў 1985 г. выкрыванне “падкопаў” Ватыкана, іншых заходніх “клерыкальных” цэнтраў вялі 17 універсітэтаў навуковага атэізму, 161 школа сучасных ведаў аб прыродзе, грамадстве і чалавеку, навукова-атэістычныя лекторыі, клубы чытачоў часопіса “Наука н релмгня”. Тым не менш у той час у вобласці прайшлі спавяданне каля 203 тыс. чал., з іх 6 тыс. непаўналетніх. 10 чэрвеня 1986 г. адбылася абласная нарада, якая разгледзела пытанне контрпрапаганды і палітычнай пільнасці. 3 дакладам выступіў першы сакратар абкама КПБ Л.Кляцкоў. Галоўны вывад прамоўцы заключаўся ў тым, што “рэлігія прыстасоўваецца хутчэй да сучасных умоў жыцця, чым мы вядзем барацьбу з яе выкрываннем” [4. Ф. 1, воп. 97, спр. 42, арк. 14]. Канстатавалася пасіўнасць мясцовых савецкіх органаў, ідэалагічных работнікаў у адносінах да свяшчэннаслужыцеляў, якія вялі падрыўную прапаведніцкую работу сярод насельніцтва. А “падрыўныя” дзеянні ксяндзоў заключаліся ў тым, што ў сваіх пропаведзях яны выказвалі думку аб тым, што атэізм насільна навязаны насельніцтву, a амаральныя ўчынкі людзей народжаны бязбожжам. У віну мясцовым партыйным арганізацыям ставілася запушчанасць выхаваўча-прафілактычнай работы з асобамі і сем’ямі
вернікаў, якія падтрымлівалі кантакты з родзічамі ў Польшчы.
Ha 1 студзеня 1986 г. у Беларусі налічвалася 86 зарэгістраваных парафій. Многія знятыя з уліку працягвалі працаваць без ксяндзоў. Гэтаму садзейнічалі дзеянні соцень актывістаў, якія смела выступалі ў абарону сваіх правоў на свабоду веравызнання, трымалі ключы ад храмаў, не давалі магчымасці ўладам выкарыстоўваць іх у якасці складскіх памяшканняў, культурна-асветных устаноў. На гэтай глебе ў некаторых месцах склалася напружанае становішча, але ўлады баяліся перайсці небяспечную мяжу. Усё гэта сведчыла аб бесперспектыўнасці палітыкі згортвання рымска-каталіцкіх парафій, якая на працягу многіх гадоў не давала плёну і зайшла ў тупік. Ідэалагічным службам КПСС — КПБ заставалася прыкрываць свае промахі прапагандысцкімі размовамі аб падбухторваючых дзеяннях Ватыкана. “Вінаваты” былі не падбухторшчыкі, а глыбокая адданасць насельніцтва хрысціянскім каштоўнасцям.
“Застойны” перыяд вызначаўся складанасцямі ў жыцці пратэстанцкіх аб’яднанняў. Частка з іх працягвала выступаць супраць савецкага заканадаўства аб рэлігійных культах, вяла нелегальны лад жыцця. 3 гэтай катэгорыяй вернікаў, іх кіраўнікамі мясцовыя ўлады, абласныя ўпаўнаважаныя па справах рэлігіі вялі карпатлівую работу. Акрамя прафілактычных мер праводзіўся жорсткі кантроль, скіраваны на зрыў іх дзейнасці. Вернікам не дазвалялі збірацца на малітоўныя сходы, аб іх паведамлялі па месцы працы, арганізатараў прыцягвалі да адказнасці. Разам з работнікамі Савета па справах рэлігій пры Савеце Міністраў БССР, іх упаўнаважанымі ў абласцях барацьбу з нелегальнымі арганізацыямі праводзілі органы КДБ. Па прызнанні ўпаўнаважанага па справах рэлігій Мінскага аблвыканкама І.Плахатнюка, Камітэт і яго супрацоўнікі атрымалі мянушку “суседзі”. “He стану абагульняць, але магу цвёрда заявіць, што супрацоўнікі абласнога ўпраўлення, якія курыравалі пытанні рэлігіі, дарма хлеб не елі, — канстатуе былы ўпаўнаважаны. — Яны ведалі, што адбываецца ў кожнай канфесіі, маглі папярэдзіць любыя неспадзяванасці, адначасова вялі прафілактыку, вызывалі, папярэджвалі. Калінікалі прасілі нас нешта вывучаць, з некім пагутарыць” [34. С. 196],
Ha 1 сіудзеня 1966 г. у БССР налічвалася 149 зарэгістраваных абшчын ЕХБ з колькасцю вернікаў 11 960 чал. Без рэгістрацыі працавалі 128 рэлігійных аб’яднанняў з 4990 вернікамі. Ся-
род іх было 19 прыхільнікаў РЦ ЕХБ, у якую ўваходзіла 1600 чал. [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 696, арк. 59].
Адразу пасля прыняцця Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР “Аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за парушэнні заканадаўства аб культах” узмацнілася праследаванне прыхільнікаў РЦ ЕХБ. Ужо ў 1967 г. у рэспубліцы да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 76 чалавек, да крымінальнай — 4. Гэта палітыка вызначалася заклікам, які прагучаў у дакладзе на спецыяльна праведзенай нарадзе Гродзенскага абкама КПБ: “Папіранню савецкіх законаў з боку сектантаў-раскольнікаў, іх антызаконным дзеянням павінен быць дадзены рашучы адпор з выкарыстаннем усіх прадастаўленых нам заканадаўчых правоў і магчымасцяў. Ніякага патурання з боку адміністрацыйных органаў парушальнікам заканадаўства не павіннабыць” [46. Ф. 1, воп. 97, спр. 42, арк. 15].
Аднавіліся судовыя працэсы над больш актыўнымі кіраўнікамі абшчын. Былі асуджаны важакі ваўкавыскіх прыхільнікаў РЦ ЕХБ браты Арцюхі, а таксама М.Шлык. У 1969 г. у Зэльве адбыўся гучны судовы працэс над кіраўнікамі абшчыны з в.Бародзічы М.Шугала і М.Лазута. У ходзе дазнання ў іх была забрана літаратура, якая распаўсюджвалася нелегальным цэнтрам РЦ, а таксама амерыканскі часопіс з антысавецкімі артыкуламі і вершамі. Падсудныя атрымалі па пяць гадоў пазбаўлення волі. Судовыя працэсы праводзіліся і ў іншых раёнах і гарадах рэспублікі.
Разгарнулася кампанія паклёпу на прасвітараў, якія падтрымлівалі РЦ ЕХБ. 3 гэтай мэтай шырока выкарыстоўваліся магчымасці мясцовага друку. На яго старонках з’яўляліся карэспандэнцыі, якія выкрывалі “крывадушнасць” сектанцкіх важакоў, іх мінулую дзейнасць і г.д. Але ні адміністрацыйны ўціск, ні шалёная прапаганда не маглі змяніць становішча спраў. Колькасць аб’яднанняў, якія падтрымлівалі нелегальны цэнтр, павялічвалася. У 1979 г. на яго платформе знаходзіліся 26 абшчын і груп, якія аб’ядноўвалі болын за 1600 чалк. Як і раней, яны выступалі з крытыкай многіх канстытуцыйных палажэнняў, дабіваліся адмены існаваўшага заканадаўства аб культах. Пазіцыю гэтых кіраўнікоў адлюстравала выказванйе прасвітара абшчыны в. Лапуты Докшыцкага раёна В. Гаўрыловіча: “Мы жывем па божых законах, а заканадаўства аб культах супярэчыць гэтым законам, таму мы яго не прызнаем. Наша заслуга ў тым, што мы адрадзілі дух царквы, не сталі баяцца
праследаванняў і ганенняў... Вы жадаеце адарваць нас ад Рады цэркваў, але мы не будзем здраджваць ёй” [48. С. 30].