Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

Канфесіі на Беларусі

(к. XVIII — XX ст.)

Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
111.35 МБ
драўляны будынак якой з’яўляўся помнікам архітэктуры абласнога значэння, перадалі ў распараджэнне Столінскага райвыканкама. Першапачаткова планавалася пераабсталяваць яе пад клуб. Але амаль на працягу 20 гадоў ніякіх мер у гэтым кірунку не прадпрымалася. У 1986 г. нарадзілася новая ідэя — размясціць у царкоўным будынку філіял Столінскага краязнаўчага музея. Пачаліся рамонтныя і рэстаўрацыйныя работы. Вось чаму Столінскі раённы і Брэсцкі абласны выканаўчыя Саветы рэзка адмоўна аднесліся да просьбы вернікаў. У адказ мясцовыя жыхары выказалі жаданне цалкам аплаціць затраты, панесеныя органамі культуры вобласці на рамонтныя і рэстаўрацыйныя работы. Нягледзячы на нязгоду мясцовых органаў, 20 верасня 1988 г. Савет па справах рэлігій вярнуў вернікам царкву і зарэгістраваў абшчыну [47],
3 1986 г. па 1996 г. дзяржава перадала праваслаўным абшчынам 334 культавыя будынкі. У 1996 г., напрыклад, была задаволена просьба Віцебскай епархіі аб перадачы ёй будынка быўшага духоўнага вучылішча ў Віцебску. Гродзенскі жаночы манастыр атрымаў шэраг памяшканняў Рэспубліканскага музея рэлігіі, культавыя будынкі былі вернуты прыходам в.Бараўцы і Суднікі Вілейскага, Плебань Маладзечанскага раёнаў, аўТалочыне — будынак быўшага жылога корпуса базільянскага манастыра. На пачатак 1997 г. дзейнічалі 804 праваслаўныя царквы, 60 знаходзіліся ў стадыі будаўніцтва.
Ва ўмовах канкурэнцыі за паству праваслаўныя святары не ўпускаюць магчымасці працаваць у шпіталях, ва ўстановах Міністэрства ўнутраных спраў.
У кастрычніку 1989 г. былі адроджаны Полацкая, Магілёўская і Пінская епархіі, у студзені 1990 г. — адноўлена Гомельская і заснавана Брэсцкая кафедры, у кастрычніку 1991 г. заснавана Навагрудская і Гродзенская, а ў маі 1992 г. — Тураўская і Віцебская кафедры. Усе дзесяць епархій уваходзяць ў склад заснаванага ў 1990 г. Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай царквы. Другое афіцыйнае найменне Беларускага экзархата — Беларуская праваслаўная царква (БПЦ). Кіраўніцтва ажыццяўляе Сінод на чале з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усея Беларусі Філарэтам.
Працягваецца працэс адраджэння манастыроў. 30 гадоў пуставаў закрыты Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у Полацку. Трэцяга ліпеня 1992 г. з Жыровіч у абіцель вярнулася першая група манашак. Зноў ён становіцца ачагом
асветы, міласэрнасці, такім, якім яго стварыла Еўфрасіння — ігумення Полацкая, якая шмат зрабіла для духоўнай асветы роднага краю. На пачатак 1997 г. у Беларусі налічвалася пяць мужчынскіх і шэсць жаночых манастыроў, дзе неслі паслушанне 81 манах і 135 манашак. Сем праваслаўных брацтваў праводзяць работу па будаўніцтве і рамонце храмаў, аказанні дабрачыннай дапамогі адзінокім састарэлым людзям, уходу за хворымі па месцы жыхарства, арганізацыі брацкіх хароў, садзейнічанні паломнікам, стварэнні нядзельных школ, арганізацыі брацкіх бібліятэк, ажыццяўленні выдавецкай дзейнасці.
Значную работу праводзяць два сястрыцтвы, створаныя ў Мінску, грамадствы міласэрнасці ў імя святой праведнай Сафіі Слуцкай і ў імя святых Марфы і Марыі. Іх члены не толькі даглядаюць за хворымі, адзінокімі састарэлымі, цяжкахворымі дзецьмі, але і праводзяць вялікую місіянерскую дзейнасць. Сёстры працуюць у Інстытуце траўматалогіі і артапедыі, дзіцячым адзяленні Першай клінічнай бальніцы. Іх сіламі ўстроена капліца, дзе кожны дзень праводзяцца малебны і кожны месяц літургія.
У арганізацыях Беларускай праваслаўнай царквы працуе каля 1000 святароў, у тым ліку 29 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Але, нягледзячы на гэта, адчуваецца іх недахоп. У 1997 г. больш за 100 прыходаў не мелі свайго настаяцеля і абслугоўваліся па сумяшчальніцтве. Таму з боку кіраўніцтва БПЦ вялікая ўвага надаецца падрыхтоўцы кадраў. У 1989 г. на базе Жыровіцкага Свята-Успенскага мужчынскага манастыра аднавіла дзейнасць Мінская духоўная семінарыя. Зараз гэта вышэйшая навучальная ўстанова, куды маюць права паступаць асобы з усіх быўшых рэспублік СССР. Ha 1 студзеня 1997 г. на стацыянары займалася 185 чал., а на аддзяленні завочнага навучання — 180 свяшчэннаслужыцеляў. Студэнты стацыянара знаходзяцца па поўным інтэрнаце, забяспечваюцца формай і атрымліваюць стыпендыю. Пяцікурснікі пішуць дыпломныя работы, пасля паспяховай абароны якіх атрымліваюць ступень бакалаўра багаслоўя. Пры семінарыі адкрыты нядзельная школа і рэгенцкі клас. У чэрвені 1997 г. адбыўся чацвёрты выпуск адроджанай семінарыі, a з улікам вымушанага перапынку (з 1962 па 1989 г.) — васемнаццаты. Прафесію рэгента і псаломшчыка юнакі і дзяўчаты атрымліваюць у Мінскім духоўным вучылішчы. У 1995 г. першых слухачоў прыняла Мінская духоўная акадэмія.
У 1993 г. пры Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Мінску адчынены багаслоўскі факультэт. Яго дэканам з’яўляецца мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Фійарэт. Асноўным прадметам з’яўляецца багаслоўе. Акрамя таго, у праграму ўключаны гісторыя цэркваў і хрысціянскіх канфесій. Выкладаецца таксама цыкл педагагічных і філасофскіх прадметаў (педагогіка, псіхалогія, літаратура, мастацтва і інш.). Студэнты вывучаюць дзве замежныя і чатыры старажытныя мовы. Вядзецца падрыхтоўка па дзвюх спецыяльнасцях — багаслоў і выкладчык багаслоўя. Выпускнікі змогуць працаваць у царкоўных структурах: нядзельных школах, духоўных семінарыях, катэхізатарскіх курсах, дамах міласэрнасці, a таксама ў дзяржаўных адукацыйных установах — настаўнікамі школ, ліцэяў, каледжаў, інстытутаў. Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў факультэта ў 1995 г. спецыяльнасць “Тэалогія” атрымала к'валіфікацыю дзяржаўнай [22. 1996. № 4 5. С. 25],
Беларуская праваслаўная царква з кожным годам пашырае выдавецкую дзейнасць. Толькі ў 1996 г. пачалі выходзіць чатыры новыя газеты. У цяперашні час выдаюцца 4 часопісы, 10 газет, царкоўныя календары і іншая рэлігійная літаратура. Рэгулярна выходзяць у свет царкоўныя “Веснікі” у Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай і Полацкай епархіях. Найбольш буйныя выданні — часопіс “Веснік беларускага Экзархата”, газеты “Царкоўнае слова” і "Преображенне”. Праваслаўны перыядычны друк своечасова асвятляе асноўныя падзеі царкоўнага жыцця э кзархата, наладжвае адкрыты дыялог паміж свяшчэннаслужыцелямі і вернікамі. Актыўна друкуюцца ў царкоўнай перыёдыцы духавенства, навуковая і творчая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь. Умацаванню супрацоўніцтва царквы з навуковай інтэлігенцыяй садзейнічаюць “Мінскія епархіяльныя чытанні”, якія праводзяцца кожны год.
Беларуская праваслаўная царква знаходзіцца пад патранажам дзяржавы, Прэзідэнта А.Лукашэнкі. Аднсх:іны да БПЦ кіраўнік дзяржавы праілюстраваў у выступленні на сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсея Русі Алексіем II 22 ліпеня 1995 г. у час яго прыезду ў краіну. “Зусім нядаўна дзяржавай аказана дапамога царкве ў памеры 1 млрд рублёў, — сказаў Прэзідэнт. — Хаця гэтага, канешне, яўна недастаткова, алемы такую палітыку будзем працягваць” [58. С. 12],
Апошняе дзесяцігоддзе з’явілася спрыяльным для развіцця абшчын рымска-каталіцкай царквы, якія на пра-
цягу ўсіх гадоў савецкай улады былі залічаны ў стан галоўных ідэалагічных праціўнікаў, лічыліся гнёздамі цемрашальства і рэакцыі. Гэта канфрантацыя пачалася з далёкага 1918 г., калі Папа Бенедыкт XV выказаў У. Леніну свае негатыўныя адносіны да Кастрычніцкай рэвалюцыі, назваўшы яе пераваротам. Такая палітыка прывяла да масавага знішчэння ксяндзоў, вернікаў. Каталіцкае жыццё ледзь-ледзь цеплілася ў заходніх рэгіёнах Беларусі, галоўным чынам на Гродзеншчыне. I як бы прабачэннем за здзекі, уніжэнні, нанесеныя РКЦ за гады камуністычнага праўлення, з’явілася сустрэча апошняга генеральнага сакратара кіруючай партыі, Прэзідэнта СССР М.Гарбачова з Папай Янам Паўлам II, якая адбылася 1 снежня 1989 г. Як успамінае М.Гарбачоў, у гутарцы асобае месца заняла тэма свабоды сумлення як аднаго з фундаментальных правоў чалавека, а таксама выцякаючае адсюль права на рэлігійную свабоду. Разам з тым Папа “прыпыніўся на некаторых праблемах, звязаных са становішчам каталікоў у нашай краіне” [59. С. 230],
Вёдаючы аб тым, што глава РКЦ абавязкова падыме гэтую складаную для Прэзідэнта СССР праблему, напярэдадні сустрэчы, 20 лістапада, была легалізавана дзейнасць грэкакаталіцкіх абшчын ва Украіне. Гэта быў добры знак, скіраваны на далейшае адраджэнне рэлігійнага жыцця ў былым СССР, у тым ліку і на Беларусі. А яно хутка набірала сілу. Вызначальным для РКЦ, як і для іншых канфесій, з’явіўся 1988 г. — год пачатку рэгістрацыі закрытых парафій. Першапачаткова на “законных” высновах разгортвалі дзейнасць парафіі, якія былі зняты з уліку, але працавалі ў нелегальных умовах. Адначасова рэгістраваліся парафіі, якія былі закрыты ў пасляваенныя і гады хрушчоўскага наступлення на царкву. Сорак гадоў вялі барацьбу за адстойванне свайго права на свабоду веравызнання вернікі-каталікі г.п.Шарашова. Яшчэ ў 1948 г. касцёл быў закрыты і выкарыстоўваўся як складское памяшканне Пружанскага райспажыўсаюза. Каб наведаць бліжэйшую святыню, трэба было ехаць за 63 кіламетры ў г.п.Ружаны. I вось пасля ўсіх мытарстваў яны святкавалі перамогу. У жніўні 1988 г. была зарэгістравана парафія ў г.п.Відзы, у храме якой размяшчалася спартыўная зала Браслаўскага вучылішча сельскай гаспадаркі. У тым жа месяцы аднавіла дзейнасць рэлігійнае аб’яднанне ў в.Германовічы Шаркоўшчынскага раёна. Іблістапада 1988 г. была зарэгістравана абшчына Парафіянава Пастаўскага,
28 лістапада — Старыя Васілішкі Шчучынскага раёнаў і інш. [47].
Новай з’явай у каталіцкім жыцці з’явілася рэгістрацыя парафій ва ўсходніх абласцях. Фактычна пачалося станаўленне спецыфічнага беларускага касцёла на тэрыторыі, дзе яны былі зачынены ў канцы 30-х гг. Адноўленыя ў гады вайны, яны зноў спынілі сваё існаванне ў першыя ж месяцы пасля вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. За гэты час выраслі новыя пакаленні, якія згубілі традыцыі вернікаў-каталікоў.
У многіх усходніх рэгіёнах улады не спяшаліся ісці насустрач пажаданням вернікаў. Прыкладам служаць мытарствы з рэгістрацыяй другой каталіцкай абшчыны ў Мінску. Яшчэ ў 1986 г. узнікла ініцыятыўная група па рэгістрацыі гэтага аб’яднання, і толькі 16 сакавіка 1989 г. пад уціскам вернікаў, шырокай грамадскасці ўдалося здзейсніць такі акт. Але калі справа дайшла да вяртання будынка касцёла, які ў той час належаў Саюзу кінематаграфістаў, высветлілася, што ў Беларусі яшчэ маюць законную сілу дэкрэты аб адносінах да царквы 1918 г., падпісаныя Леніным, згодна з якімі ўся царкоўная маёмасць належыць мясцовым Саветам. I толькі дзякуючы настойлівасці вернікаў 16 мая 1990 г. Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб перадачы будынка касцёла каталіцкаму аб’яднанню. A 21 лістапада 1990 г. біскуп Т.Кандрусевіч адслужыў святую імшу, благаслаўляючы вернікаў у іх духоўнай і фізічнай працы па аднаўленні дзейнасці касцёла [60. С. 45, 46].