Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

Канфесіі на Беларусі

(к. XVIII — XX ст.)

Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
111.35 МБ
3 прыходам на пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС Ю.Андропава (1914 — 1984) канфрантацыя партыйна-дзяржаўных структур з рэлігійнымі арганізацыямі ўзмацнілася. Гэта тлумачылася тым, што, узначальваючы на працягу шэрага гадоў КДБ СССР, ён ведаў рэлігійнуіо сітуацьпо ў краіне. Таму невыпадкова ў цэнтр сваёй дзейнасці Ю. Андропаў паклаў праблемы ўдасканальвання ідэйна-выхаваўчай работы. У чэрвені 1983 г. пленум ЦК КПСС абмеркаваў даклад “Актуальныя пытанні ідэалагічнай, масава-палітычнай работы партыі”, з якім выступіў К. Чарненка (1911 — 1985), які курыраваў у той час ідэалагічную сферу. Перад партыйнымі арганізацыямі па-бальшавіцку востра была пастаўлена задача вядзення рашучай барацьбы з “рэакцыйнай” роллю рэлігіі. “ Нельга паслабляць работу і з такой спецыфічнай групай насельніцтва, як веруючыя, — адзначалася ў дакладзе. — Пад уплывам рэлігіі яшчэ застаецца частка людзей, і частка, прама скажам, не такая і малая. Шматлікія ідэалагічныя цэнтры імперыялізму імкнуцца не толькі падтрымліваць, але і насаджаць рэлігійнасць, прыдаць ёй антысавецкую, нацыяналістычную накіраванасць. Асаблівая стаўка робіцца на рэлігійных экстрэмістаў. Адначасова распаўсюджваюцца вымыслы аб “парушэннях свабоды сумлення ў СССР” [40. C.60],
Рашэнні пленума выклікалі далейшы ўсплёск атэістычнай прапаганды. Гэтаму садзейнічала кампанія, разгорнутая ў сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 1000-годдзя Хрышчэння Русі, якое адзначалася ў 1988 г. Яшчэ ў сакавіку 1985 г. ЦК КПБ накіраваў у мясцовыя партыйныя камітэты спецыяльную запіску “Некаторыя пытанні ўзмацнення атэістычнай работы ў сувязі з 1000-годдзем Хрышчэння Русі”. Гэты дакумент фальсіфікаваў гісторыю праваслаўнай царкы, усяляк прыніжаў і скажаў яе ролю ў жыцці Расіі. He вызначаліся навізной выказванні аб тым, што “царква актыўна ўдзельнічала ў сацыяльным і нацыянальным прыгнечанні працоўных, у падаўленні антыфеадальных выступленняў сялян, вызваленчага і рэвалюцыйнага руху рабочага класа”. А пасля перамогі Вялікага Кастрычніка многія яе прадстаўнікі “самкнуліся з контррэвалюцыйнымі сіламі і выступілі супраць Савецкай улады”. Галоўная мэтавая ўста-
ноўка ідэалагічных службаў ЦК КПБ заключалася ў тым, каб прынізіць тысячагадовы шлях РПЦ, яе юбілей.
ЦК КПБ рабіў акцэнт на тым, што ў грамадства працягвалася думка аб станоўчай ролі праваслаўнай царквы. У літаратуры з’яўляліся “богашукальніцкія” матывы, ідэалізавалася патрыярхальнасць. Здараліся выпадкі, калі царква паказвалася носьбітам высокіх прынцыпаў маральнасці, папулярызаваліся рэлігійныя традыцыі і абрады. Ідэалагічныя аддзелы ЦК КПБ непакоіла тое, што царква імкнулася выняць маральны капітал са сваёй міратворчай і экуменічнай дзейнасці. Гэта дзейнасць, на іх думку, стварала небяспечныя ілюзіі ў некаторай часткі няверуючых, якія лічылі, што праваслаўе ўжо страціла адзнакі рэлігіі як опіум для народа і амаль інтэгравалася ў сацыялістычную мараль.
У гэтай сувязі партыйным камітэтам рэкамендавалася сарыентаваць ідэалагічны актыў на забеспячэнне навукова абгрунтаванага і аргументаванага падыходу да пытанняў супрацьдзеяння рэлігійнай прапагандзе ў сувязі з 1000-годдзем Хрышчэння Русі. Падкрэслівалася неабходнасць засяродзіць увагу на атэістычным выхаванні інтэлігенцыі, творчых работнікаў, сярод якіх узмацніліся выпадкі прапаганды культавай атрыбутыкі, царкоўнай музыкі пад выглядам народнай, назіраліся прымірэнчыя адносіны да рэлігіі. Ставілася задача шляхам узмацнення атэістычнага выхавання да мінімуму звесці ўплыў рэлігійнага святкавання і яго вынікаў на шырокія колы грамадскасці.
Прыведзеныя ў дакуменце рэаліі праваслаўнага жыцця ўваходзілі ў пярэчанне з абвешчаным тэзісам аб “крызісе рэлігіі”. У 70-я — пачатку 80-х гг. арганізацыі РПЦ умацоўваліся, актывізавалі сваю дзейнасць. Рамантаваліся дзеючыя цэрквы. Улады канстатавалі, што, як правіла, дапускалася неабгрунтаванае расшырэнне памяшканняў, фактычны кошт рамонту часта ў некалькі разоў перавышаў сметны. Выкарыстоўваліся дэфіцытныя, дарагія матэрыялы, упрыгажэнні. У той жа час матэрыяльная база многіх органаў ЗАГСаў, у тым ліку і пакояў для ўрачыстай рэгістрацыі шлюбаў, была вельмі слабай. Асабліва гэта тычылася сельскіх Саветаў, дзе ўрачыстая рэгістрацыя актаў адбывалася ў мясцовых клубах. Таму 4 студзеня 1985 г. Савет Міністраў БССР быў вымушаны прыняць пастанову “Аб мерах па далейшым развіцці і ўкараненні сацыялістычных традыцый, свят і абрадаў”. Большасць яе мерапрыемстваў так і засталіся на паперы, нягледзячы на тое, што ідэалагічныя аддзелы ЦК КПБ трымалі іх выкананне пад кантролем.
Між тым рост рэлігійнасці насельніцтва павялічваўся, аб чым у афіцыйнай прапагандысцкай літаратуры не было прынята гаварыць. Працягваў эксплуатавацца тэзіс аб тым, што веравызнанне — гэта невуцтва, цемната, а таму асноўным кантынгентам наведвальнікаў царквы з’яўляюцца непісьменныя бабулі. Іншую карціну давалі ў кіруючыя інстанцыі адпаведныя органы. Упаўнаважаны па справах рэлігій А.Залескі ў інфармацыі ў ЦК КПБ аб святкаванні Вялікадня ў 1985 г. дакладаў, што ў той дзень паўсюды пуставалі гарадскія рынкі, крамы. Нягледзячы на небяспеку праследаванняў па месцы вучобы альбо работы, у святочных мерапрыемствах прымала ўдзел моладзь. Паведамлялася аб тым, што каля 200 маладых людзей удзельнічалі ў хросным ходзе ў Петрыкаве. Каля тысячы чалавек, у тым ліку больш за 400 юнакоў і дзяўчат, знаходзіліся ў царкве ў в.Яроміна Гомельскага раёна. На Усяночную ў царкву в.Пагост Загародскі Пінскага раёна сабралася 500 вернікаў, сярод якіх налічвалася каля 200 чалавек моладзі і 25 школьнікаў [2. Ф. 4, воп. 156, спр. 160, арк. 70, 72].
Прыведзеныя факты сведчылі аб глыбокіх зрухах у грамадстве. Але яны не сталі прадметам вывучэння і аналізу з боку партыйна-дзяржаўных структур. Больш таго, лічылася, што ў краіне “развітога сацыялізму” адсутнічалі аб’ектыўныя ўмовы для ажыўлення рэлігійных пачуццяў. Сцвярджалася, што ўзровень рэлігійнасці адпавядаў колькасці зарэгістраваных прыходаў. У 1985 г. у БССР засталося 369 праваслаўных цэркваў. Па даных Савета па справах рэлігій, да гэтага часу ў рэспубліцы было закрыта 637 храмаў, у тым ліку ў Гродзенскай вобласці — 156, засталіся дзейнічаць 73, у Віцебскай адпаведна 52 і 41, у Гомельскай — 57 і 42, у Магілёўскай — 49 і 22, у Брэсцкай — 225 і 143, у Мінскай — 198 і 49 [41]. Такія сумныя вынікі палітыкі масавага беспадстаўнага закрыцця культавых будынкаў РПЦ, якая праводзілася на працягу 50 — 80-х гг.
Неадназначныя працэсы адбываліся і сярод стараверскіх аб’яднанняў. Сельскія абшчыны працавалі ва ўмовах значнай страты вернікаў, у некаторых населеных пунктах па гэтай прычыне абіпчыны наогул спынялі сваю дзейнасць. У сувязі з гэтым іх агульная колькасць памяншалася. Калі ў 1965 г. налічвалася 27 абшчын, тоў 1985 г. — 23 [2. Ф. 952, воп.З, спр. 17, арк. 3; 41]. Іншая карціна назіралася ў гарадах. У разглядаемы перыяд ажывілася дзейнасць старавераў у Гомелі, Віцебску, Барысаве, Бабруйску, Полацку і іншых гарадах, чаму садзейнічалі міграцыйныя працэсы.
Партыйна-дзяржаўныя структуры па-ранейшаму накіроўвалі намаганні на змяншэнне ўплыву касцёла на вернікаў. Пад усялякімі зачэпкамі працягвалася палітыка зняцця з рэгістрацыі парафій, закрыцця касцёлаў. Вернікі як маглі абаранялі свае правы, але безвынікова. У 1969 г. жыхары в. Зарачанка Гродзенскага раёна ў адказ на закрыццё касцёла, пабудаванага на сродкі парафіян у 1936 г., звярнуліся да рэдкай формы пратэсту савецкіх часоў — забастоўкі. Але і яна не дапамагла, касцёл быў закрыты. Адзінай уцехай заставалася тое, што, баючыся агалоскі, улады не пайшлі на рэпрэсіі жыхароў [42. С. 17],
Як і раней, выступаць у абарону права на свабоду веравызнання заставалася небяспечным. 3 прыняццем у красавіку 1966 г. указа Вярхоўнага Савета БССР “Аб унясенні дапаўненняў у артыкул 139 Крымінальнага кодэкса” такія дзеянні нярэдка заканчваліся пазбаўленнем волі. Такі лёс напаткаў жыхарку Гродна М.Гратулевіч, якая праводзіла актыўную работу сярод парафіян па адкрыцці Фарнага касцёла. За кароткі тэрмін у розныя інстанцыі было накіравана каля 30 калектыўных заяў. Але ўлады не давалі дазволу на адкрыццё касцёла, спасылаючыся на тое, што ў горадзе ўжо працуюць два. Спыніць актыўную дзейнасць вернікаў удалося з дапамогай Крымінальнага кодэкса. М.Гратулевіч абвінавацілі ў тым, што яе актыўныя дзеянні дыктаваліся матэрыяльнымі выгадамі і насілі падстракальны характар. Справа закончылася тым, што “за злачынства” яна была асуджана на тры гады пазбаўлення волі [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 711, арк. 114],
3 першых дзён закрыцця Фарнага касцёла вернікі неслі шматгадовую варту па яго ахове, збіралі грошы на падаткі, нягледзячы на тое, што храм знялі з рэгістрацыі. А яны былі немалыя — каля 6 тыс. руб. у год. Такія самаахвярныя дзеянні парафій трохі змяншалі страты рымска-каталіцкай царквы, але ўсё роўна яны былі значнымі. 3 кожным годам скарачалася колькасць парафій, павялічваўся лік закрытых касцёлаў, якія пуставалі альбо выкарыстоўваліся ў “народнагаспадарчых” мэтах. Калі на 1 студзеня 1965 г. у БССР дзейнічалі 130 касцёлаў, то ў 1970 г. іх колькасць скарацілася да 107 [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 711, арк. 15].
Паўсядзённая дзейнасць парафій у гэты час праходзіла пад знакам ажыццяўлення пастаноў Другога Ватыканскага Сабора, які сесійна засядаў на працягу чатырох гадоў — з 11 кастрычніка 1962 г. па 7 снежня 1965 г. Ен разгледзеў шэраг пытанняў, якія выспелі за час, які прайшоў пасля правядзення папярэдняга Сабора, і складаў амаль сто гадоў (nep-
шы Сабор праходзіў у 1869 — 1870 гг.). Усяго было разгледжана болып за 70 пытанняў. Для іх падрыхтоўкі, выпрацоўкі праектаў пастаноў ствараліся спецыяльныя камісіі, якія працавалі на працягу больш трох гадоў.
Напярэдадні адкрыцця першай сесіі на адной з цэнтральных плошчаў Рыма пачала працаваць выстава “Царква-мучаніца ў краінах камунізму”. Затым яна экспанавалася па ўсёй Італіі і за яе межамі. Адным з першых пытанняў, разгледжаных сесіяй, з’яўлялася пытанне “Аб літургіі”. Многія яе ўдзельнікі выказвалі думку аб неабходнасці зрабіць літургію больш зразумелай для вернікаў, прыстасаваць абрады да мясцовых традыцый і звычак насельніцтва. “Патрэбна пайсці насустрач часу і зрабіць літургію болып даступнай для шырокіх мас вернікаў, якія не павінны быць толькі гледачамі, а павінны быць удзельнікамі літургіі” [2. Ф. 925, воп. 4, спр. 42, арк. 36], такой была думка выступаючых.