Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

Канфесіі на Беларусі

(к. XVIII — XX ст.)

Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
111.35 МБ
22 красавіка 1794 г. быў прыняты ўказ аб ліквідацыі ўсялякіх перашкод для вяртання уніятаў у праваслаўную веру. Да яго была дададзена пастарская грамата Мінскага, Ізяслаўскага і Браслаўскага праваслаўнага архіепіскапа Віктара (Садкоўскага) да уніятаў. У ім, як і ва ўказе ад 17 мая, Кацярына II падкрэслівала, каб ніхто з духоўных або свецкіх інаверных “у самім вяртанні да праваслаўя перашкод рабіць не адважыўся" [2. Т. 23. С. 509 — 512],
Супраціўленне пераводу з уніяцтва ў праваслаўе аказвала не толькі уніяцкае духавенства, але і вернікі. У 1795 г. пачаліся хваляванні. У м. Любавічы Аршанскага павета адбыўся бунт [5. С. 24, 25]. У в. Нача (Барысаўскі павет) 23 чэрвеня 1795 г. прыехала камісія ў складзе прыстава Барысаўскай акругі I. Цісава, двух праваслаўных свяшчэннікаў і некалькіх жандармаў. Яны пачалі праводзіць агітацыю сярод уніяцкіх прыхаджан. Тыя падалі камісіі заяву аб сваім жаданні перайсці ў праваслаўе. Але свяшчэннік А.Самовіч адмовіўся ад гэтага і працягваў адпраўляць службу ў засценку шляхціца Юроцкага, у гумне. Назначаны ў прыход праваслаўны свяшчэннік Т. Мірановіч паскардзіўся барысаўскаму павятоваму страпчаму, і было пачата следства. Земскаму суду паведамілі, што прыхаджане не жадаюць пераходзіць у праваслаўе, пакуль да яго не будуць далучаны іншыя уніяцкія прыходы [6. С. 133, 135, 137 — 139/148 — 149].
Уніяцкія свяшчэннікі, застаўшыся без храмаў, не аддавалі каштоўныя рэчы з іх. Некаторыя праводзілі службу ў каталіцкіх капліцах або ў сваіх былых царквах, нягледзячы на тое, што яны былі ўжо асвечаны праваслаўнымі свяшчэннікамі. Так, напрыклад, адбывалася з прыняўшымі праваслаўе прыхаджанамі Забелыпчынскай царквы, у якой уніяцкі свяшчэннік К. Стратановіч працягваў весці службу. Беларускі генерал-губернатар П. Б. Пасек 3 красавіка 1795 г. загадаў Полацкаму і Магілёўскаму намесніцкім праўленням, каб уніяцкаму духавенству, якое засталося без прыходаў, было забаронена жыць у тых жа месцах. Склалася цяжкае становішча, бо уніяцкія святары былі цесна звязаны са сваімі прыходамі, якіячаста пераходзілі па спадчыне. Таму
некаторыя з іх вымушаны былі змяняць сваю веру разам з прыхаджанамі.
Указам ад 6 верасня 1795 г. уніяцкаму духавенству, якое страціла свае прыходы, дазваляўся выезд за мяжу, а тым, хто заставаўся, выдзялялася пенсія ў памеры ад 50 да 100 руб. на ўтрыманне сям’і [5. С. 28, 29].
Але ў гэты час узмацніўся ўплыў каталіцкай царквы на уніятаў. У 1801 г., па справе аб пераходзе ў каталіцтва веліжскіх уніятаў, Пецярбургская рымска-каталіцкая духоўная калегія зацвердзіла рашэнне Магілёўскай каталіцкай кансісторыі, згодна з якім веліжскія прыхаджане, якія перайшлі з уніі, заставаліся ў каталіцтве. Старшыня рымска-каталіцкай дух'оўнай калегіі епіскап Я.Беніслаўскі 15 сакавіка 1801 г. унёс прапанову аб дазволе уніятам пераходзіць у каталіцтва. У 1802 г. паміж уніятамі былі распаўсюджаны чуткі аб нібыта найвышэйшым указе ад 16 лістапада 1801 г., сэнс якога быў наступны: або яны пераходзяць у каталіцтва, або будуць пераведзены ў праваслаўе. Па руках хадзіў ліст папскага нунцыя Літты, які быццам бы дазваляў уніятам пераходзіць у каталіцтва [5. С. 62, 68, 70],
У 1803 г. у Полацкай уніяцкай епархіі ў каталіцтва перайшло каля 100 тыс. прыхаджан. У сувязі з гэтым Аляксандр I 4 ліпеня ўказваў Беларускаму ваеннаму губернатару І.Міхельсону, што “тая ж самая цярпімасць, якая вымушала ўрад не датыкацца да пераканання сумлення ў справах веры, павінна была б паслужыць правілам духоўным каталіцкім уладам у паводзінах іх з уніятамі і забараніць ім усякае спакушэнне народа з уніі ў абрад рымска-каталіцкі. Калі вера пануючая не дазваляе сабе ніякіх прымусовых сродкаў, то... верацярпімая неможа іх выкарыстоўваць” [7. Т. 1. С. 170; 8. С. 55]. Але пераходы працягваліся. Так, у пачатку XIX ст. па Дзісненскім і Вілейскім паветах Мінскай губерні ў каталіцтва перайшло каля 20 тыс. уніятаў. Па загадзе Сената ад 1810 г. яны павінны былі вярнуцца да уніі. Але справа гэта разглядалася на пасяджэнні рымска-каталіцкай калегіі толькі ў 1826 г. [9. С. 29,30].
26 ліпеня 1806 г. былі зацверджаны сумесныя прапановы каталіцкага мітрапаліта С.Богуш-Сестранцэвіча і полацкага уніяцкага архіепіскапа І.Лісоўскага. Згодна з імі было вырашана вярнуць уніятаў, якія перайшлі ў каталіцтва, да уніі і не прымаць іх “у рымскі абрад ні пад якім выглядам”. 25 кастрычніка 1807 г. былі зноў пацверджаны ўсе ўказы, якія зберагалі цэласнасць уніяцкай царквы. A 8 жніўня 1810 г.
быў выдадзены ўказ аб тэрміне даўнасці для тых, хто пакінуў уніяцтва. Сенат вызначыў яго з 1798 г. [10. С. 108, 109].
У сувязі з другім (1793 г.) і трэцім (1795 г.) падзеламі Рэчы ГІаспалітай павялічылася тэрыторыя і колькасць уніяцкіх вернікаў. Гэта выклікала змены ў царкоўнай структуры. Указам ад 28 красавіка 1798 г. уніяты Беларускай губерні засталіся ў Полацкім архіепіскапстве на чале з I. Лісоўскім. Для верлікаў Мінскай і Літоўскай губерняў было створана Брэсцкае епіскапства на чале з епіскапам А. Глаўнеўскім. Мітрапаліту Ф.Растоцкаму і пінскаму епіскапу У.Булгаку былі прадастаўлены пенсіі.
У 1807 г. у склад Брэсцкага епіскапства ўвайшлі 802 парафіі з 748 583 прыхаджанамі і 950 свяшчэннікамі. У ім было 45 мужчынскіх кляштараў з 349 манахамі і 5 жаночых з 64 манашкамі. У Полацкім архіепіскапстве — 445 парафій з 568 787 прыхаджанамі; 22 мужчынскія кляштары са 133 манахамі і 3 жаночыя з 30 манашкамі [11. С. 322,324],
29 снежня 1800 г. царскім указам было загадана, каб каталіцкі дэпартамент юстыц-калегіі займаўся духоўнымі справамі не толькі каталікоў, але і уніятаў. У 1804 г. уніяцкае духавенства атрымала права на прадстаўніцтва сваіх членаў у калегіі. Для прысутнасці на яе пасяджэннях прызначаліся уніяцкі епіскап і тры асэсары. 16 ліпеня 1805 г. у калегіі было створана два дэпартаменты: рымска-каталіцкі і грэка-уніяцкі. 24 ліпеня 1806 г. Полацкі архіепіскап І.Лісоўскі быў прызначаны мітрапалітам грэка-уніяцкіх цэркваў у Расіі. Згодна з указам ад 20 ліпеня 1815 г. засядацелі рымска-каталіцкай калегіі, акрамя польскай мовы, павінны былі ведаць рускую [9. С. 33, 36],
У 1810 г. адбыліся далейшыя змены ў структуры уніяцкай царквы. Замест дзвюх былі створаны чатыры епархіі: мітрапаліцкая ў Вільне, архіепіскапская у Полацку, епіскапская ў Брэсце (епіскап знаходзіўся ў Жыровічах) і Луцкая ў Жыдзічыне. У склад Брэсцкай епархіі ўвайшлі Гродзенская губерня, частка Мінскай са Слуцкім, Пінскім, Мазырскім і Рэчыцкім паветамі і Беластоцкая вобласць. Астатнія паветы Мінскай, Віленскай і Курляндская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай епархіі. У Вільні была заснавана кансісторыя з мітрапаліцкай рызніцай і архівамі [9. C.52],
У 1813 г. па спаведных кнігах лічылася каля 1 млн 500 тыс. прыхаджан-уніятаў. 3 іх у Віленскай епархіі — да 291 тыс., Полацкай — звыш 540 тыс., Брэсцкай — 535 тыс. У складзе
чых кляштараў, у якіх знаходзіліся 694 манахі і 115 манашак. Даходы кляштараў складалі 95 тыс. руб. адных працэнтау з капіталаў, змешчаных пад залог маёнткаў. Акрамя працэнтаў кляштары карысталіся харчамі з маёнткаў.
У канцы 1824 г. Брэсцкі капітул надрукаваў звесткі аб даходах манаскага і белага духавенства ў Брэсцкай епархіі. 3 іх вынікала, што ў епархіі на 25 кляштараў прыходзілася 166 манахаў. У іх уладанні было 42 880 дзес. зямлі з 3825 сялянамі мужчынскага полу. 539 цэрквам з 719 святаркамі і 1785 царкоўнаслужыцелямі належала 30 280 дзес. зямлі з 451 селянінам мужчынскага полу. На кожнага манаха прыходзілася па 259 дзес. зямлі, 137 сялян, 1500 руб. капіталу, 380 руб. даходу; на кожнага свяшчэнніка — 42 дзес. зямлі, 332 руб. капіталу, менш адной душы селяніна і 9 руб. серабром даходу. Такія суадносіны, вядома, выклікалі раскол унутры уніяцкай царквы, скаргі на базільян з боку белага духавенства[9. С. 125; 12. С. 71].
У кожнай базільянскай правінцыі былі духоўныя і свецкія школы. Духоўныя школы былі трох разрадаў: навіцыяты для юнакоў ад 14 гадоў, якія паступалі ў кляштары, і філасофскія і багаслоўскія студыі для далейшай адукацыі. Базільянскімі манахамі станавіліся людзі, як правіла, шляхецкага паходжання. Сынам жа уніяцкіх свяшчэннікаў доступ у кляштары практычна быў зачынены.
Згодна з палажэннем 1810 г. у кожнай базільянскай правінцыі былі свецкія, або павятовыя, школы, некаторыя з іх былі на ўзроўні гімназій. Амаль пры ўсіх кляштарах былі прыходскія школы.
У 1814 г. Віленскім універсітэтам была праведзена рэвізія прыходскіх і павятовых школ Мінскай губерні. Была адзначана вялікая колькасць пераходаў з уніі ў каталіцтва. Віленская уніяцкая кансісторыя паведамляла, што каталіцкія свяшчэннаслужыцелі, у асноўным з Мінскай каталіцкай епархіі, з ведама епіскапа Дзядзеркі ў сваіх касцёлах спаведуюць, хрысцяць, заключаюць шлюбы, хаваюць не толькі каталікоў, але і уніятаў, забіраюць уніяцкія цэрквы, фундушы, запісаныя на іх, і, асвяціўшы, называюць касцёламі. Кансісторыя непакоілася, што калі гэта будзе працягвацца, то Мінская губерня застанецца без уніяцкіх цэркваў і прыходаў. У 1814 г. колькасць уніятаў, якія перайшлі да каталіцтва, склала ў епархіі 197 690 чал. Да каталікоў адышлі таксама 16 цэркваў з фундушамі, 9 свяшчэннаслужыцеляў і 10 прыходаў безцэркваў [9. С. 69 — 71, 73 — 75, 80; 10. С. 23 — 25].
У 1822 г. князь А.Галіцын прапанаваў уніяцкаму дэпартаменту духоўнай калегіі скасаваць базільянскія кляштары, якія былі ў тых населеных пунктах, дзе жыхары перайшлі з уніі ў праваслаўе. У Беларускай базільянскай правінцыі пасля скасавання засталося 18 кляштараў, у Літоўскай — 12. Зачыненыя кляштары былі пераўтвораны ў прыходскія цэрквы. Уніяцкаму духавенству было перададзена каля 600 душ сялян і больш за 14 тыс. дзес. зямлі [9. С. 125; 14. С. 71],
4 сакавіка 1824 г. віцебскі, смаленскі і магілёўскі генералгубернатар князь М. Хаванскі звярнуўся з пісьмом да уніяцкага мітрапаліта I. Булгака, у якім звяртаў увагу на неабходнасць узмацнення рэлігійнай прапаганды сярод уніяцкіх сялян, выхавання ў іх пакорнасці. Ён падкрэсліваў, што сяляне не маюць ніякага ўяўлення аб сваіх абавязках адносна памешчыкаў. Гэта, па думцы генерал-губернатара, было звязана з тым, што “ў некаторых месцах невуцтва сялян было такім вялікім, што яны не ведалі нават галоўных хрысціянскіх малітваў” [13. Ф. 823, воп. 3, спр. 1445, арк. 4].