Канфесіі на Беларусі
(к. XVIII — XX ст.)
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
Мікалай I лічыў неабходным узмацніць пазіцыі Расійскай імперыі ў заходніх губернях шляхам павелічэння колькасці праваслаўных за кошт скасавання уніяцкай царквы.
5 лістапада 1827 г. асэсар уніяцкага дэпартамента I. Сямашка напісаў запіску аб становішчы уніяцкай царквы. Яна была станоўча сустрэта ўрадавымі коламі. У ёй падкрэслівалася, што уніяцкае духавенства ў той час мала чым адрознівалася ад каталіцкага: насіла такое ж адзенне, служыла (з дазволу Папы рымскага) у адных і тых жа цэрквах. Замест старажытных грэчаскіх абрадаў была ўведзена большасць рымскіх. У многіх цэрквах не было іканастасаў, a былі арганы. У богаслужэнні выкарыстоўвалася славянская мова, але з неахвотай. Народ жа, на думку І.Сямашкі, вучылі важнейшым малітвам на польскай мове, на ёй жа гаварылі і казанні. Аўтар запіскі рабіў выснову, што ўжо не маецца ніякіх перашкод на шляху каталіцкага духавенства да схілення уніятаў у сваё веравызнанне [8. Т. І.С. 582].
Праект далучэння уніятаў да праваслаўя быў складзены ў канцы 1827 г. і падпісаны міністрам народнай асветы і галоўным кіраўніком Дэпартамента замежных веравызнанняў А.Шышковым. Удзел у яго падрыхтоўцы прымалі намеснік А.Шышкова Р.І.Карташэўскі і асэсар уніяцкага дэпартамента І.Сямашка. Праект складаўся з дзвюх частак. У першай даваўся гістарыяграфічны агляд тых мер, якія прымаў урад, пачынаючы з Кацярыны II, па далучэнні уніятаў да праваслаўя; у другой выказваліся думкі аб тым, што неаб-
ходна зрабіць у гэтым кірунку. Асноўная ідэя дакумента заключалася ў тым, каб адарваць уніятаў ад каталіцтва шляхам скасавання часткі базільянскіх кляштараў, стварэння асобнай ад каталіцкай грэка-уніяцкай калегіі, адкрыцця новых навучальных устаноў для падрыхтоўкі юнакоў у традыцыях праваслаўнай веры. Прадугледжвалася таксама ліквідаваць залежнасць уніяцкага духавенства ад памешчыкаў-каталікоў, якія, будучы кцітарамі, не толькі аказвалі матэрыяльную дапамогу царкве, але і ўплывалі на выбар кандыдатур свяшчэннаслужыцеляў у сваіх маёнтках [14. С. 621, 624,628,629; 15. С. 230].
Цяжка сказаць, на які тэрмін быў разлічаны гэты праект. Але ён пачаў выконвацца з прыняццем Указа ад 9 кастрычніка 1827 г., які забараніў прымаць у базільянскія кляштары людзей іншага абраду. Гэта тычылася галоўным чынам каталікоў. У канцы 20-х гг. у Беларускай і Літоўскай базільянскіх правінцыях амаль дзве трэці манахаў былі ахрышчаны па каталіцкім абрадзе [10. С. 36]. А калі ўлічваць шляхецкае паходжанне, добрую адукацыю, багатыя фундушы кляштараў, адсутнасць сем’яў, то атрымлівалася, што базільянскія манахі маглі аказваць большае супраціўленне справе скасавання уніі, чым белае уніяцкае духавенства. Гэтыя ж абставіны выклікалі раскол і ўнутры самой царквы, што аблягчала выкананне пастаўленай царскім урадам задачы.
22 красавіка 1828 г. было прынята рашэнне аб стварэнні, асобна ад каталіцкай, грэка-уніяцкай духоўнай калегіі і аб скасаванні чатырох уніяцкіх епархій. Замест іх былі ўтвораны Літоўская і Беларуская епархіі. Яны былі вялікія, расцягнутыя. Беларуская, напрыклад, — ад Курлянскай губерні да Херсонскай. Гэта прыводзіла да таго, што іх цэнтры знаходзіліся далёка ад ускраін, што, як адзначаў міністр унутраных спраў Д. Блудаў, прымушала уніяцкае духавенства пры неабходнасці звяртацца да праваслаўных архірэяў. А добрыя адносіны апошніх прыводзілі б уніяцкае духавенствада праваслаўя [16. С. 1, 24].
Урад звярнуў увагу і на адукацыю уніяцкага духавенства. У 20-я гг. XIX ст. кадры вышэйшага уніяцкага духавенства рыхтаваліся ў Галоўнай семінарыі ў Вільні (да 50 чал.), у Калегіі распаўсюджвання веры ў Рыме (4 чал.), свяшчэннікаў у семінарыях Полацка і Жыровіч; ніжэйшага духавенства пры Лаўрьппоўскім кляштары. Урад пачаў пераўтварэнні ў сферы адукацыі. Забаранялася накіроўваць юнакоў у Рым і Вільню, навучэнцы з іх былі адазваны. Нягледзячы на рашэнне адчыніць грэка-уніяцкую акадэмію у Полацку, 25 лютага 1830 г. Грэка-
уніяцкая калегія прызнала, што адкрыццё яе практычна немагчыма з-за адсутнасці сродкаў, памяшканняў і навучэнцаў. Калегія хадайнічала перад св.Сінодам, і ёй дазволілі накіраваць некалькіх юнакоў у Пецярбургскую праваслаўную духоўную акадэмію [14. С. 601, 605,608, 609, 620].
9 ліпеня 1830 г. указам Грэка-уніяцкай калегіі было загадана, каб у казаннях і навучэнні Закону Божаму духавенства карысталася мясцовым дыялектам, якім для беларусаў з’яўляўся беларускі.
Удзел базільянскіх манахаў у паўстанні 1830 — 1831 гг. прывёў да скасавання не толькі 2/3 кляштараў, але і да ўлады правінцыялаў ордэна. Урад дазволіў манахам скасаваных кляштараў, якія раней былі каталікамі, пераходзіць у каталіцтва. Да 1835 г. з ордэна адышло каля 200 базільян [17. С. 286].
Адной з мер па ўзмацненні праваслаўя на тэрьггорыі Беларусі было адкрыццё ў 1833 г. трэцяй праваслаўнай епархіі — Полацкай. Супярэчлівыя характарыстыкі ў літаратуры даюцца дзейнасці яе епіскапа Смарагда (Крыжаноўскага), які на працягу 1833 — 1835 гг. далучыў да праваслаўя звыш 120 тыс. уніятаў [18. С. 125, 126]. Гэта выклікала не толькі ягосутычкі з уніяцкімі епіскапамі I. Сямашкам і В. Лужынскім, але і незадаволенасць яго дзейнасцю з боку ўрада.
Акгыўная дзейнасць епіскапа Смарагда па далучэнні уніятаў да праваслаўя выклікала хваляванні веруючых уніятаў. У 1833 г. яны адбыліся ва ўсіх схільных да праваслаўя прыходах. На прымусовыя меры пры далучэнні скардзіліся, напрыклад, пласкоўскія і езырышчанскія сяляне. Свяшчэннаслужыцель далучанага Заборскага прыхода (Полацкі павет) А.Счансновіч не аддаваў ключы ад царквы. Калі клясціцкі уніяцкі дэкан А.Нікановіч прыбыў у Забор’е і пачаў перадаваць уніяцкую царкву праваслаўным, то сяляне, узбуджаныя Счансновічам, акружылі храм і вырвалі ў Нікановіча ключы з крыкамі: “He жадаем веры ламаць”. У Гарадзецкім павеце да таго часу адбываліся хваляванні далучаных да праваслаўя, пакуль іх былога свяшчэнніка Ф.Заблоцкага не выслалі, па загаду губернатара, у Полацк. У Беларускай уніяцкай епархіі аказалася 94 свяшчэннікі без месцаў [16. С. 103, 105].
У пачатку 30-х гг. дзейнасць царскага ўрада ў адносінах да уніятаў стала больш мэтанакіраванай. 8 снежня і 3 красавіка 1831 г. было загадана не прызначаць уніяцкіх свяшчэннікаў у рымска-каталіцкія касцёлы, і ім было забаронена адпраўляць у іх богаслужэнні.
7 лютага 1834 г. на Саборы уніяцкіх епіскапаў было вырашана ўвесці ў Беларускай і Літоўскай епархіях у карыстанне служэбнікі маскоўскага выдання 1831 г., малебныя спевы, евангеліе і інш., а таксама выдзеліць 5 тыс. руб. на ўсталяванне ў цэрквах іканастасаў. Архірэям было прадпісана, каб яны ўсімі сіламі клапаціліся аб аднаўленні праваслаўных абрадаў. Інструкцыя аб рашэннях Сабора была разаслана епіскапам і генерал-губернатарам [16. С. 118, 119, 121; 19. С. 45],
У канцы 1834 г. Літоўская і Беларуская уніяцкія кансісторыі атрымалі служэбнікі маскоўскага выдання. Іх распаўсюджванне ў абедзвюх епархіях выклікала пратэст з боку уніяцкага духавенства. 18 мая 1835 г. полацкі ваеннапавятовы начальнік падпалкоўнік Агатонаў паведамляў Віцебскаму губернатару Шрэдару, што “хаця уніяцкія цэрквы і атрымалі служэбнікі маскоўскага друку, але служаць і зараз... па кнігах ранейшага выдання віленскага і пачаяўскага друку”. Пры правядзенні рэвізіі цэркваў Падзісненскай благачыннай акругі Полацкі епіскап Васілій (Лужынскі) ні у адной з іх не знайшоў маскоўскага служэбніка.
Справа ўсталявання іканастасаў, хаця і даволі марудна, але рухалася. Так, 18 снежня 1835 г. епіскап Васілій паведамляў у грэка-уніяцкую калегію, што на працягу 1834 — 1835 гт. былі ўстаноўлены іканастасы ў 77 цэрквах. Літоўскі епіскап Іосіф пісаў, што к лістападу 1835 г. яны былі ў 509 цэрквах епархіі [16. С. 213].
У маі 1835 г. быў заснаваны Сакрэтны камітэт, у склад якога ўвайшлі праваслаўныя іерархі: Наўгародскі мітрапаліт Серафім, Маскоўскі мітрапаліт Філарэт, Цвярскі архіепіскап Рыгор; уніяцкі мітрапаліт I. Булгак, генерал графТалстой, князь Галіцын, обер-пракурор Св. Сінода С. Нячаеў, статссакратар С. Танееў. Камітэт папярэдне разгледзеў усе меры, якія былі прыняты па уніяцкіх справах. Міністр унутраных спраў Д. Блудаў, дакладаючы 8 снежня 1836 г. аб працы гэтага камітэта, адзначыў, што яго мэтай адносна уніятаў было “ператварыць іх з паўпалякаў, рымскіх каталікоў у адданых сыноў нашай царквы і Расіі” [16. С. 174, 175; 13. Ф. 797, воп. 87, спр. 10, арк. 1].
Увесь 1835 г. працягваліся хваляванні уніяцкага насельніцтва. Толькі ў жніўні яны адбыліся ў 12 далучаных да праваслаўя прыходах Беларускай уніяцкай епархіі: Струньскім, Экіманскім, Юровічскім, Гарадзецкім, Лепельскім, Ушачскім і інш. Ва Ушачах для ўціхамірвання уніятаў была падрыхтавана артылерыя. Яшчэ ў снежні 1834 г. Беларуская уніяцкая кансісторыя атрымала праз свяшчэнніка Лавецка-
га прашэнне ўшачскіх сялян і накіравала яго мітрапаліту I. Булгаку. Той звярнуўся да міністра ўнутраных спраў з хадайніцтвам аб аказанні ўшачскім уніятам дапамогі “як у свабодным спавяданні іх веры, так і неадкладным звароце належаўшай ім па ўсіх правах прыходскай царквы”. 19 сакавіка Булгак прадпісаў Беларускай уніяцкай кансісторыі “на будучы час не раней уступаць прыходы, як па засведчанні праз свайго члена або іншага якога-небудзь благанамернага настаяцеля”. Гэтае прадпісанне мітрапаліта выклікала яшчэ большыя хваляванні ў епархіі. Беларускай кансісторыі была зроблена найвысачэйшая заўвага “быть впредь осмотрнтельнее в свойх действнх” [8. Т. 1. С. 88, 94; 16. С. 148, 200].
30 снежня 1837 г. наглядальнік Полацкага праваслаўнага архірэйскага дома іераманах Валерыян паведамляў, што прыхаджане Ушачскай царквы Лепельскага павета, якія належалі графу Плятару і памешчыку Пышанскаму і былі далучаны да праваслаўя, не былі з 1834 г. на споведзі, што ў іх “немаўляткаў ахрышчваюць жанчыны, хворым дазваляюць паміраць без споведзі і памершых хаваюць самі без свяшчэннікаў” [20. Ф. 2540, воп. 1, спр. 89, арк. 9].
Яшчэ з пачатку 1835 г' Полацкі епіскап Васілій пачаў лічыць асэсара Беларускай кансісторыі Іаана Ігнатовіча праціўнікам палітыкі ўрада адноснауніі. У канцы 1836 — пачатку 1837 г. у Ігнатовіча пачалі адбывацца тайныя сходы уніяцкіх свяшчэннікаў. Ён, а таксама рэктар полацкай семінарыі М. Шалепін, яе інспектар А. Томкавід і прафесар іераманах Канецкі па начах збіралі свяшчэннікаў, якія прыязджалі па справах у Полацк. На гэтых сходах яны заклікалі духоўных асоб абараняць унію і выступаць супраць яе скасавання і далучэння да праваслаўя. Ігнатовіч некалькі разоў выязджаў у Себежскі, Дрысенскі паветы. У чэрвені 1837 г. яго звольнілі з пасады і прызначылі свяшчэннікам Галоўчыцкай царквы (Полацкі павет). А на себежскіх, лепельскіх і дрысенскіх свяшчэннікаў з іх дэканамі епіскап Васілій налажыў двухтыднёвую епітымію. Дэканы, акрамя таго, былі пазбаўлены сваіх пасад. Усім свяшчэннікам епіскап паабяцаў, пгто калі яны не супакояцца, то для іх знойдзецца новая кара. 7 снежня 1837 г. міністр унутраных спраў Д.Блудаў пісаў віцебскаму, смаленскаму і магілёўскаму генерал-губернатару князю М.Хаванскаму, што гэтыя і іншыя прынятыя грамадзянскім і духоўным кіраўніцтвам меры “павінны палажыць канец хваляванням, якія ўзніклі ў невялікім кругу грэка-уніяцкіх асоб у Беларусі”.