Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

Канфесіі на Беларусі

(к. XVIII — XX ст.)

Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
111.35 МБ
К канцу 1816 г. аддзяленні Расійскага біблейскага таварыства былі адчыненыў Магілёве, Віцебску, у 1817 г. — у Мінску, Гродне. Ад каталікоў віцэ-прэзідэнтамі былі абраны: у Магілёве намінат епархіі М.Маздзенеўскі, у Гродне — канонік Ф. Стругулеўскі. У Віцебскай губерні к 1882 г. было распаўсюджана 343, у Мінскай — 424, у Магілёўскай — 320 кніг Свяшчэннага Пісання. У 1826 г. па царскім указе таварыства было распушчана [37. С. 27, 28, 32, 37, 97; 29. С. 606, 607].
Незадаволенасць каталіцкага духавенства змяненнем свайго статуса ў сувязі з пераходам у новую дзяржаву не толькі прыводзіла да ўдзелу ў тайных таварыствах, але і садзейнічала таму, што частка яго прыняла ўдзел у вайне 1812 г. на баку Напалеона. Так, суффраган Курляндскі Касаўскі прымаў Напалеона ў Вільні, епіскап-каад’ютар Самагіцкі князь
I. Гедройц таксама перайшоў на бок французаў, за што ў 1813 г. быў сасланы ў Волагду, у 1814 г. вярнуўся на радзіму, а ў 1816 г. зноў атрымаў сваю епархію; мінскі епіскап Дзядзерка разам з французскім атрадам ездзіў па паветах Мінскай губерні і ўгаворваў уступаць у войска Напалеона (у 1816 г. быў адхілены ад кіравання епархіяй, накіраваны ў м. Алыка Валынскай губерні).
Каталіцкае духавенства і манаства прыняло актыўны ўдзел і ў паўстанні 1830 — 1831 гг. У касцёлах ксяндзы зачытвалі звароты і іншыя дакументы паўстанцаў, некаторыя з іх актыўна змагаліся ў паўстанцкіх атрадах. Так, піяры Лідскага кляштара Я.Багуцкі і А.Бенгневіч былі ў атрадах Д. Хлапоўскага і Т. Тышкевіча; ксёндз Навагрудскага фарнага касцёла К. Длускі — у атрадзе. Ю.Кашыца, потым Г.Дэмбінскага; бернардзінец віцебскага кляштара П.Есман разам са служыцелем Стэфановічам садзейнічалі забеспячэнню паўстанцаў зброяй; манах картузіянскага кляштара ў Бярозе Ф.Камінскі . быў правадніком аднаго з паўстанцкіх атрадаў. Пералік гэты можна працягваць і далей [28. С. 429; 9. С. 637 641; 38. С. 158 161; 24. Ф. 605, воп. 2, спр. 99, арк. 5].
У жніўні 1831 г. магілёўскі губернатар М.Мураўёў падаў Мікалаю I запіску “О ходе мятежа в губерннях от Польшн возвраіценных н заключення о прнчннах столь быстрого развнтня оного”. Ён адзначаў, што каталіцкае духавенства было асноўным элементам мяцяжу і прапанаваў перавесці каталікоў з-пад улады Папы рымскага пад уладу імператара. На яго думку, “на якой бы мове ні размаўляў ксёндз, ён усё роўна будзе гаварыць аб вяршэнстве духоўнай улады над свецкай”. Камітэт па справах заходніх губерняў 28 лістапада 1831 г. прадставіў Мікалаю I даклад па гэтай запісцы. Імператар згадзіўся з меркаваннем Мураўёва аб шкодзе, якая наносілася ў сувязі з выхаваннем моладзі каталіцкім духавенствам, але быў супраць прапановы перавесці каталікоў пад сваю юрысдыкцыю, не без падставы баючыся моцнага супраціўлення з боку веруючых, але згадзіўся з неабходнасцю скасаваць частку каталіцкіх кляштараў [22. С. 100, 102, 104; 20. Ф. 1287, воп. 1, спр. 5532,арк. 1221].
19 ліпеня 1832 г. быў прыняты ўказ аб скасаванні некаторых кляштараў. Кляштарам, якія павінны былі скасаваць у Віленскай і Мінскай епархіях, належала 13 098 душ сялян мужчынскага полу, 7278 чырвонцаў, 2500 талераў і 1 166 765 руб. срэбрам. Былі скасаваны кляштары: кармелітаў у Жалудку, бернардынцаў у Глуску, францысканцаў у Гальшанах
і Паставах, дамініканцаў у Заслаўі, Пскове, трынітараў у Крывічах, дамініканцаў у Друі і Дзярэчыне, місіянераў у Смілавічах, кармелітаў у Пінску і інш. Па Магілёўскім архіепіскапстве былі скасаваны 23 кляштары: дамініканцаў у Галоўчыне, Шклове, Княжыцах, Крычаве, Беліцы, Дудаковічах, Смалянах; кармелітаў у Княжыцах, Бялынічах, Чавусах; бернардынцаў у Рагачове, Мсціслаўі, Оршы, Мікуліне, трынітараў у Оршы і інш. Маёмасць скасаваных кляштараў перадавалі епархіяльнаму кіраўніцтву [20. Ф. 1297, воп. 1, спр. 5931, арк. 27; Ф. 2001, воп. 1, спр. 147, арк. 673, 674],
Манахаў з зачыненых кляштараў накіроўвалі ў іншыя, і гэта хвалявала веруючых. Так, 11 кастрычніка 1832 г. міністр юстыцыі Д.Блудаў пісаў віцебскаму, магілёўскаму і смаленскаму генерал-губернатару князю М. Хаванскаму, што да яго дайшлі чуткі аб тым, што калі з зачыненага ў Віцебску кляштара адпраўлялі манахаў, то іх праводзіў не толькі просты народ, які вялікім натоўпам запоўніў мост на Дзвіне, але і дваране з сямействамі. Міністр загадваў, каб надалей не дапускалася такіх “торжественных сетованнй” [20. Ф. 1297, воп. 1, спр. 6901, арк. 1, 2, 10, 13; спр. 6615, арк. 1].
Усяго ў 1832 г. у заходніх губернях было зачынена 199 кляштараў. Гэтая палітыка, хаця і не так інтэнсіўна, працягвалася і ў 40 — 50-я гг. У 1842 г. была абмежавана колькасць кляштараў і яны падзяліліся на штатныя і заштатныя. Першых было 50. Заштатныя кляштары зачыняліся, калі ў іх заставалася менш чым восем манахаў, а прыём новых не дапускаўся. Калі ж з’яўляліся вакансіі ў штатных кляштарах, то туды пераводзіліся манахі таго ж ордэна з заштатных. Як і раней, манахам забараняліся адносіны з замежнымі генераламі, але яны не падпарадкоўваліся і правінцыялам ордэнаў. 3 1843 г. усе кляштары былі падпарадкаваны візітатару, прадстаўніку белага духавенства, якога выбірала епархіяльнае кіраўніцтва, а званне правінцыяла ордэна было скасавана. У 1845 г. былі зачынены кляштары гродзенскіх кармелітаў, навагрудскіх і слонімскіх дамініканцаў, слонімскіх латэранскіх канонікаў; у 1850 г. — ашмянскіх і дунілавіцкіх дамініканцаў, друйскіх бернардынцаў, слабадскіх і крупчыцкіх кармелітаў, слонімскіх бенедыктынак і мар’явітак, беліцкіх бернардынцаў; у 1852 г. — гродзенскіх бернардынцаў, а ў 1856 г. — драгічынскіх бенедыктынак і інш. [39. С. 20 — 22; 24. Ф. 694, воп. 1, спр. 2784, арк. 1,2,5,6],
У сувязі з далучэннем уніяцкай царквы да праваслаўнай царскі ўрад баяўся абвастрэння адносін паміж канфесіямі. 26
Гэта было звязана з тым, што частка былых уніятаў не жадала пераходзіць у праваслаўе, а самавольна пераходзіла ў каталіцтва. Так, 31 снежня 1839 г. з дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў віцебскаму, смаленскаму і магілёўскаму генерал-губернатару князю Даўгарукаму паведамілі аб мерах па спыненні пераходу з праваслаўя ў каталіцтва. У ім гаварылася, што Мікалай I загадаў сабраць звесткі ад кіраўнікоў каталіцкіх епархій аб колькасці ксяндзоў, а таксама аб касцёлах і капліцах, якія былі прыпісаны да прыходаў, аб часе, калі там праводзіцца богаслужэнне, колькасці прыхаджан. Прыходскім ксяндзам не дазвалялася прымаць на споведзь вернікаў з іншых прыходаў, акрамя выпадкаў цяжкай хваробы. Грамадскае кіраўніцтва павінна было мець звесткі аб святах, асабліва тых, калі ў кляштарах і касцёлах збіралася шмат народу. Адказнасць за пераходы ўскладалася на настаяцеляў кляштараў і прыходскіх ксяндзоў. Памешчыкам і эканомам маёнткаў, каталікам па веравызнанні, ставілася ў абавязак, каб сяляне-праваслаўныя ў святочныя дні і ў нядзелю хадзілі ў праваслаўную царкву. Імператар пацвердзіў указы ад 14 ліпеня 1819 г. (аб будаўніцтве касцёлаў толькі ў тых месцах, дзе была дастатковая колькасць прыхаджан, не менш 400 душ мужчынскага полу), ад 8 кастрычніка 1831 г., згодна з якім у касцёлы і капліцы, пабудаваныя самавольна, не назначаліся ксяндзы, a іх прыпісвалі да прыходскіх касцёлаў, ад 10 чэрвеня 1830 г. і 11 ліпеня 1836 г., якімі забаранялася кляпгтарам і каталіцкаму духавенству трымаць праваслаўных “в услуженнн своем”, a таксама ўказы 1831, 1832 і 1835 гг., якія забаранялі каталіцкаму духавенству адлучацца са сваіх месцаў без дазволу епархіяльнага кіраўніцтва [20. Ф. 1287, воп. 1, спр. 11769, арк. 1,2,6,7],
Каталіцкае духавенства імкнулася выкарыстаць любую магчымасць, каб не выконваць царскія ўказы. Так, па звестках Літоўскага праваслаўнага архіепіскапа Іосіфа (Сямашкі) у выпадках, калі праваслаўная кансісторыя звярталася ў каталіцкую па пытаннях, звязаных з дазволам на пераход некаторых людзей з каталіцтва ў праваслаўе, віленскі каталіцкі епіскап Е.Клангевіч нагадваў сваё прадпісанне святарам “не ўчыняць далей ніякіх духоўных адправаў асобам, якія далучыліся да праваслаўя, пры ўмовах, калі далучыліся добраахвотна”. 3 гэтых слоў праваслаўная кансісторыя зрабіла выснову, што падобная агаворка дае магчымасць ксяндзам, з аднаго боку, схіляць у каталіцтва далучыўіпыхся да праваслаўя, з другога — наносіць крыўду
праваслаўнай царкве і ўраду, а таксама падставы думаць, што ў Расіі магчымы пераход у праваслаўе пад націскам. Каталіцкі епіскап з гэтай нагоды даў тлумачэнні. Ён адзначыў, што дадзеная ўмова за ўвесь час яго кіравання епархіяй ставілася ўсяго толькі два -тры разы і што ён нават у думках не імкнуўся зняважыць “достоннство господствуюіцей релнгнн” [29. Ф. 378, спр. 132, арк. 1 — 3].
Праўда, сярод каталіцкіх святароў былі і такія, хто ўсяляк выказваў свае станоўчыя адносіны да ўрада і праваслаўнай царквы. 10 і 30 ліпеня 1840 г. Мінскі праваслаўны епіскап Антоній (Зубко) паведамляў у сакрэтных пісьмах у Пецярбург, што некаторыя з каталіцкіх ксяндзоў да праваслаўнай царквы “расположены” і прыкладваў іх распіскі. Так, прэлат Мінскай каталіцкай кафедры I. Дамброўскі пісаў: “Я гатовы ў свой час, калі гэта запатрабуе ўрад, далучыцца да праваслаўнай грэка-расійскай царквы і садзейнічаць такому далучэнню іншых”. Ксёндз І.Кністовіч з м.Гарадок таксама быў згодны далучыцца да праваслаўя [13. Ф. 797, воп. 87, спр. 25, арк. 4, 7],
Алечасцей узнікалі справы іншага характару. У 1840 г. разглядалася справа “о протнвозаконных поступках забельскнх ксендзов домннпкан” (Дрысенскі павет Віцебскай губерні). Заключалася яна ў тым, што частка свалнянскіх прыхаджан (былых уніятаў) не жадала пераходзіць у праваслаўе, а перайшла ў каталіцтва. На ўсе звароты праваслаўнага духавенства свалнянскія прыхаджане заяўлялі, што “вера наша ёсць толькі адна... і мы яе ніколі не пакінем” або што “вера ваша руская ўсё роўна як жыдоўская” і лічылі за грэх хадзіць у царкву. У тым, што склалася такое становішча, былі абвінавачаны дамініканцы Забельскага кляштара, а таксама мясцовыя ксяндзы і дваране. Так, у 1842 г. у пісьме да генерал-губернатара П.Дзякава Полацкі праваслаўны архіепіскап В.Лужынскі абвінаваціў краслаўскага ксяцдза Гасцьмінскага і арандатара-двараніна І.Загорскага ў падбухторванні сялян да імкнення застацца ў каталіцтве. Ён паведамляў 6 чэрвеня 1853 г., што праваслаўнае духавенства Дрысенскага павета скардзіцца на мясцовых ксяндзоў, асабліва Асвейскага дэкана Ралевіча, за знявагу праваслаўнай царквы і прапаганду сярод насельніцтва каталіцтва. Наогул хваляванні насельніцтва ў сувязі з пераходамі адбываліся на працягу ўсіх 50-х гг. у Дрысенскім павеце.