Канфесіі на Беларусі
(к. XVIII — XX ст.)
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
Ксяндзам было забаронена прымаць да споведзі праваслаўных (былых уніятаў), а калі такое адбывалася, то іх маглі прыцягнуць да суда [40. Ф. 629, спр. 80, арк. 3, 22, 23; 13. Ф. 822,
воп. 2, спр. 9148, арк. 1; ф. 821, воп. 1, спр. 255, арк. 6; 20. Ф. 1297, воп. 1, спр. 13273, арк. 1; спр. 17388, арк. 1; ф. 1416, воп. 1, спр. 697, арк. 1],
Матэрыяльнае становішча каталіцкага духавенства на Беларусі традыцыйна было лепшым, чым уніяцкага, а пазней праваслаўнага. Гэта было абумоўлена ў першую чаргу тым, што сярод іх прыхаджан было шмат заможнага шляхецтва, якое ахвяравала на карысць касцёлаў і кляштараў фундушы (землі, грошы і інш.). Царскі ўрад праводзіў палітыку нівеліравання матэрыяльнага становішча духавенства розных канфесій. Згодна з указам 1842 г. была праведзена секулярызацыя духоўных маёмасцяў у заходніх губернях. Каталіцкім касцёлам дазвалялася мець 33 дзес. зямлі, а кляштарам — 130 дзес.
Урад, прыняўшы ў сваё ведамства населеныя маёнткі, адлічыў у казну для рымска-каталіцкага духавенства частку пазыковых абавязацельстваў на такую суму, каб працэнтаў з яе хапала на яго ўтрыманне згодна са штатным раскладам. У 20-я гг. XIX ст. па ініцыятыве каталіцкага мітрапаліта С. Богуша-Сестранцэвіча быў пакладзены пачатак фарміраванню дадатковага капіталу. Менавіта ён звярнуў увагу рымска-каталіцкай духоўнай калегіі на тое, што многія касцёлы і кляштары маюць лішак даходаў, у той час як другім іх не хапае. Духоўная калегія прыняла рашэнне адлічваць па 3 тыс. руб. у год з усіх каталіцкіх епархій Расійскай імперыі. На гэты ж рахунак пералічваліся і ўсе даўгі касцёлам і кляштарам, сумы пасля скасавання кляштараў у 30-я гг. У выніку дадатковы капітал рымска-каталіцкай духоўнай калегіі на 1 студзеня 1842 г. складаў 1 595 309 руб.
Па законах Расійскай імперыі дапаможны капітал лічыўся недатыкальным і рымска-каталіцкая калегія, у распараджэнні якой ён знаходзіўся, мела права расходаваць толькі працэнты з яго. Але і на гэта патрабаваўся спецыяльны дазвол: на суму 900 руб. для выплат дапамог духоўным асобам і 10 тыс. руб. на пабудову або рамонт храмаў — міністра ўнутраных спраў; а на больш значныя сумы — цара [13. Ф. 821, воп. 150, спр. 1001, арк. 13 — 15],
Царскі ўрад імкнуўся рознымі мерамі абмежаваць уплыў каталіцкага духавенства на мясцовае насельніцтва. 28 красавіка 1844 г. рымска-каталіцкая калегія паведаміла аб загадзе імператара зачыніць усе друкарні, якія былі падпарадкаваны рымска-каталіцкаму духавенству. Для друкавання “богослужебных кннг, рнмско-католмческой церковню установленных” у Пецярбургу была заснавана друкарня пад нагля-
дам каталіцкай калегіі. Але па сабраных звестках аказалася, што была ўсяго адна друкарня ў віленскім місіянерскім кляштары, заснаваная яшчэ ў 1798 г. епіскапам Я. Касакоўскім [24. Ф. 604, воп. 4, спр. 283, арк. 2; ф. 378, 1840 г. спр. 586, арк. 3.4].
Існавалі і розныя абмежаванні і цяжкасці, звязаныя з будаўніцтвам новых касцёлаў. Так, у 1843 г. дваранства Віцебскай губерні хадайнічала перад міністрам унутраных спраў аб дазволе пабудаваць касцёлы ў тых месцах губерні, дзе іх не было на адлегласці 50 — 100 вёрстаў (Лепель, Себеж, Дрыса, Полацкі, Гарадзецкі і Суражскі паветы). Нагэта той адказаў віцебскаму, смаленскаму і магілёўскаму генерал-губернатару, што па існуючай у Расіі верацярпімасці будаванне цэркваў не забаронена, але існуе ўстаноўлены парадак, у адпаведнасці з якім адно толькі дваранства не можа выходзіць з просьбай аб будаванні касцёлаў, таму што апошнія з’яўляюцца патрэбнасцю не толькі для дваран, але і для прыхаджан [13. Ф. 821, воп. 150, спр. 802, арк. 12; ф. 821, воп. 125, спр. 823, арк. 1, 2; 20. Ф. 1297, воп. 1, спр. 14631, арк. 2,3].
У 1848 г. было забаронена ў касцёлах прамаўляць казанні на рускай мове. Мікалай I загадаў “забараніць прамаўленне казанняў на рускай мове, а гаварыць іх на ўсіх замежных мовах”. Пасля паўстання 1830 — 1831 гг. была ўведзена цэнзура на казанні. У 1852 г. Камітэт міністраў зноў адзначыў, каб каталіцкае духавенства прамаўляла толькі тыя казанні, якія надрукаваны па згодзе з вышэйшым духоўным кіраўніцгвам [24. Ф. 604, воп. 1, спр. 12108, арк. 2].
Адукацыю рымска-каталіцкае духавенства атрымлівала ў духоўных семінарыях і акадэміі. 26 лістапада 1832 г. былі зацвержданы правілы прыёму ў рымска-каталіцкія семінарыі, 19 лістапада — іх штаты. Казённых выхаванцаў у Віленскай семінарыі магло быць 40 чал., у Мінскай — 55. 1 ліпеня 1833 г. была скасавана Віленская каталіцкая духоўная акадэмія [41. С. 241].
Па канкардату (дагавору) ад 27 ліпеня 1847 г., заключанаму з Папай рымскім, нагляд за выхаваннем, навукай, унутранай дысцыплінай у семінарыях быў ускладзены на епархіяльнае кіраўніцтва. Да 1843 г. Магілёўская епархія мела семінарыі ў Магілёве, Беластоку і Краслаўцы, але ў іх было мала выхаванцаў і таму яны былі аб’яднаны ў адну — у Магілёве. У кастрычніку 1843 г. было загадана аб’яднаць семінарыю ў Магілёве з Мінскай. У Мінскай каталіцкай семінарыі штогод навучалася ад 75 да 100 семінарыстаў, працавала 9—10 настаўнікаў. На яе ўтрыманне выдзялялася з
рымска-каталіцкай калегіі ў год 8627 руб. срэбрам. У 1858 г. Папа рымскі даручыў каталіцкаму мітрапаліту В.Жылінскаму заснаваць семінарыю ў Магілёве. Але міністэрства ўнутраных спраў адхіліла прапанову мітрапаліта, матывуючы гэта адсутнасцю ў Магілёве прыгодных будынкаў. У 1859 г. мітрапаліт хадайнічаў аб адкрыцці семінарыі ў Краслаўцы. Але ў сувязі з хваляваннямі 1857 і 1858 гг. у Дзярновічах, якія знаходзіліся паблізу, вырашэнне гэтай справы было адкладзена [42. С. 443; 13. Ф. 821, воп. 150, спр. 802, арк. 17 — 18; 24. Ф. 604, воп. 4, спр. 152, арк. 68, 72,73].
Каталіцтва, якое было пануючым веравызнаннем Рэчы Паспалітай, з уваходжаннем яе ў склад Расійскай імперыі пачало лічыцца “цярпімым”. Царскі ўрад не мог не лічыцца з магнатамі і памешчыкамі гэтай тэрыторыі, якія ў асноўным былі каталікамі, з каталіцкім духавенствам, якое пры сваіх кляштарах і касцёлах займалася выхаваннем моладзі. Адносіны ўрада з каталіцтвам складваліся па-рознаму. Значная частка ўказаў была накіравана на перапыненне непасрэдных адносін каталіцкага кіраўніцтва з Папай рымскім, адрыў манаскіх ордэнаў ад сваіх генералаў і інш. Абсалютысцкая манархія Расійскай імперыі не магла дазволіць падпарадкоўвацца нікому, акрамя імператара. Адносіны царскага ўрада з каталіцтвам былі то даволі спакойныя (як гэта было ў час праўлення Кацярыны II і Паўла I), то дрэнныя (пры Мікалаі I), што было выклікана ўдзелам каталіцкага духавенства ў паўстанні 1830 — 1831 гг. і самавольным пераходам часткі былых уніятаў у каталіцтва. Але трэба адзначыць, што на працягу 1772 — 1860 іт. каталіцкая канфесія на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў, нягледзячы на яе “цярпімае” становішча, заставалася самай багатай і ўплывовай.
1.3. ЗМЕНЫ Ў СТАНОВІШЧЫ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ
У другой палове XVIII ст. на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай захавалася толькі адна праваслаўная епархія Беларуская з цэнтрам у Магілёве. Яшчэ па ўмовах трактата аб “вечным мнры” (1686 г.), што быў заключаны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай, праваслаўных епіскапаў у Рэчы Паспалітай назначаў Кіеўскі мітрапаліт, рускі падданы, а кароль толькі зацвярджаў іх. Гэта давала падставы Расійскай дзяржаве на працягу ўсяго XVIII ст. умешвацца ва
ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Атая, у сваючаргу, лічыла праваслаўных чужародным элементам. 3 1755 г. Беларускую праваслаўную епархію, у якой налічвалася каля 130 цэркваў, узначальваў епіскап Георгій (Каніскі). У пісьме да архімандрыта Данскога епіскап Георгій пісаў, што сустракаўся з многімі праваслаўнымі свяшчэннікамі, якія ні на рускай, ні на польской мове пісаць не ўмелі. I некаторыя з іх не ведалі нават колькасці запаведзяў і таінстваў, а навошта патрэбен Хрыстос, аб тым і пытацца не было патрэбы [43. С.335].
Колькасць праваслаўнага насельніцтва на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў канцы XVIII ст. дасягала 250 тыс. чалавек [65. С. 66]. У Расійскай імперыі праваслаўе было пануючай канфесіяй і таму асноўным кірункам палітыкі царскага ўрада пасля далучэння тэрыторыі стала ўмацаванне ў ёй праваслаўя. Галоўным рэзервам для павелічэння праваслаўнай паствы было уніяцкае насельніцтва. Адразу пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. епіскап Георгій (Каніскі) звярнуўся да Кацярыны II з просьбай аб пераводзе уніятаў у праваслаўе. У ліпені 1780 г. быў дадзены дазвол назначаць праваслаўных свяшчэннікаў на вакантныя пасады ва уніяцкія цэрквы, калі гэтага жадалі прыхаджане.
Пачатак 80-х гг. азнаменаваўся шэрагам пераходаў уніятаў у праваслаўе. Так, па звестках, якія былі прадстаўлены епіскапам Георгіем (Каніскім) у Св.Сінод, у 1781 г. да праваслаўя далучылася 66 уніяцкіх цэркваў з 385 0б9 прыхаджанамі і 35 святарамі; у 1782 г. — 17 цэркваў з 17 824 прыхаджанамі; у 1783г. — 12 цэркваў з 9680 прыхаджанамі. Пераходы адбываліся галоўным чынам у тых прыходах, дзе ўладальнікамі вёсак сталі рускія. Потым гэты працэс перапыніўся да 1795 г. [44. С. 2, 4, 5].
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) на далучаных тэрыторыях была створана Мінская, Ізяслаўская і Брацлаўская праваслаўная епархія. Узначаліў яе архіепіскап Віктар (Садкоўскі). У 1793 г. у гэтай вялікай па тэрыторыі епархіі было толькі 329 цэркваў. Але і на іх не хапала святароў. Па рэвізіі 1795 г. іх было толькі 160. Мала было дзячкоў і манахаў.
Як і ў Беларускай (Магілёўскай) епархіі, у Мінскай, Ізяслаўскай і Брацлаўскай епархіі была магчымасць павялічыць колькасць праваслаўных вернікаў за кошт уніятаў, тым болын што да архіепіскапа Віктара пачалі паступаць прашэнні ад уніятаў з просьбамі вярнуць іх да
праваслаўя. 22 красавіка 1794 г. Св.Сінод абмеркаваў гэтае пытанне. Архіепіскапу Віктару было даручана абнародаваць пастырскую грамату з заклікамі вярнуцца ў праваслаўе.
На пасяджэнні Св.Сінода была заслухана і прынята інструкцыя аб парадку далучэння. Згодна з ёй духоўная ўлада не магла дзейнічаць самастойна, а толькі па ўзгадненні са свецкай. Архіепіскап Віктар усе прашэнні, якія паступалі да яго, павінен быў накіроўваць да грамадзянскіх улад. Апошнія пасля праверкі зноў адсылалі іх да духоўных улад, каб не было фальсіфікацый. Пастырскія граматы, згодна з інструкцыяй, павінны былі абнародавацца шляхам чытання іх у праваслаўных цэрквах, а дзе іх не было — у месцах, вызначаных архіепіскапам. Усе звесткі аб далучаных прыходах і асобах павінны былі быць сканцэнтраваны ў генералгубернатара, які ў сваю чаргу паведамляў іх уніяцкім архірэям, каб да далучанага уніяцкага духавенства і прыхаджан яны ніякай справы ўжо не мелі [5. С. 167 — 173].