Канфесіі на Беларусі
(к. XVIII — XX ст.)
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
Тым не менш значная колькасць моладзі папаўняла абшчыны РПЦ, вялікай заставалася і абраднасць. Упаўнаважаныя Саветаў па справах рэлігій пры аблвыканкамах інфармавалі партыйныя інстанцыі аб перапоўненых храмах у рэлігійныя святы, вялікай абраднасці, асабліва сярод моладзі. Рэакцыяй на гэта з’явілася чарговая пастанова ЦК КПСС “Аб узмацненні атэістычнага выхавання насельніцтва”, прынятая 16 ліпеня 1971 г. [33. С. 309 — 310], Яе асаблівасцю
з’яўлялася тое, што гаворка ішла ўжо не толькі аб выхаванні атэістычных перакананняў у камуністаў і камсамольцаў, якія калі-некалі самі прымалі ўдзел у адпраўленні рэлігійных абрадаў, але і аб неабходнасці ўзмацнення барацьбы з рэлігійнымі забабонамі ўсяго насельніцтва краіны. Гэта, як вядома, ішло насуперак прынцыпам свабоды сумлення грамадзян, фармальна замацаваным у Канстытуцыі СССР і саюзных рэспублік.
10 верасня 1971 г. бюро ЦК КПБ разгледзела пытанне “Аб мерах па ўзмацненні атэістычнага выхвання насельніцтва” і зацвердзіла мерапрыемствы па выкананні пастановы ЦК КПСС [21. Ф.4, воп. 81, спр. 2362, арк. 6 — 7,39 — 43]. Прадугледжвалася правесці ў гарадах і раёнах, дзе заставалася высокай рэлігійнасць насельніцтва, пленумы гаркамаў, райкамаў КПБ, прысвечаныя атэістычнаму выхаванню працоўных. Асаблівая ўвага засяроджвалася на неабходнасці вывучаць “метады царкоўнікаў і сектантаў”. Гэтыя арганізацыйныя меры спрыялі чарговаму наступу на канфесіі.
Важнай падзеяй у жыцці РПЦ з’явілася змена яе кіраўніцтва. У 1970 г. ва ўзросце 92 гадоў памёр Патрыярх Алексій I . Памесны Сабор, які праходзіў з 30 мая па 2 йэрвеня 1971 г., абраў патрыярхам мітрапаліта Круціцкага і Каломенскага Пімена (Сяргей Міхайлавіч Ізвекаў, 1910 — 1990). Гэта была адзіная кандыдатура, вынесеная на адкрытае галасаванне. Улады не маглі дапусціць дэмакратыю на царкоўным Саборы, калі яна адсутнічала ў дзяржаўных і партыйных структурах. Таму Сабор прайшоў у традыцыйнай для брэжнеўскіх гадоў абстаноўцы паказнога адзінадушша.
3 прыходам Л.Брэжнева да ўлады больш стабільнай стала палітыка прызначэння іерархаў. 25 мая 1965 г. епіскапам Мінскім н Беларускім быў прызначаны Антоній (Мельнікаў).
У кастрычніку таго ж года яго ўзвялі ў сан архіепіскапа. 8 верасня 1975 г. указам патрыярха Пімена за руплівую працу “ў галіне царкоўнай, экуменічнай і міратворчай дзейнасці” Антоній удастоіўся сана мітрапаліта. На Мінскай кафедры ўладыка праслужыў больш за 13 гадоў. 3 кастрычніка 1978 г. і да смерці, 29 мая 1986 г., ён узначальваў Ленінградскую і Наўгародскую епархію. Як успамінае тагачасны ўпаўнаважаны па справах рэлігій пры Мінскім аблвыканкаме І.Плахатнюк, Антоній “вёў даволі замкнуты лад жыцця, рэдка наведваў прыходы і амаль не кантактаваў з органамі ўлады” [34. С. 92].
Процілеглую палітыку праводзіў прызначаны 10 кастрычніка 1978 г. на Беларускую кафедру Філарэт (Кірыл Варфаламеевіч Вахрамееў). Нарадзіўся ён у 1935 г. у сям’і маскоўскіх інтэлігентаў-музыкантаў, атрымаў спецыяльную музыкальную адукацыю. Закончыў маскоўскія духоўную семінарыю і акадэмію. На другім курсе акадэміі прыняў манашскі пострыг з імем Філарэт, у гонар Святога праведнага Філарэта Міласцівага (VIII ст.). Да прызначэння ў Мінск ён займаў высокія пасады рэктара Маскоўскай духоўнай акадэміі, Патрыяршага Экзарха Сярэдняй Еўропы і інш. [35. 36]. Прыняўшы кафедру, Філарэт з галавой акунуўся ў справы, выкарыстоўваючы любую магчымасць для выезда ў самыя аддаленыя прыходы, праводзіў набажэнствы, што садзейнічала актывізацыі рэлігійнасці праваслаўнага насельніцтва рэспублікі. “He скажу, што мясцовыя ўлады былі ў захапленні ад такіх наведванняў, — успамінае І.Плахатнюк. — Пайшлі званкі: “Нельга неяк агранічыць раз’езды?” Але чыніць якія-небудзь перашкоды ніхто не пасмеў” [34. С. 184],
3 1981 па 1989 г. Філарэт адначасова выконваў абавязкі кіраўніка Аддзела знешнецаркоўных зносін РПЦ. Ён часта прывозіў замежных гасцей у епархію, Жыровіцкі манастыр, чым садзейнічаў выжыванню гэтай рэлігійнай установы, епархіі ў цэлым. Пад падставай рамонта многія цэрквы былі расшыраны, што дазваляла выконваць некалькі літургій у дзень.
У адказ на далейшы ўціск рэлігійныя арганізацыі накіроўвалі намаганні на ўзмацненне свайго ўплыву ў грамадстве, сувязяў з вернікамі, сярод якіх расло незадавальненне савецкім заканадаўствам аб культах. Некаторыя свяшчэннаслужыцелі, вернікі ўсіх канфесій адкрыта выступалі за адмену заканадаўства аб рэлігійных культах, якое не забяспечвала сапраўднай свабоды сумлення ў СССР. Гэты феномен у грамадска-палітычным жыцці атрымаў назву “рэлігійны экстрэмізм”. Дзеянні “экстрэмістаў” мелі месцаў праваслаўнай, каталіцкай цэрквах, але больш за ўсё яны распаўсюдзіліся ў сектанцкіх арганізацыях. Фактычна гэта з’яўлялася праяўленнем апазіцыі вернікаў да ўлад, бо яны знаходзіліся ў няроўным становішчы з атэістамі, падвяргаліся ганенням. Афіцыйная прапаганда ігнаравала гэтыя факты, таму што яны не ўпісваліся ў тэзіс “духоўнага" адзінства савецкага народа. Усё тлумачылася крызісам рэлігіі і працэсам секулярызацыі, абвастрэннем ідэалагічнай барацьбы паміж дзвюма сістэмамі, узрастаннем ролі рэлігіі і царквы ў гэтай барацьбе. “Экстрэмістаў” з ліку рэлігійных актывістаў
прадстаўлялі як асоб, якія “спрабуюць абыйсці закон, абудзіць у вернікаў незадавальненне палітыкай Савецкай дзяржавы ў адносінах да рэлігіі, праследуючы звычайна кар’ерысцкія, карыслівыя мэты і прыкрываючыся пры гэтым рэлігіяй” [37. С. 59],
Выступленне вернікаў у абарону сваіх правоў вымусіла кіруючыя структуры рэспублікі прыняць адпаведныя заканадаўчыя акты. 27 лютага 1977 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР было зацвердждана “Палажэнне аб рэлігійных аб’яднаннях”. Да таго часу рэспубліканскія органы карысталіся адпаведнымі дакументамі РСФСР. Напярэдадні зацвярджэння Палажэнне было разгледжана на бюро ЦК КПБ. Акцэнт зноў рабіўся на добра вядомых вернікам і служыцелям культу рэчах. Без рэгістрацыі дзейнасць рэлігійнага аб’яднання забаранялася. Яе па інстанцыі ажыццяўляў Савет па справах рэлігій у Маскве. Кіраўніцтва абшчынай ажыццяўляў выканаўчы орган (царкоўны савет), які выбіраўся заснавальнікамі або сходам вернікаў. Ён праводзіўся толькі з дазволу ўлад. Апошнія мелі права адводу асоб са складу царкоўнага савета. Свяшчэннаслужыцелі прыступалі да работы пасля атрымання рэгістрацыйнай даведкі ад упаўнаважанага. Прапаганда рэлігіі ажыццяўлялася толькі ў культавых будынках. Правядзенне рэлігійных шэсцяў пад адкрытым небам дазвалялася з дазволу ўлад. Забаранялася арганізаванае навучанне рэлігіі ў хорах, абрадах, прыслужванні ў час набажэнстваў.
Палітыка ўціску вернікаў-”экстрэмістаў” знайшла адлюстраванне ў Канстытуцыі БССР, прынятай у 1978 г. У артыкул 50 было ўнесена дапаўненне, якое раней не прадугледжвалася савецкім заканадаўствам, — “выкліканне варожасці і нянавісці ў сувязі з рэлігійнымі вераваннямі забараняецца” [38. С. 6]. Варожасцю лічылася выказванне сваіх думак вернікамі ў адносінах да парадкаў і законаў, звязаных з рэлігійным жыццём. Зусім па-іншаму трактавала гэта афіцыйная прапаганда. “Дадзенае палажэнне Канстытуцыі накіравана супраць раз’ядноўвання савецкіх людзей па рэлігійным прывдыпе. Яно агароджвае заканадаўча няверуючых і атэістаў ад варожых адносін да іх прадстаўнікоў рэлігійнага экстрэмізму” [39. С. 33].
Нягледзячы на ўціск, усё большая частка насельніцтва праяўляла прыхільнасць да рэлігійных каштоўнасцяў. Такое становішча не ўпісвалася ў тэарэтычныя навацыі аб “развітым сацыялізме” як грамадстве суцэльнага атэізму. Каб змяніць сітуацыю, 22 верасня 1981 г. ЦК КПСС прымае
сакрэтную пастанову “Аб узмацненні атэістьгчнага выхавання”. 30 кастрычніка 1981 г. бюро ЦК зацвердзіла мерапрыемсгвы па яе выкананні [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 219, арк. 15]. Тое ж самае прадубліравалі абкамы, гаркамы, райкамы КПБ. Пытаннямі аб атэістычным выхаванні застракацелі пасяджэнні бюро партыйных камітэтаў, партыйныя сходы, семінары ідэалагічнага актыву. У працоўных калектывах былі перагледжаны спісы грамадскіх саветаў атэістаў, зацверджаны арганізатары атэістычнага выхавання. Але колькасць вернікаў ад гэтага не змяншалася. Аднойчы даўшы слова быць верным Богу, яны не жадалі мяняць свой светапогляд. Таму колькасць наведвальнікаў цэркваў не скарачалася.
Нягледзячы на жорсткі кантроль з боку партыйных і камсамольскіх арганізацый, да праваслаўнага жыцця цягнулася і падрастаючае пакаленне. Падлеткі прыслужвалі ў алтары, спявалі ў хорах, дэкламавалі вершы рэлігійнага зместу, прымалі ўдзел у шэсцях. Сярод моладзі заставалася высокай рэлігійная абраднасць. У 1982 г. у рэспубліцы абвянчалася 1700 пар маладажонаў. У Астравецкім раёне вянчалася 27 % юнакоў і дзяўчат, якія ўступілі ў сумеснае жыццё. У Брэсцкім, Браслаўскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Гродзенскім і Ашмянскім раёнах гэты паказчык складаў ад 10,7 да 17,6 %.
Мясцовым партыйна-савецкім структурам не ўдавалася знізіць і такі паказчык абраднасці, як хрышчэнне. У 1982 г. іх удзельная вага засталася на ўзроўні 1981 г. — 19,8 %. У абсалютных лічбах гэта на 1652 хрышчэнні больш, чым у 1981 г., і на 8590 больш, чым у 1980 г. У Кобрынскім, Камянецкім, Іванаўскім, Ляхавіцкім, Маладзечанскім раёнах гэты абрад прынялі 45 — 47 % дзяцей, ад 30 да 44 % нованароджаных было ахрышчана ў Глыбоцкім, Баранавіцкім, Брэсцкім, Ваўкавыскім, Гродзенскім і некаторых іншых раёнах.
Аб вернасці насельніцтва хрысціянскім традыцыям сведчыла абмеркаванне 7 студзеня 1983 г. на бюро ЦК КПБ пытання “Аб рабоце партыйных арганізацый Воранаўскага, Астравецкага і Столінскага раёнаў па выкананні пастановы ЦК КПСС ад 22 верасня 1981 г. “Аб узмацненні атэістычнага выхавання” [2. Ф. 4, воп. 150, спр. 17, арк. 14 — 15]. Канстатавалася, што ў гэтых раёнах не ўдалося знізіць узровень рэлігійнай абраднасці. Калі, напрыклад, у Астравецкім раёне за 1980 — 1982 гг. колькасць хрышчэнняў знізілася з 50,9 да 38,4 %, то вянчанняў павялічылася з 27 да 27,4, а пахаванняў па рэлігійным абрадзе — з 36,4 да 44,3 %. Адзначыўшы неза-
давальняючую дзейнасць указаных партыйных камітэтаў па правядзенні атэістычнага выхавання, бюро ЦК КПБ у чарговы раз намеціла меры па далейшым узмацненні работы па атэізацыі насельніцтва [2. Ф. 4, воп. 150, спр. 17, арк. 15].