Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

Канфесіі на Беларусі

(к. XVIII — XX ст.)

Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
111.35 МБ
Пад акампанемент агрэсіўнай прапаганды яшчэ больш ваяўніча паводзілі сябе мясцовыя ўлады, якія адміністрацыйнымі мерамі ўшчамлялі парафіян, ксяндзоў. Апошніх без усялякай прычыны здымалі з рэгістрацыі на некалькі месяцаў альбо бестэрмінова. Такая мера цягнула за сабой і зняцце з рэгістрацыі рэлігійнага аб’яднання. Гэта бачна на прыкладзе дзейнасці абшчыны і Фарнага касцёла ў Гродна. 17 сакавіка 1960 г. бестэрмінова быў зняты з рэгістрацыі пробашч касцёла К.Шаняўскі. Прычына заключалася ў тым, што ён, на думку ўлад, паведамляў выканаўчым органам рэлігійных абшчын вобласці адрасы беспрацоўных ксяндзоў, якія потым ставілі пытанне аб іх рэгістрацыі. Таму зняцце Шаняўскага з рэгістрацыі аргументавалі тым, што “яго дзейнасць выходзіла за рамкі служыцеля культу” [8. Ф. 1385, воп. 1а, спр. 34, арк. 56].
Праз некалькі месяцаў на доўгія гады была знята з рэгістрацыі і рэлігійная абшчына, ксёндз больш за год заставаўся без працы. Толькі ў сакавіку 1961 г. яго зарэгістравалі настаяцелем касцёла ён быў выдадзены ў в.Белагруда Лідскага раёна. Акрамя Гродна былі зняты з рэгістрацыі парафіі ў в.Уселюб Навагрудскага, Скрыбаўцы (Мураван-
ка) Жалудокскага, Дзярэчын Зэльвенскага, Раготна і г.п.Новаельня Дзятлаўскага, п Першамайскі Радуньскага раёнаў. Пастановай Гродзенскага аблвыканкама ў 1959 — 1960 гг. у распараджэнне мясцовых органаў перададзены яшчэ пяць незарэгістраваных касцёлаў, лёсам якіх хутка распарадзіліся на месцах. Так, будынак касцёла ў в.Кіранаўцы Лідскага раёна быў разабраны і выкарыстаны для дабудовы другога паверха музычнай школы ў Лідзе, матэрыялы разбуранага касцёла ў в. Залейка Іўеўскага раёна пайшлі на будаўніцтва раённай бальніцы. Касцёл у Слоніме выкарыстоўваўся як склад гарпрамгандлю, а ў в.Беліца Лідскага раёна — як спартыўная зала мясцовай сярэдняй школы. Будынак касцёла ў в. Крэва Смаргонскага раёна перадалі райвыканкаму для выкарыстання па сваім жаданні.
Актыўную рабслу па закрыцці касцёлаў праводзілі партыйна-дзяржаўныя органы Віцебскай вобласці. Калі ў 1959 г. тут знялі з рэгістрацыі адну парафію, то ў 1960 — адразу шэсць. Яны знаходзіліся на тэрыторыі заходніх раёнаў. Усяго ў 1960 г. на Беларусі было знята з рэгістрацыі каля 20 парафій. Масавае закрыццё касцёлаў адбывалася ў сувязі з правядзеннем у 1961 г. аднаразавага ўліку рэлігійных аб’яднанняў, малітоўных будынкаў і маёмасці. На месцах была праведзена вялікая падрыхтоўчая і арганізацыйная работа. Мэтанакіраванасцю адзначалася яна ў Гродзенскай вобласці. 24 мая 1961 г. абкам КПБ правёў спецыяльную нараду з сакратарамі РК КПБ і ЛКСМБ, рэдактарамі раённых газет. 30 мая такая ж нарада была праведзена з намеснікамі старшынь райвыканкамаў. У кожным раёне прайшлі семінары атэістычнага актыву. Уся гэтая работа мела на мэце зрабіць так, каб як мага менш зарэгістраваць рэлігійных абшчын. Штучна змяншалася колькасць вернікаў, пад любымі зручнымі прычынамі адмаўляліся рэгістраваць ксяндзоў у “пустуючых” абшчынах. У 1961 г. 37 разоў звяртаўся ў розныя інстанцыі член касцёльнага камітэта Фарнага касцёла ў Гродна Красоўскі і 87 разоў вернікі аб рэгістрацыі ў іх парафію ксяндза. За гэты час далі згоду на службу ў абшчыне сем свяшчэннаслужыцеляў. Нягледзячы на такі шквал зваротаў і просьбаў, вернікам было адказана ў іх законным праве мець зарэгістраванага ксяндза.
Больш таго, на працягу 1961 г. у вобласці ўдалося зняць з рэгістрацыі яшчэ сем парафій, а па рашэнні аблвыканкама чатыры незарэгістраваныя будынкі быўшых касцёлаў і капліц
былі перададзены мясцовым органам улады для выкарыстання па сваім меркаванні.
Праведзеная работа па ўліку касцёльнай гаспадаркі вобласці паказала высокі прафесійны ўзровень служыцеляў культу. Аб гэтым сведчаць наступныя факты: з 61 зарэгістраванага ксяндза 16 пачалі працаваць да 1917 г., 43 — з 1918 па 1940 г., 2 — пасля 1941 г. Вопыт і высокакваліфікаваныя служыцелі культу значна ўплывалі на вернікаў вобласці. Асабліва высокай заставалася рэлігійная актыўнасць у Гродзенскім, Іўеўскім, Апімянскім, Воранаўскім, Ваўкавыскім і іншых раёнах. Па даных аднаразавага ўліку, праведзенага ў 1961 г. у Ваўкавыскім раёне, з 61 965 чал., якія пражывалі тут, каля 6600 наведвалі касцёлы ў дні вялікіх свят. У Іўеўскім раёне гэтыя паказчыкі складалі адпаведна 62 366 і 10 500, у Ашмянскім — 52 274 і 10 100 чал. Усяго з 1 077 365 жыхароў Гродзенскай вобласці каля 104 100 чалавек, што складала 9,6 % ад агульнай колькасці, наведвалі касцёлы. Вядома, гэтыя паказчыкі былі заніжаныя. Тым не менш і яны сведчылі аб сіле ўплыву на насельніцтва каталіцкага культу.
Заклапочанае высокай рэлігійнай актыўнасцю жыхароў вобласці, 6 чэрвеня 1962 г. бюро Гродзенскага АК КПБ прыняло пастанову “Аб мерах па далейшым паляпшэнні навукова-атэістычнай прапаганды”. Гэтай пастановай прадугледжвалася стварэнне пры абласным камітэце КПБ савета атэістаў, у склад якога павінны былі ўвайсці 28 чал. пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела прапаганды абкама А.Гаеўскага. Такія ж саветы пачалі разгортвацца пры ўсіх гарадскіх і раённых партыйных камітэтах. Практыка стварэння новых атэістычных фарміраванняў распаўсюдзілася на ўсёй Беларусі. Яны праводзілі пасяджэнні, абагульнялі і распаўсюджвалі лепшы вопыт атэістычнай прапаганды, але колькасць вернікаў ад гэтага не змяншалася.
“Дзякуючы” намаганням мясцовых партыйных і савецкіх органаў у 1960 — 1964 гг. у Гродзенскай вобласці па той ці іншай прычыне пазбавіліся рэгістрацыі 26 каталіцкіх аб’яднанняў. Амаль усе культавыя будынкі былі ачышчаны ад царкоўнага ўбрання і перададзены на культурныя і гаспадарчыя патрэбы [8. Ф. 1385, воп. 1, спр. 79, арк. 2], 17 абшчын перасталі функцыяніраваць у Віцебскай вобласціHa 1 студзеня 1965 г. у БССР са служыцелямі культу дзейнічалі 90 парафій, з іх у Гродзенскай вобласці — 58, у.Брэсцкай і Мінскай — па 11, у Віцебскай — 10. Акрамя таго, 39 каталіцкіх аб’яднанняў працавалі без ксяндзоў.
Агульная колькасць служыцеляў культу складала 84 чалавекі, 53 з іх прыпадалі на Гродзенскую вобласць [2. Ф. 952, воп. 3, спр. 38, арк. 84].
Вынікі наступстваў на каталіцкую царкву добра бачныя на прыкладзе Гродзеншчыны, рэгіёна з багатымі рэлігійнымі традыцыямі. Але і тут вернікі не змаглі прыпыніць разбурэння храмаў. Па даных на 1 студзеня 1965 г., за пасляваенны час у вобласці былі зняты з уліку, зачынены і прыпынілі дзейнасць 225 культавых будынкаў. 3 іх 54 былі разбураны, 62 пераабсталяваны для культурна-бытавых і гаспадарчых мэт, 35 выкарыстоўваліся як складскія памяшканні калгасаў і саўгасаў, 23 знаходзіліся ў аварыйным становішчы, 35 размяшчаліся на могілках і не прадстаўлялі небяспекі для ўлад [8. Ф. 1385, воп.1, спр. 78, арк. 33]. Як бачна, сграты былі вялікія. У сувязі са скарачэннем колькасці храмаў пачалі праводзіцца па дзве службы ў дзень, што вельмі негатыўна ўспрымалася мясцовымі ўладамі.
Сярэдзіна 50 — 60-х гг. азнаменавалася жорсткай канфрантацыяй улад з пратэстанцкімі абшчынамі, якія выступалі за дэмакратызацыю рэлігійнага жыцця, супраць жорсткага кантролю дзяржаўных структур за іх дзейнасцю. 3 кожным годам з боку некаторых абшчын ЕХБ расло незадавальненне такой палітыкай. У пачатку 1960 г. на гэтай глебе адбыўся раскол. Непасрэднай падставай з’явіліся высланыя Усесаюзным саветам у мясцовыя абшчыны дакументы: “Інструктыўнае пісьмо старэйшым прасвітарам” і новае “Палажэнне аб абшчынах ЕХБ”. У іх падкрэслівалася неабходнасць прывесці “дзейнасць нашу ў згоду здзеючым заканадаўствам нашай краіны” [9. С. 10], Некаторыя абшчыны палічылі, што Савет “прадаўся” ўладам, не стаў на абарону вернікаў ад праследаванняў з боку мясцовых органаў. Летам 1960 г. з ліку незадаволеных кіруючым цэнтрам сфарміравалася група, якая выступіла з ініцыятывай склікання Усесаюзнага з’езда евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Абшчыны, якія падтрымлівалі яе, атрымалі назву “раскольнікі” альбо “ініцыятыўнікі”.
У лютым 1962 г. ініцыятыўная група пераўтварылася ў аргкамітэт па скліканні з’езда. Ён наладзіў выданне нелегальнага рукапіснага часопіса “Вестннк спасення” і іншых друкаваных выданняў, інфармацыйнага бюлетэня “Братскнй лнсток”. Аргкамітэт выступіў за адмену закону “Аб рэлігійных аб’яднаннях” ад 8 сакавіка 1929 г., аб’явіў артыкул 124 Канстытуцыі СССР аб свабодзе сумлення “абманам народа” [2. Ф. 952, воп. 4, спр. 36, арк. 42].
Многія абшчыны ЕХБ падтрымалі патрабаванні аргкамітэта, у сувязі з чым улады павялі з імі жорсткую барацьбу. 15 мая 1961 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прыняў указ “Аб узмацненні барацьбы з асобамі, якія ўхіляюцца ад грамадска-карыснай працы і вядуць паразітычны лад жыцця”, які прадугледжваў меры судовай адказнасці да гэтай катэгорыі грамадзян. У той жа дзень у прынятай пастанове Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР аб парадку прымянення першага артыкула ўказа адзначалася, што пад яго дзеянне “падлягалі асобы, якія ўхіляліся ад грамадска-карыснай працы і вялі антыграмадскі, паразітычны лад жыцця, у тым ліку і асобы, якія займаліся прастытуцыяй, скуплялі рэчы ў іншаземцаў з мэтай перапродажу, а таксама тыя, хто ўзначальваў нелегальныя рэлігійныя секты” [2. Ф. 952, воп. 4, спр. 29, арк. 40], Як нядзіўна, але па новым заканадаўстве лепшыя працаўнікі прыраўноўваліся да дармаедаў толькі за тое, што з’яўляліся вернікамі. Імі “станавіліся” не толькі кіраўнікі, але і радавыя члены абшчын і рэлігійных груп.
Адным з цэнтраў дзейнасці раскольнікаў стаў Брэст. Гэта быў выклік мясцовай абшчыны ЕХБ дзеянням гарадскіх улад, якія ў маі 1960 г. зруйнавалі малітоўны дом баптыстаў і на яго месцы пабудавалі 32-кватэрны жылы дом. У сувязі з тым, што ў трох кіламетрах ад горада ў в.Вулька-Падгародская знаходзілася другая абшчына, было прапанавана аб’яднацца з ёй. На гэтай выснове 5 лістапада 1960 г. Савет па справах рэлігійных культаў зняў брэсцкую абшчыну з рэгістрацыі. Ідучы на такі крок, улады парушылі тагачаснае заканадаўства аб культах. Яны не мелі права зносіць малітоўны дом да зняцця з рэгістрацыі рэлігійнай абшчыны. Брэсцкія вернікі падтрымалі аргкамітэт і актыўна сталі выступаць з патрабаваннем рэгістрацыі абшчыны [2. Ф. 952, воп. 3, спр. 23, арк. 2].
Мясцовыя ўлады павялі жорсткую палітыку супраць брэсцкіх вернікаў, актыўна выступіўшых у абарону сваіх правоў. Пасля прафілактычных размоў, прапагандысцкіх акцый да вернікаў пачалі прымяняць адміністрацыйныя меры. Восенню 1962 г. на кватэрах кіраўнікоў абшчыны быў праведзены вобыск, але акрамя рэлігійнай літаратуры нічога знайсці не ўдалося. Тым не менш у наступным годзе была сфабрыкавана крымінальная справа супраць чатырох членаў абшчыны — Г.Шапятунькі, С.Мацвеюка, І.Катовіча і Я.Федарчука. Усе яны абвінавачваліся ў