Канфесіі на Беларусі
(к. XVIII — XX ст.)
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
Кіраўніцтва некаторых раёнаў ініцыіравала правядзенне кампаніі па зняцці крыжоў, якія былі ўстаноўлены на 264
ўскраінах вёсак, перакрыжаваннях дарог, у саміх населе ных пунктах. 9 жніўня 1957 г., напрыклад, настаяцель Хойніцкага прыхода ў рапарце на імя мітрапаліта Мінскага і Беларускага Піцірыма паведамляў, што ў раёне “старшыні сельскіх Саветаў асабіста знеслі ўсе крыжы, якія стаялі ў вёсках”. Гэтыя дзеянні, на думку святара, з’яўляліся зня вагай пачуццяў веруючых грамадзян і ўціскам царквы дзяржавай. Высветлілася, што такі загад мясцовыя орга ны савецкай улады атрымалі ад Хойніцкага райкама КПБ. “Распраўляліся” з крыжамі і ў іншых раёнах. Каб не дапусціць падобнага ў далейшым і прыняць меры да віноўнікаў, 7 верасня 1957 г. упаўнаважаны Савета па спра вах РПЦ пры Савеце Міністраў СССР па БССР Г.Сямёнаў праінфармаваў галоўнага ідэолага ЦК КПБ Ц.Гарбунова. Аб адносінах да пачуццяў вернікаў сакратара па прапагандзе сведчыла яго кароткая рэзалюцыя на прысланым лісце: “У справу” [2. Ф. 4, воп. 47, спр. 437, арк. 227]. На партыйнай мове гэта азначала зняць дакумент з кантролю і адправіць у архіў.
Ідэалагічныя службы ЦК КПБ не маглі не ўлічваць, што цэнтральнай задачай партыі станавілася камуністычнае выхаванне, барацьба за “пераадольванне перажыткаў у свядомасці мас”. Таму на месцах набірала моц тэндэнцыя ігнаравання просьбаў вернікаў, уціску рэлігійных абшчын. Адначасова ўзмацнялася атэістычная прапаганда сярод розных катэгорый насельніцгва. 3 1957/58 навучальнага года на гістарычных факультэтах ВНУ рэспублікі пачаў выкладацца курс атэізму. У канцы 1957 — пачатку 1958 г. былі арганізаваны двухтыднёвыя курсы лектараў-атэістаў пры ўсіх абкамах і шасцімесячныя курсы па падрыхтоўцы лектараўатэістаў пры двадцацці райкамах КПБ. На іх прайшлі навучанне больш за 800 чал. 3 мэтай аказання дапамогі лектарам-атэістам абкамы партыі сумесна з абласнымі аддзяленнямі таварыства “Веды” 3 — 4 разы ў год праводзілі семінары. У 1957 — 1958 гт. праўленне рэспубліканскага таварыства ў дапамогу лектарам выдала 76 брашур і лекцый на атэістычныя тэмы.
Абласныя аддзяленні таварыства “Веды” знайшлі новую форму атэістычнай прапаганды — перасоўныя кіналекторыі. 3 гэтай мэтай Савет Міністраў БССР выдзеліў 7 аўтамашын. У гарадах, раённых цэнтрах ствараліся кабінеты атэізму як метадычныя цэнтры арганізацыі навукова-атэістычнай прапаганды. Усе гэтыя меры садзейнічалі павелічэнню колькасці лекцый. Калі ў 1957 г. іх было арганізавана 28 тыс., то за
Юмесяцаў 1958 г. — болып за 30 [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 479, арк. 195].
Далейшаму нагнятанню антырэлігійных настрояў, наступленню на царкву садзейнічала сакрэтная пастанова ЦК КПСС “Аб дакладнай запісцы Аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПСС па саюзных рэспубліках “Аб недахопах навуковаатэістьгчнай прапаганды”, прынятая 4 кастрычніка 1958 г. Яна канстатавала памылковасць папярэдняй палітыкі ў адносінах да рэлігіі, якая прывяла да ўзмацнення “рэакцыйнай” ідэалогіі. Адказнасць ускладвалася на Саветы па справах РПЦ і рэлігійных культаў пры CM СССР, іх упаўнаважаных на месцах, якія “дрэнна ажыццяўляюць свае функцыі, часам ідуць на паваду ў духавенства, падтрымліваюць іх неабгрунтаваныя патрабаванні, своечасова не інфарміруюць партыйныя і савецкія органы аб дзейнасці служыцеляў царквы, рэлігійных сектаў і абшчын” [14. С. 118]. Па сутнасці, гэта быў заклік да канфрантацыі дзяржавы з рэлігійнымі аб’яднаннямі, пазбаўлення іх элементарных, агульнапрынятых умоў дзейнасці.
Пытанні ўзмацнення атэістычнага выхавання ўсё больш перамяшчаліся ў цэнтр дзейнасці ідэалагічных службаў КПБ. Аб гэтым сведчыў той факт, што на працягу аднаго тыдня адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных узмацненню атэістычнай работы. Пленум ЦК КПБ, абмеркаваўшы пытанне “Аб стане і мерах паляпшэння культурнаасветнай работы ў рэспубліцы” (28 кастрычніка 1958 г.), абавязаў установы культуры ўзмацніць прапаганду навукова-атэістычных ведаў. Гэтай праблеме была прысвечана нарада сакратароў абкамаў і загадчыкаў прапаганды і агітацыі, якая адбылася 30 кастрычніка. Вянчала ідэалагічныя мерапрыемствы спецыяльная, вельмі прадстаўнічая нарада, праведзеная 4 лістапада 1958 г., з удзелам кіраўнікоў шэрага міністэрстваў, ЦК ЛКСМБ, Белсавпрафа, рэспубліканскіх газет і часопісаў. Кожнай ідэалагічнай установе і службе былі акрэслены задачы па карэнным паляпшэнні атэістычнай работы.
Ідэалагічны ўціск на рэлігійныя абшчыны і вернікаў суправаджаўся ажыццяўленнем шэрага адміністратыўных мер, накіраваных на абмежаванне правоў рэлігійных арганізацый, падарванне іх матэрыяльнай базы. Адной з крыніц даходу царквы з’яўляўся прыбытак ад продажу свечак. У сярэдзіне 50-х гг. продаж кілаграма гэтай прадукцыі прыносіў прыбытак больш за 500 руб. У 1955 г. епархіяльнае ўпраўленне ад продажу 22 649 кілаграмаў
свечак атрымала больш за 11 млн руб. прыбытку [2. Ф. 4, воп. 47, спр. 437, арк. 240]. Гэта давала магчымасць накіроўваць значныя фінансы на рамонтна-будаўнічыя работы. Толькі за 1954 — 1958 гг. на гэтыя мэты было зрасходавана каля 10 млн руб. [2. Ф. 4, воп. 81, спр. 1464, арк. 100].
Каб падарваць фінансавыя магчымасці царквы, 16 кастрычніка 1958 г. Савет Міністраў СССР прыняў пастанову “Аб свечным падатку”. Яна забараняла майстэрням па вытворчасці свечак адпускаць прадукцыю за вышэй чым 200 руб. за кілаграм. Адначасова з “гуманнай” мэтай — “каб не выклікаць незадавальнення ў вернікаў” — не дазвалялася павялічваць цэны на свечы ў храмах. Такія адміністрацыйныя крокі вымушалі цэрквы набываць свечы сабе ва ўбытак, што наносіла ўдар па іх матэрыяльным становішчы. У многіх храмах для пакрыцця расходаў пачалі распускаць платныя хоры, зніжаць даходы свяшчэннаслужыцеляў і псаломшчыкаў. У выніку скарачэння попыту на свечы пацярпелі і майстэрні, некаторыя з якіх вымушаны былі закрыцца.
Павялічвалася падаткаабкладанне духавенства, памеры якога і дагэтуль былі вельмі вялікімі. Да свяшчэннаслужыцеляў прымяняўся артыкул 19 Палажэння аб падатку ад 30 красавіка 1943 г., па якім яны абкладваліся як прыватныя прадпрымальнікі. Гэта азначала, што мінімальны падатак складаў 81 % пры даходзе звыш 7000 руб. у год. Тая ж сума, але атрымліваемая савецкім служачым, абкладвалася падаткам у памеры 13 % [15. С. 306]. Да таго ж фінансавыя органы сістэматычна пераглядалі ў бок павелічэння памеры грашовых падаткаў з прыбыткаў духавенства. У 1959 г. гэта было зроблена двойчы, у 1960 г. — тройчы, у 1961 г. — чатыры разы.
Найвялікшай праблемай для рэлігійных аб’яднанняў з’яўлялася пабудова альбо расшырэнне памяшканняў, набыццё транспартных сродкаў. Але і ва ўмовах жорсткага кантролю зрэдку ўдавалася зрабіць гэта. Таму ў 1961 г. Савет па справах РПЦ даў даручэнне сваім паўнаважаным праводзіць работу па выяўленні і забіранні жылых і іншых пабудоў, a таксама транспартных сродкаў, набытых рэлігійнымі арганізацыямі без адпаведнага дазволу мясцовых органаў улады.
Нягледзячы на атэістычны наступ, на пачатку 1956 г. у БССР дзейнічалі тры манастыры: Жыровіцкі мужчынскі, Гродзенскі і Полацкі жаночыя, у якіх налічвалася 133
манашкі. Дзякуючы зямельным надзелам яны маглі падтрымліваць сваё фінансавае і гаспадарчае становішча і нават прыносілі манастырам значныя прыбыткі. Напрыклад, з 157 476 руб., паступіўшых у касу Жыровіцкага манастыра ў 1955 г., 31 178 руб. склалі прыбыткі ад сельскагаспадарчай дзейнасці [2. Ф. 951, воп. 4, спр. 3, арк. 185]. Гэта не лічачы таго, што было назапашана бульбы, агародніны для харчавання на ўсю зіму. Такая карціна назіралася і па іншых манастырах.
Манастыры заставаліся месцамі зберажэння царкоўных традыцый, духоўнасці народа, садзейнічалі захаванню рэлігійнасці ў навакольных абшарах. Болын таго, было нямала жадаючых стаць членамі манастырскіх суполак, прысвяціць сябе малітве, працы і набожнасці. Многа паломнікаў збіралі святы ў Жыровіцкім і Полацкім манастырах, якія штогод адбываліся 20 мая і 5 чэрвеня. У гэтыя дні асабліва ўрачыста праходзілі шматлікія службы, вернікам прадасгаўлялася магчымасць мець непасрэдныя кантакты з праваслаўнымі іерархамі, свяшчэннаслужыцелямі, манахамі.
У канцы 50-х гг. вырашана было нанесці ўдар па гэтых рэлігійных установах. Пастановай Савета Міністраў СССР “Аб манастырах у СССР”, прынятай 16 кастрычніка 1959 г., адпаведным органам даручалася ў 6-месячны тэрмін вывучыць пытанне аб колькасці скасаваных манастыроў. Адначасова прымаліся захады па пагаршэнні матэрыяльнага становішча шляхам скарачэння зямельных участкаў.
Гэту пастанову з задавальненнем сустрэлі мясцовыя партыйныя і савецкія органы Беларусі, якія на працягу ўсяго пасляваеннага часу рабілі спробы закрыць манастыры. Палітычным структурам не давала спакою актыўная дзейнасць Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку, які праводзіў вялікую работу па захоўванні культуры, гісторыі, духоўнасці народа. Асаблівай папулярнасцю карысталася свята памяці святой Еўфрасінні, якое па традыцыі праводзілася 5 чэрвеня. На святочныя набажэнствы прыязджаў архіепіскап Піцірым, святары з іншых гарадоў. Вернікі знаёміліся з жыццём і асветніцкай дзейнасцю Еўфрасінні, гісторыяй Бацькаўшчыны. 3 кожным годам нарастала супрацьстаянне манастыра і мясцовых органаў. У друку з’яўляліся “выкрывальныя” артыкулы аб спекуляцыі егуменні царкоўнай маёмасцю. Манашкі абвінавачваліся ў адпраўцы на лячэнне хворых дзяцей у Загорск да крыніцы Сергія Раданежскага. Але закрыць самы вядомы не толькі ў БССР
манастыр улады не адважваліся I вось як падарунак з’явілася такая доўгачаканая і патрэбная пастанова. У 1960 г. здзейснілася жаданне полацкіх улад. Афіцыйнай прычынай для забароны дзейнасці манастыра з’явілася яго антысанітарнае становішча. Ён быў зняты з рэгістрацыі і ў чарговы раз перастаў існаваць [4. С. 159]. Адначасова быў закрыты і Гродзенскі манастыр. Калі на 1 студзеня 1958 г. у СССР налічвалася 63 манастыры, то на 1 студзеня 1961 г. іх засталося 33.
У рэспубліцы працягваў існаванне толькі Жыровіцкі мужчынскі манастыр, прыцягальная сіла якога хвалявала партыйна-дзяржаўныя структуры. Напрыклад, на традыцыйнае свята Жыровіцкай іконы Божай Маці 20 мая 1960 г. ён сабраў каля 5000 чал. Тут былі паломнікі з Ляхавіцкага, Баранавіцкага, Пружанскага і Бярозаўскага раёнаў Брэсцкай, Слонімскага, Карэліцкага, Навагрудскага, Мастоўскага раёнаў Гродзенскай абласцей і інш. Па традыцыі многія дабірался да Жыровіч пехатой. Былі на свяце нават вернікі з Кіева і Свярдлоўска [2. Ф. 4, воп. 47, спр.476, арк.165].