Канфесіі на Беларусі
(к. XVIII — XX ст.)
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
Вельмі прыстойна паводзіў сябе пробашч касцёла ў в. Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна В.Піянткоўскі. Адразу пасля арышту ў пачатку 1950 г. улады зрабілі яго “нахабным выкармышам Ватыкана”, “выхаванцам ордэна езуітаў”. Ксёндз абвінавачваўся ў тым, што ў парафіі, якую ён абслугоўваў, у калгас уступіла невялікая колькасць вернікаўкаталікоў, нягледзячы на тое, што ў споведзях ён гаварыў “аб перавагах калгасаў перад аднаасобнымі гаспадаркамі” [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 162, арк. 183].
Масавыя арышты ксяндзоў не ўносілі разгубленасці ў іх рады, яны працягвалі займацца душпастырскай справай, не ішлі на кампрамісы са сваім сумленнем. Гэта выклікала здзіўленне мясцовых улад. “Здавалася, што асуджэнне павінна было прымусіць каталіцкае духавенства да перагляду сваёй лініі паводзін, — адзначаў упаўнаважаны Савета па справах рэлігій К.Уласевіч. — Але выхаваныя школай езуітаў ксяндзы ні на крок не адступаюць ад дадзенай Папе прысягі — выкарыстоўваць усе сродкі барацьбы з камунізмам” [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 217, арк. 170],
3 арыштам каталіцкіх свяшчэннаслужыцеляў спынялася жыццё многіх парафій. Пасля арышту ксяндза 24 красавіка 1948 г. перастаў дзейнічаць касцёл у Ашмянах, улады забаранілі вернікам, а іх налічвалася каля 8 тыс., збірацца на
малітоўныя сходы. Адразу пасля арышта загадчык райфо Кашко прыехаў на фурманцы да касцёла, пагрузіў і вывез усю маёмасць. Праз некаторы час вернікі даведаліся, што частка яе была перададзена ў раённы Дом культуры, а частка прысвоена самім раённым фінансістам [2. Ф. 952, воп. 4, спр. 51, арк. 48].
У 1948 г. быў закрыты касцёл у г.п. Шарашова Брэсцкай вобласці. 3 1950 па 1952 г. яго будынак выкарыстоўваўся пад склад “Нарыхтзерне”, а з 1953 г. — пад калгасны амбар. Вернікі не маглі мірыцца з такім становішчам. Толькі ў 1954 г. яны тры разы дарэмна звярталіся ў Савет па справах рэлігійных культаў аб вяртанні ім касцёльнага памяшкання, і таму вымушаны былі для правядзення абрадаў збірацца на прыватных кватэрах.
Сярод партыйных і савецкіх кіраўнікоў раёнаў лічылася добрым “тонам” закрыццё касцёлаў па асабістым загадзе. У жніўні 1952 г. па загадзе старшыні райвыканкама быў адабраны і перададзены мясцоваму саўгасу пад зернесховішча касцёл у в.Вярэйкі Ваўкавыскага раёна. Вернікам нічога не заставалася, яб абсталяваць на могілках капліцу і праводзіць там малітоўныя сходы па святочных днях. Такі ж лёс напаткаў вернікаў Вавюрскай парафіі Лідскага раёна пасля наведвання яе ў кастрычніку 1952 г. сакратаром райкама КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР Артамонавым. Па яго даручэнні старшыня сельсавета апячатаў касцёл і забараніў праводзіць службы [8. Ф. 1385, воп. 1а, спр. 24, арк. 45].
3 кожным годам павялічвалася колькасць закрытых касцёлаў. Калі ў 1945 г. налічвалася 387 касцёльных будынкаў, дзе праводзіліся службы, то на 1 красавіка 1951 г. службы адпраўляліся толькі ў 154. 75 касцёлаў выкарыстоўваліся пад склады, 28 — пад культурна-асветныя ўстановы, 18 былі заняты пад праваслаўныя храмы, 43 пуставалі і г.д.
Нягледзячы на зняцце з рэгістрацыі парафій, закрыццё храмаў, узровень рэлігійнасці насельніцтва заставаўся вялікім. Хвалявала ўлады тая акалічнасць, што рады вернікаў папаўняліся за кошт інтэлігенцыі, прадстаўнікоў мясцовай улады. Некаторыя з іх прымалі ўдзел у дзейнасці выканаўчых органаў рэлігійных арганізацый, што магло прывесці да звальнення з работы, выключэння з партыі ці камсамола. У 1953 г. у склад касцёльнага савета ў в.Мяжэрычы Зэльвенскага раёна ўваходзіў старшыня сельсавета І.Нячыпар, у в.Азёры Скідзельскага раёна — старшыня калгаса І.Косцюц.
Зусім абуральным, на думку ўлад, быў факт, калі касцёльны савет у в.Паперня Лідскага раёна ўзначальваў старшыня мясцовага калгаса А.Серафімовіч.
Працаваўшыя касцёлы збіралі немалую колькасць вернікаў і з парафій, знятых з рэгістрацыі. Напрыклад, парафія Гродзенскага фарнага касцёла налічвала каля 3000 вернікаў. За першую палову 1953 г. на гадавьіх святах у храме прысутнічала 3500 чал., адбылося 35 хрышчэнняў, 10 вянчанняў, 6000 споведзяў. Яшчэ больш унушальнымі былі паказчыкі ў сельскіх парафіях. Напрыклад, у в.Баруны Ашмянскага раёна налічвалася каля 1800 вернікаў, а колькасць наведвальнікаў касцёла ў вялікодныя дні даходзіла да 3500 чал. Для параўнання: за студзень — красавік 1953 г. у 12 населеных пунктах сельсавета на дэманстрацыю 12 кінафільмаў прыйшло ўсяго 357 чал. Устойлівымі заставаліся духоўныя адправы. Па звестках ксяндза С.Казлоўскага, у 1950 г. ён здзейсніў абрад хрышчэння над 144 нованароджанымі, абвянчаў 33 пары маладых людзей і адправіў 36 паніхід па памерлых. У 1951 г. ксёндз здзейсніў 184 хрышчэнні, 39 вянчанняў, 33 паніхіды, у 1952 г. — 171 хрышчэнне, 48 вянчанняў і 37 паніхід [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 348, арк. 182].
Некаторая лібералізацыя ў адносінах да ксяндзоў пачала назірацца пасля смерці І.Сталіна. Гэтую вестку каталіцкае духавенства ўспрыняла вельмі стрымана. Упаўнаважаны па справах рэлігійных культаў пры Гродзенскім аблвыканкаме М.Саласенкаў паведамляў, што ў сувязі са смерцю “бацькі народаў” рымска-каталіцкае духавенства нават “не праявіла сваёй ініцыятывы вывесіць жалобныя сцягі на малітоўных будынках” [8. Ф. 1385, воп. 1 а, спр. 24, арк. 10], I толькі пасля ўмяшання ўпаўнаважанага гэта было зроблена. У партыйнадзяржаўныя органы ад ксяндзоў сталі паступаць нават пісьмы, тэлеграмы, у якіх “выказваліся спачуванні” ў сувязі з канчынай правадыра.
Сярэдзіна 50-х гг. азнаменавалася новай з’явай у каталіцкім жыцці — вяртаннем са зняволення рэпрэсіраваных ксяндзоў. Мясцовыя паргыйныя і савецкія органы вельмі неахвотна давалі дазвол на іх рэгістрацыю, матывуя свае дзеянні непажаданай актывізацыяй дзейнасці рэлігійных арганізацый. Але абставіны былі не на карысць улад. Пад націскам патрабаванняў вернікаў з’яўлялася ўсё больш і больш парафій, куды прыязджалі зарэгістраваныя ксяндзы.
10 чэрвеня 1955 г. на вакантнае месца пробашча касцёла в.Адэльск Сапоцкінскага раёна пашчаслівілася зарэгістравацца 40-гадоваму П.Барташэвічу. Да арышту
ў 1949 г. ён плённа працаваў у касцёле м».Парплішча. 3 першых дзён сваёй душпастырскай дзейнасці пробашч праводзіў мэтанакіраваную работу сярод парафіянкаталікоў. За кароткі тэрмін Барташэвіч зрабіў абыход большасці населеных пунктаў парафіі, пазнаёміўся з духоўным жыццём дарослых, веданнем дзецьмі малітваў. Мясцовыя ўлады былі вельмі перапалоханыя з прычыны праведзенага 2 лістапаДа 1955 г. забароненага свята “Дзяды”. Больш тысячы чалавек з харугвамі ў руках прайшлі ад касцёла да вясковых могілак, каб ушанаваць памяць сваіх продкаў.
Барташэвіч праводзіў актыўную работу па падняцці рэлігійнай свядомасці сярод дзяцей і моладзі. Кожную нядзелю многія вучні мясцовай школы прымалі ўдзел у шэсці вакол касцёла. Большасць з іх пасля заняткаў, як правіла, накіроўвалася ў храм. Працэнт наведвання школы вучнямі ў час рэлігійных свят складаў не болып 15. Ксёндз набыў спартыўны інвентар і разам з мясцовай моладдзю займаўся спортам да таго часу, пакуль улады катэгарычна не забаранілі гэта рабіць. Аўтарытэт свяшчэннаслужыцеля дасягнуў такіх памераў, што, калі ён ішоў па вуліцы, многія вучні станавіліся на калені і цалавалі сутану. Да Барташэвіча звярталіся людзі за дапамогай па многіх пытаннях, і ён стараўся нікому не адказаць. Як сведчанне павагі парафіян да свайго пробашча з’явілася захоўванне ў некаторых жыхароў невялікіх партрэтаў ксяндза. Аб гэтым дакладваў у спецыяльным лісце ўчастковы інспектар міліцыі пасля “праверкі” пашпартнага рэжыму [8. Ф. 1385, воп. 1а, спр. 32, арк. 24; спр. 29, арк. 16; воп. 1, спр. 47, арк. 27]. Дзейнасці Барташэвіча не маглі нічога супрацьпаставіць ні педагагічны калектыў мясцовай школы, ні сельскі Савет. Было заменена іх кіраўніцтва, але колькасць вернікаў не змяншалася. Рэлігійнае жыццё Адэльскай парафіі працягвала віраваць.
29 мая 1955 г. на знаёмства з новым зарэгістраваным ксяндзом прыйшлі ў касцёл вернікі Начскай парафіі Радуньскага раёна. Іх налічвалася не менш 2,5 тыс. Усім не хапіла месца ў храме, таму многія слухалі хвалюючыя словы пробашча, стоячы на вуліцы. Закранулі яны сэрцы парафіян, пацягнуліся людзі ў храм. Таму толькі на працягу першага месяца работы адбылося 16 хрышчэнняў, 5 вянчанняў, каля 3 тыс. споведзяў. Падтрымалі вернікі і касцёльную касу. Гэта дазволіла абшчыне заплаціць дзяржаве падатак, набыць частку будаўнічых матэрыялаў для правядзення рамонту касцёла.
Улады ўсё рабілі для таго, каб не дапусціць ксяндзоў — быўіпых вязняў да працы. 27 студзеня 1955 г. упаўнаважаны Савета па справах рэлігійных культаў пры Маладзечанскім аблвыканкаме І.Кліманскі дакладваў у Мінск аб тым, што пры наяўнасці ў вобласці 40 дзеючых касцёлаў са служыцелямі культу і 12 без ксяндзоў немэтазгодна больш рэгістраваць ксяндзоў і адчыняць касцёлы, якія значны час не дзейнічалі. Адначасова паведамлялася, што ў вобласці знаходзяцца пяць ксяндзоў, якія вярнуліся з месцаў заключэння і якім па розных прычынах адмоўлена ў рэгістрацыі [2. Ф. 952, воп. 2, спр. 44, арк. 111].
Нягледзячы на пастанову ЦК КПСС “Аб памылках у правядзенні навукова-атэістычнай прапаганды сярод насельніцтва”, з боку мясцовых партыйных работнікаў працягваліся парушэнні заканадаўства аб культах. Праз два з паловай месяцы пасля прыняцця ўказанай пастановы, 2 лютага 1955 г., калі закончылася служба ў Рагозніцкім касцёле Мастоўскага раёна, страхавы інспектар Гольцаў і інспектар райфо Семянюк зайшлі на кватэру ксяндза І.Мяноўскага. Яны запатрабавалі ў іх прысутнасці падлічыць увесь збор грошай, якія паступілі. Пасля гэтага Семянюк ад імя выканаўчага органа раёна склаў акт. Гэта не магло не выклікаць абурэння з боку членаў выканаўчага органа абшчыны, ксяндза, які толькі што пачаў працаваць. Яго афіцыйная рэгістрацыя адбылася 1 лютага пасля вызвалення з няволі [8. Ф. 1385, воп. 1а, спр. 26, арк. 39,56].
Рэпрэсіі ксяндзоў, палітыка закрыцця касцёлаў, якая праводзілася ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, садзейнічалі згортванню жыцця многіх парафій. На канец 1955 г. у БССР налічвалася 152 касцёлы, якія дзейнічалі ў заходніх абласцях. Так, у Гродзенскай вобласці іх колькасць складала80, у Маладзечанскай — 54, у Брэсцкай — 16. 3 такой палітыкай не пагаджаліся вернікі. Яны не мірыліся з тым, што храмы былі заняты пад склады, майстэрні, спартыўныя залы альбо пуставалі. У самыя высокія інстанцыі Мінска і Масквы паступалі лісты, у якіх ставілася пытанне аб спыненні закрыцця храмаў, рэгістрацыі вярнуўшыхся з лагераў ксяндзоў. Актыўнасцю вылучаліся вернікі тых мясцін, дзе на працягу дзесяцігоддзяў віравала рэлігійнае жыццё. Гэта тычылася такіх населеных пунктаў, як Опса, Плюсы Браслаўскага, Друя Міёрскага, Германовічы Шаркоўшчынскага, Пяршаі Валожынскага, Белагруда Лідскага, Вярэйкі Ваўкавыскага, Раготна Дзятлаўскага, Жалудок Жалудокскага раёнаў і інш. Справа набыла такую вастрыню, што стар-