Канфесіі на Беларусі
(к. XVIII — XX ст.)
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
Гэта была ўстаноўка на правядзенне новай “кавалерыйскай” атакі на рэлігійныя арганізацыі, якая працягвалася на працягу ўсяго перыяду знаходжання М.С.Хрушчова на чале кіраўніцтва КПСС і дзяржавай. У адказ 28 ліпеня 1954 г. ЦК КПБ прыняў пастанову “Аб стане і мерах паляпшэння навукова-атэістычнай прапаганды ў рэспубліцы” [6. С. 567 — 570]. Партыйныя структуры рэспублікі абавязваліся “рашуча пакончыць з пасіўнасцю ў адносінах да рэлігіі, разаблачаць рэакцыйную сутнасць рэлігіі і тую шкоду, якую яна прыносіць” [6. С. 568].
Гэтыя пастановы выклікалі новую хвалю вандалізму. 3 боку мясцовых і савецкіх улад актывізаваліся выпадкі знявагі пачуццяў вернікаў, грубых адносін да святароў. Напрыклад, калі ў сакавіку 1954 г. у в.Валасовічы, што ўваходзіла ў знакаміты калгас “Рассвет” Кіраўскага раёна, адбыўся пажар у царкве, абшчына заключыла дагавор з жыхаром гэтай вёскі М.Дамарадам, які здаў свой дом
для правядзення малітваў. Даведаўшыся аб гэтым, старшыня калгаса К.Арлоўскі выклікаў да сябе калгасніка і той пад страхам выключэння з гаспадаркі і пазбаўлення прысядзібнага ўчастка вымушаны быў адказаць абшчыне ў арэндзе памяшкання [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 392, арк. 443 445],
Гвалтаванне рэлігійных суполак, вернікаў выклікала глыбокае незадавальненне прадстаўнікоў усіх канфесій. У ЦК КПСС паступалі скаргі ад насельніцтва. Ва ўмовах унутрыпалітычнай барацьбы і для падтрымання свайго аўтарытэту М.Хрушчоў ініцыіраваў прыняцце новай пастановы “Аб памылках у правядзенні навукова-атэістычнай прапаганды сярод насельніцтва” (10 лістапада 1954 г.) [5. С. 446 — 450], У хуткім часе адпаведную пастанову прыняў ЦК КПБ [6. С. 571 — 573]. Зваліўшы ўсе памылкі на несумленных прадстаўнікоў з ліку атэістычнага актыву, журналістаў, асобных газет, КПСС і КПБ не адступалі ад намечанай палітыкі далейшага разгортвання “вайны з рэлігіяй”. Выпраўленне “памылак” не азначала паслаблення навуковаатэістычнай прапаганды. Як адзначалася ў пастанове ЦК КПБ, “партыйныя арганізацыі павінны ўзмацніць ідэалагічную барацьбу супраць рэлігіі, забяспечыць вызваленне вернікаў ад уплыву рэлігійных забабонаў” [6. С. 571],
Пасля выхаду гэтай пастановы вернікі спадзяваліся на тое, што ўлады больш уважліва будуць адносіцца да іх запатрабаванняў, выканання права на свабоду веравызнання. У многія партыйна-дзяржаўныя інстанцыі пайшлі лісты з просьбамі зрабіць болын дэмакратычным канфесіянальнае жыццё, зарэгістраваць рэлігійныя абшчыны і г.д. Але неспакушаных у вялікай палітыцы вернікаў чакалі расчараванні, калі на свае просьбы яны зноў сталі атрымліваць адмоўныя адказы.
Да сярэдзіны 50-х гг. тэндэнцыя закрыцця праваслаўных храмаў набірала моц. 3 1020 цэркваў і малітоўных дамоў, якія налічваліся на 1 студзеня 1950 г., засталося 967. 3 агульнай колькасці праваслаўных храмаў 824 знаходзіліся ў сельскай мясцовасці [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 392, арк. 35]. Такім быў стан праваслаўнай царквы напярэдадні новых выпрабаванняў.
Пасляваенныя гады характарызаваліся актывізацыяй дзейнасці стараверскіх абшчын. У час акупацыі былі адноўлены іх малітоўныя будынкі, абраны духоўныя настаўнікі. Аднавілі дзейнасць цэрквы ў Віцебску, в.Ваўкавыск Халопеніцкага раёна, іншых месцах. Ha 1 кастрычніка 1946 г. у БССР налічвалася 71 стараверская абшчына, у тым ліку ў
Бабруйскай і Віцебскай абласцях — 16, Полацкай — 20, Маладзечанскай — 7, Мінскай — 8. Толькі адназ іх мела папоўскі кірунак, астатнія — беспапоўскі. Больш за 50 абшчын з’яўляліся беспапоўскімі паморскага толку. Яны размяшчаліся ў паўночна-заходнім рэгіёне Беларусі, галоўным чынам у Браслаўскім і Міёрскім раёнах Полацкай, Бабруйскім Бабруйскай абласцей. Налічвалася таксама 17 суполак белакрыніцкага кірунку. Колькасць вернікаў ва ўсіх суполках складала больш за 12 тыс. чал. [2. Ф. 952, воп. 2, спр. 2, арк. 290; Ф. 4, воп. 29, спр. 146, арк. 104],
Першыя пасляваенныя гады характарызаваліся некаторым паляпшэннем адносін партыйна-дзяржаўных структур да праваслаўнай канфесіі, чаго нельга сказаць пра рымска-каталіцкую царкву. Паміж прадстаўнікамі гэтай канфесіі і дзяржавай распачалася новая хваля канфрантацыі. Масква абвінавачвала Ватыкан у тым, што ў пасляваенны час ён узяў курс на ЗША і Англію, “арыентуецца не на перадавыя, а на рэакцыйныя элементы гэтых краін — на тых, хто ненавідзіць дэмакратыю і марыць аб новай вайне супраць дэмакратыі і СССР” [7. С. 176].
Афіцыйная прапаганда ў Беларусі, падтрымліваючы курс Масквы, лічыла, што ксяндзы з’яўляюцца лютымі ворагамі савецкай улады. Іх абвінавачвалі ў зрыве планаў паставак сельскагаспадарчай прадукцыі, займаў, супраціўленні калектывізацыі, апалячванні насельніцтва, іншых варожых дзеяннях. Гэта быў аднабаковы, класавы падыход, які ўлічваў дзеянні той ці іншай духоўнай асобы. Адносіны ксяндзоў да тагачаснай палітыкі, як і ўсё жыццё пасляваеннага грамадства, не з’яўляліся аднамернымі. Можна прывесці супрацьлеглыя прыклады адносін прадстаўнікоў канфесіі і да правядзення займаў, і да калектывізацыі, і да розных палітычных кампаній. Улады заўважалі толькі тое, што ўпісвалася ў афіцыйную “класавую” палітыку, і не жадалі бачыць усяго спектра жыцця каталіцкага духавенства. А ён меў шмат розных адценняў, аб чым сведчыць наступны прыклад: 13 сакавіка 1948 г. у памяшканне сельскага Савета в.Тракелі Лідскага раёна, дзе знаходзілася фінансавы агент І.Чарноцкая, уварвалася банда грабежнікаў і запатрабавала выдачы сабраных ёю грошай. Паколькі апошняя па дамоўленасці з мясцовым ксяндзом М.Шалкевічам і з дазволу райфінаддзела трымала іх у свяшчэннаслужыцеля, яна павяла бандытаў на яго кватэру. Прышоўшы ў хату, грабежнікі запатрабавалі грошы, але ксёндз адказаўся іх аддаць. I калі бандыты
вырашылі расправіцца з Чарноцкай, ён стаў паміж грабежнікамі і фінагентам са словамі: “Забіце яе толькі пасля маёй смерці”. У час сутычкі прыбеглі суседзі і сталі на іх абарону. Бандытам прыйшлося пайсці ні з чым. Чыноўнікам з Мінска гэта здарэнне здавалася непраўдзівым. Кампетэнтнай камісіі было загадана расследаваць гэту справу. Яна пацвердзіла самаахвярны ўчынак ксяндза[2.Ф. 4, воп. 29,спр. 693, арк. 77].
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў партыйна-дзяржаўныя структуры лічылі сваёй першапачатковай задачай у сферы барацьбы з рэлігіяй згортванне рымска-каталіцкіх абшчын ва ўсходніх абласцях. У вайну на гэтай тэрыторыі пачалі дзейнічаць многія парафіі, якія ў часы “вялікага” атэістычнага наступлення 20 — 30-х гг. былі закрыты. Зараз зноў разгарнулася кампанія закрыцця храмаў для “патрэб” народнай гаспадаркі. Напрыклад, у Мінскай вобласці службы адпраўляліся ў двух храмах Мінска, у касцёлах Барысава, Дзяржынска, Беразіно, Узды, іншых населеных пунктаў, якія аднавілі дзейнасць у гады вайны. 19 верасня 1945 г. выканкам Барысаўскага гарсавета вынес пастанову аб часовай перадачы будынка касцёла базе “Нарыхтзерне”. Трэба адзначыць, што гэта было ўжо другое закрыццё храма. Першы раз ён перастаў працаваць у 1936 г. і быў аддадзены пад мясцовы музей, але ў гады вайны аднавіў работу.
Вернікі, якія не маглі спакойна глядзець на закрыццё касцёла і спадзяваліся, што гэта самаўпраўства мясцовых улад, звярнуліся з лістом-просьбай да I. Сталіна і першага сакратара Мінскага абкама КП(б)Б В.Казлова. Але аднавіць работу касцёла не ўдалося, як не ўдалося гэта зрабіць у іншых мясцовасцях. У касцёлах Мінска, Заслаўя і в.Равенічы Чэрвеньскага раёна размясцілі склады, касцёлы Узды, Лагойска прыстасавалі пад кінатэатры, Беразіно — пад раённую бібліятэку і г.д. [2. Ф. 952, воп. 2, спр. 6, арк. 42]. Дасярэдзіны 1946 г. ва ўсходніх рэгіёнах БССР усе каталіцкія храмы былі закрыты. Частка з іх выкарыстоўвалася пад зернесховішчы, культурна-асветныя ўстановы. Як адзначаў упаўнаважаны Савета па справах рэлігійных культаў пры Савеце Міністраў СССР па БССР К.Уласевіч, “у выніку антырэлігійнай прапаганды, абгрунтаванай савецкай эканомікай і палітыкай, былі ліквідаваны ўсе 84 апорныя пункты Ватыкана — касцёлы і ўсе іх кіраўнікі — 107 ксяндзоў” [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 70, арк. 2 — 3].
У той час ва ўсходніх рэгіёнах пуставалі 33 касцёлы, з іх 18 знаходзіліся ў Мінскай, па 6 — у Віцебскай і Бабруйскай, 2 — у Магілёўскай і 1 — у Гомельскай абласцях. Вялікую работу сярод вернікаў-каталікоў, скіраваную на адкрыццё пуставаўшых храмаў, праводзіў ксёндз М.Малыніч. Ён пакінуў сваю парафію ў Берастовіцы і прыехаў ва ўсходнія раёны. Тут Малыніч арганізоўваў разрозненых каталікоў, дапамагаў ім пісаць заявы ў органы савецкай улады з просьбай аб адкрыцці касцёлаў, праводзіў набажэнствы пад адкрытым небам. 3 вялікім абурэннем даведаліся ўлады аб тым, што ў жніўні 1946 г. у Мсціслаўі Магілёўскай вобласці ксёндз сабраў вернікаў ля касцёла, занятага пад зернесховішча, і правёў групавую службу. Такія службы адбыліся ў Асіповічах, іншых гарадах і населеных пунктах усходніх рэгіёнаў. Натуральна, што за актыўную місіянерскую дзейнасць у канцы 1946 г. Малыніча арыштавалі.
Складаным было жыццё рымска-каталіцкай канфесіі і ў заходніх рэгіёнах БССР. За 1939 — 1946 гг. колькасць дзеючых касцёлаў зменшылася, што звязвалася галоўным чынам з вынікамі вайны. Калі ў 1939 г. тут налічвалася 416 касцёлаў з 501 ксяндзом, то на 1 студзеня 1946 г. іх колькасць скарацілася да 387, дзе працавалі 225 ксяндзоў [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 392, арк. 363]. Прычыны гэтага былі самыя розныя. Так, каля 60 чал. згодна з пагадненнем паміж урадамі СССР і Полыпчы ад 9 верасня 1944 г. выехалі ў Польшчу. Але галоўнай прычынай скарачэння колькасці ксяндзоў заставаліся рэпрэсіі, якія пачаліся з першых дзён уз’яднання заходніх раёнаў з БССР.
Адразу пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па заходніх абласцях пракацілася новая хваля рэпрэсій ксяндзоў. У сувязі з гэтым многія касцёлы працавалі без служыцеляў культу. На 15 снежня 1946 г. у Баранавіцкай вобласці такіх храмаў налічвалася 28, у Гродзенскай — 10, у Брэсцкай і Пінскай — па 6 і г.д. У такіх умовах улады дазвалялі некаторым ксяндзам працаваць у некалькіх парафіях. У 1946 г., напрыклад, ксёндз А.Буёк з Навагрудка акрамя асноўнай парафіі абслугоўваў яшчэ шэсць — Малькевічы, Карэлічы, Нягневічы, Варонца, Уселюб і Быцень. Нясвіжскі ксёндз Р.Каласоўскі ўзяў пад сваё апякунства парафіі ў Пласковічах, Свіловічах, Снове і Гарадзеі [2. Ф. 952, воп. 2, спр. 4, арк. 64]. Гэта было цяжкае сумяпічальніцгва для ксяндзоў, на якое яны ішлі ў інтарэсах вернікаў. Але ўлады гэтыя дзеянні падносілі як магчымасць палепшыць сваё фінансавае становішча.