Канфесіі на Беларусі
(к. XVIII — XX ст.)
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
шыня Савета па справах рэлігійных культаў пры Савеце Міністраў СССР І.Палянскі накіраваў у ЦК КПСС ліст аб неабходнасці пашырэння колькасці касцёлаў на Беларусі. Яго падтрымаў упаўнаважаны Савета па справах рэлігійных культаў пры Савеце Міністраў БССР К.Уласевіч. Работнікі, якія неслі адказнасць за свабоду веравызнання, паставілі перад партыйнымі органамі рэспублікі пытанне аб мэтазгоднасці адкрыцця касцёлаў ва ўсходніх абласцях рэспублікі — Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай — там, дзе яны былі закрыгы 30 гадоў назад, стварэнні ў Мінску каталіцкага цэнтра з біскупам.
Па традыцыі тых часоў ліст быў накіраваны на разгляд у ЦК КПБ. Яго абмеркаванне адбылося 12 лістапада 1955 г. на бюро ЦК. Трэба адзначыць, што ідэалагічныя партыйныя службы не адышлі ад панаваўшых стэрэатыпаў мыслення, лічылі, што ніякага парушэння правоў вернікаў не адбываецца. Больш таго, І.Палянскаму рабіліся папрокі ў няведанні рэчаіснасці. Працуючы ў Маскве, ён, на думку беларускіх ідэолагаў, нават сфальсіфікаваў некаторыя факты. Калі такія прэтэнзіі прад’яўляліся да высокага маскоўскага кіраўніка, то да мясцовага знайшліся болып жорсткія. На бюро ЦК КПБ была зроблена заява аб тым, што ўпаўнаважаны Савета К. Уласевіч палітычна адсталы чалавек, стаіць на яўна памылковых пазіцыях. У выніку бюро вызваліла яго ад займаемай пасады. Пасля абмеркавання на бюро ЦК КПБ накіраваў у Маскву ліст, у якім не пагадзіўся з прапановай Палянскага “весці лінію на расшырэнне сеткі касцёлаў” [2. Ф. 4, воп. 81, спр. 1051, арк. 31], Было заяўлена аб тым, што партыйныя камітэты рэспублікі прымаюць усе меры па ўзмацненні навуковаатэістычнай прапаганды сярод насельніцтва заходніх абласцей Беларусі.
Як бачна, пасляваеннае дзесяцігоддзе было адзначана канфрантацыяй дзяржавы і касцёла. Гэта прывяло да таго, што многія ксяндзы былі рэпрэсіраваны. Вялікія страты панеслі культавыя збудаванні, многія з якіх з’яўляліся помнікамі гісторыі і культуры. Але ўсе гэтыя парушэнні свабоды веравызнання не дапамаглі ўладам адцягнуць людзей ад каталіцызма.
Сярэдзіна 40-х гг. характарызавалася ростам актыўнасці пратэстанцкіх цэркваў. У кастрычніку 1944 г. адбылося аб’яднанне баптыстаў з евангельскімі хрысціянамі [9. С. 8]. Аб’яднанне царквы ўзначаліў Усесаюзны савет евангельскіх хрысціян-баптыстаў (УСЕХБ), які знаходзіўся ў Маскве. У
1945 г. кіраўнічы цэнтр баптыстаў стаў выдаваць часопіс “Братскнй вестннк”.
У жніўні 1945 г. кіраўнікі хрысціян веры евангельскай з Беларусі І.Панько і С.Вашкевіч, а таксама ўкраінскіх пяцідзесятнікаў звярнуліся ва У СЕХБ з просьбай абмеркаваць магчымасці і ўмовы ўваходжання ў Саюз хрысціян веры евангельскай. 29 жніўня быў прыняты дакумент, які стаў вядомы як Жнівеньскае пагадненне [10. С. 233]. Пасля яго падпісання ў верасні — лістападзе 1945 г. пачалася кампанія аб’яднання. Незадаволеныя былі як з аднаго, так і з другога боку. Супраць выступілі прасвітары евангельскіх хрысціянбаптыстаў в.Глудня Бярозаўскага раёна Р.Барушка, в.Голкава Антопальскага І.Саковіч, в.Матвеевічы Жабінкаўскага І.Кірылюк і інш. Яны былі адхілены ад выканання сваіх абавязкаў [2. Ф. 952, воп. 2, спр. 2, арк. 286].Нямала было праціўнікаў і з боку пяцідзесятнікаў. Па даных упаўнаважанага Савета па справах рэлігійных культаў пры CM СССР па БССР да пачатку 1946 г. незарэгістраванымі з’яўляліся 28 абшчын. Яны не прызнавалі кіраўніцтва УСЕХБ, якое, па іх заявах, “прадалося антыхрысту” (савецкай уладзе). Тым не менш да новага саюза былі далучаны 83 арганізацыі евангельскіх хрысціян. Назіраліся выпадкі, калі сярод пяцідзесятнікаў, якія ўвайшлі ў склад ЕХБ, абраднасць праводзілася па-старому. За падтрымку “пяцідзесятніцкіх” поглядаў у 1949 г. з членаў ЕХБ было выключана 23 чал., а ў лістападзе-снежні 1949 г. былі арыштаваны былыя кіраўнікі пяцідзесятнікаў, у тым ліку І.Панько. “Арышт і асуджэнне гэтых асоб, аб чым я неаднаразова ставіў пытанне перад органамі, — адзначаў упаўнаважаны па справах культаў К.Уласевіч, — несумненна прывядзе да змянення тактыкі паводзін пяцідзесятнікаў, можа прымусіць некаторых з іх пайсці ў падполле, але ў рэшце прывядзе да станоўчых вынікаў у сэнсе падрыва сектанцкага руху БССР” [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 162, арк. 99].
Але стан спраў на месцах не пацвярджаў аптымістычную заяву кіраўніка “рэлігійнага ведамства”. Па далёка няпоўных даных, у 1946 г. колькасць членаў ЕХБ вырасла на 495, у 1947 г. — на 570, у 1948 г. — на 640 чал. Такой была афіцыйная статыстыка, якая, як правіла, давала інфармацыю ў паменшаным выглядзе. Некаторыя рэлігійныя арганізацыі выраслі да некалькіх соцень вернікаў. У Зэльвенскім раёне царква ЕХБ налічвала каля 260 чал., яе цэнтрам з’яўлялася в.Бародзічы, дзе прасвітарам плённа працаваў М.Лазута. У Лідзе суполка дасягнула 60 вернікаў. Апошнюю ўзначаль-
ваў наладчык кандуктарскіх брыгад мясцовай чыгуначнай станцыі М. Жаўтко. Паданых партыйных органаў суполка падтрымлівала сувязі з Польшчай і ЗША, адкуль прыходзіла рэлігійная літаратура, у тым ліку баптысцкі часопіс “Маяк”.
Мясцовыя ўлады накіроўвалі намаганні на тое, каб пасля рэгістрацыі абшчын па магчымасці тармазіць іх дзейнасць. Гэта рабілася пад выглядам прапановы зліцця з суседнімі арганізацыямі ЕХБ. У 1947 г. была знята з рэгістрацыі 21 абшчына, у тым ліку Расонская (Полацкай вобласці), Клічаўская (Бабруйскай) і інш. Калі на 1 кастрычніка 1946 г. у БССР на ўліку знаходзілася 277 абшчын, то на 1 студзеня 1948 г. іх колькасць зменшылася да 235.
Шмат суполак працягвала знаходзіцца ў нелегальным становішчы. Напрыклад, у Бабруйскай вобласці ў зарэгістраваных абшчынах налічвалася 913 вернікаў, столькі ж было і ў незарэгістраваных. Некаторыя з іх па колькасці членаў пераўзыходзілі многія зарэгістраваныя таварыствы. Падарэская групоўка Старадарожскага раёна аб’ядноўвала да 250 членаў, Прэсмакоўская Грэскага — звыш 100 [2. Ф. 4, воп. 29, спр. 693, арк. 16]. Усяго ў зарэгісграваных таварыствах стаяла на ўліку 15 880 вернікаў, з іх 4653 ва ўсходніх раёнах і 11 247 — у заходніх. Па сацыяльным складзе 2020 чал. з’яўляліся рабочымі і служачымі, 6673 — калгаснікамі, 7187 — сялянамі-аднаасобнікамі. У складзе рабочых значная частка прыпадала на чыгуначнікаў, асабліва Аршанскага, Баранавіцкага і Брэсцкага вузлоў.
Абшчыны ЕХБ папаўняліся галоўным чынам за кошт жанчын. 3 507 асоб, прыняўшых воднае хрышчэнне ў 1949 г., мужчыны складалі 92 чал. (17,7 %), жанчыны — 415 (82,3 %). Сярод вернікаў было шмат моладзі, якая стварала базу для росту абшчын, іх актыўнай дзейнасці.
Адным з фактараў негатыўнага ўздзеяння на развіццё пратэстанцкага руху з’явіліся арышты прасвітараў абшчын ЕХБ. Напрыклад, прапаведнік з Краснапольскага раёна З.Кацапаў быў асуджаны на 15 гадоў. Улады нагадалі яго выказванне ў час нямецкай акупацыі аб тым, што “бальшавікі праследавалі рэлігію, а зараз немцы нам далі поўную свабоду” [2. Ф. 4, воп. 29, спр. 146, арк. 67], Хваля рэпрэсій узмацнілася ў сувязі з калектывізацыяй у заходніх раёнах. У в.Хвоева Нясвіжскага раёна дзейнічала абшчына, якая налічвала 168 членаў. Вясной 1949 г. тут быў арганізаваны калгас, але ні адзін з членаў суполкі не ўступіў у яго. Прычыну гэтага ўлады бачылі ва ўплыве на
сялян прасвітара С.Новіка. У сакавіку 1950 г. ён быў арыштаваны, але і пасля гэтага ніхто з вернікаў не ўступіў у калгас. Спачатку яны спасылаліся на дрэннае кіраўніцтва з боку старшыні, які сістэматычна займаўся п’янствам. I пасля таго, як на гэту пасаду прыйшоў новы чалавек, ні адзін з гаспадароў у калгас не ўступіў [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 162, арк.120].
Нягледзячы на тое, што афіцыйная статыстыка гаварыла аб скарачэнні пратэстанцкіх арганізацый, колькасці вернікаў, жыццё канфесіі працягвалася ва ўмовах сакрэтнасці, паўлегальнай, а ў некаторых выпадках і падпольнай дзейнасці. У пачатку 50-х гг. у развіцці ЕХБ акрэсліліся дзве тэндэнцыі. Па-першае, актывізавалася дзейнасць рэлігійных аб’яднанняў ва ўсходніх раёнах. Раней ці пазней гэта павінна было адбыцца па прычыне таго, што адразу пасля вайны там закрыліся ўсе каталіцкія парафіі, пастаянна скарачаліся праваслаўныя прыходы. Цяга людзей да рэлігіі прыводзіла іх у рады ЕХБ. У 1952 г. ва ўсходнебеларускім рэгіёне дзейнічалі 43 царквы, у якіх налічвалася 4817 вернікаў. За гэты год праз воднае хрышчэнне было прынята 154 новыя члены, што складала 3,2 % ад агульнай колькасці. У заходніх абласцях, дзе налічвалася 139 цэркваў з 9270 членамі, гэты паказчык склаў толькі 99 чал. (1 % ад агульнай колькасці вернікаў). У Гродзенскай вобласці, напрыклад, дзе налічвалася нямала касцёлаў і цэркваў, за 1951 — 1952 гг. ні ў адной з 11 абшчын не праводзілася воднае хрышчэнне і прыём новых членаў.
Па-другое, пачатак 50-х гг. азнаменаваўся хуткім ростам гарадскіх цэркваў ЕХБ. У 1952 г. толькі гарадскія абшчыны Віцебска і Оршы прынялі праз воднае хрышчэнне 38 чал., што ў 3 разы больш, чым усе 40 груповак Пінскай вобласці. Як вынік у 1952 г. аршанская царква налічвала 172 вернікі супраць 87 у 1948 г., мінская абшчына вырасла з 148 да 270 чал., а маладзечанская павялічылася ў 10 разоў [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 348, арк. 15]. Такім чынам, нягледзячы на складанасці развіцця і ідэалагічны ўціск, у пасляваенны перыяд працягвалася папаўненне радоў евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Ha 1 студзеня 1955 г. у БССР дзейнічалі 155 абшчын ЕХБ, у якіх налічвалася 55 308 членаў.
У першыя пасляваенныя гады разгортвалі дзейнасць абшчыны адвентыстаў сёмага дня. Ha 1 кастрычніка 1946 г. у БССР прайшлі рэгістрацыю
шэсць арганізацый — тры ў Пінскай, па адной у Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Яны адразу выклікалі неспакой у партыйных структур тым, што па суботах дзеці вернікаў не наведвалі школу, многія з іх прымалі ўдзел у малітоўных сходах з дэкламацыяй рэлігійных вершаў, спяваннем песень. 30 кастрьгчніка 1946 г. К. Уласевіч дакладаў у ЦК КП(б)Б: “Я патрабаваў ад упаўнаважанага АСД па БССР аддаць распараджэнне і арганізаваць правядзенне адпаведнай падрыхтоўкі членаў абшчын да спынення такой з’явы і абавязковай пасылкі дзяцей у школу ў дні заняткаў. Сваім упаўнаважаным даручыў праверыць выкананне данага распараджэння і далажыць” [2. Ф. 4, воп. 29, спр. 146, арк. 104],