• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    Для папаўнення кадраў духавенства Піцірым праводзіў актыўную работу па пасвячэнні ў святарскі сан асоб, якія не мелі багаслоўскай адукацыі, але былі звязаны з той ці іншай формай царкоўнай дзейнасці, альбо выхадцаў з сем’яў свяшчэннаслужыцеляў. 3 пасвечаных за 1945 — 1953 гг. у сан святара 255 асоб 113 былі псаломшчыкамі. У свой час яны закоігчылі двухгадовыя пастырскія курсы і па 15 — 20 гадоў служылі ў храмах. У сан святара былі пасвечаны таксама 21 чал. з ліку работнікаў савецкіх устаноў, прадпрыемстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі. Сярод іх І.Лапацін, артыст Беларускага тэатра оперы і балета, І.Кагайкін, загадчык раённай амбулаторыі ў г.Ляхавічы і інш.
    За гэты час сан святара атрымалі 72 выпускнікі Жыровіцкай семінарыі, якая адчынілася ў 1947 г., калі была дасягнута дамоўленасць са Сталіным аб налажванні сістэмы духоўнай адукацыі ў краіне. Тут былі створаны добрыя ўмовы для падрыхтоўкі новых кадраў служыцеляў культу. Вучоба з’яўлялася бясплатнай, семінарысты атрымлівалі стыпендыю ў памеры 200 руб. [3. С. 19]. Кожная прыходская царква на ўтрыманне вучэбнай установы рабіла ўзнос у памеры 200 руб. у квартал. Гэта дазволіла ў 1954 г. пачаць будаўніцгва новага корпуса для правядзення заняткаў і пражывання семінарыстаў.
    Прымаемыя меры не задавальнялі попыт на кадры. Па гэтай прычыне з 1948 па 1953 г. было закрыта 87 цэркваў, галоўным чынам прыпісных. 3 іх 53 знаходзіліся ва ўсходніх і 34 — у заходніх раёнах. У 1953 г. у БССР прайшлі рэгістрацьпо 737 святароў. 3 іх 526 (71,3%) служылі ў заходніх абласцях і 211 (28,7 %) — ва ўсходніх. Назіралася вялікая цякучасць свяшчэннаслужыцеляў. 3 1948 па 1953 г. у 262 цэрквах адбылася змена 675 настаяцеляў. Па асобных прыходах
    за гэты перыяд святары змяняліся па 8 — 10 разоў [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 392, арк. 40].
    Асабліва цяжкае становішча склалася з кадрамі ва ўсходніх абласцях, дзе ў даваенны час вопытныя, добра падрыхтаваныя свяшчэннаслужыцелі былі расстраляны, высланы за межы рэспублікі. Новая генерацыя духавенства не магла замяніць даваенную “гвардыю”. Па гэтай прьгчыне некаторыя прыходы былі запусцелыя, як, напрыклад, у в.Капцёўка Магілёўскага раёна. Праабражэнская царква знаходзілася ў бядотным стане, вернікі вельмі рэдка наведвалі яе. Святар Касянкоў не прымаў мер па актывізацыі рэлігійнага жыцця. 3 пачатку 50-х гг. узмацнілася практыка накіравання ў такія прыходы святароў з заходніх рэгіёнаў. Калі за 1946 — 1949 гг. ва ўсходнія раёны былі пераведзены 22 чал., то ў 1950 г. — 12, у 1951 г. — 18, у 1952 г. — 13 чал. Такую палітыку епархіяльнае ўпраўленне тлумачыла неабходнасцю мець там “аўтарытэтных і кулыурных святароў” [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 348, арк. 112], I сапраўды, з іх прыездам у амаль не дзеючыя прыходы на вачах мянялася царкоўнае жыццё. На мяжы распаду знаходзілася Жодзінская праваслаўная абшчына (Смалявіцкі раён). Нават у нядзельныя дні царкву наведвала не больш дзесятка вернікаў. 3 прызначэннем у пачатку 1950 г. у гэты прыход новага святара — “заходніка” Зубовіча становішча спраў рэзка змянілася да лепшага. Настаяцель стварыў хор пеўчых і сам кіраваў ім, арганізаваў капітальны рамонт будынка царквы, пабудову жылога дома для царкоўнага актыву. Для выканання адпраў святару даводзілася пешшу праходзіць да 15 — 20 кіламетраў да месца жыхарства вернікаў. Адразу палепшыліся паказчыкі дзейнасці прыхода: павялічылася колькасць наведвальнікаў царквы, здзейсненых абрадаў. У 1952 г. прыбытак склаў 18 тыс. руб., у той час як да назначэння Зубовіча ён не перавышаў 2 тыс. [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 348, арк. 114].
    Святары-”заходнікі” ў пропаведзях заклікалі насельніцтва да актыўнага наведвання храмаў, праводзілі царкоўныя службы, наладжвалі работу хораў. Гэта прыцягвала ўсё большую колькасць вернікаў, якія за гады савецкай улады пад уплывам атэістычнай прапаганды станавіліся бязбожнікамі. Гэта не магло не хваляваць ідэалагічныя службы ЦК КП(б)Б, мясцовыя органы. 24 лютага 1953 г. 5-е ўпраўленне МДБ БССР, якое “курыравала” дзейнасць канфесій, накіравала даведку “Аб перамяшчэнні святароў-”заходнікаў” у раёны ўсходніх абласцей БССР”. У ёй адзначалася, што гэты працэс непажаданы, але “магчымы і ў далейшым для заняцця вакан-
    тных месцаў”. У сувязі з такой перспектывай упаўнаважанаму па справах РПЦ па БССР прапаноўвалася пры перамяшчэнні святароў “выкарыстоўваць дадзеныя яму правы пры рэгістрацыі прызначаных на прыходы" [2. Ф. 4, воп. 62, спр.348,арк.110].
    Такая палітыка ў далейшым прывяла да скарачэння праваслаўных храмаў ва ўсходніх раёнах па прычыне нерэгістрацыі святароў. Калі ў сярэдзіне 50-х гг. у шэрагу раёнаў заходняга рэгіёна дзейнічала ад 10 да 18 і больш цэркваў, то ў большасці ўсходніх — ад 1 да 2. У некаторых раёнах адсутнічалі зарэгістраваныя абшчыны. Суадносіны размяшчэння цэркваў добра прасочваюцца на прыкладзе Брэсцкай і Віцебскай абласцей, дзе на 1 ліпеня 1954 г. працавала адпаведна 331 і 26 цэркваў.
    На “пацяпленне” адносін з боку дзяржаўна-партыйных структур праваслаўнае духавенства адказвала падтрымкай таталітарнага рэжыму. Гэта пацвердзіла святкаванне ў снежні 1949 г. 70-годдзя з дня нараджэння І.Сталіна. У сваіх пропаведзях яно праслаўляла быўшага семінарыста за ажыццяўленне “мудрай” палітыкі ў адносінах да царквы. У сувязі з надыходзячай падзеяй гродзенскі епіскап Паісій даслаў усім благачынным тэлеграму наступнага зместу: “3 нагоды 70годдзя Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна прапаную ўрачыста здзейсніць 21 снежня 1949 г. літургію і малебны з патрыятычным зваротам і шматгоддзем Дзяржаве і Правадыру ва ўсіх храмах благачыній” [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 162, арк. 13].
    У Мінскім кафедральным саборы адбылася спецыяльная служба, якую праводзілі 8 святароў на чале з архіепіскапам Піцірымам. На ўрачыстым набажэнстве ў Пінскай царкве архіепіскап Даніла сказаў: “За гады дзейнай працы і кіраўніцтва тав.Сталін прывёў нашу краіну да вялікай перамогі над фашызмам гітлераўскай Германіі, а ў бягучы момант вядзе барацьбу за мір ва ўсім свеце. Дык памолімся за дабрабыт нашай Радзімы, за здароўе ўсяго савецкага народа і за доўгія гады радаснага жыцця Генералісімуса Сталіна” [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 162, арк. 14]. Такія службы прайшлі ў многіх цэрквах Беларусі. Ад імя прыхаджан дасылаліся прывітальныя тэлеграмы Сталіну.
    На тэрыторыі Беларусі ў пачатку 50-х гг. яшчэ дзейнічалі 3 манастыры: мужчынскі ў Жыровічах, які налічваў 28 насельнікаў, і жаночыя ў Полацку і Гродна, у якіх пражывалі адпаведна 53 і 65 манашак. Галоўным даходам усіх манастыроў з’яўлялася агародніцтва. 3 кожным годам паляпшалася становішча полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага ма-
    настыра. Дазвол на яго адкрыццё далі яшчэ ў 1941 г. нямецкія акупацыйныя ўлады. У 1945 г. у ім пражывала 50 манашак. Гэта былі сталага ўзросту жанчыны, у асноўным з ліку тых, што знаходзіліся ў манастыры яшчэ да яго закрыцця ў 1925 г. Напрыклад, у 1950 г. 48 манашак з 54-х былі старэй за 55 гадоў. Манастыр меў двухпавярховы дом, царкву — адну з трох, належаўшых манастыру, тры гектары агародаў, якія сваімі рукамі старанна апрацоўвалі манашкі. Акрамя працы на зямлі яны займаліся рукадзеллем, шылі коўдры для гараджан. Добрасумленнасць, здольнасць умела весці гаспадарку садзейнічалі росту даходаў манастыра. За свае грошы ён здолеў адрамантаваць Спаса-Еўфрасіннеўскую царкву і шмат разоў прасіў дазволу пабудаваць новы дом ці адрамантаваць былую цёплую царкву і прыстасаваць яе пад жылое памяшканне. Але гэта не ўваходзіла ў планы гарадскіх улад. Яны ўсё рабілі для таго, каб не павялічваць колькасць манашак і паслушніц. Нягледзячы на ўціск, неспрыяльныя ўмовы, якія стваралі ўлады, манастыр адраджаўся, раслі яго вядомасць, уклад у фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва [4. С. 28].
    Адносная лібералізацыя дзяржаўных адносін да праваслаўнай царквы не азначала прыпынення ідэалагічнага наступлення. Асабліва гэта стала адчувальным пасля таго як на змену СВБ у 1947 г. прыйшла новая арганізацыя — таварыства “Веды”. Акрамя папулярызацыі сярод насельніцтва навуковых і палітычных ведаў вялікае месца ў яе дзейнасці займалі пытанні атэістычнай прапаганды. На месцах працягваліся парушэнне правоў чалавека на свабоду веравызнання, праследаванне асоб, якія хоць у нейкай меры мелі дачыненне да рэлігіі. Больш таго, абвінавачванне ў выкананні тых ці іншых рэлігійных абрадаў з’яўлялася высновай для выказвання недавераў, зняцця з работы. У кастрычніку 1947 г. быў адхілены ад працы выкладчык матэматыкі і фізікі Слуцкага педвучылішча К.Корбут. Прычынай з’явілася тое, што яго жонка быццам бы правяла абрад хрышчэння маленькай дачкі. Застаўшыся без працы, спецыяліст з вышэйшай адукацыяй пісаў на імя сакратара ЦК КП(б)Б: “Абвінавачванне гэта з’явілася адказным мерапрыемствам на беспрынцыпныя спрэчкі паміж жонкамі. Гэта абвінавачванне, якое прад’яўлена мне, я катэгарычна адмаўляю як несправядлівае і не адпавядаючае сапраўднасці. Я з’яўляюся атэістам, разумею, што рэлігійнае вучэнне з’яўляецца антынавуковым і з ім настаўнік павінен весці ба-
    рацьбу навуковымі метадамі” [2. Ф. 4, воп. 17, спр. 60, арк. 241],
    Уціск на ўсе канфесіі рэзка ўзмацніўся з прыходам у верасні 1953 г. на “першую” пасаду ў краіне М.С.Хрушчова (1894 — 1971). Гэты палітычны дзеяч нямала зрабіў дзеля лібералізацыі жыцця грамадства. Але ў пытаннях царкоўнадзяржаўных адносін, барацьбы з рэлігіяй ён аказаўся верным прадаўжальнікам справы Сталіна, большым сталіністам, чым сам “бацька народаў”. Будучы па сваіх перакананнях ваяўнічым атэістам, новы палітычны лідэр многа сіл прыклаў для знішчэння культавых будынкаў у Маскве, праводзячы “пралетарскую” рэканструкцыю сталіцы. Узначальваючы партыйныя арганізацыі Масквы і Украіны, ён заўсёды трымаў у цэнтры ўвагі пытанні барацьбы з рэлігіяй. Таму невыпадкова адной з вызначальных пастаноў ЦК КПСС па ідэалагічных пытаннях, якая была прынята пасля прыходу М. С. Хрушчова да ўлады, з’явілася пастанова ад 7 ліпеня 1954 г. “Аб буйных недахопах у навукова-атэістычнай прапагандзе і мерах яе паляпшэння” [5. С. 428 — 432], У ёй адзначаўся запушчаны стан атэістычнай работы, яе недаацэнка як сродка камуністычнага выхавання працоўных. Перад партыйнымі і грамадскімі арганізацыямі ставілася задача “рашуча пакончыць з пасіўнасцю ў адносінах да рэлігіі, выкрываючы рэакцыйны змест рэлігіі і тую шкоду, якую яна прыносіць, адцягваючы частку грамадзян нашай краіны ад сумленнага і актыўнага ўдзелу ў камуністычным будаўніцтве” [5.C.430],