• Часопісы
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    Прызнанне экзархату грэка-каталіцкай царквы было не даспадобы некаторым колам, у тым ліку і мітрапаліту Панцеляймону. Яны выношвалі планы знішчэння уніяцкага экзарха. У жнівеньскую ноч 1942 г. у Альберцінскім манастыры “для высвятлення некаторых важных спраў” гестапа арыштоўвае А.Неманцэвіча. Яго пераводзяць спачатку ў Слонім, a затым у Мінск. Далей след гэтага таленавітага чалавека, змагара за адраджэнне старой беларускай царквы, губляецца. У 1944 г. на неаднаразовыя афіцыйныя запыты ўлады Германіі паведамлялі, што айцец памёр ад тыфу ў адным з канцлагераў. Улічваючы, што Неманцэвіч перанёс гэтую заразную хваробу ў маладыя гады, больш праўдзівай застаецца версія аб тым, што яго закатавалі ў падзямеллі мінскага гестапа [62. С. 54].
    Пасля арыпгту А.Неманцэвіча Альберцінскі манастыр быў разагнаны, парафія ліквідавана, а намеснік экзарха айцец Л.Гарошка вымушаны быў заняцца педагагічнай працай у медыцынскай школе ў Баранавічах. У 1944 г. разам з хваляй эміграцыі ён пападае ў Рым, а ў канцы кастрычніка таго ж года прызначаецца рэктарам Беларускай каталіцкай місіі спачатку ў Францыі, а потым у Вялікабрытаніі. 3 1970 па 1977 г. працаваў кіраўніком беларускай секцыі Ватыканскага радыё. Акрамя рэлігійнай займаўся грамадскай і выдавецкай дзейнасцю. Л.Гарошка заснаваў часопіс “Божым шляхам” і быў яго рэдактарам да канца 1957 г. Яго пяру належаць такія філасофска-тэалагічныя і гістарычныя працы, як “Душа” (1948), “Сьвятая Еўфрасіньня — Прадслава Полацкая. Патронка Беларусі” (1950), “Беларусьу датах, лічбах, фактах” (1953), “Пад знакам “рускае і польскае веры” (1955), “Рэлігія і навука” (1977) і інш. [85],
    Пасля вайны саюзныя ўлады павялі наступленне на уніяцкую царкву. Гэта асабліва тычылася Заходняй Украіны, дзе яна мела вялікі ўплыў на насельніцтва. Грэка-каталіцкая царква абвінавачвалася ў тым, што з’яўлялася “агентам Ватыкана”, саюзнікам украінскіх “буржуазных” нацыяналістаў. Хутка структуры дзяржаўнай бяспекі арганізавалі ініцыятыўную групу, якая выступіла за закрыццё уніяцкай царквы. У яе склад увайшлі настаяцель Праабражэнскай царквы ў Львове Г.Касцельнік, генеральны вікарый Перамышлянскай епархіі Драгобычскай вобласці М.Мельнік, дэкан Станіслаўскай епархіі А.Пяльвецкі. У гэты час былі арыштаваны мітрапаліт І.Сліпы, чатыры епіскапы уніяцкай царквы М.Чарнецкі, М.Будка, Г.Хамішын, І.Лятышэўскі. Ініцыятыўная група выступіла з прапановай аб правядзенні Сабора, які адбыўся 8—10 сакавіка 1946 г. у Львове. Напярэдадні, 22 лютага, у Кіеве 13 грэка-каталіцкіх свяшчэннаслужыцеляў перайшлі ў праваслаўе. 24 і 25 лютага былі высвечаны ў епіскапы М.Мельнік і А.ІІяльвецкі. Удзельнікі Сабора пад кантролем і аховай органаў бяспекі прынялі рашэнне “ліквідаваць унію, адарваць ад Ватыкана і павярнуць да нашай святой праваслаўнай веры і рускай праваслаўнай царквы” [86. С. 141]. 7 красавіка 1946 г. Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Алексій I аформіў прыём уніяцкай царквы ў склад рускай праваслаўнай.
    Такія трагічныя абставіны ў чарговы раз напаткалі грэка-каталіцкую царкву. Ва Украіне уніяты дзейнічалі ў падполлі. На Беларусі таксама засталіся вернікі, якія захавалі
    сваю уніяцкую самасвядомасць да новай хвалі адраджэння, якая наступіла толькі ў 90-я гг.
    Складаныя працэсы адбываліся сярод пратэстанцкіх суполак. Адраджаючыся, некаторыя з іх падтрымлівалі нямецкія ўлады, як, напрыклад, секта ЕХБ у Ваўкавыску. Яна распаўсюджвала літаратуру антысавецкага кірунку, выдадзеную ў Берліне, Лодзі і іншых гарадах, падтрымлівала сувязь з прапаведнікамі, якія прыязджалі з Германіі. Былі і адваротныя выпадкі. У в.Шаломі Другія Слаўгарадскага раёна ўсе вернікі адмовіліся карыстацца нямецкімі пашпартамі. Тады да іх прымянілі рэпрэсіі, па чарзе выводзілі са строю і прапаноўвалі ўзяць гэты дакумент. За адказ расплачваліся жыццём. Немцы расстралялі 32 чалавекі і толькі 17-гадовая дзяўчына, з дазволу бацькоў, узяла пашпарт і засталася ў жывых [6. Ф. 4, воп. 29, спр. 146, арк. 33].
    Трэба адзначыць, што ў гады вайны жыццё пратэстанцкіх абшчын актывізавалася, асабліва ва ўсходніх рэгіёнах. Ужо восенню 1941 г. з дазволу нямецкіх улад пачала дзейнічаць групоўка ў Віцебску, якую ўзначальваў мясцовы жыхар С.Філімонаў. Вернікаў налічвалася каля 40 чал. Для правядзення набажэнстваў быў атрыманы дазвол на пераабсталяванне пад малітоўны дом будынка быўшай школы. Працягвала расці абшчына евангельскіх хрысціян і баптыстаў у Оршы. Калі ў 1920 — 1929 гг. воднае хрышчэнне тут прынялі 18, у 1930 — 1940-х гг. — 13, то ў 1941 — 1944 гг. — 10 чал. Да заканчэння вайны абшчына налічвала 45 чал. Прасвітарам з’яўляўся А.Аляксееў. Яе вернікам не ўдалося прыдбаць пастаянны малітоўны дом, таму на службы яны збіраліся ў прыватных дамах [6. Ф. 952, воп. 4, спр. 47, арк. 94 — 96],
    Яшчэ больш колькасна павялічваліся многія пратэстанцкія арганізацыі ў сельскай мясцовасці. Акгыўна расла абшчына ў в. ІОркевічы Жыткавіцкага раёна, спыніўшая сваю дзейнасць у 1937 г. Туту 1941 г. воднае хрышчэнне прынялі 3, у 1942 г. — 30, у 1943 г. — 8, у 1944 г. — 4 чал. За гады вайны да 109 чал. вырасла абшчына ЕХБ у в. Кошалева Буда-Кашалёўскага раёна [6. Ф. 952, воп. 4, спр. 47, арк. 108,111].
    У 1944 г. акрамя Савета па справах РПЦ быў створаны Савет па справах рэлігійных культаў. Яго ўзначаліў І.Палянскі (1899 — 1956 гг.), які знаходзіўся на гэтай пасадзе да 1956 г. Адразу пачаў работу рэспубліканскі савет, наладжвалася дзейнасць ўпаўнаважаных у абласцях, якія вызваляліся ад фашысцкіх захопнікаў. Ля вытокаў дзейнасці рэспубліканскага савета стаяў К.Уласевіч. 3 першых гадоў
    сваёй дзейнасці створаныя саветы практычна былі пазбаўлены самастойнасці ў вырашэнні праблем рэлігійнага жыцця. Яны рабілі тое, што ад іх патрабавала УКП(б) — КПСС, узяўшая на сябе абавязак вызначаць змест і накіраванасць дзяржаўнай рэлігійнай палітыкі.
    Як бачна, канфесіянальнае жыццё ў гады вайны насіла складаны і супярэчлівы характар, што было звязана з катаклізмамі ваеннага часу. Праводзячы палітыку вынііпчэння беларускага народа, нямецкія акупацыйныя ўлады ў той жа час не перашкаджалі наладжванню дзейнасці праваслаўных, рымска-каталіцкіх, пратэстанцкіх арганізацый. Таму адраджаліся новыя рэлігійныя абшчыны, адчыняліся храмы, збіраўшыя мноства людзей. Болыпасць прадстаўнікоў духавенства разам з вернікамі ўсё рабілі для таго, каб хутчэй вызваліць Бацькаўшчыну ад нямецкіх захопнікаў. Але былі і тыя, хто па тых ці іншых прычынах супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Да нядаўняга часу імёны патрыётаў з ліку прадстаўнікоў усіх канфесій замоўчваліся па прычыне таго, што яны не ўкладваліся ў рамкі тагачаснай ідэалогіі. Прадстаўнікі “рэакцыйнага” духавенства ў вачах насельніцтва не павінны былі заставацца патрыётамі. Але ўчынкі людзей залежаць не ад таго, з’яўляюцца яны вернікамі альбо атэістамі, а ад іх маральных, чалавечых высноў, жыццёвай пазіцыі. Гэтыя якасці добра высвеціла ваеннае ліхалецце.
    ЛІТАРАТУРА
    1.	Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е нзд.
    2.	Ленйн В.М. Полн. собр. соч.
    3.	КПСС в резолюцнях н решеннях сьездов, конференцнй н пленумов ЦК. М„ 1983. Т. 2. 1917 1922.
    4.	Нзвестня ЦНК Белорусснн. 1922. 11 янв.
    5.	Коммуннстнческая партня н Советское правнтельство о релнгші іі церквн. М., 1961.
    6.	Матэрыялы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
    7.	Голас Радзімы. 1995. 15чэрв.
    8.	Нзвестня ЦК КПСС. 1990. № 4.
    9.	Нзвестня. 1922. 26февр.
    10.	Русская православная церковь н коммуннстнческое государство. 1917 — 1941. Документы н фотоматерналы. М., 1996.
    11.	Віцебскі сшытак. 1995. № 1.
    12.	Чырв. змена. 1994. 18 верас.
    ІЗ.	Меры вагі да ўвядзення метрычнай сістэмы: 1 пуд=40 фунтаў = = 16,38 кілаграма; 1 фунт = 409,5 грама; 1 залатнік = 1/96 фунта = 4,27 грама; 1 доля = 1/96 залатніка = 0,0444 грама.
    14.	Беларус. мінуўшчына. 1993. № 5 — 6.
    15.	Божым шляхам. 1952. № 50.
    16.	Русское православне: вехн нсторнн. М., 1989.
    17.	Спадчына. 1997. № 2.
    18.	Праваслаў’е ў Беларусі і свеце. 1994. № 1.
    19.	Мартпос А. Беларусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнн. Буэнос-Айрес. 1966. Репрннт Белорусскнй Экзархат Русской Православной Церквн. Мн., 1990.
    20.	Касяк I. 3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу. Нью-Йорк, 1956.
    21.	СталйнМ. Соч: В 11 т. М., 1949. Т. 10.
    22.	Церквн н прнходы Мннска. Мсторяя н современность. Мн., 1996.
    23.	Веснік Віцебскагадзяржаўнагауніверсітэта. 1996. № 1.
    24.	Голас Радзімы. 1995. ІЗліп.
    25.	Нар. газ. 1997. Ючэрв.
    26.	В борьбе н труде. Мн., 1970.
    27.	Ярославскйй Е. О релнгнн. М., 1957.
    28.	Вопросы нсторнн КПСС. Некоторые вопросы органнзаторской н ндеологнческой деятельностн КПСС// Межвед. сб. VII. Мн., 1976.
    29.	50-летне декрета “06 отделеннн церквн от государства н школы от церквн”// Труды респуб. науч. конференцнн. Мн., 1964.
    30.	Жйромская В.Б., Кйселев К.Н., Поляков Ю.А. Полвека под грнфом “секретно”: Всесоюзная перепнсь населення 1937 года. М., 1996.
    31.	Научный атензм н атенстнческое воспнтанне//Республ. межвед. сб. науч. работ. Мн., 1983. Вып. 1.
    32.	Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1993.
    33.	Веснік Беларускага Экзархата. Мн., 1995.
    34.	Короткая Т., Прокоіййна Е.,Чуднйкова А. Старообрядчество в Белорусснн. Мн., 1992.
    35.	Шейнман М.М. Ватнкан между двумя мнровымн войнамн. М., 1948.
    36.	Матерналы Генуэзской конференцнн. М., 1922.
    37.	Безбожннк. 1923. 3 апр.
    38.	Гарошка Л. Пад знакам “рускае і польскае веры”. Мн., 1990.
    39.	Релнгня н права человека. На путн к свободе совестн. М., 1996.
    40.	Божым шляхам. 1953. № 56.
    41.	Революцня н церковь. 1923. № 1 — 3.
    42.	Одйнцов М.Н. Государство н церковь в Росснн: XX в. М., 1994.
    43.	Наша вера. 1995. № 1.
    44.	Папа Пій XI і крыжовы паход. Мн., 1930.
    45.	ВайсбордХІ. Духоўніцтваў контррэвалюцыі. Мн., 1930.
    46.	Дзянісаў У. Касьцёл Сьв.Сымона і Сьв. Алены. Мн., 1996.
    47.	йсторля евангельскях хрнстнан-баптястов в СССР. М., 1989.
    48.	Релнгня я демократня. М., 1990.
    49.	Савецкая краіна. 1931. № 11.
    50.	Скйр А. Еврейская духовная культура в Беларуся. Нсторнко-лнтературный очерк. Мн., 1995.
    51.	Беларусіка. Матэрыялы міжнар. навук. канф. “Яўрэйская культура Беларусі і яе ўзаемадзеянне з беларускай і іншымі культурамі”. Мн., 1995. Кн.4.