• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    Адраджэнне рэлігійнага жыцця паставіла задачу разгортвання работы па падрыхтоўцы царкоўных кадраў. 3 пачатку вайны ў Мінску, Гродна, Жыровічах, Навагрудку пачалі дзейнічаць курсы па падрыхтоўцы кандыдатаў на заняцце царкоўных пасад. У 1943 г. у Мінску адкрыліся шасцімесячныя багаслоўска-пастырскія і псаломшчыцка-пеўчыя курсы. 3 1942 г. праваслаўных святароў пачала рыхтаваць Варшаўская духоўная семінарыя. За перыяд з 1941 па 1945 г. на Беларусі ў сан свяшчэннаслужыцеля было пасвечана 213 чал. Па сацыяльным складзе 17 з іх з’яўляліся настаўнікамі, 16 — рабочымі, 27 — сялянамі-аднаасобнікамі [6. Ф. 4, воп. 29, спр. 593, арк. 51, 52]. Тым не менш святароў не хапала. Таму вернікі вымушаны былі звяртацца да так званых “самасвятаў”. Болывая частка з іх не мела духоўнага звання. Ідучы ад вёскі да вёскі, яны па просьбе вернікаў выконвалі рэлігійныя абрады, адмаўляючыся ад рэгістрацыі і ўплаты падаткаў.
    Пачаўшаяся беларусізацыя праваслаўнага жыцця ўскладнялася тым, што тэрыторыя рэспублікі была падзелена на некалькі зон нямецкіх уладанняў. Беластоцкая, паўночныя раёны Брэсцкай, частка раёнаў Баранавіцкай абласцей увайшлі ў склад Усходняй Прусіі і кіраваліся агульнагерманскімі законамі. У зону пад назвай Генеральны камісарыят Беларусі з цэнтрам у Мінску ўваходзілі Навагрудчына, Віленшчына, Міншчына — усяго 68 раёнаў. Кіраўніцтва ёю ажыццяўляў генеральны камісар са штатам чыноўнікаў. Віцебшчына, Магілёўшчына і Гомельшчына знаходзіліся ў ваеннай паласе, дзе кіраванне ажыццяўляла ваеннае камандаванне. Палессе з Пінскам, Мазыром і Брэстам было далучана да рэйхскамісарыяту Украіны. Паміж зонамі былі ўстаноўлены межы, якія мясцовыя жыхары не маглі пераходзіць без дазволу нямецкіх улад.
    У кожнай зоне былі свае асаблівасці царкоўнага жыцця, як, напрыклад, на Палессі, дзе дзейнічалі 152 праваслаўныя царквы, у якіх працавала 250 служыцеляў кулыу. 3 першых дзён нямецкай акупацыі Украінская нраваслаўная царква раскалолася на дзве плыні: аўтакефалістаў і аўтанамістаў. Ведучы паміж сабой барацьбу, яны не маглі не ўцягнуць у саперніцтва і Брзсцкую епархію. Але афіцыйна беларускія свяшчэннаслужыцелі падтрымлівалі аўтакефалістаў праз створаны ў Брэсце ўкраінскі камітэт дапамогі, які з’яўляўся кіруючым цэнтрам украінскіх аўтакефалістаў.
    Можна прывесці прыклады, калі царкоўнаслужыцелі актыўяа працавалі на немцаў. Псаломшчык царквы в. Церабунь Брэсцкага раёна А. Яўтуховіч стаў намеснікам нямецкага
    камісара, сістэматычна займаўся падборам і адпраўкай савецкіх людзей на работы ў Германію. У канцы 1941 г. ён асабіста склаў такі спіс. Развітваючыся з прыхаджанамі, Яўтуховіч гаварыў: “Я, камісар і арганізатар нямецкай улады ў сяле Дзмітровічы, загадваю ўсім залічаным мною ў спіс тэрмінова выехаць у Германію, а хто не паедзе, будзе расстраляны, гаспадарка спалена, а сям’я саслана альбо расстраляна” [6. Ф. 4, воп. 29, спр. 146, арк. 20 — 21]. Благачынны Антопальскага сабора протаіерэй А.Мацкевіч выдаваў немцам партызан, за што апошнія спалілі яго хату і царкву. Святар Пружанскага сабора У.Піпінкевіч у 1943 г. наведаў Берлін, узначальваючы брэсцкую царкоўную дэлегацыю на мерапрыемствы ў сувязі з 50-годдзем Герынга. Пасля вяртання дамоў ён у публічных выступленнях заклікаў прыхаджан да барацьбы з партызанамі [6. Ф. 4, воп. 29, спр. 146, арк. 18].
    8 верасня 1943 г. Сабор епіскапаў РПЦ у Маскве прыняў пастанову, у якой асудзіў здраду Радзіме з боку як святароў, так і вернікаў. “Усякі вінаваты ў здрадзе агульнацаркоўнай справе і перайшоўшы на бок фашызму як праціўнік Крыжа Гасподняга, — адзначалася ў пастанове, — мае лічыцца адлучаным, а епіскап або клірык — пазбаўленым сана” [75. С. 45],
    Але большасць святароў у перыяд нямецкай акупацыі станавілася на шлях актыўнай барацьбы з фашыстамі, нярэдка ахвяруючы сваім жыццём. Так, святар І.Каляда з Мажэрычскай царквы Зэльвенскага раёна неаднаразова выратоўваў грамадзян ад выгнання ў Германію. Дзякуючы актыўным дзеянням святара пазбегнуў расстрэлу былы дэпутат мясцовага сельскага Савета А.Кручанок [6. Ф. 4, воп. 29, спр. 146, арк. 7]. Застаючыся вернымі асноўным прынцыпам і запаведзям хрысціянства, многія святары выратоўвалі людзей ад гібелі незалежна ад веравызнання і нацыянальнасці. За сувязь з яўрэямі немцы арыштавалі святара П.Бацяна. Брат Навагрудскага архіепіскапа Афанасія Б.Кірык з в.Ятра Карэлічскага раёна пад падлогай царкоўнага дома выкапаў вялікі склеп і аргапізаваў падпольны шпіталь для лячэння раненых партызан. Акрамя духоўнай святар меў яшчэ і медыцынскую адукацыю. Праз некаторы час яго дзейнасць была раскрыта і Б. Кірыка расстралялі [76. С. 14]. Аб маштабах удзелу праваслаўных святароў ў барацьбе з ворагам сведчыць той факт, што толькі па даных спісаў, якія захоўваюцца ў Мінскім епархіяльным упраўленні, непасрэднымі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны з’яўляліся 43 чал.
    Важную ролю ў далейшым жыцці РПЦ адыграла сустрэча І.Сталіна з намеснікам патрыярхавага месцаахоўніка Сергіем (Старагародскім), мітрапалітам Ленінградскім Алексіем (Сіманскім) і мітрапалітам Кіеўскім і Галіцкім Мікалаем (Ярушэвічам), якая адбылася ў Крамлі ў ноч з 4 на 5 верасня 1943 г. Гутарка ішла аб намеры склікаць Сабор епіскапаў праваслаўнай царквы для выбрання Патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі. 3 гэтай нагоды ў Маскву з лагераў прывезлі лаяльных епіскапаў, тэрмінова правялі некалькі хіратоній. У выніку праз два дні, 8 верасня, Сабор абраў Сергія (Старагародскага) Патрыярхам Маскоўскім і ўсея Русі [75. С. 44].
    Для наладжвання кантактаў дзяржавы з праваслаўнай царквой 14 верасня 1943 г. быў створаны Савет па справах Рускай Праваслаўнай Царквы пры СНК СССР. Яго кіраўніцтва ўзяў на сябе начальнік III аддзела КДБ палкоўнік дзяржбяспекі Г.Карпаў (1898 — 1967). Гэту пасаду ён займаў да 1960 г. Пастановай СНК СССР ад 7 кастрычніка 1943 г. было зацверджана палажэнне аб Савеце. У яго задачу ўваходзіла ажыццяўленне сувязі паміж урадам СССР і Патрыярхам Маскоўскім і ўсея Русі па пытаннях, якія патрабавалі вырашэння ці садзейнічання ўладных структур. На гэты орган ускладаліся функцыі назірання за правільным і своечасовым правядзеннем у жыццё законаў і пастаноў урада СССР, якія адносіліся да РПЦ на ўсёй тэрыторыі краіны. Савет меў інстытут упаўнаважаных на месцах. Пастановай СНК СССР ад 18 снежня 1943 г., рашэннем Дзяржаўнай штатнай камісіі пры СНК былі зацверджаны штаты апарату Упаўнаважанага савета па справах РПЦ пры СНК СССР па БССР і ўпанаважаных саветаў пры аблвыканкамах. Апарат упаўнаважанага савета РПЦ па БССР быў зацверджаны ў складзе ўпаўнаважанага, яго намесніка, сакратара і машыністкі. Узначаліў гэтую структуру Лабанаў, які праз некаторы час за распусту і хабарніцтва быў зняты з работы [6. Ф. 4, воп. 29, спр. 592, арк. 67, 68].
    У абласцях апарат упаўнаважанага складаўся з аднаго чалавека. Тым не менш гэтай пасадзе надавалася вялікае значэнне. Сведчаннем гэтаму з’яўлялася тое, што яна па “заработнай плаце і іншых відах забеспячэння прыраўноўвалася да загадчыкаў аддзелаў аблвыканкамаў” [6. Ф. 4, воп. 29, спр. 592, арк. 67].
    Дзейнасць упаўнаважаных насіла палітычны характар. Яны вывучалі працэсы, якія адбываліся ў рэлігійных колах, ла-
    яльнасць кадраў духавенства, строга выконвалі інструкцыі і даручэнні, атрыманыя ад Савета. Іх работа вялася ў цесным кантакце з органамі дзяржаўнай бяспекі.
    Летам 1944 г. у выніку наступлення Савецкай Арміі БАПЦ перастала існаваць як самастойная царкоўная адзінка. Усе створаныя ёю епархіі ўвайшлі ў склад Маскоўскай патрыярхіі як яе непадзельныя часткі. 7 ліпеня 1944 г. кіраўніцтва праваслаўнай царквы на чале з мітрапалітам Панцеляймонам эмігрыравала ў Германію. Ва ўмовах эміграцыі вышэйшыя іерархі адмовіліся ад ідэі незалежнай беларускай праваслаўнай царквы. У красавіку 1946 г. Сабор беларускіх епіскапаў далучыўся да Расійскай замежнай праваслаўнай царквы (РЗПЦ), якую ўзначальваў мітрапаліт Анастасій. Адмовіўшыся ад незалежнасці сваёй царквы, беларускія епіскапы нічога не зрабілі і для таго, каб яе прызналі іншыя аўтакефальныя цэрквы [77. С. 282],
    Праваслаўная царква Беларусі паплацілася за сваю адданасць ідэі аўтакефаліі. Пасля выгнання нямецкіх акупантаў Маскоўская патрыярхія не дазволіла ёй мець нават метраполію, як гэта было ва Украіне, у іншых месцах. У Беларусі было створана звычайнае епіскапства з цэнтрам у Мінску. У жніўні 1944 г. кафедру ўзначаліў архіепіскап Васіль (Ратміраў).
    3 вызваленнем тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў улады пачалі праводзіць праверку “паводзін” святароў. Многіх арыштоўвалі і высылалі ва “ўстановы” ГУЛАГа. Аб памерах гэтай хвалі рэпрэсій можна меркаваць па колькасці арыштаў сярод праваслаўнага духавенства Мінска. Пяццю гадамі лагераў была “адзначана” дзейнасць па адраджэнні Козыраўскай царквы протаіерэя I. Голуба. 10 гадоў турэмнага зняволення атрымаў настаяцель царквы св.Марыі Магдаліны протаіерэй К.Шашко. Былі асуджаны настаяцель Свята-Духава манастыра архімандрыт С.Шахмудзь і настаяцель Свята-Александра-Неўскай царквы протаіерэй М. Цісельскі. Па даныхсвятара Ф.Крываноса, за першыя пасляваенныя гады ўлады падверглі рэпрэсіям больш за 12 свяшчэннаслужыцеляў Мінска [22. С. 25 — 26],
    Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў праваслаўныя абшчыны актывізавалі работу па зборы сродкаў у Фовд абароны краіны. Ва ўсіх цэрквах рабіліся ахвяраванні на пабудову танкавай калоны імя Дзмітрыя Данскога. Гэтую работу праводзілі настаяцелі храмаў і царкоўныя старасты. Нягледзячы на тое, што вернікі знаходзіліся ў найцяжалейшых матэрыяльных умовах, яны ахвяравалі апошняе, што ў
    іх было. У той жа час згодна з інструктыўным пісьмом Савета па справах РПЦ кіраўнікам царкоўных абшчын забаранялася ажыццяўляць шэфства над шпіталямі і дзіцячымі дамамі, размяркоўваць на свой погляд сродкі сярод сем’яў краснаармейцаў, інвалідаў вайны, асобных грамадзян. Гэтарабілася з “прафілактычнай” мэтай, каб зменшыць уплыў рэлігійных арганізацый на насельніцтва. А ён значна вырас за гады вайны. Таму 25 верасня 1944 г. ЦК УКП(б) прымае пастанову “Аб арганізацыі навукова-асветнай прапаганды’’ [78. С. 521 — 523]. “У краіне ажывілася дзейнасць царквы, рэлігійныя перажыткі распаўсюдзіліся сярод часткі насельніцтва, — канстатавалася ў пастанове, — асабліва ў раёнах, якія падвергліся акупацыі” [78. С. 521 ]. 3 мэтай нейтралізацыі прапаведніцкай і дабрачыннай дзейнасці царкоўных арганізацый прапаноўвалася шырока разгарнуць прапаганду прыродазнаўчанавуковых ведаў антырэлігійнай накіраванасці.